• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы філасофіі (курс лекцый)

    Асновы філасофіі

    (курс лекцый)

    Памер: 278с.
    Гародня 1994
    102.89 МБ
    імкненне прадбачыць будучыню настолькі моцнае ў чалавеку, што яно дае знаць аб сабе нават у снах, Гэта выражаецца ў тым, што сны нярэдка прадказваюць некаторыя сітуацыі задоўга да таго, як яны адбудуцца. Ніякага цуду тут няма: шматлікія з’явы ў нашым жыцці маюць доўгую неасэнсаваную гісторыю. Мы набліжаемся да іх крок за крокам, не ўсведамляючы, што яны ўжо блізка. Але ж тое, што не здольна ўбачыць наша свядомасць, часта ўспрымаецца несвядома, і гэта інфармацыя перадаецца нам у снах. У антычнасці і да часоў сярэднявечча сны ўлічваліся ў медычных прагнозах. Вядомы сучасны псіхааналітык Карл Юнг на падставе мноства прыкладаў паказвае, што ў снах сапраўды прысутнічаюць элементы прадчуванняў і прадказанняў і што гэтыя элементы трэба ўлічваць пры тлумачэнні сноў. Вось адзін з такіх прыкладаў. Адзін чалавек безнадзейна заблытаўся ў нейкіх цёмных справах. Дзеля кампенсацыі ён развівае ў сябе амаль што хваравітую цягу да небяспечных падарожжаў у горы. Ён шукаў спосабы „пераадолець сябе". Аднойчы ноччу ў сне ён убачыў, як крочыць з высокай гары ў бездань. Калі гэты чалавек паведаміў пра свой сон псіхіятру (К. Юнгу), той адразу ж адчуў сапраўдную небяспеку і пачаў угаворваць „альпініста” ўстрымацца ад узыходжанняў у горы, але той непаслухаўся. Якраз праз 6 месяцаў сон спраўдзіўся: альпініст зрабіў „крок у прастору”. Горны праваднік назіраў, як ён і яго сябра спускаліся па вяроўцы праз небяспечнае месца. Сябра знайшоў часовы упор для нагі на скальным выступе, наш герой крочыў за ім. Знянацку ён адпусціў вяроўку і, па словах правадніка, як быццам скочыў у паветра. Ен зваліўся на свайго сябра, абодва ўпалі ўніз і разбіліся на смерць. (Гл.: Юнг К. Прмблнжаясь к бессознательному //Глобальные проблемы м обіцечеловеческме ценностн. М.. 1990. С. 377-378).
    У гэтым няма ніякай містыкі. У глыбіні душы (дакладней сказаць на ўзроўні несвядомага) альпініст шукаў задавальнення ў тым, каб знайсці выхад са свайго складанага становішча.
    Такім чынам, сны здольны папярэджваць чалавека аб будучых падзеях яго жыцця. Відаць не была пазбаўлена падстаў панаваўшая доўгі час думка пра тое, што галоўная функцыя сноў гэта прадказанне будучыні.
    Патрэбнасць адкрыць другі, больш дасканалы свет, забяспечыць светлую будучыню не толькі для сябе, але і для наступных пакален-
    няў, надае жыццю асаблівы чалавечы сэнс. Менавіта ен апасродкуе асабістыя ўяўленні аб шчасці, якое не статычнае і многімі людзьмі ўспрымаецца не як дасягнутае, а як рух да мэты. Па сутнасці сэнс жыцця гэта найбольш агульнае, ідэалізаванае ўяўленне аб пажаданым будучыМ, якое спраецыравана ў сучаснае і выступае магутным стымулам індывідуальных учынкаў і масавых сацыяльных дзеянняў людзей.
    У пошуках жыццёвага сэнсу і шчасця чалавек часта звяртаўся да мары. 3 дапамогай яе ён імкнуўся пазбавіцца найбольш значных супярэчлівасцей жыцця. Ён марыў пра будучую сацыяльную гармонію і справядлівасць, пра дастатак і дабрабыт, гэта значыць пра ўсё тое, чаго так бракуе ў сённяшнім рэальным жыцц-і. Пры гэтым будучыня, якой прагне чалавек, уяўляецца яму часцей за ўсё ў абліччы надзеі. Надзея, трэба зазначыць, гэта важнейшая катэгорыя для разумення гэтай тэмы. Таму спынімся на кароткім аналізе яе значэння для ўспрымання будучыні і адносін да яе.
    Надзея гэта чаканне чагосьці пажаданага, якое звязана з верай у магчымасць яго ажыццяўлення. Без надзеі жыць амаль што немагчыма. Мы не баімся мінуўшчыны, таму, што яна ўжо адышла і часта хвалім яе, хоць яна магла быць благой. Многія гавораць: „Што было і адышло не лічыцца”. Застаецца толькі спадзявацца на будучыню. „Альбо сучаснасць турбуе нас,альбо будучыня”, так пісаў Сенэка, выключаючы з рахунку шчасця мінуўшчыну. А сучаснасць? Гэта ўсяго толькі імгненне, а імгненне, нават самае горкае і балючае, можна перажыць. Толькі б ведаць, што будзе лепш. Многія людзі так лічаць. Свядома, ці не, яны звязваюць сваё шчасце выключна з будучыняй, укладаюць у сваё ўяўленне аб ёй тое, чаго сёння няма, а можа ніколі і не будзе. Але ж яны гэтую будучыню перажываюць загадзя і бачаць яе добрай ці кепскай і ўспрымаюць як нешта добрае, ці кепскае. Канешне, не ўсе людзі аднолькавыя і вастрыйя ўспрымання будучыні залежыць ад характару чалавека: адны жывуць сучаснай хвілінай, іншыя жывуць мінулым, рэтраспектыўна, а ёсць тыя, хто жыве будучым, перспектыўна. Іх шчасце вызначае надзея на будучыню, хай нават і падманлівая, а няшчасце нявер'е ў яе, хай нават і абгрунтаванае. Польскі філосаф-Ул. Татаркевіч адзначае, што будучыня ўсім сваім цяжарам прыціскае свядомасць. Чаканне дабра і зла азначае для шчасця і няшчасця болей, чым успамін пра іх і нават перажыванне. „Перспектыва будучыні больш важная, чым мінулае і сучаснае. Валоданне значыць меней, чым надзея” (Татаркевмч В, 0 счастье м совершенстве человека. М., 1981. С. 137-138).
    Чалавек заўсёды мае патрэбу ў якой-небудзь сістэме арыентацыі і светапогляду. Яму таксама патрэбна мэта, якая паказвае куды ісці. Без пэўным чынам арганізаванай і ўнутрана звязанай карціны сацыяльнага свету і свайго месца ў ім было б немагчыма знайсці адпраўны пункт, які дазваляў бы індывіду ўпарадкаваць шквал уражанняў. Нават калі гэта карціна памылковая, яна выконвае важную псіхалагічную функцыю: стварае пачуццё упэўненасці, заснаванае на сіле ўяўлення.
    Зацікаўленасць людзей у прадбачанні будучыні прадыктавана не пустой цікаўнасцю, іх жыццёвымі запатрабаваннямі, надзеямі, якія яны спалучаюць з будучым, а таксама апаскай таго, што іх можа чакаць. Інтарэс да будучыні тлумачыцца той аб’ектыўнай акалічнасцю, што чалавеку арганічна ўласцівыя мэтазгодная дзейнасць, ідэальнае прадбачанне вынікаў сваёй працы, найбліжэйшых і аддаленых вынікаў сваіх дзеянняў. Сёння, з прычыны рэзкага паскарэння тэмпаў грамадскага развіцця, гэта зацікаўленасць шматразова ўзмацнілася.
    Такім чынам, уяўленні пра будучыню маюць для чалавека жыццёвае значэнне. Яны, гэтыя ўяўленні, так ці ікакш звязаны з пачуццём шчасця, паўнаты і сэнсу жыцця. Таму няма нічога дзіўнага, што ў грамадстве заўсёды знаходзіліся і існуюць людзі, якія спрабуюць задаволіць патрэбу ў прадбачанні будучыні і нават атрымаць з гэтага пэўную карысць. У наш час у шматлікіх краінах квітнеюць астралогія, хірамантыя і іншыя спосабы містычнай сувязі з будучыняй. Зараз і ў нашай краіне назіраецца ўсё гэта.
    Увогуле актывізацыя прарочай дзейнасці заўсёды назіраецца ў пераломныя эпохі, у перыяд смут і эрушэнняў. Менавіта ў пераходныя часы, у эпохі вялікіх змен і сацыяльных зрухаў пракладваюць сабе дарогу прарокі і прадказальнікі. Яны маўчаць, калі грамадскі лад захоўвае сваю непарушнасць і стабільнасць, здольнасць супрацьстаяць небяспечнасцям стагоддзя. Гавораць яны, калі занепакоенае чалавецтва імкнецца вызначыць асноўныя напрамкі грамадскіх і маральных зрухаў, якія прадчуваюцца як непазбежныя і нясучыя людзям пагрозу.
    Якія ж існуюць падставы для таго, каб людзі маглі прыадкрыць заслону часу, зазірнуць у будучыню, пераадолець вузкія межы сучаснага?
    Гнасеалапчнай падставай прадбачання з’яўляецца здольнасць вышэйшай нервовай дзейнасці да адлюстравання рэчаіснасці з апярэджаннем, гэта значыць да прадугадання тых ці іншых сітуацый, якія магчымы ў будучым. Як выяўлена, гэтай здольнасцю валодаюць ужо вышэйшыя віды жывёл. Тым не менш, толькі ў чалавечай дзейнасці з прычыны яе мэтазгоднасці здольнасць да прадбачання набыла высокаразвітыя, якасна новыя формы як у практычным асваенні, так і ў тэарэтычным асэнсаванш навакольнага свету.
    Многія даследчыкі, імкнучыся асэнсаваць прыроду здольнасці людзей да прадбачання будучыні, звяртаюць увагу на іх асаблівую душэўную якасць здольнасць да фантазіі. Так, заходні даследчык Е. Фінк піша, што фантазія тысячамі шляхоў пранікае праз чалавечае жыццё, хаваецца ў кожным праекце будучага, у кожным ідэале, у кожным ідале. Яна праяўляецца і ў начным сне, і ў дзённай мроі, у шматлікіх чаканнях, якія суправаджаюць і абганяюць сённяшні дзень, пракладваючы шлях у дзень заўтрашні. Фантазія адкрывае для нас магчымасць вызваліцца ад фактычнасці быцця, вызваліцца, хай і не ў рэчаіснасці, а як гульні, умоўна, забыцца на нейкі час пра нягоду і бегчы ў мроі да нейкага лепшага свету. Яна можа пераўтварыцца ў опіум для душы. 3 другога боку фантазія адкрывае цудоўны доступ да
    магчымага, да зносін з тым, што можа існаваць у магчымасці, яна мае велічную і незвычайную сілу. Фантазія аднолькава небяспечны і шчаслівы здабытак чалавека, без яе наша жыццё было б безнадзейным і пазбаўленым творчасці (Гл.: Фннк Е. Основные формы человеческого бытня //Проблемы человека в западной фплософпн. М., 1988. С. 359-360).
    Невыпадкова той жанр мастацкай літаратуры, які знаёміць чытача з уяўляемым жыццём у будучым, малюе „жывыя” канкрэтныя карціны будучыні завецца фантастыкай, фантастычнай альбо навукова-фантастычнай літарутурай, г. зн. паходзіць ад слова „фантастыка”.
    Як бы там ні было, можна сцвярджаць, што людзі аказваюцца здольнымі пераадолець густую цемру часу ў той ці іншай ступені, адгадаць некаторыя таямніцы і загадкі будучыні. Тут дзейнічаюць і прадчуванне, і інтуіцыя, і азоранасць, і рэлігія, і рацыянальна-навуковыя доказы і многае іншае.
    ТЫПЫ ПРАДБАЧАННЯ. НЕНАВУКОВАЕ І НАВУКОВАЕ ПРАДБАЧАННЕ
    Агульнае паняцце, якое аб’ядноўвае ўсе разнавіднасці атрымання інфармацыі аб будычыні з’яўляецца прадбачанне, якое падзяляецца на ненавуковае (сітуатыўнае, штодзённае, а таксама рэлігійнае) і навуковае. інтуітыўнае прадбачанне будуецца на прадчуваннях чалавека, штодзённае на жыццёвым вопыце і звязаных з ім аналогіях, прыкметах і г. д.; рэлігійнае прадбачанне (прароцтва) на веры ў звышнатуральныя сілы, якія нібыта прадвызначаюць будучыню, на забабонах і г. д.; навуковыя на веданні заканамернасцей развіцця прыроды, грамадства і мыслення.
    Для таго, каб больш поўна ўсвядоміць гэтае пытанне, коратка спынімся на ананізе некаторых асноўных разнавіднасцей прадбачання будучыні, як ненавуковага, так і навуковага характару.
    Акультызм (ад лацінск. occultus таямнічы) агульная назва вучэнняў, якія прызнаюць існаванне патаемных сіл у чалавеку і ў космасе, скрытых усеагульных сувязей з’яў, што даступныя толькі для людзей, азнаёмленых, якія прайшлі спецыяльную псіхічную трэніроўку і таму здольныя прадракаць будучыню і нават пэўным чынам уздзейнічаць на яе. Існуе тэарэтычны паўсядзённы акультызм.