Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
Цяжкасць высвятлення крытэрыю грамадскага прагрэсу абумоўлена тым, што грамадства ўяўляе сабой складаную сістэму, якая ўключае вялікую колькасць злементаў і працэсаў. Гэтыя розныя састаўляючыя таксама развіваюцца, таму і да іх таксама павінна быць дастасавальна паняцце прагрэсу. Так крытэрыем прагрэсу ў ахове здароўя з’яўляецца зніжэнне колькасці захворванняў, крытэрыем прагрэсу ў развіцці транспарту рост колькасці перавозак і г. д. Яны характарызуюць толькі асобныя бакі грамадскага жыцця, і ніводзін з іх не можа даць ўяўлення аб прагрэсе грамадства ўвогуле.
Марксізм упершыню вызначыў, што асновай існавання і развіцця грамадства з’яўляюцца прадукцыйныя сілы. Чым больш шырокімі матэрыяльнымі магчымасцямі валодаюць людзі ў сваёй дзейнасці, тым вышэй узровень развіцця грамадства.
Цяпер разам з традыцыяй прагрэсіўнага разумення гісторыі моцнымі з’яўляюцца і пазіцыі прыхільнікаў сацыяльнага кругавароту (тэорыі лакальных цывілізацый) і сацыяльнай дэградацыі. А таму светапогляд сучаснага чалавека пераважна эклектычны, бо перад тварам магчымай агульнай гібелі ідзе інтэнсіўны пошук аб’ядноўва-
ючага прынцыпу, які б служыў абгрунтаваннем ідэі выжывання. Магчыма, такім можа стаць прынцып антрапакасмізму. Пакуль жа, аглядаючыся назад і ахопліваючы позіркам сусветную гісторыю мы можам толькі канстатаваць, што для мінулых часоў, пры ўсёй шматлікасці ліній сацыяльнага развіцця, аб’ектыўна пераважала лінія прагрэсу. Адэкватнае ўсведамленне дадзенай тэндэнцыі ў кожны гістарычны перыяд было ўскладнена шматлікімі фактарамі сацыяльнай несправядлівасці, войн, пераваротаў, гібелі дзяржаў і нават цэлых чалавечых папуляцый. Таму інтэгральным прынцыпам культуры ў антычную эпоху была ідэя фатуму, у сярэдневечча ідэя ўвасаблення, а ў Новы час разумнага эгаізму. У наш час, калі выяўляюцца фактары глабальнага аб’яднання людзей і ўсведамляецца касмічная роля чалавецтва, ідэя наасферы...
1 Гл.; Вернадскнй В. Н. Размышлення натуралнста. Кн.2. Научная мысль как планетное явленне. — М., 1976; Тейяр де Шарден. Феномен человека. — M.s Наука, 1987; Казанчеев В. П. Ученне В. Н. Вернадского о бносфере м ноосфере. — Новосябнрск; Наука, 1989 (особенно ннтересна гл. 3 Проблемы неосферогенеза н авторностн человечества” (Монсеев Н. Н. Как прнблнзнться к ноосфере// Хнмня н жнзнь. — 1989.-№6-8.
Цяжкасці з выяўленнем прагрэсіўнай лініі грамадскага развіцця востра ставяць пытанне аб сутнасці самога прагрэсу. Прагрэс гэта такі від сацыяльных змен, які характарызуецца наяўнасцю паслядоўных працэсаў у грамадстве і звязаны з вылучэннем мэты грамадскага развіцця. Лінія ў развіцці сацыяльнага арганізму з супрацьлеглымі характарыстыкамі называецца грамадскім рэгрэсам.
Прадукцыйныя сілы, у прынцыпе, могуць развівацца без абмежаванняў, што стварае аснову для ўсеагульнага прагрэсу. (Менавіта гэтая думка ляжыць у аснове класічнай тэорыі фармацыі). Адначасова назапашана шмат фактаў, якія сведчаць аб тым, што прадукцыйныя сілы дзякуючы або прыродным умовам, або сацыяльным фактарам перастаюць развівацца ці нават паварочваюць назад.
Зараз востра стаіць пытанне аб тым, якой цаной дабівацца пераходу грамадства да больш высокага стану і ўвогуле ці варта гэта рабіць, калі ахвяры, што прынесены на алтар прагрэсу, не супастаўляюцца з чакаемым вынікам.
Напэўна, абсалютнага крытэрыю грамадскага прагрэсу няма. Сапраўды, выкарыстаўшы магчымасці нарошчвання матэрыяльных рзчаў і прыйшоўшы да ўсведамлення „мяжы росту”, чалавецтва мае магчымасць пераключыцца на развіццё духоўнай вытворчасці, г. зн. перайсці, па словах К. Маркса, да развіцця „багацця чалавечай прыроды”, як самамэты1. Гуманізм дапускае ацэнку грамадскага прагрэсу мерай індывідуальнага развіцця чалавека2. Менавіта даны крытэрый грамадскага прагрэсу меў на ўвазе К. Маркс, калі пісаў: „Чым іншым з’яўляецца багацце, як не абсалютным выяўленнем твсрчых дараванняў чалавека... г. зн. развіцця ўсіх чалавечых сіл, безадносна да янога-небудзь раней устаноўленага маштабу”3.
1 Маркс К. К нсторнн прнбавочной стонмостн //Маркс К., Энгельс Ф., — Соч. — Т. 26. — Ч. ІІ. — С. 123.
2 Гл.; Вотншев Г. С. Деятельная суіцность человека в современной фнлософнн. Проблема человека в современной фнлософнн. М. 1969. — С. 93.
3 Маркс К. Экономнчесяне рукопнсн 1857-1859 гг. //Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т. 46,-4.1,-0.476.
Нельга ігнараваць і экалагічны крытэрый прагрэсу (Гл.: Ярошенко В. А. Эяологмя обцества //Человек м прмрода. 1988, N0 12; Гнренок Ф. Н. Фнлософскме вармацнм на тему экологйн// Человек м прмрода. 1989. № 6; Момсёев Н. Н. Экологмя, нравствеі ность к полнтнка //Вопросы фнлософмн. 1989, № 5; Фарлн Моут. Трагедмм моря. М.: Прогресс, 1988 м др.).
Чалавек павінен весці дыялог з прыродай, а не змагацца з ёй. І не выключана, што экалагічны імператыў стане з цягам часу вырашальным крытэрыем грамадскага прагрэсу. Цяпер чалавецтва жыве за кошт біясферы, г. зн. знішчэння раслін і жывёл, але магчымасці такога развіцця ўжо вычэрпваюцца. Тэхнасфера павінна перарасці ў на.асферу, а чалавецтва вымушана будзе авалодаць аўторфнымі механізмамі, што пазбавіць яго ад неабходнасці выцясняць і забіваць усё жывое. ідэя аўторфнага быцця чалавецтва, г. зн. здольнасці трансфармаваць сснечную і касмічную энергію ва ўнутранае жыццё ўласнага арганізма чалавека, бь.ла ўпершыню выказана рускім мысліцегем Н. Ф. Фёдаравым (1829-1903) і развівалася ў працах К. Э. Цыялкоўскага, А. Л. Чыжэўскага, В. І. Вернадскага і іншых прздстаўнікоў рускага касмізму.
КУЛЬТУРА І ЦЫВІЛІЗАЦЫЯ'
Паня ц ці„культура”і
„цывілізацыя”, іх суадн осіны
У другой палоае ХУІІІ стагоддзя ў навуковы ўжытак і філасофскук, свядомасць уваходзяць паняцці „культург” і „цывілізацыя”. 3 імі працуюць, наконт іх спрачаюцца, іх прасеятляюць і робяць гзта па сённяшні дзень. Старыя традыцыйныя сувязі разбураюцца і карэнным чынам змяняюць аднссіны чалавека да навакольнага света і да самога сябе. З’яўляеці.а патрэба зразумець і апісаць гэтыя, працэсы, што ў значнай ступені адрс зніваюцца ад прыроды.
Культуру звычайна называюць „другою прыродай”, разумеючы пад гэтым усё створанае рукамі і рсзумам чалавека. Само слова „культура” не новае, яно ў чалавечым'м аўленні і чалавечай думцы ўжываецца дастаткова даўно, бо паказвае на адн\ з асаблівасцей культуры кулы тредыцыі, памяці. Да нас жа гэтае слова прыйшло з лацінскае мс а ы.
На лаціне слова culture першапачаткова абазначала апрацоўку, урабленне; cultura aqri апрацоўка зямлі. Гэты тэрмін меў і другое значэнне: cultura animi або, дакладней, cultura literarumК'ультывавакне духу. дагляд, выхзванне. існавала і трэцяе яго значэнне, суадноснае з манераю паводзін напрыклад cultura mulieris культура, вытанчанасць жанчыны. Такім чынам, паняцце к^льтуры адпачатку звязана з апрацоўкай зямлі, выхаваннем і нгвучаннем чалавека. У часе змест гэтага паняццн змяняўся, ахапляючы побач з маральнасцю і паводзінамі мастацтва, наеуку, філэсофію і шмат якія іншыя дасягненні людзей.
Слова „цывілізацыя” таксама з’яўляецца лацінскім паводле паходжання і разам з паняццем „кулыура” перажыло вялікую эвалюцыю. Рымляне называлі грамадзянінам (civis) жыхара крэпасці, псліса (civitas) які меў свае грамадзянскія абавязкі (civilia officia) і які выконваў пэўныя правілы сумескага жыцця, нормы этыкету (civilis animus). Па-за межамі крэпасці жылі варвары, прымітыўныя людзі. Крэпасць была тварэннем рук чалавека, „вызваленнем” яго з-пад улады прыроды, цвярдыняй нсвага парадку, у рамках якога індывід падпарадкоўваўся грамадству, а інстынкт рсзуму. Менавіта жыццё ў крэпасці фармавала чалавека, грамадзяніна; ён выхоўваўся, кіруючыся яе парадкам і законам, станавіўся свабодным, жывучы ў ёй.
Як бачым, змест паняццяў „кулыура” і „цывілізацыя” у лацінскай мове быў падобны. I сёння абодва гэтйя тэрміны абазначаюць дужа
блізкія паняцці. У французскай мове паняцце „цывілізацыя” (civilisatio) блізкае да паняцця „культура”, а ў нямецкай слова „кўльтура” (kultur) ужываецца ў значэнні „цывілізацыя”.
Даследчыкі культуры і цывілізацыі таксама часта гэтыя паняцці атаясамліваюць і падмяняюць адно другім. Антраполагі звычайна лічаць гэтыя тэрміны тоеснымі паводле сэнсу (Эд. Тайлер, Бр. Маліноўскі, Кробер і Клакхон). Леслі Уайт, заснавальнік культуралогіі, лічыў, што культуру ўтвараюць матэрыяльныя рэчы (прылады, інструменты, мастацкія вырабы), падзеі (дзеянні), вераванні і паводзіны, таксама не падзяляў паняцці культуры і цывілізацыі. Піцірым Сарокін культуру і цывілізацыю разглядаў як сукупнасць значэнняў, каштоўнасцяў і нормаў, што ўзнікаюць у працэсе ўзаемадзеяння індывідаў, a таксама сукупнасць інстытутаў, якія матэрыялізуюць, сацыялізуюць і перадаюць значэнні, Для Сарокіна цьівілізацыя не гістарычныя, аналітычныя каштоўнасці, а аграмадныя „музеяпадобныя” сховішчы матэрыяльнай культуры, выстаўленыя на агляд без аніякай сістэмы.
Шэраг аўтараў дакладна падзяляюць або нават супрацьпастаўляюць паняцці „цывілізацыя” і „культура”.
Заўзятым праціўнікам цывілізацыі быў Русо (1712-1778), які ў цывілізацыі бачыў прычыну разбурэння ўсяго добрага, закладзенага ў чалавеку ад прыроды, А. Вэбер (1868-1958) мяркуе, што культура і цывілізацыя істотна адрозніваюцца , бо культура гэта духоўная і арыгінальная з’ява, у той час як цывілізацыя ананімная ў сваёй інтэлектуальнай прыродзе. Цывілізацыя, паводле Вэбера, уяўляе сабой намаганне чалаеека авалодэць прырсдаю з дапамогай розуму, увасобленага ў навуцы, тэхніцы, у планаванні. Што да культурь, то гэта ўвасабленне, ажыццяўленне чалавечага духу.
У Освальда Шпзнглера (1880-1936) адрозненне культуры і цывілізацыі набывае аблічча антаганістычнай канструкцыі, у якой цывілізацыя выступае ступенню заняпаду культуры. Характэрныя прыкметы цывілізацыі развіццё індустрыі і тэхнікі, дэградацыя мастацтва і літаратуры, узнікненне аграмаднай колькасці народу ў гарадахмегаполісах, ператварэнне народаў у безаблічныя „масы”.
У канцэпцыі Шпэнглера цывілізацыя пеіўстае не як матэрыялі,ны бок культуры, а як непазбежная фаза яе заняпаду, фатальны лёс усякай культуры, накшталт старасці і смерці фатальнай долі любога жывога арганізму. Культура гэта ажыццяўленне ўнутраных магчымасцей. Здзейсніўшы сваё прызначэнне, культура вычэрпвае сябе, памірае, становіцца цывілізацыяй.