• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы філасофіі (курс лекцый)

    Асновы філасофіі

    (курс лекцый)

    Памер: 278с.
    Гародня 1994
    102.89 МБ
    Чалавечае жыццё, як аказваецца, мае. сзнс і паза межамі рэлігійных ўяўленняў, хоць на працягу гісторыі і асабліва ў цяперашні час
    рэлігійная інтэрпрэтацыя сэнсу чалавечага жыцця вельмі папулярная. I яе трэба пакінуць для веруючых: права кожнага чалавека выбіраць свой уласны варыянт сэнсу жыцця. Але ніяк нельга рабіць вывад аб тым, што пазарэлігійны падыход да жыцця чалавека бессэнсоўны, пазбаўлены мэты. Проста такі падыход патрабуе мужнасці і бесстрашнасці адносна сябе і іншых. Адным з такіх людзей у XX ст. быў, напрыклад, Б. Расел. Ён пісаў: „Я ўжо не малады чалавек і люблю жыццё. Але я не стаў бы прыніжацца і дрыжаць ад жаху, думаючы аб смерці. Шчасце не перастае быць шчасцем, калі яно кароткае, а думкі і каханне не пазбаўляюцца сваёй каштоўнасці толькі таму, што яны хутка знікаюдь. Многія з людзей годна трымаліся на эшафоце; гзта гордасць павінна навучыць нас бачыць належнае месца чалавека ў свеце. Нават калі вецер, які ўварваўся ў адчыненыя вокны навукі, прымушае нас спачатку дрыжаць пасля ўтульнага хатняга цяпла традыцыйных гуманных міфаў, у рэшце рэшт прахалода ўсё ж прыносіць бадзёрасць, а прасторы, якія адчыняюцца перад навукай, проста велічныя” (Б. Рассел. Почему я не хрмстманмн. М., 1987. С. 69).
    Зразумела, гэта бясстрашны, мужны погляд чалавека, які адмаўляецца ад рэлігійнага суцяшэння. Аднак ён не абсалютны. Да рэлігіі прыходзяць многія жыццёва і навукова бясстрашныя людзі. Напрыклад, Тэйяр дэ Шардэн. Ён абгрунтаваў цікавую філасофскую канцэпцыю, ў якой імкнуўся спалучыць рэлігію з навукай (Гл.: Е. Бабосов, Тэйярдмзм: попытка сннтэза наукм м хрмстманства. Мн., 1970). Ён шматбакова імкнуўся абгрунтаваць адухоўленасць свету,заканамернае імкненне сусветнага чалавечага развіцця да пункту „амага”, які і выступае рашаючай канстантай прагрэсу адухоўленага развіцця чалавека, умовай і прычынай пераадолення смяротнай прыроды, чалавека і бязмежнай сусветнай адухоўленнасці чалавечага існавання, яго зверхжыцця (Гл.: Тейяр де Шарден. Феномен человека. М., 1937).
    Вядома можна спалучаць і разводзіць падыходы Расела і Шардэна, можна знаходзіць аргументы на карысць кожнага з іх. Галоўнае зразумець непазбежнасць плюралізму падыходаў у асэнсаванйі чалавека, яго жыцця і смерці.
    Прыняцце аднаго з гэтых пунктаў гледжання не выключае аўтаматычнага іншага. Супольна яны апасродкуюць палярную дыялектыку чалавечага існавання, пакідаючы месца для выбару, здзяйсняючы такім чынам саболу чалавечага выбару.
    I жыццё і смерць у чалавечым разуменні плюралістычныя, паколькі шматгранным, шматкаляровым з’яўляецца і сам чалавек. У канчатковым выніку ён сам можа рабіць свой выбар, таму што чалавечае жыццё заўбёды выбар. Але гэты выбар можа быць зроблены і на падставе самой рэчаіснасці, рэальнага жыцця, і на падставе жаху перад ім і адыходу ў пазамежныя сусветы.
    Зразумела-, што цяжэй за ўсё тым, хто выбірае „эшафот жыцця”, a не мрою аб вечным замагільным існаванні. ім цяжэй, але яны пражываюць рэальнае жыццё ў канкрэтных гістарычных абставінах. І гэтае рэалычае чалавечае жыццё яскрава сведчыць пра адзіны планетарны
    працэс чалавечага існавання. Сёння, як ніколі чалавек зразумеў сваё планетарнае наканаванне. Ясна, што толькі XX ст. практычна ўзняло праблему касмічнага лёсу чалавека і чалавецтва. Але тэарэтычна, філасофскі планетарны сэнс прыроды чалавека інтэнсіўна асэнсоўваўся ў рускай філасофскай думцы (Фёдараў, Цыялкоўскі, Вярнацкі і інш.). Так, яшчэ на мяжы стагоддзяў М. Фёдараў намагаўся абгрунтаваць „філасофію агульнай справы” менавіта як планетарную з’яву якая дазваляе рэдуцыраваць чалавечы род. Ён цвёрда і настойліва даказваў неабходнасць чалавечай салідарнасці як асноўнага механізму рэалізацыі прыроды чалавека. На яго думку „ведаць толькі сябе ёсць зло, ведаць толькі іншых (альтруізм, ахвяраваць сябе для іншых) ёсць каштоўнасць якая паказвае на існаванне зла ў грамадстве, але не пазбаўляе ад яго. Трэба жыць не для сябе, і не для іншых, а з усімі і для ўсіх. (Н. Фёдоров. Соч., М., 1982. С. 400). „Агульная справа” ўсіх і для ўсіх значыц'ь не толькі асэнсаванне чалавека як выніку пэўнай эвалюцыі (чалавек „зямлянін”), але і абавязковасці рэгулявання гэтай эвалюцыі ўжо ў касмічным плане, г. зн. стварэнне „праекта” усеагульнага ўваскрэсення продкаў, і такім чынам, знішчэння смерці. „Праект” Фёдарава з’яўляецца спробай (зразумела, утапічнай( навукова абгрунтаваць магчымасць вечнага матэрыяльнага жыцця чалавека менавіта ў кантэксце „касмічнай прыроды чалавека”. Фактычна Фёдараўскія ідэі стымулявалі навуковыя распрацоўкі Цыялкоўскага, якія і павінны былі даказаць практычную рэалізуемасць „агульнай справы” чалавецтва. Для яго свет існуе ў якасці арганічна жывой існасці, касмічна арганізаваным, таму ў канчатковым выніку бяссмяротнасці „ёсць на яго думку, кароткія прамежкі жыцця. Ўсе яны зліваюцца ў адно бясконцае цэлае, якое нібыта анігілюе кароткія моманты небыцця, гэта значыць знаходжанне матэрыі ў неарганізаваным, „мёртвым выглядзе” (К. Э. Цналковскмй. Грезы на земле м небе. Тула, 1986, С. 366).
    Касмічнае асэнсаванне жыцця чалавека робіцца бессмяротным і ў гэтай бессмяротнасці гарантыя бясконцага развіцця чалавецтва. У XX ст. бадай што найбольш дасканала чалавек як планетарная, касмічная істота быў даследаваны ў тэорыях Ул. I. Вярнацкага і Тэйяр дэ Шардэна. Першы распрацаваў грунтоўную сістэму антрапалагічнага матэрыялізму, другі антрапалагічнага ідэалізму.
    Падыходзячы да чалавека з прынцыпова розных, на першы погляд, пазіцый (матэрыялістычнай і ідэалістычнай), яны ў галоўным прыходзяць да аднслькавай высновы: чалавек і яго прырода па-сапраўднаму могуць быць асэнсаваны толькі ў касмічным кантэксце адзінага па аднолькавых законах развіцця свету; уся рэчаіснасць у цэлым („космас”) ёсць адзіны адухоўлены жывы працэс, які праходзіць розныя стадыі і „планетарны” чалавек, землянін, будучы арганічным прадуктам біясферы, заканамерна павінен эвалюцыянізаваць у наасферу, якая з’яўляецца вышэйшым узроўнем натуральнай эвалюцыі; наасфера апасродкуе вышэйшыя, рацыянальныя, разумныя патэнцыялы прыроды і яе вяршыні чалавека, толькі наасфера дазваляе рэалізаваць ісціную прыроду чалавека, дэманструючы магчымасці рацыя-
    нальнай,навуковай арганізацыічалавецтва.
    І хоць сёння „наасферычная” праекты развіцця чалавецтва яшчэ далёкія ад ажыццяўлення, галоўны плён стваральнікаў у абгрунтаванні непазбежнай касмічнай арганізацыі чалавецтва. іхнія прагнозы ў цэлым знаходзяць падтрымку ў сённяшніх выніках існавання чалавецгва і грамадства.
    Чалавек шмат чаго п^рушыў і разбурыў у натуральным асяроддзі свайго існавання ў канцы XX ст. і таму ён можа перспектывы свайго далейшага існавання спалучаць з адзінай планетарнай супольнасцю чалавецтва, толькі з адзінай разумна асэнсаванай плынню „агульнай справы”, толькі з калектыўнымі намаганнямі ўсіх для будучага гарманічнага жыцця чалавека і грамадства. Гарантам таму будучая сусветнаясупольнасць.
    ч
    Т Э М A: АСОБА. СВАБОДА І НЕАБХОДНАСЦЬ.. КАШТОЎНАСЦІ ЖЫЦЦЯ
    Славуты рымскі імператар і філосаф Марк Аўрэлі выказаў думку, якая засталася вядомай у стагоддзях: „Час чалавечага жыцця імгненне; яго сутнасць вечнае цячэнне; пабудова ўсяго цела крохкая, душа няўстойлівая; лёс загадкавы; гонар няпэўны. Адным словам усё, што датычыцца душы сон і дым. Жыццё ~ барацьба і вандраванне па чужыне; пасмяротны гонар забудзь. Але што можа вывесці на шлях? Нічога, акрамя філасофіі”. Сапраўды, філасофія гэта тая навука, якая вядзе нас да разгадкі таямніцы чалавечага быцця. У гэтым мы ўжо ўпэўніліся, калі знаёміліся з папярэднімі главамі, асабліва з раздзелам „Філасофія аб сутнасці чалавека”. Пастаноўка праблем існасці чалавека, таямніцы яго жыцця і смерці, суадносін цела і душы, абмеркаванне розных спосабаў іх вырашэння вось тое кола філасофскіх праблем, якое мы ўжо закранулі. Але трэба ісці далей шляхам больш канкрэтнага асэнсавання праблем чалавека.
    Чалавек ёсць адначасова і пазнаючы суб’ект, і аб’ект самапазнання, і творчы першапачатак, і аб’ект уласнай творчасці. Ён адчынены свету, космасу, з’яўляецца часткай макракосму. і разам з тым яго душа гэта таксама бязмежны свет, што разумелі ўжо у старажытнасці і таму называлі яе мікракосмам. Невыпадкова ў антычным свеце быў сфармуляваны гнасеалагічны імператыў, якога павінны трымацца мудрацы: „Пазнай самога сябе!” Гэта выслоўе, якое высечана на калоне пры ўваходзе ў храм Апалона ў Дэльфах, дзякуючы Сакрату, стала формулай сапраўднай мудрасці.
    Што датычыцца філасофіі як „тэарэтычнай квінтэсэнцыі” мудрасці, то ў ёй традыцыйна вылучаюцца наступныя грунтоўныя аспекты аналізу праблемы чалавека. Па-першае, што ўяўляе сабой чалавек як асоба? Які яе ўнутраны свет, што такое дух, духоўнасць, пра нястачу якой так многа гавораць сёння? Па-другое, якая мера свабоды чалавека? Што вызначае яго жыццёвы шлях воля, лёс, акалічнасці? Па-трэцяе, якімі каштоўнасцямі кіруецца чалавек, як і дзеля чаго ён жыве? Асэнсаванне гэтых праблем павінна паступова наблізіць нас да разумення загадкі чалавека і яго жыцця. іх паслядоўнасць вызначае змест і структуру данага раздзела.
    ФІЛАСОФСКАЕ РАЗУМЕННЕ ІНДЫВІДА, ІНДЫВІДУАЛЬНАСЦІ АСОБЫ
    Яго ізлажэнне мы пачынаем з аналізу асноўных паняццяў тэмы. Такімі паняццямі з’^ўляюцца „чалавек”, „індывід”, „індывідуальнасць”, „асоба”. Найбольш агульным з іх з’яўляецца паняцце чалавека. Яно, як мы высветлілі, абазначае в і д у біялагічнай класіфікацыі „homo sapiens,, і ўяўляе сабой пераважна біясацыяльную катэгорыю. На біялагічным узроўні мы можам вылучыць катэгарыяльную пару паняццяў
    „від” „індывід”. У беларускай мове за біялагічным індывідам замацавалася паняцце „асобіна” (па-руску „особь”), а за чалавечым „індывідуум”. Чалавечы індывід, або індывідуум, гэта асобны прадстаўнік чалавечага роду, менавіта біялагічнага віду „homo sapiens,,. Аб гэтым сведчыць сам тэрмін „individus,,, які прыйшоў у славянскія мовы з лацінскай і тлумачыцца як непадзельны. Іншымі словамі гэта „атам” чалавечай супольнасці. І ў даным выпадку неістотна, хто ён, гэты індывідуум, па свайму сацыяльнаму статусу, якія маральныя і іншыя якасці ён мае. Гэта можа быць і грудное дзіця і сталы чалавек, і мужчына, і кабета, і акадэмік, і беспрацоўны, і беларус, і гэбрэй. Галоўнае, што гэта асобны прадстаўнік чалавечага роду.