• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы філасофіі (курс лекцый)

    Асновы філасофіі

    (курс лекцый)

    Памер: 278с.
    Гародня 1994
    102.89 МБ
    Падкрэсліваючы значымасць альтэрнатыўных суполак як прататыпаў будучыні Д. Глен, гаворачы аб першай суполцы, сцвярджае: „У далёкай будучыні Арказанці можа стаць піянерам сярод іншых аркалогій і адыграць ключавую ролю ў эвалюцыі постіндустрьіяльнага грамадства”.
    У праектах і дзейнасці ўсіх трох суполак цэнтральнае месца займае праблема навакольнага асяроддзя, арыентацыя на разрыў з пануючымі каштоўнасцямі.
    Некаторыя даследчыкі бачаць шлях вырашэння глабальных праблем сучаснасці ў пераходзе да „новай цывілізацыі”, якая б якасна адрознівалася ад існуючай заходняй.
    Калі спрабаваць звесці ў адзінае цэлае іх выказванні, то атрымаецца прыкладна наступнае.
    Адмаўленне ад усялякага роду „псеўдапатрэб”, пачынаючы з узбраенняў і канчаючы наркотыкамі, у тым ліку алкаголем і нікацінам, а таксама прадметамі раскошы і забаўкамі, якія навязваюцца рэкламай. Згортванне галін прамысловасці, якія працуюць на „псеўдапат-
    рэбы”, другімі словамі, па думцы аўтараў, ільвінай долі ўсёй індустрыі.
    Паўсюдны пераход да памяркоўнага рацыянальнага харчавання з адмаўленнем ад усялякага роду празмернасцей. Згортванне хімізацыі сельскай гаспадаркі, разгортванне біялагічных спосабаў аховы раслін і свойскіх жывёл. Распаўсюджанне садова-агародных участкаў, з даламогай якіх гарадскія жыхары маглі б разнастаіць свой стол натуральнымі прадуктамі і зрабіць свой вольны час, а таксама выхаванне моладзі больш змястоўным.
    Паўсюдны пераход да сціплага гігіенічнага адзення (не абавязкова аднастайнага) з адмаўленнем ад модных празмернасцей. Прынцыповае адмаўленне ад адзення і прадметаў аднаразавага выкарыстання як празмерна дарагіх у экалагічных адносінах. Пераход на тэхналогію мыцця і прыбірання, якая б выключала хімічныя рэчывы.
    Курс на дэурбанізацыю, на будаўніцтва невялікіх пасёлкаў з невялікіх дамоў з добрай цеплаізаляцыяй (для эканоміі энергіі на абагрэў ці адпаведна на ахалоджанне памяшканняў). Паўсюднае ўкараненне рацыянальна-гігіенічнага мікраклімату ў памяшканнях: 12-13 С і 16-18°С днём. Распаўсюджанне геліяўстановак на дахах, міні-ветракоў і міні-ГЭС на малых водных патоках з мэтай мінімізаваць выдаткі паліва на абагрэў і асвятленне дамоў, на прыгатаванне ежы і іншыя бытавыя патрэбы.
    Курс на згортванне сродкаў транспарту. Пешаходная даступнасць месцаў работы, пакупак і забаў, уключаючы месцы адпачынку на прыродзе. Замена аўтамабіля веласіпедам, а на больш далёкіх дыстанцыях магчыма больш эканомным злектрамабілем. Павелічэнне ўдзельнай вагі „чыстай энергетыкі”, якая не забруджвае прыроднага асяроддзя, іншымі словамі, сонечных, ветраных, гідраўлічных на малых і горных рэках, прыліўных, хвалевых, геаі гідратэрмальных электрастанцый (выкарыстоўваючых унутраную цеплыню зямлі і мораў) і г. д. Прыкладам такога падыходу можа служыць кніга заходне-германскага аўтара В. Шмідбауэра „Менш часам азначае больш: аб псіхалогіі адмаўлення ад спажывання”, у якой ён прапануе „рэалістычную ўтопію”, заснаваную на этыцы абмежавання і адмаўлення ад спажывальніцтва (Гл.:
    У цяперашні час і ў нашай краіне набіраюць моц сацыяльна-экалагічныя рухі. Шэраг тэарэтыкаў нярэдка надзяляе прадстаўнікоў альтэрнатыўных сацыяльна-экалагічных рухаў здольнасцю да актыўнага супроцьстаяння акалічнасцям, бачыць у іх своеасаблівых носьбітаў і абаронцаў будучыні. Падобныя людзі, на гэтых тэарэтыкаў думку, бяруць на сябе функцыі „чалавека-інстытута”, інакш кажучы, такога чалавека які парывае з афіцыйнымі інстытутамі з мэтай стаць самім „інстытутам”. Яны лічаць, што новыя альтэрнатыўныя рухі знамянуюць сабой або гібель сучаснай цывілізацыі, або паварот у яе развіцці.
    Звернем увагу яшчэ на адзін момант. Бурнае развіццё навукі і тэхнікі абумовіла развіццё і распаўсюджанне тэхнакратычнага падыходу да пераўтварэння грамадства, тэхнакратычнага светапогляду, у аснове якога ляжыць функцыянальны падыход да грамадства і
    чалавечай асобы, недаацэнкі чалавечага пачатку, прымат прыватнай мэты над сэнсам. Тэхнакратычны падыход у грамадскім жыцці ставіць па сутнасці справы, знак роўнасці паміж сацыяльнымі і чыста тэхнічнымі працэсамі. Адпаведна такому падыходу грамадства гэта нейкі „механізм” (машына), а асобны чалавек „шрубка”, які сам па сабе не мае ніякай каштоўнасці і таму ў любы момант можа быць заменены іншым такім жа „шрубкам”.
    Для тэхнакратычнага або, як інакш яго зрэдку называюць, інжынернага падыходу да грамадскага жыцця характэрна імкненне навязаць натуральна-гістарычнаму развіццю грамадства штучна-рацыянальны праект, „будаваць” светлую будучыню на аснове першапачаткова дэталізаванага плана, падобна таму як гэта мае месца пры будаўніцтве дамоў, заводаў і фабрык.
    Асабліва паказальнай у гэтым плане з'яўляедца каманднабюрак ратычная сістэма кіравання грамадствам, якая ўсталявалася ў нашай краіне хутка пасля Кастрычніцкага перавароту. Элемент тэхнакратызму аказаўся першапачаткова і арганічна ўласцівым гэтай сістэме. Гісторыя сведчыць, што перакананні многіх прадстаўнікоў паслярэвалюцыйнай дзяржаўнай улады ў неабходнасці зламаць літаральна ўсе асновы і формы мінулага расійскага сужыцця ад эканомікі да культуры, ажыццявіць кардынальную трансфармацыю не толькі грамадскага жыцця, але і прыроднага асяроддзя, сам пафас усеагульнай „ломкі” да самых нізоў, аж да „самых апошніх глыбінь ’, у значнай меры былі матываваны і тлумачыліся тэхнацэнтрычнай ідэалогіяй Прыхільнікі гэтай ідэалогіі натхняліся ідэяй „арганізацыі” прыроды і грамадства па прынцыпу гіганцкай, ідэальна адладжанай машыны (Мега-Машыны), кіруемай з дапамогай сістэмы каманд з аднаго цэнтра. Яны супрацьпастаўлялі ўсяму арганічнаму, традыцыйнаму штучна створанае, тэхнічнае (не выпадкова сялянская культура і быт выклікалі ў іх усеагульную непрыязнасць і азлабленне). іх асноўнай рухаючай сілай была ілюзорная вера ў магчымасць хуткай пабудовы на расчышчаным ад усялякіх наслаенняў „праклятага мінулага" месцы „правільнага”, „сіметрычнага”, адрэгуляванага падобна гадзіннікаваму механізму грамадскага збудавання.
    ідэяй татальнай тэхнічнай рэканструкцыі натхняўся не толькі пераўтваральны энтузіязм, накіраваны на пераўтварэнне навакольнага асяроддзя ад архітэктурных пабудоў да будаўніцтва грандыёзных каналаў, але і ў немалой ступені абгрунтоўвалася карэнная, звязаная з гвалтам агромністага маштабу „ломка” сацыяльнай структуры грамадства („пераварочванне свету”). Пры гэтым неабходна падкрэсліць, што прыхільнікамі тэхнацэнтрычнай арыентацыі былі не толькі многія прадстаўнікі наваяўленага апарату кіравання, прэтэндаваўшыя на ролю „сапраўдных носьбітаў” сацыялістычных каштоўнасцей і ідэалаў, але і шматлікія дзеячы літаратуры і мастацтва, авангардысты, якія апелі вобраз „грамадства-машыны”.
    Сучасны навукова-тэхнічны прагрэс стварыў надзвычай спрыяльныя ўмовы як для шырокай экспансіі тэхнакратычнага светапогляду, так і для незвычайна хуткай практычнай рэалізацыі яго установак.
    Важным этапам на гэтым шляху з’явіўся працэс зрошчвання бюракратыі і тэхнакратыі, інтарэсы якой аказаліся непасрэдна „завязаны” на НТР, што прывяло да фарміравання так званага тэхнабюракратычнага комплексу. Апошні дазволіў эфектыўна ажыццяўляць карпаратыўны інтарэс, імкненні і мэты шырокіх бюракратычных колаў. Менавіта гэтым тлумачацца шматмільярдныя ўкладанні ў будаўніцтва гіганцкіх плацін і каналаў, у небяспечныя праекты павароту рэк і г. д.
    Зараз на фоне экалагічных і іншых глабальных праблем, якія абвастрыліся, рэалізацыя „грандыёзных” задум татальнай пераробкі свету, усялякая гігантаманія становяцца бясспрэчна небяспечнымі. У святле сучаснага вопыту ясна, што форма прагрэсу, якая ўсталявалася, у многіх адносінах уяўляе сабою валюнтарыстычны гвалт над прыродным і сацыяльным асяроддзем, разнавіднасць дэструктыўнай утопіі, якая адлюстроўвае нецярплівае імкненне чалавека падначаліць сабе навакольны свет, да таго, як будуць дасягнуты сістэмныя веды аб ім. Рэалізацыя падобнай утопіі пагражае абярнуцца разбурэннем глыбінных структур быцця, глабальнай катастрофай.
    Тэхнакратычны светапогляд атрымаў шырокае распаўсюджанне ва ўсіх індустрыяльна развітых краінах. Аднак заходняя цывілізацыя, дзе ў свой час даны светапогляд пусціў асабліва глыбокія карані, да сучаснага моманту здолела выпрацаваць сур’ёзныя процівагі напору тэхнакратычнай ідэалогіі і практыкі. Да сённяшняга дня там склалася даволі развітая сістэма ахоўных мер, якая, у адрозненне ад камандна-бюракратычнага стылю кіраўніцтва дазволіла забяспечыць больш „мяккі”, менш гвалтоўны тып прагрэсу. Нам яшчэ ў значнай меры прыдзецца аслабіць тэхнакратычныя тэндэнцыі ў кіраванні прыроднымі і сацыяльнымі працэсамі.
    Глабальныя праекты рацыяналізацыі грамадскага жыцця на аснове ідэалогіі тэхнакрытызму здольны прывесці да беспрэцэдэнтнага занявольвання чалавека. Такія буйныя даследчыкі як М. Бярдзяеў і Артэга-і-Гасет ужо даўно адзначалі, што таталітарызм як жорсткая сістэма ўсеахопнага кантролю над жыццядзейнасцю людзей звязаны з уварваннем у грамадскае і асабістае жыццё фактару тэхнікі. 3 іх пункту гледжання, таталітарызм у шырокім сэнсе ёсць улада тэхнікі, механізацыя сацыяльных адносін, тэхнізацыя стылю мыслення і „машынізацыя” чалавека. Hi дыктатура рымскіх рабаўладальнікаў, ні ўсходнія дэспатыі не валодалі магчымасцю такой канцэнтрацыі бескантрольнай улады, якая з’явілася ў сучасных дзяржаў дзякуючы развіццю тэхнікі. Дыктатары XX стагоддзя, у тым ліку і савецкія лідэры, здолелі выкарыстаць уклад сучаснай тэхналогіі ў майстэрства дэспатыі. У параўнанні з тыраніяй тэхнікі, лічаць некаторыя сучасныя даследчыкі, у прыватнасці, французскі філосаф Ж. Элюль, усе мінулыя дыктатуры выглядаюць дробязнай забаўкай. Уласна кажучы, размова ідзе аб’тым, што дасягненні навукова-тэхнічнага прагрэсу могуць весці пры пэўных умовах да стварэння таталітарнага тэхнакрытычнага ладу, у якім пераважная большасць насельніцтва аказваецца пад уладай пануючай эліты. Вядомы амерыканскі футуролаг 3. Б. Бжазінскі прадказвае, што да 2000 года палітычная эліта ЗША будзе
    кантраляваііь рашуча ўсё, пачынаючы ад надвор’я і канчаючы лікам і полам дзяцей. і на самой справе, дзяржавы ў многіх краінах у XX стагоддзі ўжо даўно здолелі ператварыцца ў пачварную высокафармалізаваную бюракратычную сістэму, якая адсоўвае масы ад грамадскіх спраў і канцэнтрыруе ўладу ў руках палітычных клік, „тэхнакратаў” і пасаслоўна вымуштраванага чыноўніцтва. Выключаючы „нізы” са сферы палітыкі і кіравання, яны ўзурпіруюць прывілей на прыняцце ўсіх грамадска важных рашэнняў, уводзяць кантроль над думкамі, на.вязваюць індывіду пэўныя ўзоры і стандарты паводзін. У гэтай бюракратычнай сістэме індывід выступае зусім не суб’ектам сацыяльнай творчасці, а толькі аб’ектам кіравання, акалічнасць, якая старанна прыкрываецца мноствам дэмакратычных абшывак. He выпадкова ва ўсіх вядомых сучасных антыўтопіях, што малююць будучыню ў выглядзе змрочнай і няўцешнай карціны, крытыка таталітарызму (татальная арганізацыя, татальны кантроль, таталычы падман) выходзіць на пярэдні план.