• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы філасофіі (курс лекцый)

    Асновы філасофіі

    (курс лекцый)

    Памер: 278с.
    Гародня 1994
    102.89 МБ
    якой вы пазнаёміліся у папярэдніх раздзелах.
    Айчынная навука і практыка выхавання, хоць і не адмаўляла на словах значэння ўнутранага пачатку асобы, рэальна абсалютызавала сацыяльнае асяроддзе. Сацыялагізацыя асобы прынесла відавочную шкоду тэорыі і практыцы выхаваўчай работы. Зараз сітуацыя мяняецца. Прызнанне сацыяльнасці асобы, грамадскіх шляхоў яе фарміравання не азначае, што яна з’яўляецца простым і пасіўным адлюстраваннем сацыяльных уздзеянняў. Знешняе ўздзеянне заўсёды апасрэдкавана ўнутранымі ўмовамі. Пра тое, што іх ні ў якім разе нельга ігнараваць, сведчаць даследванні апошніх гадоў, якія паказваюць, што такія істотныя праяўленні асобы і яе схільнасці, як, скажам, да самагубства, да злачынства, да алкагалізму, да рэлігійнага фанатызму, нават да камерцыйнай дзейнасці, у значнай ступені абумоўлены ўнутранымі фактарамі, некаторыя нават закладзены генетычна. Гэта не значыць, што даныя і іншыя рысы і схільнасці праяўляюцца фатальна. Гэта значыць, што ўнутраны свет з’яўляецца вельмі складаным феноменам, перш за ўсё для самой асобы, якая часам імкнецца разабрацца „сама з сабою”, свет, крыніцы якога зусім не такія бачныя, як здаецца, і які не дазваляе спрошчанага падыходу.
    Вылучыўшы ў структуры асобы два бакі знешні і ўнутраны і даўшы агульную характарыстыку іх суадносінам, пяройдзем да больш падрабязнага аналізу структуры кожнага з іх. У гэтым філасофія абапіраецца на падыходы і вынікі іншых навук аб чалавеку, перш за ўсё псіхалогіі і сацыялогіі.
    Унутраны бок асобы, яе духоўны свет вывучае перш за ўсё псіхалагічная навука. Зразумела, што яна мае свой прадмет і сваё кола праблем, і мы закранем іх толькі ў той меры, якая неабходна для ўласна філасофскага разумення чалавека. Дык вось што датычыць псіхалагічнай структуры асобы, арганізацыі яе кампанентаў, адзінай думкі няма. У той жа час існуюць грунтоўныя і даволі распаўсюджаныя тэорыі, якія можна лічыць прадуктыўнымі ў аналізе структуры асобы. Адной з іх з’яўляецца тэорыя вядомага рускага псіхолага К. К. Платонава (1906-1985), якая атрымала шырокае прызнанне ў навуковым свеце. На яго думку, структура асобы ўключае некалькі падструктур, якія адрозніваюцца мерай суадносін біялагічнага і сацыяльнага.
    Першым, ніжэйшым узроўнем К. К. Платонаў лічыў біялагічна абумоўленую структуру, да якой належаць у з р о с т а в ы я і палав ы я р ы с ы п с і х і к і, а таксама тэм пераме н т, які залежыць ад уласцівасцей нярвовай сістэмы. Наступны ўзровень вызначаюць асабовыя ўласцівасці псіхічных працэсаў. Гэта індывідуальныя праяўленні п а м я ц і, пачуццяў, успрымання, волі. Больш высокім узроўнем асобы з’яўляецца яе сацыяльны вопыт, пад якім разумеюцца набытыя чалавекам веды, звычкі, навыкі і ў м е н н і. Вышэйшым узроўнем асобы з’яўляецца так званая н а к і р a ванасць. Накіраванасць гэта пэўная ўладкаванасць матываў асобы, якая змяшчае ц я г у , ж а д а н н і, інтарэсы, прыхільна с ц і, і д э а л ы, індывідуальную карціну свету, а таксама
    сваё вышэйшае праяўленне перакананні. Апрача гэтых чатырох узроўняў і складаючых іх элементаў унутранай структуры асобы да яе належаць характар і здольнасці. Характар гэта нібыта каркас асобы. Яго вызначаюць як сінтэз учынкаў і адносін. Што датычыць здольнасцей, то яны праяўляюцца ў розных галінах дзейнасці асобы. (Гл. больш падрабязна; Платонов К. К. Структура п развнтме лмчностм.М., 1986).
    Зразумела, што існуюць і іншыя падыходы да аналізу структуры асобы. Яе кампаненты падзяляюць на інтэлектуальныя, эмацыя нальныя і валявыя. Дарэчы сказаць, што розныя падыходы да гэтай праблемы не процістаяць адзін адному, а ўзаемадапаўняюцца, раскрываючы гэты складанейшы феномен, так бы мовіць, з розных бакоў.
    Унутраныя кампаненты структуры асобы праяўляюцца ў „знешнім” плане, як ужо адзначалася, ў паводзінах і дачыненнях чалавека. Гаворка ідзе аб так званых с а ц ы я л ь н ы х ролях і сацыяльным с та ту с е асобы. Абодва гэтыя паняцці ўведзены ў навуковы абарот у 30-я гады бягучага стагоддзя амерыканскімі сацыёлагамі Р. Лінтанам і Дж. Мідам. Зыходным пунктам іх разумення асобы з’яўляецца тое, што яна мае пэўны сацыяльны статус, які вызначаецца яе месцам у сацыяльнай іерархіі. Бацька, маці, дзіця, працаўнік, менеджэр, муж, салдат, жанчына, грамадзянін і г. д. і г. д. гзта толькі самае першаснае кола сацыяльных статусаў. Зразумела, што асобна ўзяты чалавек з’яўляецца носьбітам не аднаго, а мноства статусаў, колькасць і характар якіх вызначаецца яго становішчам у грамадскай структуры. Кожнаму статусу адпавядае пэўная іерархія або сістэма сацыяльных ролей, г. зн. сукупнасць норм паводзін. Гэтыя нормы павінны замацоўвацца ў індывідуальнай і грамадскай свядомасці, часта пры дапамозе маралі і права. Так, скажам, сацыяльны статус студэнта прадугледжвае такія ролі, як выкананне вучэбнага плана праз наведванне заняткаў, карыстанне бібліятэкай, атрыманне кансультацый, здачу залікаў і экзаменаў, пашану да традыцый абранай навучальнай установы, імкненне асвоіць спецыяльнасць і г. д. Кожны чалавек з цягамчасу павінен асвойваць новыя сацыяльныя ролі і дзейнічаць у межах тых стандартаў, якія прадпісваюць гэтыя ролі, гэта значыць у адпаведнасці з ролевымі чаканнямі грамадства. Скажам, у дзяцінстве хлапец ці дзяўчына асвойваюць адпаведныя ролі сына, дачкі, унука, брата і г. д. Іх паводзіны ў межах гэтых ролей патрабуюць выканання адпаведных абавязкаў (выконваць волю бацькоў, паважаць іх і г. д.) і разам з тым даюць права чакаць ад бацькоў любві, абароны, утрымання. Гіазней колькасць ролей і іх складанасць узрастае.
    Чым жа вызначаецца сацыяльная роля? Перш за ўсё структурай грамадства. Гэтая структура, як нам ужо вядома, змяшчае палавыя, узроставыя, вытворчыя, рэгіянальныя і шматлікія іншыя грамадскія групы. Знаходжанне ў кожнай з гэтых груп накладвае адбітак на асобу чалавека. Ад юнака чакаюць іншых ролевых паводзін, чым ад дзяўчыны. Розніца гэтых ролевых чаканняў задаецца не столькі фізіялагічнымі фактарамі, а перш за ўсё культурай грамадства.
    У межах той ці іншай культуры ролі і ролевыя чаканні разглядаюцца грамадскай свядомасцю звычайна^аднолькава. Скажам, бацька павінен матэрыяльна забяспечваць дзяцей, выхоўваць іх, несці за іх адказнасць. Адпаведнасць паводзін чалавека ролям і ролевым чаканням ёсць адна з важнейшых умоў грамадскага ладу. Грамадскі канфлікт узнікае ў тых выпадках, калі парушаецца тоеснасць ролевых паводзін і ролевых чаканняў. На баку апошніх, звычайна, пануючыя маральныя нормы (якія часам сакралізуюцца рэлігіяй), а таксама законы. Парушаючы наканаваную ролю, чалавек падлягае асуджэкню, а часам і пакаранню. Шмат прыкладаў таго дае так званае традыцыйнае грамадства, цалкам заснаванае на векавой нязменнасці роляў і ролевых чаканняў, замацаваных у адпаведных формах грамадскай свядомасці. Скажам, у сярэдяявеччы існавалі кодэксы гэтых норм (рыцарскі і інш., якія праяўляліся ў этыкеце, парушэнне якога выклікала ганьбу і, нават пазбаўленне жыцця. Жорстка стаяла на ахове адпаведных роляў таталітарнае грамадства.
    індустрыяльны і асабліва постіндустрыяльны этапы развіцця цывілізацыі, разбураючы традыцыяналізм, вядуць, з аднаго боку, да хуткай замены ролевых стэрэатыпаў, з другога, да інтэнсіўнай сацыяльнай мабільнасці. Гэта з’яўляецца патзнцыяльнай крыніцай сацыяльнага канфлікту. Такі канфлікт можа ўзнікнуць з прычыны сутыкнення розных тыпаў культур (напрыклад, нацыянальных), або субкультур (узроставых), у якіх замацаваліся розныя ўяўленні аб ролях, што адпавядаюць таму ці іншаму статусу, і адпаведна розныя ролевыя чаканні. Прыкладам можа быць кодэкс джэнтльмена, вядомы не толькі ў Англіі, і неджэнтльменскія паводзіны, паміж якімі часта паўстае балючае процістаянне. Тое ж датычыць змяненняў зместу роляў і ролявых паводзін, Некаторыя ролі адыходзяць у мінулае, некаторыя нараджаюцца. Па-рознаму ў розныя часы разумеліся традыцыйныя ролі. Скажам, 60-70 гадоў таму назад дарослым лічыўся ўжо 10-12-гадовы хлапец, які выконваў „дарослую” працу і дапамагаў утрымліваць сям’ю. Зараз жа пачатак сталасці адсунуўся аж да 20 гадоў, і нават болей.
    Такім чынам, у кожным грамадстве існуе пэўная колькасць роляў, якія аб’ектыўна выконвае асоба. Структура роляў вызначае „знешні”, сацыялагічны аспект структуры асобы. Ролі знаходзяцца ў адзінстве з ролевымі чаканнямі, падмацаванымі правам, мараллю і часта рэлігіяй. Існуе пэўная гармонія паміж ролямі і ролевымі чаканнямі, якая дасягаецца вельмі часта прымусовымі сродкамі. Такая гармонія з’яўляецца неабходнай умовай цэласнасці, устойлівасці, жыццяздольнасці грамадства. У той жа час яго развіццё прадугледжвае змены ў сацыяльных ролях, іх новае напаўненне, што часта балюча праяўляецца ў сацыяльных канфліктах.
    Знаёмства са структурай асобы паказвае, што яна ёсць заўсёды складанае адзінства знешняга і ўнутранага. Знешнія ўмовы засвойваюцца індывідам, пераходзяць ва ўнутраны план, пераўтвараючыся ва ўнутраны свет асобы. Па меры назапашвання „унутранага” патэнцыялу асоба становіцца ўсё болей самастойнай, аўтаномнай ад
    ДЫЯЛЕКТЫКА НЕАБХОДНАСЦІ І СВАБОДЫ Ў ЖЫЦЦІ АСОБЫ
    знешняга асяроддзя. Гэтая аўтаномія абумоўлена як генетычнымі фактарамі (тэмпераментам і інш.), так і ва ўсё большай ступені вопытам чалавека. Працэс засваення грамадскага вопыту звычайна называецца с а ц ы я л і з а ц ы я й (ад лацінскай socialis грамадскі). Сацыялізацыя ажыццяўпяецца рознымі шляхамі, праз розныя механізмы праз вучобу, перайманне, уплыў, і інш. Гэтыя механізмы вывучаюць больш канкрэтныя гуманітарныя дысцыпліны сацыялогія і педагогіка. Вынікам сацыялізацыі з’яўляецца фарміраванне пэўных тыпаў асобы.
    Праблема неабходнасці і свабоды асобы належыць да найбольш філасофскіх праблем, якія складаюць змест філасофіі як навукі. Гэтая праблема хвалявала чалавецтва на працягу не аднаго тысячагоддзя. Яна паўстае адразу ж, калі мы задаем пытанне: што можа і чаго не можа чалавек, дзе межы яго магчымасцей. У раздзеле, які прысвечаны філасофскаму аналізу грамадства, пытанне пра дыялектыку гістарычнай неабходнасці і свабоды ў развіцці грамадства ўжо набыло сваё прынцыповае вырашэнне. Зараз неабходна раглядзець гэтае пытанне ў дачыненні да жыцця асобна ўзятай чалавечай істоты, уключыць ў аналіз гэтай праблемы асабовы аспект.