Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
Шпэнглер ігнаруе ў сваім аналізе прычынна-выніковыя сувязі і разглядае гісторыю культуры як прыроджаную творчую здольнасць, галоўным метадам гэтага аналізу выбраўшы інтуітыўнае резуменне.
Праца Шпэнглера „Заняпад Еўропы” (1926) стала штуршком да капісання найграндыёзнейшай ў нашым стагоддзі працы па гісторыі цывілізацыі „Даследаванне гісторыі”, Ажыццявіў гэта Арнольд Тойнбі (1881-1975),
Для Тойнбі, як і для Шпзнглера, цывілізацыя гэта жывыя істоты, якія нараджаюцца, развіваюцца і паміраюць. Тойнбі, як і Шпэнглер,
выказвае думку пра мноства цывілізацый і іх цыклічнасць, але ў адрозненне ад Шпэнглера, Тойнбі дапускае ўзаемадзеянне і ўзаемаўплыў розных цывілізацый, узавмадзеянне фрагментаў культуры, іх распаўсюджанне і развіццё.
Разважаючы над нараджэннем і развіццём цывілізацый, Тсйнбі сфармуляваў тэорыю „выкліку і адказу”. Уплыў навакольнага прыроднага асяроддзя ціск насельніцтва, всйны і да т. п. ён называе „выклікам". Тое, якім чынам дадзеная цывілізацыя адказвае на падобныя „выклікі”, дазваляе меркаваць у якой ступені яна здольная да прыстасавання і выжывання. Генезіс цывілізацый паўстае як вынік узаемнай гульні выклікаў і адказаў, дзе выклік выступае як фізічны фактар, a адказ мае на ўвазе жыццёвую энергію і творчую дзейнасць перш-наперш выдатных асоб. Творчыя асобы ахопліваюць розумам сэнс быцця і ператвараюць паводле свайго падабенства масы, абуджаючы іх ад сну і прымушаючы рухацца наперад.
Узнік ў працэсв „выкліку адказу”, цывілізацыя дасягае ў сваім развіцці ступені сталасці, якая атаясамліваецца ў Тойнбі з культурай, пасля хіліцца да заняпаду і памірае. Даследуючы разнастайныя эканамічныя, палітычныя і рэлігійныя інстытуты, ён распачынае параўнальны аналіз цывілізацый і прыходзіць да высновы, што ва ўсіх цывілізацыях гэтыя інстытуты развіваюцца такім жа чынам.
Развіццё і прапрацоўка паняцця „цывілізацыя” у яго адносінах да паняцця „культура” ставіць вельмі важнае пытанне пра развіццё цывілізацыі і культуры як пэўных рэальнасцей. Усе падыходы да вырашэння гэтай складанай праблемы можна аб’яднаць наступным чынам;
- „цыклічны” ход цывілізацыі і культуры (Арыстоцель, Платон, Віко, Шпэнглер, Бярдзяеў);
- „лінейная” канцэпцыя гістарычнага развіцця з непазбежным прагрэсам адносна ранейшых часоў (Аўгусцін, Тойнбі);
- сінтэтычная, інтэгральная канцэпцыя (Гегель, К. Маркс, А. Кробер, В. П. Чайльд).
У апошнія дзесяцігоддзі распрацоўваецца канцэпцыя і метадалогія шматлінейнае эвалюцыі са спробамі сфармуляваць паслядоўнасці ў развіцці цывілізацый, каб знайсці парадак у раэвіцці, які б растлумачыў працэсы развіцця культуры. Гэта па-першае, і па-другое, адраджаецца экалогія культуры (Джуліян X. Сцюард 1902-1971), якая прымусіла даследчыкаў адмовіцца ад уяўлення пра навакольнае асяроддзе як пасіўную сілу.
Галоўная задача сучасных даследчыкаў зразумець як і чаму культуры з цягам часу змяняюцца. Сённяшнія навукоўцы з упэўненасцю канстатуюць, што культура гэта дынамічная сістэма, а культурныя змены ўяўляюць сабсю ўпарадкаваны эвалюцыйны працэс. Культуру бачаць як нейкі духоўны змест развіцця чалавечага грамадства, а цывілізацыю як нейкую матэрыяльную форму духоўнага зместу.
Культура гэта спецыфічны спосаб арганізацыі і развіцця чалавечай жыццядзейнасці, увасоблены ў прадуктах матэрыяльнай і духоўнай працы, у сістэме сацыяльных нормаў і ўстаноў, у духоўных каштоўнасцях, у сукупнасці адносін людзей да прыроды, паміж сабою і да
саміх сябе. У паняцці культуры фіксуецца адрозненне чалавечай жыццядзейнасці ад біялагічных формаў жыцця, якасная адметнасць гістарычна-канкрэтных формаў гэтай жыццядзейнасці на розных этапах грамадскага развіцця, у рамках этнічных і нацыянальных супо.льнасцей (напрыклад, антычная кулыура, еўрапейская культура, культура ўсходніх славян, беларуская культура). Культура характарызуе таксама асаблівасці паводзін, свядомасці і дзейнасді людзей у канкрэтных сферах грамадскага жыцця (культура працы, культура псбыту, мастацкая культура, палітычная культура і да т. п.) У кулыуры побыту можа фіксавацца спосаб жыццядзейнасці асобнага індывіда (культура асобы), сацыяльнай групы або ўсяго грамадства цалкам.
Цывілізацыя ўспрымаецца як: 1) сінонім культуры, часта ўжываецца для абазначэння матэрыяльнай культуры: 2) узровень, ступень грамадскага развіцця, матэрыяльнай і духоўнай культуры (антычная цывілізацыя, сучасная цывілізацыя); 3) ступень грамадскага развіцця наступная пасля варварства (Л. Морган, Ф. Энгельс). 3 цывілізацыяй зазвычай звязваюць пэўную сістзмна-структурную арганізацыю дзяржавы, вытворчасці, духоўнай культуры, ладу жыцця, аднссна стабільны ўзровень іх ажыццяўлення.
Гістарычна ўсталяваныя
падыходы да аналізу кулыуры.
Такім чынам, дакладнага адрознення паняццяў „культура” і „цывілізацыя” няма, часцей за ўсё іх падмяняюць адно другім. Разгледзім цяпер, якія мадэлі культуры склаліся ў гісторыі філасофіі.
Першую з іх умоўна можна назваць „класічнай”. У класічнай свядомасці паняцце „культура” непадзельнае з паняццем чалавека як разумнай істоты і з паняццем развіцця. Яно ўзнікае як бы на стыку антрапалагічнай і гістарычнай праблематыкі Новага часу. У ім усведамляецца мяжа, што вылучае чалавека з навакольнага свету, і гістарычна зменлівы характар такой мяжы, што надае чалавеку новы статус і непаўторную гістарычную індывідуальнасць. He метафізічна вытлумачаная прырода чалавека, а культура,якая ахоплівае сабой усю гістарычную шматстайнасць формаў яго існавання і развіцця, характарызуе якаснае адрозненне чалавечага свету ад свету прыроды.
Мяжу вылучанасці чалавека са свету прыроды чалавек з прычыны ўласнай разумнасці ставіць сабе сам, г. зн. ён з’яўляецца самавызначальнай істотаю. У выніку гэтага даная мяжа рухомая гістарычна: чалавек можа ўсведамляць сябе (а значыць, і быць) чалавекам у большай ці меншай ступені у залежнасці ад узроўню развіцця свайго рсзуму. У гэтым сэнсе чалаеек ёсць істота, якая сама мяняе сябе, сама сябе развівае, ёсць суб’ект (прычына, крыніца) свайго развіцця. Культура і ўяўляе сабою абсяг існавання чалавека ў якасці такога суб’екта.
Агульны сэнс класічнага разумення культуры можна выразіць у наступнай формуле: культура ёсць развіццё чалавека як разумнай істоты. Але што служыць для чалавека пабуджальнаю прычынай, якая
прымушае яго рўхацца наперад, дзе і ў чым шукаць галоўны матыў чалавечай дзейнасці вось пытанні, якія былі вылучаныя „класічнаю мадэллю” культуры і чакалі свайго адказу.
Другую мадэль часцей за ўсё ў літаратуры называюць „натуралістычнай”. Натуралізм ператварае культуру ў адно са звенняў (побач з іншымі) прыроднай эвалюцыі, падпарадкаванае яе агульнаму закону.
Культура, натуралістычна зразумелая, разглядаецца як ажыццяўленне і развіццё патэнцый „натуральнага чалавека”, чалавек у выніку ўласнага гістарычнага развіцця застаецца такім жа, якім яго ад пачатку зрабіла прырода. Дасягненні яго розуму і рук служаць толькі сродкам ажыццяўлення яго прыроднага прызначэння. Прырода чалавека аказваецца тоесная чалавеку, з усім яго рацыяналізмам, гуманізмам і гістарызмам. Па-сутнасці, культура атаясамліваецца з тым грамадскім і духоўным светаўладкаваннем, якое ўяўляецца буржуазнаму індывіду „натуральным”, г. зн., адпаведным яго ўласнай „прыродзе”, яго эгаістычным імкненням і інтарэсам.
Лічачы чалавека за мэту развіцця, натуралізм быццам забываецца пра тое, што чалавек з’яўляецца і прычынай (суб’ектам) развіцця. У выніку чалавечая гісторыя, прызнаная ў якасці рэальна існуючага факта, у сваёй тэарэтычнай інтэрпрэтацыі аказваецца прамым і непйсрэдным працягам, нават часткаю, натуральнай гісторыі аб якой можна меркаваць толькі згодна прамой аналогіі з прырсднымі працэсамі.
Своеасаблівай апазіцыяй натуралістычнаму светапогляду з’явіліся разнастайныя напрамкі філасофскага ідэалізму, якія можна аб’яднаць у „ідэалістычную” мадэль культуры. Першы, хто зразумеў немагчымасць абгрунтавання асветніцкага ідэалу „разумнага чан лавека”, зыходзячы з яго „нётуральных” патрэб і памкненняў, быў I. Кант (1724-1804). Прырода сама па сабе не ўтрымлівае ніякай гарантыі разумнага ўладкавання чалавечых спраў. У натуральнай плыні яна сляпая і абыякавая да чалавечых мэт, ёю рухае не нейкая прадустансўленая мэта, а пазбаўленая ўсякага сэнсу неабходнасць. У філасофіі Канта пытанне спецыфічнай прыроды чалавека атрымлівае новую развязку. Асновай яе з’яўляецца рэзкае размежаванне свету прыроды і свету свабоды. Калі першы падпарадкоўваецца натуральнай неабходнасці, падуладнай разважлівасці, то другі падлягае веданню розуму, які ўстанаўлівае для яго свае законы. Разумнасць чалавека заключаецца ў яго здольнасці дзейнічаць незалежна ад прыроды, г. зн. у яго свабодзе.
Кант паўстае супраць тлумачэння разумнасці як простай адпаведнасці паводзін чалавека прыроднай неабходнасці. Гэтай мэце лепей служыць інстынкт, які?як адзначае Кант, у большасці людзей надта заклапочаных сваім дабрабытам, знаходзіцца ў большай пашане, чым розум. Сапраўднае прызначэнне рсзума заключаецца ў яго ўплыве на волю, у яго здольнасці падпарадкаваць яе маральнаму закону, незалежнаму ад усякай пачуццёвай заклапочанасці. Розум утрымлівае ў сабе найвышэйшую мэту чалавечага развіцця, незалежную ад вонкавай прыроднай абумоўленасці. Такой мэтаю з’яўляецца
маральнае існаванне*індывіда. Кантаўская крытыка натуралізму аказваецца адмаўленнем не прыроднага грунту чалавечай гісторыі, a тэарэтычнага правамоцтва розуму тлумачыць зыходзячы з гэтага грунту ход і напрамак гістарычнага працэсу. Кант дапускае, што сама прырода ёсць ў выніку ўсяго прадукт невядомага, недаступнага для нас боскага розуму. 3 прычыны гэтай яна заключае ў сабе некаторую „апошнюю мэту” у адносінах да чалавека, зыходзячы з якой можна ўявіць гісторыю ў якасці разумна наладжанага працэсу. Дзякуючы рэфлексіўнай здольнасці развагі, чалавек здольны ахапіць розумам гэтую мэту. Развіваючы свае прыродныя задаткі і здольнасці, прычым на працягу не індывідуальнага, а родавага жыцця, праз перадачу ад пакалення да пакалення. назапашаных ведаў, вопыту і ўменняў, чалавек стварае сваю гістбрыю, вытлумачвае неабходнасць яе, робіць магчымым захаванне і перадачу дасягнутых вынікаў. Удасканальваючы свае фізічныя задаткі, здольнасці і ўменні, чалавек стварае культуру. У „Крытыцы здольнасці меркавання” Кант піша пра тое, што апошняй мэтаю прыроды ў адносінах да чалавечага роду з’яўляецца не шчасце, а культурачалавека.