Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
Аптымістычнае успрыняцце будучыні, заснаванае на пазітыўнай ацэнцы ролі навукова-тэхнічнага фактару ў грамадскім развіцці гэта толькі адзін з напрамкаў сучаснай футуралогіі. Аднак, як ужо адзначалася, навука і тэхніка нясуць з сабою не толькі даброты, але і пагрозы для чалавека і чалавецтва, гэта стала сёння рэальнасцю і з непазбежнасцю спараджае іншыя, песімістычныя падыходы да даследавання будучыні і яго альтэрнатыў.
У адрозненне ад аптымістаў, прадстаўнікі песімістычнай арыентацыі, насупраць, усе беды стагоддзя бачаць у развіцці навукі і тэхнікі, адлюстроўваюць будучыню ў выглядзе непазбежнага выраджэння і нават гібелі, малююць будучы жах, які чакае чалавецтва ў субязі з экспансіяй навукі і тэхнікі ва ўсе сферы жыццядзейнасці грамадства. Асабліва выдатнае месца ў гэтым плане займаюць знакамітыя даклады Рымскага клуба аб небяспечных пагрозах, якія чакаюць чалавецт-
ва ў недалёкай будучыні. Рымскі клуб гэта міжнародная грамадская арганізацыя вучоных, створаная з мэтай „паглыбіць разуменне асаблівасцей развіцця чалавецтва ў эпоху навукова-тэхнічнай рэвалюцыі”. Заснаваны ў 1968 годзе італьянскім эканамістам А. Пячэі. Рымскі клуб аб’ядноўвае каля 100 вучоных, грамадскіх дзеячаў, бізнесменаў з больш чым 30 краін. Яго прадстаўнікі з мэтай развянчання аптымістычна-тэхнакратычных ілюзій і крайняй драматызацыі сітуацыі выкарысталі не абстрактныя разважанні аб магчымай гібелі чалавечай цывілізацыі, да якіх наўрад ці была б успрыймальнай сучасная стыентычна скіраваная свядомасць, а матэматычнымі разлікамі і камп’ютэрнай тэхнікай. Гэта была так званая шокавая тэрапія, задача якой заключалася ў тым, каб сродкамі самой навукі і тэхнікі нанесці ўдар тэхнакратычнай свядомасці, разбурыўшы яе аптымістычныя спадзяванні і ілюзіі. Самы важны з аргументаў, пацвярджаемы матэматычнымі мадэлямі, заключаецца ў тым, што чалавецтва на стадыі індустрыяльнай цывілізацыі ў выніку тэхнагенных перагрузак геабіасферы падышло да мяжы яе жыццяздольнасці. Далейічае нарошчваннв вытворчай дзейнасці, ад чаго чалавецтва не можа адмовіцца, пагражае разбурыць гэту надзвычай кволую абалонку, што і азначае абумоўленую лёсам непазбежнасць гібелі не толькі цывілізацыі, але і самога жыцця. Чым вышэй знешні дабрабыт чалавека, тым бліжэй і жахлівей гадзіна расплаты Апакаліпсіс. Даклады Рымскага клуба, асабліва першыя, выклікалі сенсацыю, таму што іх аўтары ў сваіх песімістычных глабальных мадэлях дужа драматычна і змрочна абмалявалі будучыню чалавечага грамадства („канец свету”, „вялікая катастрофа” і г. д.). А калі сказаць больш дакладна, то быў зроблены вывад, што пры захаванні існуючых тэндэнцый навукова-тэхнічнага прагрэсу на працягу першай паловы ХХІ стагоддзя неабходна будзе чакаць глабальнай катастрофы. Каб пазбегнуць гэтай катастрофы прадстаўнікі Рымскага клуба прапанавалі перайсці да „нулявога росту”, а крыху пазней яны рэкамендавалі больш мякчэйшы варыянт перайсці да „абмежаванага росту”, або, па сутнасці справы, выступілі з канцэпцыяй згортвання навукова-тэхнічнага развіцця.
Ці маюць пад сабою рэальнае аснаванне песімістычныя сцэнарыі, разнастайныя прароцтвы будучага кашмару, або, магчыма, гэта нейкая выпадковасць? He, гэта не выпадковасць. Жах перад будучыняй у наш час, на жаль, не безгрунтоўны. Цяпер, на мяжы двух стагоддзяў чалавецтва ўшчыльную сутыкнулася з вастрэйшымі глабальнымі супярэчнасцямі і праблемамі, якія пагражаюць самому існаванню цывілізацыі і нават самому жыццю на нашай планеце. Большасць —гэтых супярэчнасцей і праблем абумоўлена навукова-тэхнічным прагрэсам, які ўсё паскараецца, непасрэдна звязана з адмоўнымі вынікамі сучаснай НТР.
ГЛАБАЛЬНЫЯ
ПРАБЛЕМЫ СУЧАСНАСЦІ ІСАЦЫЯЛЬНЫ ПРАГРЭС
Тэрмін „глабальны” вядзе сваё паходжанне ад лацінскага слова „глобус”, другімі словамі, зямля, зямны шар, і з канца 60-х гадоў XX стагоддзя стаў выкарыстоўвацца для абазначэння найбольш важных і пільных агульнапланетарных праблем сучаснай эпохі, якія закранаюць чалавецтва ў цэлым. Гэта сукупнасць такіх вастрэйшых жыццёвых праблем нашага
стагоддзя, ад вырашэння якіх залежыць далейшы сацыяльны прагрэс і будучыня чалавецтва.
Да глабальных праблем у першую чаргу адкосяцца наступныя: пераадоленне акалагічнага крызісу, які спараджаецца катастрафічным па сваіх выніках умяшаннем чалавека ў біясферу;
- прадухіленне ўзрастаючага разрыву ва ўзроўні эканамічнага і кулыурнага развіцця паміж індустрыяльнымі краінамі Захаду і краінамі Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, якія сталі на шлях развіцця, шляхам ліквідацыі адставання апошніх, а таксама ліквідацый голаду, галечы і непісьменнасці на зямным шары;
- спыненне імклівага росту насельніцтва („дэмаграфічнага выбуху” у краінах, якія сталі на шлях развіцця) і ўхіленне небяспекі „дэпапуляцый”(падзенне нараджальнасці значна ніжэй за ўзровень, які забяспечвае простую змену пакаленняў) у развітых краінах Заха-
ду;
- забеспячэнне далейшага эканамічнага развіцця чалавецтва неабходнымі прыроднымі рэсурсамі як узнаўляемымі, так і неўзнаўляемымі, уключаючы харчаванне, прамысловую сыравіну і крыніцы энергіі;
- прадухіленне непасрэдных і аддаленых адмоўных вынікаў НТР, устанаўленне эфектыўнага кантролю, які б выключыў злоўжыванні дасягненнямі навукова-тэхнічнага прагрэсу і забяспечыў іх выкарыстанне на карысць чалавека і грамадства.
Усе гэтыя праблемы набылі ў сучасную эпоху планетарны характар, і вырашыць іх магчыма толькі аб’яднанымі намаганнямі ўсяго чалавецтва. Яны народжаны надзвычай узросшымі сродкамі ўздзеяння чалавецтва на навакольны свет і агромністымі маштабамі яго некантралюемай гаспадарчай дзейнасці, а таксама набіраючым моц працэсам інтэрнацыялізацыі усёй грамадскай дзейнасці і звязанай з гэтым інтэграцыі чалавецтва.
Возьмем, напрыклад, экалагічную праблематыку. Асобныя спецыялісты бачаць яе вырашэнне ў тым, каб перавесці вытворчасць на безадыходную тэхналогію. Гэта, безумоўна, прынясе немалую карысць, але кардынальнае рашэнне праблемы наўрад ці забяспечыць. Справа ў тым, што чалавек узнаўляе стварае працэсы, да якіх эвалюцыйна не прыстасаваны ні навакольная прырода, ні ён сам. Усім вядома, што ў натуральных умовах на Зямлі няма крыніц атамнай энергіі, тэрмаядзерных рэакцый, макрацелы не перамяшчаюцца са
звышгукавай хуткасцю, не ўзлятаюць у космас шматтонныя масы. Усе гэтыя працэсы з’яўляюцца іншароднымі ў макрасвеце Зямлі, яны могуць парушаць эвалюцыйна ўсталяваную прыродную раўнавагу, ствараць эколага-крызісныя станы. Менавіта гэтыя асаблівасці НТР неабходна ўлічваць пры прагназаванні змяненняў у вобласці адносін прыроды і грамадства. Неабходна свядома і планамерна перабудоўваць усю матэрыяльна-тэхнічную базу, тэхналагічныя працэсы, характар навукова-тэхнічнай творчасці адпаведна патрабаванняў экалагічных законаў законаў функцыявання і развіцця экасферы.
Па якіх жа асноўных напрамках павінна ісці вырашэнне сучасных экалагічных праблем?
1. У сістэме тэхналагічных мерапрыемстваў па ахове навакольнага асяроддзя важнае месца павінна заняць увядзенне ў тэхнічнае канструяванне крытэрыяў, якія забяспечвалі б сумяшчальнасць распрацоўваемых праектаў з біясферай. Вузкаспецыялізаваны, захоплены клопатамі аб ККД (каафіцыенце карыснай дзейнасці) канструктар рухавіка, які не ўлічвае канцэрагеннага выхлапу; будаўнік плацін, які не ўлічвае ў гэтай сувязі магчымасці засалення глебы, змяншэння запасаў рыбы; і ўвогуле спецыяліст, які не прадугледжвае вынікаў справы рук сваіх, становіцца цяпер надзвычай небяспечным. Выспела неабходнасць увядзення комплексных крытэрыяў у тэхніцы, тэхналогіі, дзе КДД, эканамічная эфектыўнасць будуць толькі адным з паказчыкаў, часам не самым галоўным. Размова, вядома, не ідзе аб тым, каб спыніць развіццё тэхнікі або яе разбурыць, неабходна яе пераарыентаваць з улікам эколага-гуманістычных крытэрыяў.
Надзённасць такога новага падыходу да тэхнікі прызнаецца ўсё больш у асяроддзі як мастацкай, так і навукова-тэхнічнай інтэлігенцыі. Вось, напрыклад, як выказаў вастрыню дадзенай праблемы на УІ з’ездзе пісьменнікаў РСФСР у снежні 1985 г. вядомы рускі пісьменнік Сяргей Залыгін: „Калі мы не прыўнясём у тэхніку гуманізм і гуманітарныя веды, нашы паняцці аб жыцці, калі не далучымся сёння да абмеркавання іх тэхнічных праблем, нас несумненна чакае паражэнне. Тэхніка ў „чыстым” выглядзе, уводзімая без уліку грамадскага меркавання гэта грозная з’ява. Асабліва, калі размова ідзе аб прыродапераўтваральных праектах”. („Лнт. газета”, 18 снежня 1985 г„ с. 7).
2. Неабходна ўзняць на больш высокую ступень узровень наяўных экалагічных ведаў, паглыбляць і развіваць веды аб прыродных біясферных лрацэсах, а таксама развіваць здольнасць рабіць прагнозы вынікаў уздзеяння на навакольнае асяроддзе ў буйных маштабах, аж да глабальных, другімі словамі, у поўным сэнсе слова выпрацоўваць і праводзіць у жыццё экалагічную стратэгію.
Важнае значэнне ў даным выпадку мае ўлік міжнародных аспектаў рашэння экалагічных праблем. Прызнанне іх глабальнага характару дазваляе зрабіць вывад, што рэальныя магчымасці на шляху прасоўвання ў іх рашэнні ляжаць у наладжванні міжнароднага супрацоўніцтва. У сучасных умовах усё больш надзённай становіцца міжнародная кааперацыя, сумесныя навуковыя даследаванні, узгодненыя
меры па ахове прыроды.
3. і, нарэшце, апошняе. Экалагічная праблема можа быць поўнасцю і радыкальна вырашана толькі тады, калі людзі ў межах планеты возьмуць кантроль над сваімі ўласнымі адносінамі, навучацца кіраваць свядома сваім уласным гістарычным лёсам. Пры вырашэнні такой сапраўды глабальнай праблемы, як захаванне біясферы, становіцца асабліва відавочнай неабходнасць усведамлення гістарычных перспектыў і інтарэсаў не толькі асобна ўзятых краін, але і чалавецтва ў цэлым.
Цяжкасці ў вырашэнні глабальных экалагічных праблем абумовілі шырокае развіццё і распаўсюджанне ў сучасным свеце экапесімізму. ідэі і погляды экапесімістаў сталі сцягам цэлай палітычнай плыні, якая актыўна ўключаецца ў барацьбу партый. У ФРГ у даным кірунку актыўна дзейнічаюць так званыя „зялёныя”, у Францыі „экалагісты” і г. д. Прычым цікава, што экалагічны рух стаў стымулам развіцця і распаўсюджання альтэрнатыўных утапічных абшчын, якія ў адрозненне ад большасці контркультурных, асабліва сексуальна-рэвалюцыйных і мастацка-авангардысцкіх утапічных эксперыментаў 60-х гадоў, што насілі пераважна эскейнісцкі характар, ставяць перад сабою канструктыўныя мэты дасягнення гармоніі і згоды з навакольнай прыродай, не адхіляючы пры гэтым так катэгарычна і апрыёрна тэхна-г логію і культуру сучаснага грамадства. Прыкладам гэтаму могуць служыць апісаныя ў серыі нарысаў заходняга футуролага Д. Гленатры альтэрнаіыўна-экалагічныя суполкі: 1) „Арказанці горад будучыні” ў Арзіёнскай пустыні (сацыяльны праект архітэктара і філосафа П. Саляры, ідэал якога увесці ў жыццё аркалогію, другімі словамі, саюз архітэктуры і экалогіі; 2) „Школа кахання і зносін” у шатландскай вёсцы Фрайндхоры; 3) „Аўравіль планетарная вёска" у Бенгаліі. (гл. Qlenn. Alternative Communities Huprototypesof Future //Tuturist. I960, 14 № 3, 4, 5).