Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
Яшчэ болей 20-ці гадоў таму 0. Тофлер у сваёй кнізе „Сутыкненне з будучым” пісаў, што ў тыя кароткія тры дзесяцігоддзі, якія аддзяляюць нас ад дваццаць першага стагоддзя, мільёны звычайных, псіхічна цалкам нармальных людзей прыйдуць у рэзкае сутыкненне з будучым. Многія і многія жыхары самых багатых і тэхнічна развітых краін свету адчуюць, што характэрны для нашай эпохі бясконцы паток перамен прад’яўляе да іх усё больш высокія патрабаванні, што ім невыцерпна цяжка ўгнацца за сваім часам. Будучыня надыходзіць для іх вельмі рана. Віхар перамен не толькі не заціхае, але. здаецца, толькі цяпер набірае моц. Па высокаразвітых індустрыяльных краінах з небывалай да гэтага хуткасцю лракатваюцца магутныя валы перамен, выклікаючы да жыцця дзівосную сацыяльную флору, пачынаючы з экзатычных цэркваў і „вольных універсітэтаў і закончваючы навуковымі гарадкамі ў Арктыцы і клубамі па абмену жонкамі ў Каліфорніі.
Перамены спараджаюць нейкіх дзіўных індывідуумаў: дзяцей, састарэўшых да дванаццаці гадоў; дарослых, якія засталіся дванаццацігадовымі дзяцьмі ў пяцьдзесят; багацеяў, якія вядуць жыццё беднякоў, анархістаў, у якіх пад брудным парусінавым адзеннем хаваецца душа адчайных канфармістаў; і канфармістаў, у якіх пад зашпіленымі на ўсе гузікі кашулямі б’ецца сэрца адчайных анархістаў... Чаго толькі ў нас не з’явілася і „поп", і „оп", і „кінетычнае мастацтва”... клубы аматараў „трускалак” і кінатэатры для гомасексуалістаў... стымулятары і транквілізатары... гнеў, дабрабыт, абыякавасць. Колькі жадаеце абыякавасці.
Многае з таго, што збівае нас сваёй уяўнай неспасцігальнасцю, стане куды яснейшым, калі ўдумацца ў сэнс шалёнага тэмпу перамен, які ператварае рэчаіснасць у нейкае падабенства ашалеўшага калейдаскопа. Мала таго, што паскарэнне тэмпу перамен пераўтварае цэлыя галіны прамысловасці або краіны, яно ўяўляе сабой канкрэтную сілу, якая ўрываецца ў наша асабістае жыццё, пранікаючы ў патаемныя яе глыбіні: прымушае нас іграць новыя ролі і пагражае зрабіць нас ахвярамі нейкай новай небяспечнай псіхалагічнай хваробы, сур’ёзна парушае душэўную раўнавагу чалавека. Гэту новую хваробу можна было б назваць „шокам ад сутыкнення з будучым”. Веданне яе прычын і сімптомаў дапаможа асэнсаваць многае з таго, што не паддаецца ніякаму іншаму разумнаму тлумачэнню. Шок ад сутыкнення з будучым гэта стан ашаломленасці, страты арыентацыі, выкліканы заўчасным наступленнем будучыні. Цалкам можа быць,
што гэты шок ператворыцца ў самае грознае захворванне заўтрашняга дня (Г л.: Hof fie r A. future shock № 4. 1979, p. 9-10).
Відавочна, што з часу свайго узнікнення людзі стварылі фантастычна шмат разнастайных рэчаў ад прымітыўнага скрабка да заводаў-аўтаматаў, ад хлеба надзённага да вытанчаных дэлікатэсаў, прадметаў раскошы: шмат вынайшлі неабходных для жыцця прадметаў і нямала нікчэмных забавак; побач з вытворчасцю сродкаў забеспячэння жыцця чалавецтва, гэтак жа старанна вырабляе і сродкі яго знішчэння, пры гэтым выраб апошніх пастаянна апераджае рост вытворчасці і спажывання.
Неабходна адзначыць, што ўжо на стадыі станаўлення грамадства ўзнікаюць два прынцыпова розныя тэхналагічныя спосабы ўзаемадзеяння чалавека з прыродай: тэхнічна-дэструктыўны і біялагічна-канструктыўны. Першы дапускае разбурэнне або знішчэнне прыродных утварэнняў у працэсе стварэння неабходных чалавеку прадметаў (тэхніка ад палеаліту да нашых дзён); другі ж спосаб гэта прыручэнне, удасканальванне прыродных утварэнняў (расліна, жывёла) з мэтай атрымання неабходных чалавеку прадуктаў.
XX стагоддзе якраз і з’яўляецца стагоддзем экспансіі тэхнічнадэструктыўнай тэхналогіі. Да біялагічна-канструктыўнай тэхналогіі нам, калі мы хочам выжыць, давядзецца яшчэ вярнуцца, узбагаціць і напоўніць яе новым зместам.
і яшчэ. Калі спрабуюць ахарактарызаваць XX ст., то, як правіла, сцвярджаюць, што XX ст. гэта век вялікіх магчымасцей. І сапраўды магчымасці XX стагоддзя незлічымы. Дастаткова сказаць, што толькі за апошнія сорак гадоў чалавецтва выдаткавала столькі энергіі, колькі за ўсю папярэднюю саракатысячную гісторыю. Маштабы НТР аказаліся грандыёзнымі. У XX стагоддзі сталі магчымымі палёты на Месяц, перамяшчэнне ў прасторы са звышгукавой хуткасцю і г. д.
Аднак, на жаль, магчымасці XX стагоддзя маюць і іншае пераламленне. Менавіта XX ст. спарадзіла дзве сусветныя вайны нябачнай разбуральнай моцы. Гэты ж самы век прынёс людзям бясконцы паток перамен, якія прад’яўляюць да іх усё больш высокія патрабаванні. Чалавек не паспявае, ён аказаўся ў пэўнай ступені біялагічна не ў стане ўгнацца за тэмпамі жыцця, якія ўсё паскараюцца і паскараюцца. Інтэнсіфікацыя працы, канвейры, разбурэнне прывычных рытмаў жыцця усё гэта абсрочваецца псіхалагічнымі напружаннямі, нярвовымі перагрузкамі, нарэшце, хваробамі.
Людзі ў гэтай сітуацыі ўсё часцей Lчасцей пачалі задаваць сабе пытанне, да якіх сацыяльных вынікаў вядзе і прывядзе НТР, якая адбываецца на нашых вачах? Куды ідзе чалавецтва? Чаму наймагутнейшыя сілы, створаныя і прыведзеныя ў рух людзьмі, нярэдка абарочваюцца супраць саміх жа людзей?
Адсюль „бум прагнозаў”, бясконцыя спробы асэнсаваць перспектывы развіцця грамадства разнастайныя сцэнарыі, мадэлі, праекты будучыні.
НАВУКОВАТЭХНІЧНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ ІАЛЬТЭРНАТЫВЫ БУДУЧЫНІ
Са сказанага відаць, што агромністае і ўсё ўзрастаючае ўздзеянне на фарміраванне будучага чалавецтва аказвае навуковатэхнічная рэвалюцыя, якая разгарнулася ў другой палове XX стагоддзя. Адпаведна аграрнай рэвалюцыі ў неаліце і прамысловай рэвалюцыі канца ХУІІІ пачатку ХІХ стагоддзя яна з’явілася радыкальным тэхналагічным пераваротам у развіцці вытворчых сіл грамадства, стаўшы пралогам новай тэхналагічнай эпохі ў сусветнай гісторыі. Таму коратка спынімся на аналізе сутнасці і сацыяльных вынікаў НТР.
НТР уяўляе сабою вынік рэвалюцыйных, якасных змен у прадукцыйных сілах і вытворчых працэсах. Яна грунтуецца на прынцыпова новых, невядомых раней відах энергіі, матэрыялаў, тэхнікі і тэхналогіі. У якасці прыкладу тут можна спаслацца на ўзнікненне ядзернай энергетыкі, радыёэлектронікі, мікрапрацэсарнай тэхнікі і іншых галін матэрыяльнай вытворчасці. Тэхніка і тэхналогія гэтых галін не толькі не выкарыстоўваліся раней, але і не былі вядомы, бо яны ўяўляюць сабой тэхнічнае ўвасабленне ў вытворчасць прынцыпова новых ідэй, нядаўна выпрацаваных навукай.
Рашаючая асаблівасць і прынцыповая навізна сучаснай НТР у тым і заключаецца, што рэвалюцыйныя працэсы ў навуцы, народжаныя буйнымі навуковымі адкрыццямі і складаючыя зыходны момант гэтай рэвалюцыі, зліваюцца ў адно з рэвалюцыйнымі пераваротамі ў тэхніцы, рэвалюцыянізуюць праз тэхніку сучасную вытворчасць. У гэтых умовах незвычайна ўзрастае сацыяльнае значэнне навукі.
Ад узнікнення навукі і да ХУІ стагоддзя можна раглядаць навуковы і тэхнічны прагрэс як дзве самастойныя плыні чалавечай дзейнасці. Пачынаючы з ХУІ стагоддзя ўзаемадзеянне навуковай і тэхнічнай думкі становіцца ўсё больш інтэнсіўным, былы разрыў паміж імі хутка скарачаецца.
Неабходна заўважыць, што аж да пачатку ХУІІ стагоддзя асноўнай мэтай навукі была выпрацоўка агульнага ўяўлення аб свеце і месцы чалавека ў гэтым свеце. Задача пазнання свету з мэтай яго пераробкі і змянення перад навукай не ставілася. Утылітарна-практычныя, эканамічныя праблёмы, як правіла, не знаходзяцца ў цэнтры ўвагі антычнай і сярэдневяковай думкі. Навука яшчэ не ведала ўсёпаглынаючай цягі да пераробкі прыроды, да яе пераўтварэння і „панавання” над ёй. Погляд на прыроду як на гурбу будаўнічага матэрыялу, з якога можна зрабіць усё, што захочацца чалавеку, прынцыпова далёкі ад антычнага і сярэдневяковага мыслення. Прыродны свет дасканалы і гарманічны, таму абсурднай будзе сама ідзя яго пераўтварэння. Антычнаму чалавеку важна зразумець гэту гармонію сусвету, каб стаць дасканалым самому.
Пачынаючы з Адраджэння, ужо прабівае сабе шлях новая тэндэнцыя, цяга да вопытнага вывучання прыроды. ідэя аб грандыёзных інструментальных магчымасцях навукі, тэхнічных яе дадатках паступова заваёўвае ўсеагульнае прызнанне. Калі для антычвага мысліцеля веды былі прадметам асалоды, то ідэал Новага часу карысць ведаў. „Веды сіла”, як вызначыў гэты ідэал Бэкан. Змяненне мэтавай арыентацыі навукі было стымулявана таксама першай індустрыяльнай рэвалюцыяй узнікненнем машыннай вытворчасці. 3 дапамогай машын натуральныя сілы прыроды, быўшыя некалі толькі аб’ектам дапытлівага сузірання пара, электрычнасць, хімічныя працэсы уцягваюцца ў працэс вытворчасці. У прыватнасці, самі машыны, у адрозненне ад інструментаў ручной працы, ёсць нішто іншае як тэхнічнае ўвасабленне тэарэтычных ведаў. Зрошчванне навукі з вытворчасцю адбывалася, такім чынам, з аднаго боку, шляхам ператварэння вытворчасці ў навуковую вытворчасць, а з другога боку навукі ў вытворчую сілу. Працэс зліцця навукі і вытворчасці, які намеціўся ў ХУІІ стагоддзі, дасягае, аднак, свайго рэльефнага праяўлення толькі a другой палове XX стагоддзя. Гэта, у прыватнасці, і ёсць сучасная навукова-тэхнічная рэвалюцыя, бо НТР ёсць нішто іншае як ператварэнне навукі ў непасрэдна вытворчую сілу, якая радыкальна мяняе тэхналогію вытворчасці. і
Разгортванне працэсу ператварэння навукі ў непасрэдную прадукцыйную сілу прывяло да таго, што сёння дакладна выявілася тэндэнцыя, звязаная з фармаваннем механізма, які злучае навуку, тэхніку і вытворчасць не спарадычнай, а пастаяннай сувяззю. Форма ўзаемадзеяння ўсіх гэтых грамадскіх сфер змянілася карэнным чынам, прычым менавіта навука ў многім стала апераджаць практыку, пракладваючы шлях для яе далейшага развіцця. Аб гэтым красамоўна сведчыць тэндэнцыя скарачэння часавога інтэрвалу паміж узнікненнем навукова-тэхнічнай ідэі і ўкараненнем яе ў вытворчасць: фотаздымак 77 гадоў, электрычны рухавік 61 год, тэлефон 56 гадоў, радыё 35 гадоў, электронная лямпа 31 год, рэнтгенаўская трубка18 гадоў, радар 15 гадоў, тэлебачанне 12 гадоў, ядзеруы рэактар 10 гадоў,транзістар 3гады,батарэя2 гады.
Аднак падыход да азначэння сутнасці НТР з пазіцыі толькі „вузкатэхналагічнай”, гэта значыць з улікам змяненняў толькі ў сістэме „навука тэхніка вытворчасць” відавочна недастатковы. У рашэнні гэтага пытання нельга не мець на ўвазе і такую важную праблему, як праблему змянення месца і ролі чалавека ў вытворчай дзейнасці пад уплывам змянення зазначанай сістэмы. Зыходзячы са сказанага можна даць наступнае азначэнне сутнасці НТР; сучасная НТР ёсць шматпланавы і працяглы сацыяльны працэс, у якім арганічна ўзаемазвязаны рэвалюцыйныя перавароты ў навуцы, тэхніцы і прадукцыйных сілах, у арганізацыі і кіраванні вытворчасцю, у ролі і месцы чалавекаў вытворчай дзейнасці.