Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
Належыць асабліва падкрэсліць, што навуксва-тэхнічны працэс, ва ўмовах сучаснасці носіць супярэчлівы характар. 3 аднаго боку, рост прадукцыйнасці працы, павышэнне жыццёвага ўзроўню насель-
ніцтва, з другога узмацненне абязлічанасці, абездухоўленасці жыцця, стандартызацыя і бюракратызацыя. 3 аднаго боку, прагрэс у развіцці матэрыяльнай культуры, аблегчаны дзякуючы тэхнічным сродкам зносін, доступ да духоўных каштоўнасцей, з другога развіццё камерцыйнай масавай культуры, маніпуляцыя масавай свядомасцю і г. д. Гэта супрацьлегласць, якая мае аснову ў самім падмурку грамадства, знаходзіць адлюстраванне ў грамадскай свядомасці. Перш за ўсё яна праяўляецца ў ацэнках магчымых сацыяльных вынікаў навукова-тэхнічнага прагрэсу. Тут супярэчлівасць свядомасці дасягае свайго рубяжа, у дастатку нараджаючы прагнозы самай рознай накіраванасці і арыентацыі.
У ходзе асэнсавання сацыяльных вынікаў сучаснай навукова-тэхнічнай рэвалюцыі і ў сувязі з імі перспектыў развіцця чалавечага грамадства ў залежнасці ад станоўчых або адмоўных ацэнак ролі навукі і тэхнікі ў сацыяльным руху выявіліся дзве дыяметральна супрацьлеглыя арыентацыі свядомасці адносна будучыні. у абагульненым выглядзе іх можна назваць тэхнакратычнай „аптымістычнай” і антытэхнакраіычнай.,песімістычнай”.
He ўдаваючыся ў крытычны аналіз названых арыентацый свядомасці, звернем сваю ўвагу на пытанне сапраўдных і магчымых пазітыўных і негатыўных сацыяльных вынікаў сучаснай НТР.
Каб больш рэльефна паказаць вышэйшыя дасягненні і пазітыўныя вынікі сучаснай НТР бегла параўнаем іх з дасягненнямі і вынікамі прамысловай рэвалюцыі канца ХУІІІ напачатку ХІХ стагоддзя.
Узнікненне машыннай вытворчасці ў ходзе прамысловай рэвалюцыі сведчыла аб пачатку новага этапа ў развіцці тэхнікі. Машынная вытворчасць забяспечыла такую высокую прадукцыйнасць працы, аб якой нельга было нават падумаць пры старой, ручной тэхналогіі. Разам з тым, пры механізацыі вытворчасці асновай вытворчага працэсу становіцца машына, а чалавек ператвараецца толькі ў яе прыладу, дапаўненне, прыдатак. Тут ужо не прылада дапаўняе чалавека, а, наадварот, чалавек дапаўняе машыну, не машына „падстройваецца” пад чалавека, а чалавек пад машыну: яго рухі пачынаюць вызначацца, абумоўлівацца рухам машыны. Замест самастойнага універсальнага рамесніка, які стварае свой прадукт з дапамогай ручных прылад працы ад пачатку да канца мы маем тут справу з частковым рабочым, чалавекам-функцыяй, які выконвае толькі пэўную адну аперацыю ў вытворчым працэсе. Узаемаадносіны чалавека і тэхнікі ў прамысловай вытворчасці ўжо не тыя, што мелі месца, калі ўсе аперацыі данага працоўнага працэсу выконваліся адным чалавекам. Чалавек больш не вольны ў сваіх дзеяннях, ён валодае ўжо не ўніверсальным наборам інструментаў, а адным, частковым (напрыклад, на працягу ўсяго рабочага дня свідруе (высвідроўвае) дзірку ў стандартнай балванцы). Ен становіцца ахвярай раздзялення працы, якое калечыць чалавечую цэльнасць. У машыннай вытворчасці не рабочы прымяняе (выкарыстоўвае) сродкі працы, а сродкі працы „прымяняюць” („выкарыстоўваюць”) рабочага. Мёртвая, мінулая праца падначальвае сабе жывую. Паколькі машына яшчэ недастаткова ўдасканалена, каб функцыяна-
ваць аўтаматычна, яна выкарыстоўвае чалавека, ператвараючы яго ў свой прыдатак. Машына не патрабуе ад яго кемлівасці і жывасці розуму, яна дыктуе маркотную аднастайнасць рухаў, якія бясконца паўтараюцца.
Дзе ж канчаюцца межы такой працы? Якая тэхналогія патрабуецца для таго, каб пазбавіць чалавека ад неабходнасці быць прыдаткам машыны? Аўтаматызацыя працэсу вытворчасці.
Аўтаматызацыя вытворчасці пачынаецца з апрадмечвання разумовых функцый кіравання машынамі. Ужо адно гэта вызначае прынцыповае адрозненне аўтаматызацыі ад механізацыі: тэхніка ўпершыню ператвараецца з органа фізічнай працы ў орган разумовай дзейнасці, з прылады рук чалавека ў прыладу яго розуму. Аўтаматызацыя, няхай марудна і супярэчліва, выхоплівае чалавека з тэхналагічнага падначалення машыне, ён перастае быць дэталлю ў яе целе і сам пачынае ажыццяўляць кантроль над яе функцыянаваннем. На стадыі аўтаматызацыі тэхніка і тэхналогія дасягае такой ступені развіцця, што для іх абслугоўвання патрабуюцца ўжо не механічныя аперацыі, уменне і спрыт, а пэўная сістэма навуковых ведаў. Асаблівасць сучаснай НТР якраз і заключаецца ў тым, што яна карэнным чынам змяняе месца і ролю чалавека ў вытворчым працэсе, у характары і змесце працоўнай дзейнасці. Калі ўсе тэхнічныя вынаходніцтвы мінулага, пачынаючы з адкрыцця агню, апрацоўкі камення і канчаючы выкарыстаннем рухавіка ўнутранага згарання і электрычнасці, служылі павышэнню прадукцыйнасці фізічнай працы, то ва ўмовах НТР на аснове дасягненняў кібернетыкі, радыёэлектронікі і вылічальнай тэхнікі павышаецца роля інтэлектуальных магчымасцей чалавека, незвычайна ўзрастае прадукцыйнасць разумовай працы, якая абапіраецца на электронна-вылічальныя машыны.
НТР кладзе канец выкарыстанню чалавека ў якасці спецыялізаванай, хоць і жывой часткі вытворчага механізму. Яна ў перспектыве дазволіць чалавеку сканцэнтраваць свае намаганні пераважна на кантралюючай, рэгулюючай функцыі ў вытворчай дзейнасці. Гэта стварае дадатковыя перадумовы для значнага росту агульнаадукацыйнага і прафесіянальнага ўзроўню працуючых. А ад таго, у якой ступені дасягненні навукі і тэхнікі ўвасабляюцца ў чалавеку-стваральніку матэрыяльных даброт, усё ў большай ступені ў сваю чаргу залежаць тэмпы навукова-тэхнічнага прагрэсу. Вось чаму ў сучасных умовах незвычайна ўзрастаюць, набываючы кіруючае значэнне ў справе эканамічнага росту, капіталаўкладанні ў развіццё чалавека як асобы.
У ходзе навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, упершыню за ўсю гісторыю чалавечай цывілізацыі інтэлектуальнае, духоўнае развіццё чалавека становіцца вядучым фактарам развіцця матэрыяльнай вытворчасці. Эканамісты развітых краін у другой палове XX стагоддзя са здзіўленнем заўважылі, што выдаткі на адукацыю, якія традыцыйна лічыліся баластам для нацыянальнага бюджэту, чымсьці накшталт дабрачынных затрат, не толькі акупляюцца, але і прыносяць грамадству даходы больш значныя, чым укладанні ў іншыя сферы дзейнасці. Зараз стала
зразумела, што выйграюць у эканамічным спаборніцтве тыя народы і краіны, якім удаецца сфармаваць найбольш магутны інтэлектуальны патэнцыял, найбольш дасканалую сістэму адукацыі, якая развівае творчыя магчымасці чалавека. Невыпадкова ў сучасны момант ідзе інтэнсіўнае „паляванне” за „мазгамі”.
Патрэбна адзначыць, што аўтаматызацыя змяняе суадносіны жывой і арэчаўленай працы, павялічвае ўзброенасць гэтай жывой працы, а ўвогуле не ўхіляе гэтую працу з прадукцыйнай дзейнасці. Аднак гэта жывая праца змяняе свой характар. У гэтым жа і ўся сутнасць. Чалавек перастае быць часткай машыны, яе прыдаткам, або, як гаварыў Маркс „Замест таго, каб быць галоўным агентам працэсу вытворчасці, рабочы становіцца побач з ім” (Т. 46, ч. 2. С. 213). Гэта ні ў якім разе не значыць, што чалавек перастае працаваць; праца набывае прынцыпова іншы змест, становіцца інтэпектуальнай, творчай працай. Калі можна так выказацца, чалавек становіцца ўжо не статыстам, а рэжысёрам вытворчага працэсу.
Такім чынам, НТР адчыняе шырокі прасцяг длн ўсебаковага цэласнага развіцця чалавека і адпаведна для ўзрастання чалавечага пачатку ва ўсіх сферах жыцця грамадства. Аднак, усё гэта пакуль толькі тэндэнцыя, хоць і тэндэнцыя, якая відавочна намецілася.
У цяперашні час імкліва, нарастаючымі тэмпамі разгортваецца новы этап НТР, якая пачалася на рубяжы 70-80-х гадоў і адкрыла бязмежныя магчымасці далейшага паскарэння і развіцця прадукцыйных сіл грамадства. Вядучымі, прыярытэтнымі кірункамі новага этапа НТР сталі мікраэлектроніка, інфарматыка, робататэхніка, біятэхналогія, стварэнне матэрыялаў з папярэдне зададзенымі ўласцівасцямі, аэракасмічная прамысловасць і г. д.
Многія даследчыкі гэты сучасны этап НТР называюць „мікраэлектроннай рэвалюцыяй”. Менавіта дзякуючы „мінініяцюрызацыі” інфармацыйных сістэм, іншымі словамі, ўвасабленню ўзрастаючых аб’ёмаў навуковых ведаў ва ўсё меншым фізічным аб’ёме, становіцца магчымым стварэнне як суперкамп’ютэраў так і мікрапрацэсараў.. І калі суперкамп’ютэры дазваляюць нам наблізіцца да стварэння „штучнага інтэлекту”, інакш кажучы, такіх тэхнічных сродкаў апрацоўкі інфармацыі, якія стануць магутнымі ўзмацняльнікамі інтэлектуальных здольнасцей чалавека, то мікрапрацэсары удасканальваюць прылады працы, павялічваючы іхпрадукцыйнасць.
Некаторыя аўтары прадказваюць, што, дзякуючы камп’ютэрызацыі вытворчасці, знікае неабходнасць у буйных індустрыяльных гігантах. Іх заменяць распаўсюджаныя па ўсёй планеце дробныя прадпрыемствы, і ў асноўным работа будзе ажыццяўляцца ў дамашніх умовах. Дамы ж будуць уяўляць сабою пэўныя „электронныя катэджы” цуды ХХІ стагоддзя. Так, ужо прыгаданы намі, Тофлер у сваёй кнізе „Трэцяя хваля” сцвярджае, што прамысловая вытворчасць размяркуецца на перыферыі, вялікія гарады і гіганцкія прадпрыемствы адыйдуць у мінулае. У выніку рабочыя і служачыя перайдуць з гіганцкіх заводаў і з офісаўнебаскробаў у аснашчаныя сучаснай электронікай катэджы, дзе можна булзе жыць, працаваць і вучыцца. Так, вытворчасць набы-
вае сямейны ўзбуйнены характар. інакш кажучы, сучаснае індустрыяльнае грамадства, дзе гаспадараць урбанізацыя, цэнтралізацыя, спецыялізацыя і канцэнтрацыя (усё, што характэрна для „другой тэхналагічнай хвалі”), у „трэцяй тэхналагічнай хвалі” зменіцца грамадствам, дзе будуць панаваць „дэурбанізацыя”, „дэцэнтралізацыя”, „дзстандартызацыя” і г. п. Гэта значыць, поўнасцю зменіцца вобраз і стыль жыцця людзей. Сям’я стане зноў галоўнай структурнай адзінкай грамадства. Разам з тым, сямейна-брыгадныя сувязі стануць надзвычай разнастайнымі.
Магчымасць узяць работу на дом, сцвярджае Тофлер, ператворыцца ў рэчаіснасць будучага. У сувязі з гэтым ён бачыць мноства выгод для індывіда, яго сям'і і ўсяго чалавечага грамадства. Умацуюцца сувязі паміж мужам і жонкай, бацькамі і дзецьмі. Будуць зніжаны энергетычныя транспартныя выдаткі, зменшацца загазаванасць і колькасць прычын для непазбежнай ва ўмовах „індустрыяльнай скучанасці людзей” нярвовасці.
Падобнага роду вобразы будучыні не выпадковы. Бурнае развіццё раней невядомых сродкаў масавай інфармацыі, узнікненне прамысловых робатаў і камп’ютэрызацыя сферы паслуг і быту выклікалі да жыцця новую хвалю „сацыялагічнага ўяўлення”, стымулявалі „месіянскі” падыход да праблем будучага чалавечага грамадства, прывялі да новага, калі так можна выказацца, выдання „тэхналагічнага аптымізму”. Зусім у духу сацыяльных утопій „тэхналагічнага дэтэрмінізму",у працах такіх аўтараў як 0. Тофлер, Ж. Серван-Шрэйбер, Д. Бел, Дж. Масуда і інш., тэхнічны пераварот ў вобласці электронікі ўяўляецца як сведчанне магчымасці пераадолення ўсіх сацыяльных супярэчнасцей і дасягнення шчаслівай і радаснай будучыні, робіцца вывад аб тым, што развіццё новых сродкаў інфармацыі выкліча глыбокія змены сацыяльнай струнтур^ы і г. д. Напрыклад, адпаведна гіпотэзе японскага тэарэтыка „іуфармацыйнага грамадства” Дж. Масуды, развіццё сродкаў інфарматыкі (пятае і шостае пакаленне камп’ютэраў, развіццё новых сродкаў камунікацыі і робатаў) з’яўляецца нават адным з вызнача^іьных (ключавых) элементаў станаўлення новага чалавека як віда чалавека інтэлектуальнага.