• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы філасофіі (курс лекцый)

    Асновы філасофіі

    (курс лекцый)

    Памер: 278с.
    Гародня 1994
    102.89 МБ
    тыўную інфармацыю і выконваюць функцыю памяці, становячыся такім чынам нормамі культурнай дзейнасці.
    Анталагічна культура не што іншае, як унясенне ў свет сэнсу. Сэнс робіць тэкст культурнаю з’явай, надае яму голас. „У культуры няма нічога, акрамя сэнсаў і спссабаў іх перадачы", піша Л. М. Баткін (гл. Баткмн Л. М. 0 некоторых условмях культурологмческого псдхода. //Антмчная культура м современная наука. М., 1985, С. 304). Сэнс трэба разумець як значэнне, мысленны змест, абазначэнне і выражэнне інфармацыі, яе аднясені-е і суаднясенне з чалавекам, яго ўнутраным светам. Сэнс абмысленне быцця, ёсць умова і форма існавання кулыуры. Культура не можа быць па-за сэнсам, таму што сэнс гэта дэвядзенне да разумення, да знака, пэўнага зместу. Існаванне ў культуры прадугледжвае дыялог сэнсаў, у якім культурная свядомасць ствараецца, пераўтвараецца, самаэмяняецца. Культуру слушна разглядаць як спецыфічна чалавечыя сэнсгвыя адносіны.
    Акрамя тых элементаў, якія складаюць цела культуры, можна вылучыць таксама. асноўны сістэмаўтваральны працэс, які характэрызуе яе дадзенасць, дынамічны стан. Такім можа быць названы працэс рацыяналізацыі. Згодна з меркаваннямі амерыканскага даследчыка Ю. Кікса, рацыянальнасць уяўляе сабой асаблівы сацыякультурны феномен, які рэгулюе ўзгодненую групавую дзейнасць (выклад дэнай канцэпцыі Ю. Кікса гл. у кнізе: Ракнтов A. Н. Фнлософмя компьктерной революцнн. М., 1991, с. 18 і інш.). „Культура пачынаедца там, дзе імкненне чалавека пераадолець непасрзднае быццё і авалодэць ім, унесці рацыянальны парадак і арганізадыю у плынь вопыту і ўспрыманняў атрымлівае каннрэтнге выражэнне ў больш ці менш стабільных элементах чалавечага жыцця. Здаровая рацыя, вера, міф, рэлігія, філасофія, мастацтва і навука могуць быць разгледжаны як асобныя. арганізаванасці, рацыянальнасць разам з тым уключае шэраг працэдур, такіх, напрыклад, як супастаўленне і параўнанне, лагічная рэфлексія, устанаўленне адносін, атаясамліванне і адрозненне, спалучэнне і аднясенне, рэфлексіўны выхад і паглынанне, трансляцыю, усведа'мленне і разуменне. Нормы дзейнасці і сэнсы выступаюць як спосабы і сродкі ўнясення рацыянальнага ладу і арганізаванасці ў плынь зкзістэнцыйнага вопыту чалавека. Аб’ект прыроды становіцца аб’ектам культуры тады, калі ён нясе на сабе пэўную метку, знак, інфармацыю пра тое, што з гэтым „можна рабіць” або як гэта „можна разумець”. Культура, такім чынам, з аднаго боку, задае сродкі ўспрымання свету і спосабы арганізацыі вопыту а з другога ўяўляе формы, у якіх чалавеку дадзены свет у яго актуальным быцці, з трэцяга увасабляе сабою свет, дзе знаходзяцца, узнікаюць і „жывуць” каштоўнасці, ідэалы і мэты,
    Структура культуры.
    Што ж уяўляе сабою культура структурна? Традыцыйна ў культуры вылучаюць два слаі культуры; матэрыяльную і духоўную. Матэрыяльная культура ахапляе ўсю сферу матэрыяльнай дзейнасці і яе вынікі
    (прылады працы, жыллё, рзчы паўсядзённага ўжытку, адзенне, сродкі трйнспарту і сувязі і інш.). Духоўная культура ахапляе сферу свядомасці, духоўнгй вытворчасці (пазнанне, маральнасць, выхаванне і асвета, ўключаючы права, філасофію, этыку, эстэтыку, навуку, міфалогію, рэлігію, і да т. п.). Да апошняга часу да духоўнай культуры адносілі і мастацкую культуру. Аднак усё часцей навукоўцы сыходзяцца Н8 тым, што мастацкая культура ўяўляе сабою не чыста духоўную з’яву, а асобную самастойную частку культуры, бс ў ёй сінтэзуецца матэрыяльная і духоўная дзейнасць. Падзяленне культуры на матэрыяльную і духоўную ўмоўна.
    Чалавек, знаходзячыся ў культуры, дзякуючы канструктыўнай рэфлексіі і ініцыятыве мыслення, стварае ідэальныя аб’екты, схемы і анталагічныя ўяўленні свет ідэальных аб’ектаў. Менавіта наяўнасць новага класу аб’ектаў, ідэальных паводле прыроды і творчых паводле паходжання, г. зн. зробленых, створаных чалавекам, і ўяўляюць сабою свет культуры. Узнікненне ідэальнага свету пашырае прастору, абсяг свядомасці, дае магчымасць убачыць феномены культуры, аб’ектываваць іх. Тут мы выходзім на праблему функцый культуры.
    Функцыі культуры.
    Камунітарная (ад лац. commun агульны, салідарны) функцыя (семантычны сэнс грамадская салідарнасць і камунікацыя) паказвае на тое, што культура выступае асноўным сродкам салідарнага дзеяння і разумеючага сумоўя. На здольнасць культуры ажыццяўляць сацыяльную салідарнасць і камунікацыю паказваюць прыкметы культуры, такія, як „зробленасць” у адрозненне ад „прыроднасці”, „умоўнасць” у адрозненне ад „натуральнасці” і „безумоўнасці”, і здольнасць кандэнсаваць чалавечы вопыт у адрозненне ад прыроднае першаіснасці. Культура выступае як сукупнасць стандартаў, эталонаў, нормаў паводзін, прынцыпаў дзейнасці, правіл і каштоўнасных установак, якія выступаюць у форме універсалій, агульназначных для ўдзельнікаў данага соцыуму, транслюемых ад па.калення да пакалення, зафіксаваных у мове соцыуму, універсаліі ажыццяўляюць функцыю адаптацыі і выжывання ў сацыяпрыродным асяроддзі.
    Другая функцыя культуры можа быць названа персаніфікацыяй. Культура з’яўляецца свсеасаблівай умоваю і сродкам збірання і арганізацыі чалавекам самога сябе. Культура акумулюе ў сабе індывідуальны пачатак, прынцыпова непадзельны з чалавечай дзейнасцю, яна ўтрымлівае ў сабе прысутнасць універсальнай чалавечнасці. Чалавек індывідуальны, які стаіць сам насам са светам, павінен гэты свет не разбурыць, не зрабіць свае імкненні злом, авалодаць сабою. Культура спалучаецца з актыўнай напружанай прысутнасцю чалавека ў свеце, яго асабістай адказнасцю за свет.
    Такая здольнасць культуры паказвае яшчэ на адну яе функцыю структурнай арганізацыі навакольнага свету. Культура генератар структурнасці, адзначае Ю. М. Лотман, яна стварае вакол сябе асобую
    сферу, якая накшталт біясферы, робіць магчымым грамадскае жыццё. Галоўным сведчаннем структурнасці сістэмы культуры з’яўляецца мова, з дапамогай якой адбываюцца найменні, называнні рэчаў, і апісваецца максімальна шырокае кола аб'ектаў. Культура нібы ўпарадкоўвае і арганізуе хаос быцця, надаючы яму пэўнасць формы ў каардынатах часу і прасторы.
    Нарэшце, галоўная вызначальная функцыя культуры крэатыўная. З’яўляючыся стварэннем -чалавека, культура яго кожны раз пераўтварае. Чалавек, паводле Мамардашвілі, належыць двум светам свету вечнасці і свету гісторыі, і двум прасторам. Першая прастора прастора абсалютных „святых месцаў” гэта забароненыя для аналізу і крытыкі зоны. Іх існаванне абумоўлена па-першае абсалютным апрыёрным універсальным пунктам адліку, на якім пабудавана даная культура і які задае „канчатковы змест” іншым універсаліям культуры, па-другое, ператварэннем у абсалютныя дасягненні канкрэтнага жыццёвага вопыту. Другая прастора прастора дыялектычна пераходных адна ў другую каштоўнасцей, гістарычных паводле сваёй прыроды. Анталагічна чалавек адкрыты свету вечнасці самім фактам свайго нараджэння ў данай культуры, многія базавыя каштоўнасці якой ён засвойвае несвядома з засваеннем мовы, а таксама першасных базавых нормаў і жэстаў, Аднак у купьтуры чалавек нараджаецца другі раз, што патрабуе асабістых нанаганняў, дзеянняў. істотнае тут у тым, каб у працэсе нараджэння расвязаць шэраг канфліктных праблем, якія пэўная культура задае ў якасці жыццёвых задач і якія кожнаму чалавеку неабходна вырашыць самастойна. Так, чалавек еўрапейскай культуры вымушаны шукаць для сябе меру адносін паміж духам і целам, розумам і пачуццямі, праўдай і маною. Культура данага соцыуму і задае канкрэтныя дылемы падобнага тыпу, а таксама і пэўныя сродкі для іх вырашэння.
    У выніку, менавіта праз тое, як для сябе чалавек або грамадства вырашае праблему меры паміж ісцінаю і памылкай (Ісціна), паміж прыгожым і пачварным (Прыгажосць) эстэтычнага задавальнення, меры паміж дабром і злом (Дабро), і, нарэшце, утылітарную праблему меры паміж карысцю і шкодаю (Карьюць), мы можам меркаваць пра тое, да якой культуры пэўны чалавек або грамадства належыць, наколькі яны культурныя.
    Культуру, такім чынам, трэба разумець як неспадкаемную генетычна сукупнасць сродкаў узаемадзеяння людзей з асярсддзем існаванкя, якія яны выпрацоўваюць у сумесным жыцці для падтрымання пэўных структур дзейнасці і зносін (гл.: Соцмологмя. М., 1990, с. 79).
    Тыпалогія культуры.
    Задаўшы ракурс разгляду культуры як сродку ўзаемадзеяння чалавека з сацыяпрыродным асяроддзем, мы тым самым зрабілі рашучы крок да таго, каб ажыццявіць неабходна кароткі экскурс у галіну гістарычнай тыпалогіі культуры. Пытанне тыпалогіі культуры
    не менш складанае, чым сутнасць і змест культуры, і існуе на працягу ўсяго часу аналізу паняццяў „культура” і „цывілізацыя”. Галоўным у гэтым пытанні з’яўляецца крытэрый аналізу. Ён можа быць геаграфічным, гістарычным, лагічным, сацыялагічным, фенаменалагічным, і г. д. Выбраўшы прастору культуры, можна гаварыць пра культуру агульначалавечую ўвогуле, або таго ці іншага арэалу (напрыклад, еўрапейская культура), таго ці іншага часу (сярэднявечная культура), культура таго ці іншага соцыуму, рэгіёну, народу, групы людзей, і да т. п. Аднак калі-нікалі неабходна пэўнае ўсеахопнае тлумачэнне гістарычнага развіцця.
    Адным з першых такое ўсеахопнае вырашзнне даў К. Маркс у сваёй канцэпцыі гістарычнага матэрыялізму. Маркс прапанаваў прадуманую філасофію гісторыі, падмацаваўшы яе дэталёва распрацаванай эканамічнай тэорыяй. Гістарычны матэрыялізм Маркса разглядае гістарычны прагрэс у якасці галоўнага рухавіка грамадскага развіцця. Трансфармацыі, якія адбываюцца ў надбудовачных інстытутах грамадства, з’яўляюцца непазбежным вынікам змяненняў эканамічнага базісу. ідэю культурнай эвалюцыі Марю запазычыў у Ню-Ёркскага адваката Льюіса Генры Моргана (1818-1881). У сваёй працы „Старажытнае грамадства” Мсрган акрэсліў сем стадый культурнай эвалюцыі, звязаўшы кожную з характэрным для яе тэхнічным новаўвядзеь нем вынаходніцтвам агню, лука і стрэл, прыручэннем жывёл. Узяўшы гэтую ідэю за аснову, Маркс развіў яе далей. Паводле Маркса гэтыя новаўвядзенні былі выкліканы эканамічнымі прычынамі. Змяненне матэрыяльнай вытворчасці, а таксгма распараджэне сродкамі вытворчасці вызначалі сацыяльныя, палітычныя, прававыя аспекты грамадства. Такім чынам, пераход ад аднае ўлады да другой з'явіўся прамым вынікам дзеяння эканамічных фактараў.