• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы філасофіі (курс лекцый)

    Асновы філасофіі

    (курс лекцый)

    Памер: 278с.
    Гародня 1994
    102.89 МБ
    Пры гэтым для утапічнай свядомасці ад пачатку характэрна ўстойлівая арыентацыя на вылучэнне такіх вобразаў іншага сацыяльнага свзту, які быў бы пазбаўлены арганічна ўласцівых усякаму рэальнаму грамадству ўнутраных супярэчнасцей і канфліктаў, уяўляў бы статычную, звычайна дэталізаваную і адназначную карціну грамадскага жыцця. Менавіта ўстаноўка на канструяванне побач з рэальным грамадствам, будова якога не ўладкаваная, заблытаная, законы супярэчлівыя і разнародныя, уяўнага грамадства, у якім усё мае быць упарадкаваным, аднародным і несупярэчлівым, робіць утопію ўтопіяй, ператварае любыя ідэалы і праекты грамадскай арганізацыі ва ўтапічныя.
    Як сведчыць вопыт, адназначнасць і несупярэчлівасць у грамадскім жыцці не ажыццяўляюцца ні пры якіх акалічнаоцях.
    У XX от. побач з утопіяй шырокае распаўсюджанне набыла і антыўтопія. Антыўтопія дэталізаваным і несупярэчлівым карцінам дасканалага грамадствапроцістаўляе такія ж адназначныя і несупярэчлівыя карціны ідэальна недасканалага грамадскага ладу будучыні. У антыўтопіі будучыня малюецца выключна песімістычнымі фарбамі ў выглядзе карцін непазбежнага выраджэння і нават гібелі. Як правіла, галоўнай тэмай, антыутопіі з’яўляецца крытыка таталітарызму (татальная, жбрсткая арганізацыя грамадскага жыцця, татальны кантроль за думкамі і паводзінамі людзей, татальны падман народных мас і г. д.). Прычым ва ўсіх. вядомых антыўтопіях станаўленне таталітарызму звязана з прадбачаннем дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу, які дае ў рукі кіруючай эліты магутныя сродкі кантролю за грамадскім і прыватным жыццём людзей.
    У бясконцым шэрагу антыўтопій, якія змяняюць адна адну, нязменнай папулярнасцю карыстаецца, перш за ўсё раман Е. Замяціна „Мы”, -„0 цудоўны новы свет” 0. Хакслі і „1984" Дж. Оруэла.
    Вышэй гаэорка ішла ў асноўным пра розныя формы „прароцтваў". У дакладным сэнсе гэтага слова „прароцтва” ці „прадказальніцтва” гэта прадугадванне, апярэджванне будучыні з дапамогай нейкіх
    звышпрыродных ці невядомых сіл, напрыклад, калі чалавек абвяшчае, што на яго сышло боскае адкрыццё ці, што ён ясна ўбачыў у сне, трансе і да т. п. яскравыя малюнкі будучыні. Але існуюць і навуковыя, рацыянальныя формы набыцця інфармацыі аб будучым, заснаваныя на ведах аб рэальных тэндэнцыях.
    АСІІОУНЫЯ ФОРМЫ І МЕГЛДЫ НАВУКОВЛГА ІІРЛГНА ІЛВАННЯ
    Звычайна калі гаворка ідзе аб навуковым прадбачанні ўжываюць тэрмін „прагназаванне”. Прагназаванне гэта асаблівая форма прадбачання. Прагназаванне гэта не проста меркаванне аб будучыні, але сістэматычнае даследаванне перспектыў развіцця той ці іншай з’явы ці працэсу з дапамогай сродкаў сучаснай навукі. Прагноз у адрозненне ад прароцтва мае высокую ступень абгрунтаванасці, навуко-
    вай сур’ёзнасці, аб’ектыўнасці. Так, метэаролаг можа вельмі дакладна прадказаць змяненні надвор’я ў пэўны перыяд часу, а ўрач апісаць шлях развіцця таго ці іншага захворвання.
    Звернем увагу яшчэ на некаторыя паняцці, пры дапамозе якіх фарміруюцца вобразы будучыні.
    • Пастаноўка мэты гэта прадугаданне ў свядомасці вынікаў дзейнасці і шляхоў яе рэалізацыі з дапамогай пэўных сродкаў.
    Планаванне праекцыя ў будучыню чалавечай дзейнасці дзеля дасягнення пастаўленай мэты, ператварэнне інфармацыі пра будучыню ў дырэктывы для мэтанакіраванай дзейнасці.
    Праектаванне стварэнне канкрэтных вобразаў будучыні, канкрэтных дэталей распрацаваных праграм.
    Гэтыя тэрміны можна вызначыць і як працэсы распрацоўкі прагнозаў, мэт, планаў, праграм, праектаў, арганізацыйных рашэнняў, 3 гэтага пункту гледжання прагноз вызначаецца як верагоднае навукова абгрунтаванае меркаванне аб перспектывах, магчымых станах той ці іншай з’явы ў будучым ці аб альтэрнатыўных шляхах і тэрмінах іх ажыццяўлення. План-рашэнне адносна сістэмы мерапрыемстваў, якая прадугледжвае парадак, паслядоўнасць, тэрміны і сродкі іх выканання. Праект-рашэнне адносна канкрэтнага мерапрыемства, пабудовы і г. д., неабходнага для выканання таго ці іншага аспекту праграмы.
    Зыходзячы са зместу і прызначэння розных прагнозаў можна вылучыць чатыры іх асноўныя тыпы: 1) пошукавыя; 2) нарматыўныя; 3) тычныя; 4) прагнозы-перасцярогі.
    Пошукавыя прагнозы (часам іх называюць „вынаходніцкімі” ці „рэалістычнымі”) складаюцца непасрэдна для таго, каб выявіць, якой можа быць будучыня, зыходзячы з рэалістычных ацэнак, тэндэнцый развіцця, што, існуюць у даны час ў розных галінах грамадскай дзейнасці.
    Нарматыўныя прагнозы, якія накіраваны на дасягненне ў будучым пэўных мэт, змяшчаюць розныя практычныя рэкамендацыі для ажыццяўлення адпаведных планаў і праграм дзейнасці.
    Аналітычныя прагнозы звычайна ствараюцца для таго, каб у навуковых мэтах вызначыць пазнавальную каштоўнасць розных метадаў і сродкаў даследавання будучыні.
    Прагноз-перасцярога складаецца для непасрэднага ўздзеяння на свядомасць і паводзіны людзей, каб прымусіць іх прадухіліць непажаданую будучыню.
    Вядома, розніца паміж гэтымі асноўнымі тыпамі прагнозаў даволі ўмоўная, у пэўным сацыяльным прагнозе магчыма спалучэнне прызнакаў некалькіх яго відаў.
    Даследаванне будучыні, распрацоўка сацыяльных прагнозаў і высвятленне перспектыў развіцця чалавецтва зрабілася ў апошнюю чвэрць стагоддзя адносна самастойным, міждысцыплінарным кірункам у навуцы, што выклікана рэальнай патрэбай сучаснага грамадства.
    У заходнееўрапейскіх краінах моцна развівалася спецыфічная галіна ведаў пра будучыню футуралогія. Футуралогія (ад лац. futufum будучыня і грэч. (kofos слова, вучэнне) заклікана, выкарыстоўваючы розныя методыкі, ажыццяўляць распрацоўку прагнозаў, звязаных з апісаннем канкрэтных форм, праектаў і вобразаў будучыні, вывучаць тэндэнцыі развіцця асобных краін і народаў. У шырокім значэнні слова, футуралогія гэта сукупнасць уяўленняў аб будучым чалавецтва, у вузкім галіна навуковых ведаў, якая ахоплівае тэндэнцыі і перспектывы тых ці іншых сацыяльных працэсаў. У айчыннай літаратуры футуралогія часта ўжываецца як сінонім прагназавання і прагностыкі.
    У сучасных заходніх краінах даследаванне будучыні (футуралогія) адыгрывае ўзрастаючую ролю пры прыняцці важных эканамічных рашэнняў, вылучэнні розных праграм, мадэляў і сцэнарыяў развіцця як асобных сацыяльных з’яў, так і грамадства ў цэлым. I гэта зразумела: разам з ускладненнем сацыяльных сувязей, паскарэннвм тэмпаў грамадскага развіцця, узмацненнем у жыцці ролі дзяржавы (планаванне, праграмаванне, спробы дасягнення амаль што не поўнага кантролю над сацыяльнымі працэсамі) непазбежна ўзнікае і патрэбнасць у добра прадуманай сістэме прагназавання.
    У даследаваннях будучыні ўжываецца велізарны і разнастайны арсенал навуковых метадаў даследавання, спецыяльных методык, лагічных і тэхнічных сродкаў пазнання. Некаторыя футуролагі налічваюць каля двухсот такіх метадаў і методык. Аднак асноўныя метады стварэння прагнозаў можна звесці ў наступныя пяць груп (астатнія з’яўляюцца іх рознымі спалучэннямі і іх варыянтамі): 1) экстрапаляцыя; 2) гістарычная аналогія; 3) камп'ютэрнае мадэляванне; 4) сцэнарыі будучыні; 5) экспертныя ацэнкі. Кожны з гэтых метадаў прадбачання будучыні мае свае вартасці і свае недахопы. Дакладнасць экстрапаляцыі, відавочна, памяншаецца разам з рухам наперад у будучыню, якая ніяк не можа быць простым колькасным працягам сённяшняга дня. Даволі абмежаваныя магчымасці прымянення ў прадбачанні будучыні гістарычнай аналогіі. Будучыня чалавечага грамадства ў сваіх
    асноўных рысах не з’яўляецца простым паўтарэннем мінуўшчыны. У кожную эпоху ўзнікаюць новыя акалічнасці, кожная эпоха мае выключна індывідуальны твар, і з гэтай прычыны ў кожную эпоху людзі дзейнічаюць і прымаюць толькі такія рашэнні, якія прадыктаваны самім характарам данай эпохі. Найбольш надзейным з усіх метадаў мржа лічыцца экспертная ацэнка рэальнага гістарычнага працэсу пры ўмове, што яна грунтуецца на правільных тэарэтычных уяўленнях аб ім, выкарыстоўвае вынікі, атрыманыя з дапамогай іншых метадаў, і дае гэтым вынікам правільную інтэрпрэтацыю.
    Можна гаварыць пра вобразы непасрэднага, больш аддаленага і зусім аддаленага будучага. Непасрэдная будучыня змешчана ўжо ў сучасным, хоць і не вызначаецца ім фатальна, у той час калі бліжэйшая і больш аддаленая будучыня ў ва ўсё большай ступені будзе вызначацца не тым, што зараз існуе ў рэальнай рэчаіснасці, але тым, што яшчэ мае адбыцца. Даная перыядызацыя будучага не з’яўляецца адвольнай, яна прадыктавана характарам нашых ведаў пра будучыню, якія, у сваю чаргу, вызначаюцца аб’ектыўнымі акалічнасцямі.
    Што датычыць непасрэднай будучыні, навука валодае шматлікімі канкрэтнымі дадзенымі, якія дазваляюць складаць абгрунтаваныя, дастаткова пэўныя прагнозы на бліжэйшыя 20-25 год. Але недарэчна, напрыклад, імкнуцца дэталёва, з дапамогай нейкіх „кантрольных лічбаў” апісваць будучыя падзеі. У той жа ступені наіўна патрабаваць ад прадугадання аддаленай будучыні нечага большага, чым самага агульнага малюнку гэтай будучыні, не звязанага з пэўнымі храналагічнымі тэрмінамі. Тут наша няведанне пэўна ўзвышаецца над ведамі.
    Такім чынам, можна сцвярджаць, што да сённяшняга часу чалавецтва валодае, хай і не дасканалымі, але адпаведнымі навуковымі метадамі і сродкамі пазнання гістарычных перспектыў чалавецтва. Сучаснае навуковае прадбачанне і сацыяльнае прагназаванне змяшчае ў сабе адказ не толькі на пытанне аб тым, што можа рэальна здзейсніцца ў будучыні, але таксама адказы на такія пытанні, калі належыць нечага чакаць, якія формы набудзе будучыня і наколькі верагодны дадзены прагноз.
    Аднак паўстае пытанне, што з’яўляецца рэальнай падставай навуковага прагнозу ў адро'эненне ад розных формаў „прароцтваў”, „прадказанняў”і г. д.
    Калі весці гаворку аб навуцы, то адразу трэба зазначыць, што рэальнай ладставай для навуковага прадбачання з’яўляецца аб’ектыўная дэтэрмінацыя з’яў у іх развіцці. Менавіта на прынцыпе аб’ектыўнай дэтэрмінацыі заснавана як навука ў цэлым, так і навуковае прадбачанне ў прыватнасці. Інакш не можа і быць. Навука мае дачыненне да заканамерных з'яў і тэндэнцый. Разуменне заканамернага характару з’яў адначасова вядзе да разумення таго, што гэтыя з’явы падпарадкаваны закону неабходнасці, аб'ектыўнай сувязі прычын і вынікаў. Таму навука заўсёды разглядае распрацаваны ёю прагноз зыходзячы з аб’ектыўнай неабходнасці, заканамернасці, абапіраецца на прынцып дэтэрмінізму.