Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
Найвялікшае распаўсюджанне мае штодзённая форма акультызму. Умоўна такі акультызм можна назваць бытавым альбо трывіяльным, ён істотна адрозніваецца ад тэарэтычнага простым, глыбока традыцыйным і трывіяльным выкананнем.
Пры выкананні штодзённага акулыу можа быць выкарыстаны адзін які-небудзь прадмет (скажам, талісман), які не абавязкова змяшчае ў сабе зварот да пазанатуральных сіл і вонкава выглядае як
даніна традыцыі. Так, напрыклад, многія жанчыны апранаюцца ў шчаслівую сукенку не таму, што абавязкова хочуць звярнуцца да звышпрыродных сіл, а таму, што робяцца больш упэўненымі ў сабе, а разам з тым і ў добрым выніку той справы, за якую яны ўзяліся. Нецяжка таксама заўважыць, што значная частка студэнтаў ужывае, часам несвядсма, розныя трывіяльныя культавыя дзеянні: варажбу, тлумачэнне сноў, пляўкі праз плечо, абмежаванне звычайных гігіенічных працэдур (мыцця галавы, стрыжкі пазногцяў); фармальнае перахрышчванне; яны ўнікаюць сустрэч з пустым вядром; з чорнай кошкай, вяртання па забытую рэч і г. д. У залежнасці ад канкрэтных умоў (напрыклад, выключная суровасць экзаменатара), распаўсюджанне штодзённага акультызму сярод студэнтаў можа быць вельмі значным. Трэба зазначыць, што бытавы акультызм пашыраны практычна ва ўсіх сацыяльных групах, і асабліва ў тых, для якіх характэрна дзейнасць з высокай ступенню рызыкі, залежнасць ад выпадковых і непрадбачаных акалічнасцей, надзвычай складаны характар дзейнасці, службовая адказнасць. Штодзённы акультызм, як зрэшты, і ўсялякая містычнасць свядомасць, у значнай ступені жывіцца верай у магчымасць цуда, удачнага выпадку, і гэта недзіўна; штодзённае жыццё прапануе на кожным кроку цуды шчаслівага замужжа, удалай кар’еры, карыснай куплі, абмену, латарэйнага выйгрышу і г. д., а таксама „фатальных” няўдач. імкненне да цуду мае, такім чынам, цалкам зямныя карані і тлумачыцца матэрыялістычна. Чаканне цуду, спадзяванне на яго ажыццяўленне ў рэчаіснасці унікальная рыса людзей, якая абумоўлена, у канчатковым выніку рэальнымі чалавечымі патрэбамі.
Прычыны, якія спрыяюць распаўсюджанню ўсялякіх разнавіднасцей акультных дзеянняў заключаюцца, перш за ўсё у рэзкай ломцы сталых, прывычных форм жыцця, у паскарэнні тэмпаў грамадскага развіцця, узнікненні крызісных з’яў у грамадстве і ўзмацненні адчужанасці людзей у розных сферах жыццядзейнасці, у росце сацыяльнай напружанасці і няўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Таму правамерна дапусціць, што аб’ектыўная патрэба людзей у набыцці стану пэўнасці і веры ў выніковы зыход справы, якая выклікае акультныя дзеянні ў быце, будзе расці па меры росту дынамізму эканамічных і сацыяльных змен, напружанага рытму жыцця, ускладнення сувязей, узмацнення механізацыі і апрадмечанасці жыцця.
3 улікам гэтых фактараў неабходна прадбачыць узнікненне стыхійных і неабгрунтаваных абагульненняў розных выпадковасцей і бачнасцей, фарміраванне і распаўсюджанне тых ці іншых варыянтаў тэарэтычнага і штодзённага акультызму.
Магія (ад лац. rnagia вядзьмарства, чарадзейства) абрады, спалучаныя з верай у звышпрыродную здольнасць чалавека (вядзьмара, шамана, чарадзея) уздзейнічаць на людзей і прыродныя з’явы,
Магічнае дзеянне складаецца з наступных асноўных элементаў: матэрыяльны прадмет (рэчыва), г. зн. інструмент; слоўныя заклінанні ці патрабаванні, з якімі звяртаюцца да пазанатуральных сіл; пэўныя дзеянні і рухі без слоў абрад.
Вельмі яскравую карціну магічнага абраду, які і сёння можна назіраць у народа лопараў (Фінляндыя), аляскінскіх эскімосаў і бразільскіх індзейцаў малюе ў сваім артыкуле „Магія: яе ўяўныя адкрыцці і сапраўдныя тайны” І, Т. Касавін: „Зырка гарыць вогнішча, вакол якога сабралася племя. Ля вогнішча падскоквае шаман, гучыць магічная песня-заклінанне. У яго шырока адкрытых вачах з расшыранымі зрэнкамі блішчыць, як у люстры, полымя. Ён апрануты ў расшытую стракатым арнаментам вопратку, абвешчакы сімваламі магічнай сілы: чучаламі мышэй, жаб, змей, звярынымі і чалавечымі зубамі, амулетамі. Вычварна размаляваная шапка-маска паказвае татэм яго роду і адначасова духу, на літасць якога ён спадзяецца. У адной руцэ шамана бубен, зроблены з кавалка святога дрзва, у другой ударная палачка, шаман прыспяшае свае рухі, яго песня робіцца ўсё больш выразнай і запальчывай, гледачы трапляюць у яго рытм і хістаючыся, пляскаючы ў ладкі, далучаюць свае галасы да голасу шамана. Яны хочуць ведаць свой будучы лёс.
І вось надыходзіць кульмінацыя: павярнуўшыся тварам да неба, шаман лямантуе апошні раз, пасля чаго яго пачынае біць камвульсіўная сутарга, і ён валіцца на зямлю. Гледачы стаяць анямела, шаман нерухомы, яго экстаз змяніўся трансам, і душа пакідае тленнае цела, кіруючыся ў завоблачную вышыню, дзе жывуць продкі... Праходзіць можа паўгадзіны, можа болей і шкляныя вочы шамана цяплеюць, рукі ўздрыгваюць, ён узнімаецца са здзіўленнем, не пазнаючы седзячых вакол і нібыта пасля доўгай адсутнасці абыходзіць кола, вітаючыся з кожным. Кола сціскаецца, шаман садзіцца на зямлю і паведамляе, што ён бачыў у свеце духаў, і які лёс чакае яго народ”. (Касавнн Н. Т. Магмя: ее мннмые открытмя м подлмнные тайны //Заблуждаюіднйся разум. М., 1990. С. 59).
Яшчэ нядаўна даследчыкі бачылі ў трансе толькі ману і спекуляцыю на цемнаце. Зараз узнікаюць спробы зразумець транс як асаблівую форму псіхафізіялагічнага стану, адпаведную знаходжанню на „іншым узроўні” рэальнасці. Так, М. Харнер арганізаваў у ЗША курсы шаманаў, якія наведваюць галоўным чынам студэнтЬ!. Паводле іх сведчанчас трансу яны сапраўды перажываюць маляўнічыя і звязныя карціны „іншага свету”, якія даюць падставы для думкі, што душа можа выходзіць за межы цела і рабіць цудоўныя вандраванні.
Адтуль душа быццам можа назіраць за целам і, выходзячы з трансу, людзі сапраўды паведамлялі пра позы ці акалічнасці, у якіх знаходзілася цела ў час непрытомнасці. У спецыяльнай літаратуры змешчаны паведамленні людзей, якія ў час хваробы, а таксама пад уздзеяннем лекаў, музыкі ці скокаў пераходзілі ў „іншы стан свядомасці”, і рабілі падарожжа ў прасторы і часе. Відаць, што толькі комплекснае даследаванне гранічных магчымасцей чалавека здольна выкрыць прыроду гэтых з’яў і такім шляхам паказаць псіхафізіялагічныя падставы і механізмы дзейнасці шамана.
Астралогія (з грэчаскай мовы astroh зорка) вучэнне, паводле якога існуюць пэўныя залежнасці паміж „з’явамі зямнымі”, г. зн., якія адбываюцца ў нашым зямным свеце і падзеямі „нябеснымі”, г. зн.
тымі, што адбываюцца ў „свеце зорак”. На практыцы астралогія гэта спроба прадказаць па рухах і ўзаемаразмяшчэнні нябесных цел, канкрэтныя зямным падзеі, лёсы, вынікі чалавечых спраў і пачынанняў. Астралогія ўзнікла ў старажытныя часы, была распаўсюджана ў сярэднявеччы і дагэтуль квітнее ў шэрагу краін, дзе з ахвотай карыстаюцца паслугамі астролагаў для складання гараскопаў.
Вера ў астралогію пусціла глыбокія карані ў свядомасці людзей. Ад некаторых можна пачуць такія, напрыклад, фразы: „Зоркі не ілгуць”, „Размяшчэнне нябесных свяціл мне спрыяла” і г. д.
У 1975 г. адзін з навуковых часопісаў надрукаваў заяву 186 амерыканскіх навукоўцаў якая змяшчае кароткую, але вельмі нізкую ацэнку астралогіі. Буйнейшыя вучоныя (сярод тых, хто падпісаў заяву 18 нобелеўскіх лаўрэатаў) падкрэслілі ненавуковы характар астралагічных прадказанняў і выказалі сваю занепакоенасць у сувязі з тым, што сродкі масавай інфармацыі ахвотна займаюцца прапагандай астралогіі.
Праз тры гады з’явіўся допіс Поля Фейрабэнда, шырока вядомага спецыяліста ў галіне метадалогіі навукі, у якім ён вельмі крытычна ацаніў стыль і змест заявы і, у сваю чаргу, заявіў, што процістаўленне астралогіі і рэспектабельнай навукі абапіраецца на не вельмі грунтоўныя метадалагічныя падставы. Паводле думкі Фейерабэнда няма ніякай разумнай неабходнасці прыніжаць пазнавальнае значэнне розных формаў штодзённага і рэлігійнага вопыту людзей.
і ўсё ж прадказанні асабістага лёсу маюць устойлі'вую папулярнасць не таму, што яны верагодныя, пэўныя, дакладныя і здзяйсняюцца ў будучым (гэтага яшчэ ніхто не здолеў даказаць), а таму, што яны задавальняюць некаторыя цалкам зямныя і зусім рэальныя патрэбы канкрэтнага чалавека, які жыве „тут і цяпер”. На гэтую акалічнасць паказваюць шматлікія даследчыкі. Так, напрыклад, вядомы амерыканскі пісьменнік фантаст і вучоны-біёлаг адзначае, што існуюць тры асноўныя прычыны папулярнасці рознага роду прадказанняў і прароцтваў адносна асабістага лёсу чалавека:
- па-першае, людзі імкнуцца ўмацаваць пачуццё ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, хочуць лічыць будучыню зразумелай для сябе і кантраляваць яе;
- па-другое, людзям уласціва запамінаць менавіта тыя прадказанні, якія, як ім здаецца, здзейсніліся;
- па-трэцяе, варажбіты і прадказальнікі ўсіх гатункаў наўмысна падбіраюць туманныя тлумачэнні будучых падзей так, што кожны вынік можа быць растлумачаны як здзяйсненне прадказання.
Менавіта гэтыя асаблівасці прадказальнай дзейнасці далі падставу А. Азімаву сцвярджаць катэгарычна, што астралогія і ўсе іншыя формы прадказанняў асабістага лёсу з’яўляюцца чыстым ашуканствам, і, што нікому яшчэ не ўдалося давесці, што ён здольны прадказваць будучыню.
Зрэшты, прадбачанне не абмяжоўваецца прадказаннямі лёсаў людзей. Людзі ўладкаваны такім чынам, што іх клапоціць не толькі
асабісты лёс, але таксама і лёс грамадства, усяго чалавецтва, шляхоў яго развіцця. Драма будучага жыцця чалавецтва невытлумачальная таямніца, задача, над вырашэннем якой працавалі і працуюць буйнвйшыя мысліцелі. Людзі шукаюць адказы на пытанні: „Што такое „правільнае” грамадства? У чым сэнс чалавечага быцця? Ці можа чалавек быць гаспадаром свайго асабістага лёсу? і г. д.
Найбольш значную ролю ў спробах адказаць на гэтыя пытанні адыгралі .сацыяльныя ўтопіі (ад грэч. ou не і topos месца, г. зн. тое, што нідзе не існуе, па іншай версіі eu лепшы, topos месца, г. зн. найлепшае месца), якія зрабіліся тонкім індыкатарам самых балючых супярэчнасцей свайго часу.
Для ўтопіі як спецыфічнай формы апераджальнага адлюстравання сацыяльнай рэчаіснасці характэрна абстрактнае не заснаванае на веданні аб’ектыўных законаў Грамадскага развіцця канструяванне ўсялякіх варыянтаў будучай сацыяльнай гармоніі, ідэальнага грамадскага ладу.