• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы філасофіі (курс лекцый)

    Асновы філасофіі

    (курс лекцый)

    Памер: 278с.
    Гародня 1994
    102.89 МБ
    Нарэшце людзі больш ці менш свабодны ў выбары сродкаў дасягнення пастаўленых мэтаў. Яны часта бываюць у стане аддаліць надыход непажаданых падзей ці наблізіць наступленне спрыяльных акалічнасцей. Такім чынам, свабода не з’яўляецца абсалютнай катэгорыяй, так сама, як не абсалютная яе процілегласць неабходнасць. Гэта два бакі адзінага працэсу чалавечай жыццядзейнасці ў грамадстве. Але граніцы іх з цягам часу змяняюцца на карысць свабодзе. Свабода, якая з’яўляецца вынікам і вялікім здабыткам гістарычнага прагрэсу сама стымулюе паступовае развіццё грамадства. Рэалізуючы сябе як свабодная асоба, чалавек заўсёды кіруецца пэўнай сістэмай каштоўнасцей. Аб тым, што такое каштоўнасць, вы ўжо крыху пазнаёміліся ў папярэднім раздзеле, дзе вы атрымалі агульныя звесткі пра аксіялогію. У даным раздзеле пойдзе гаворка пра тое, якое месца займае каштоўнасць у духоўным жыцці, якія механізмы змены каштоўнасцей.
    КАІПТОЎНАСНЫЯ АРЫЕНТАЦЫІ АСОБЫ
    Чалавеку ўласцівы розныя адносіны да навакольнага свету і самога сябе. Філасофія вызначае гэтыя адносіны і вывучае. Вы ўжо пазнаёміліся з галоўнымі з іх. Сярод іх пераўтварльныя адносіны, дзякуючы якім чалавек уздзейнічае на прыродныя рэчывы, на сацыяльныя інстытуты
    і інш., змяняючы іх, адхіляючы старое, ствараючы новае. Пераўтваральныя, практычныя адносіны галоўныя, бо яны вызначаюць чалавечую якасць стаўлення да свету. Але яны абумоўлены іншымі відамі адносін. Каб плённа ўздзейнічаць на свет, яго аб’екты, трэба ведаць іх, іх уласцівасці, а гэтыя веды дасягаюцца дзякуючы пазнавальнай дзейна-
    сці. У сваю чаргу практычная і пазнавальная дзейнасць дапаўняюцца трэцім відам дзейнасці, які мы будзем называць каштоўнасным.
    Галіна філасофіі, якая вывучае каштоўнасці, распрацоўвае тэорыю каштоўнасцей, мае назву аксіялогіі. Свой пачатак аксіялогія бярэ, як і іншыя асноўныя філасофскія накірункі, у антычнасці. Аксіялагічная праблематыка заўсёды выходзіла на першы план у эпохі вялікіх перамен, калі абясцэньваліся традыцыйныя дзяржаўныя, маральныя і іншыя нррмы. У адну з такіх эпох Сакрат паставіў галоўнае для ўсёй наступнай аксіялогіі пытанне „Што ёсць дабро?” На працягу далейшага развіцця філасофскай думкі з’явілася шмат аксіялагічных тэорый, якія спрабавалі разабрацца ў гэтай праблеме. Трэба зазначыць, што асабліва плённа аксіялагічная праблематыка распрацоўвалася ў апошнія часы ў заходняй філасофіі. Сёння пытанне аб тым, што ёсць дабро, як ніколі дагэтуль востра, паўстала ў нашай краіне, але нажаль айчынных распрацовак гэтай праблемы не шмат.
    Да асноўных паняццяў аксіялогіі належаць каштоўнасць, ацэнка, каштоўнасныя арыентацыі. Яны маюць выключнае значэнне для разумення асобы, складаючы адну з найбольш глыбокіх характарыстык яе духоўнага свету. Каштоўнасная дзейнасць чалавека, як і пазнавальная мае духоўны характар, але з’яўляецца спецыфічнай формай адлюстравання суб’ектам аб’екта. Сваеасаблівасць яе ў тым, што яна ўстанаўлівае адносіны не паміж аб’ектамі, а паміж аб’ектам і суб’ектам. Гэта значыць, што яна дае не чыста аб’ектыўную інфармацыю пра якасці прадмета, яго сутнасць, а аб’ектыўна-суб’ектыўную інфармацыю пра яго значэнне для чалавека. Гэтая каштоўнасная інфармацыя набываецца шляхам ацэнкі. Якая ж розніца паміж пазнаннем і ацэнкай? Гэта розніца перш за ўсё ў тым, што пазнанне накіравана на авалоданне ісцінай, у той час калі аксіялагічная дзейнасць мае мэтай выяўленне каштоўнасцей. А каштоўнасць і ісціна не адно і тое ж. Для ісціны галоўнае аб’ектыўнасць. Яна аб’ектыўная ў тым сэнсе, што не залежыць ад пазнаючага суб’екта. Каштоўнасць жа, ў адрозненне ад яе, аб’ектыўна-суб’ектыўная з’ява. У ёй адлюстроўваецца не проста прадмет, такі, які ён ёсць на самой справе, але і тое, што ён значыць для суб’екта, карысны ён, ці шкодны.
    Суб’ектам каштоўнасных адносін можа быць асоба, асобны чалавек, можа быць сацыяльная група (клас, вытворчы калектыў, згуртаванне, якое мае свае асабістыя інтарэсы), каштоўнаснбія адносіны да рэчаіснасці мае і грамадства наогул. На ўзроўні асобы каштоўнасныя адносіны да навакольнага свету праяўляюцца ў выглядзе так званых каштоўнасных арыентацый. Групавыя як групавыя каштоўнасці. Грамадства афармляе сваё каштоўнаснае бачанне свету ў форме ідэалогіі.
    Сама ацэнка рэчаў, людзей і сітуацый можа быць вельмі разнастайнай станоўчай, адмоўнай, нейтральнай. Напрыклад, мне шчыра кажучы, усё роўна. ці ёсць жыццё на Марсе. Гэтая праблема не мае для мяне ніякай каштоўнасці, яна для мяне абыякавая, таму, што ад яе не залежаць ні маё жыццё, ні мае інтарэсы. іншая справа указ Вярхоўнага савета аб павышэнні цэнаў ці аб сацыяльнай абароне
    насельніцтва. Каштоўнасны падыход да гэтых указау відавочны. Але не заўсёды адна і тая ж рэч аднолькавым чынам набывае адлюстра’ ванне ў каштоўнаснай свядомасці. Як кажуць, адзін бачыць шклянку, да паловы напоўненай вадой, другі бачыць гэтую ж шлянку паўпустой. Адна і таярэчмае разныя ацэнкі ў залежнасці ад інтарэсаў асобы.
    Свет каштоўнасцей чалавека вельмі вялікі і разнастайны. Ён уключае вялізарнае кола аб’ектаў, рэчаў, сацыяльных інстытутаў, нормаў і законаў, другіх людзей, а таксама і самога чалавека. іншымі словамі, гэта ўсё, што мае дачыненне да чалавека, што ўплывае на яго, што ў той ці іншай ступені карысна для яго, або шкодна. Да гэтага кола і належаць, па-першае, з’явы прыроды. Гэта натуральнае асяроддзе, свет раслін і жывёл, прыгажосць роднай прыроды, карысныя выкапні і шмат чаго іншага. Па-другое сюды належаць грамадскія з’явы і інстытуты. Дзяржава, грамадскі лад, нацыя, нацыянальная культура і мова, эканамічная структура. Гэта таксама людзі, іх інтарэсы, становішча, лёс. Нарэшце гэта каштоўнасці асабістага ладу жыцця свабода, матэрыяльны дастатак, кар’ера, адукацыя, грошы, , магчымасці і формы самарэалізацыі, сям’я, дзеці, асабісты спакой, каханне, сэкс, здароўе і шмат чаго іншага.
    Ад чаго залежаць каштоўнасныя адносіны чалавека да свету? Па-першае, канешне, ад аб’ектыўных уласцівасцей саміх рэчаў. Але не толькі. Па-другое, ад іх карыснасці для чалавека. Аднак карыснасць можна па-рознаму разумець. Даводзіцца чуць, асабліва зараз, такія меркаванні; лепей будзем галодныя, але свабодныя; і наадварот, навошта мне свабода, мне лепей, каб кавалак мяса быў на стале. Відавочна, што кожны чалавек мае сваю, уласную сістэму каштоўнасцей. Кожны чалавек па-свойму адказвае на пытанне Сакрата аб тым, што такое дабро. Вядома гэта не значыць, што каштоўнасці не супадаюць. Існуюць такія каштоўнасці, на якіх трымаецца тысячагадовая гісторыя грамадства. Гэта вядомыя „не забі”, „не ўкрадзі”, „не мані”, „шануй бацькоў”, сюды ж належыць асуджэнне здрады, каханне і адданасць Радзіме і іншыя. Гэта так званыя агульначалавечыя каштоўнасці. Ёсць каштоўнасці групавыя, класавыя, нацыянальныя. У сённяшнім свеце ідзе пераасэнсаванне каштоўнасных адносін, у выніку якога агульначалавечыя каштоўнасці набываюць вырашальную ролю ў жыцці.
    Сістэма каштоўнасцей, якой кіруецца чалавек, можа быць большменш несупярэчлівая. Калі так, мы маем асобу, як кажуць, цэласную. У той жа час вельмі часта існуюць супярэчлівасці паміж каштоўнасцямі унутры асабістай сістэмы. Гэта звычайна супярэчлівасці паміж „хачу” і „трэба”, „можна і нельга”. Таму паводзіны чалавека гэта часцей за ўсё барацьба з самім сабою. Нездарма гавораць, што асоба пачынаецца з самаабмежавання. Нярэдкія выпадкі, калі чалавек увогуле не мае ўяўленняў аб каштоўнасцях тых ці іншых рэчаў. Часта гэта сведчыць аб інфантылізме асобы. Ва ўсякім разе §ахоўвае сваю сілу сцвярджэнне Марка Аўрэлія аб тым, што кожны чалавек варты таго, да чаго ён імкнецца. Словамі гэтага філосафа мы распачалі гаворку пра асобу, яго ж словамі гэтую гаворку і канчаем.
    НА ПАРОЗЕ ХХІ СТАГОДЦЗЯ. ЧАЛАВЕЦТВА ПЕРАД ТВАРАМ ГЛАБАЛЬНЫХ ПРАБЛЕМ
    СУТЫКНЕННЕ
    3 БУДУЧЫМ. ПАСКАРЭННЕ РЫТМУ ГІСТОРЫІ
    Мы жывём у знамянальным стагоддзі, сённяшняя, поўная цудаў і супярэчнасцей фаза прагрэсу, прыносячы чалавеку мноства шчодрых падарункаў, у той жа час глыбока змяніла наш маленькі чалавечы сусвет, паставіла перад чалавекам нябачаныя да гэтага задачы і пагражае яму нечуванымі бедамі.
    У наш час, як ніколі раскруцілася кола гісторыі. Каб зразумець яго, давайце ўявім
    сабе развіццё чалавецтва ў выглядзе бегу на дыстанцыю 60 км, умоўна прыраўняўшы кожныя 10 тыс. гадоў яго гісторыі да 1 км. Большая частка гэтай дыстанцыі апыніцца за межамі цывілізацыі. Толькі на 58-м км з’явяцца першыя прылады працы і пячорныя малюнкі зародкі культуры. Толькі на 60-м кіламетры заўважым прыкметы земляробства, а за 200 метраў да фінішу рымскую дарогу, пакрытую каменнымі плітамі. Апошнія 10 метраў пачынаюцца пры скупым асвятленні газавых лямпаў, але на фінішным кідку, на самых апошніх метрах адбудзецца ашаламляльнае цуда: Электрычнае святло залівае гарады, імчацца аўтамабілі, у неба ўзлятаюць рэактыўныя лайнеры і ўражанага бегуна асляпляюць успышкі „бліцаў” і „юпітэраў” фота-і тэлекарэспандэнтаў...
    Перагартаем старонкі фантастычных сачыненняў. Бунт машын. Кібернетычная свядомасць, заваяваўшая свет. Абмен розумаў. Універсальная зброя, створаная на базе навейшых адкрыццяў. Поўнае пераўтварэнне быту. Умяшанне ў генную прыроду чалавека. Прагнозаў „аўтаматызаванага быцця” цяпер ужо не „злічыць”. Сёння аўтаматызацыя, кібернетызацыя, рабатызацыя, „мікрапрацэсарная рэвалюцыя” словы і спалучэнні з іх па духу і па сэнсу не толькі трывала ўвайшлі ў наш лексікон, але і матэрыялізуюцца ў канкрэтных справах нашага жыцця.
    Амерыканскі футуролаг О. Тофлер прапануе нам другі маштаб вымераць 50 тыс. гадоў колькасцю пакаленняў, якія змянілі адно другое на Зямлі, прыраўняўшы кожнае з іх да 62 гадоў сярэдняй працягласці жыцця чалавека ў XX стагоддзі. І ў гэтай ілюстрацыі Тофлера змяшчаецца 800 пакаленняў, а „падаўляючая маса ўсіх матэрыяльных
    прадуктаў, якімі мы сёння карыстаемся ў паўсядзенным жыцці, упершыню з'явілася на працягу апошняга 800-га пакалення, менавіта гэта пакаленне, па яго выразу, „знамянуе сабою рэзкі разрыў з усім папярэднім вопытам чалавецтва”.
    Свет стаў раптоўна мяняцца. Сутнасць гэтых змен у тым, што за якія-небудзь некалькі дзесяцігоддзяў завяршыўся перыяд маруднага развіцця чалавецтва, які працягваўся шмат тысяч гадоў, і наступіла новая дынамічная эра. Што ж нясуць нам гэтыя перамены? Ці стане наш век зорнай гадзінай чалавецтва ці штурхне нас у бяздонне жахаў і зла.