Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
Мэтаю ж культуры з’яўляецца дапамога духоўнаму развіццю людзей, дасягненню імі маральнага стану. Ідэалізм кантаўскай філасофіі культуры заключаецца не ў прызнанні значнасці маральнага пачатку для культурнага развіцця чалавецтва, а ў прызнанні і патрабаванні разумнай прыроды чалавека, якая не мае нічога агульнага з яго натуральнымі імкненнямі і жаданнямі. Вызваляючы чалавека ад падпарадкавання прыродзе, культура падпарадкоўвае яго дыктату розуму, яго фармальна-маральным загадам. Сэнс культуры, паводле Канта, заключаецца ў замене прыроднага дзспатызму дэспатызмам розуму, ва ўстанаўленні ўладарства абавязку над усімі пачуццёвымі схільнасцямі яго эмпірычнага жыцця. Паказаўшы непрымірымы антаганізм пачуццёвай, і разумова спасцігальнай прыроды чалавека, неабходнасці і свабоды, натуральнага імкнення і абавязку, Кант спадзяваўся ў пераадоленні гэтага антаганізму на „добрую волю”, на добраахвотнае прыняцце чалавекам „мэт розуму” у якасці ўласнага матыву паводзін. Праблема, паўстаўшая перад паслякантаўскай філасофіяй, і заключалася ў тым, каб угледзець у культуры сродак не толькі раз’яднання, але і прымірэння, узгаднення пачуццёвай і разумнай прыроды чалавека.
Гэтую крытыку распачалі рамантыкі Ф. Шылер, браты Шлегелі, Наваліс, Пік, Ванкендорф, Фіхтэ, Шэлінг, і інш.. Галоўнай для іх была ідэя эстэтычнага пераадолення. I Гегель, які бачыў магчымасць развязкі супярэчнасці праз філасофска-тэарэтычнае зразуменне індывідам „духоўнай субстанцыйнасці цэлага”. Згодна ідэалістычнаму падыходу, адзіна значнаю сферай культурнага развіцця чалавека з’яўляецца духоўная сфера, сфера духоўнай дзейнасці. Культурна-гістарычная практыка вытлумачваецца разам з тым як духоўная, цалкам абумоўленая дзейнасцю свядомасці, і якая рэзюмуе сябе ў ідэйных прадуктах гэтай свядомасці. Будучы па-сутнасці філасофіяй
культуры, кладучы ў аснову асэнсавання свету прынцыпы чалавечай культурна-пераўтваральнай дзейнасці, ідэалізм разам з тым не ўсведамляў прамой сувязі гэтай дзейнасці з паўсядзённай жыццёвай практыкай большасці людзей.
„інтэгратыўная” мадэль культуры імкнецца сумясціць навуковае, аб’ектыўнае пазнанне культуры з прызнаннем спецыфікі яе чалавечага зместу, які не мае прамой аналогіі ў прыродных працзсах. Зыходны пункт такога падыходу, бадай, вызначыў К. Маркс, які асаблівую ўвагу ў вытлумачэнні рэчаіснасці надаваў практыцы, зразумелай суб'ектыўна як чалавечая пачуццёвая дзейнасць. Навакольны свет чалавека ён разглядаў не як рэч непасрэдна адвеку дадзеную, нязменную і вечную, заўсёды роўную сабе, а як „твор” чалавека, які ім створаны і ў ім творыцца, як з’яву перадусім культуры. Адсюль культура ўсведамляецца ім як непрыродны аб’ект; які адрозніваецца ад свету натуральна існуючых рэчаў. Культура не выключае з сябе прыроду, але і не прыпадабняецца да яе. Культура ўвогуле не ёсць натуральны абект, дадзены нам у акце знешняга сузірання, накшталт таго, як дадзены прыродныя целы з іх фізічнымі, хімічнымі і іншымі якасцямі. Кулыура характарызуе аб’ект з таго боку, з якога ён цалкам залежыць ад чалавека, мае суб’ектыўную, г. зн. зыходзячую ад чалавека, крыніцу паходжання. У гэтым сэнсе культура ёсць не проста асобны аб’ект, што існуе побач з іншымі, а некаторая агульная ўласцівасць усіх аб’ектаў, якія маюць „штучнае”, г. зн. чалавечае, паходжанне.
Культура не ёсць рэч, але разам з тым яна ёсць штосьці аб’ектыўна ўласцівае рэчы, „пачуццёва-звышпачуццёвая рэч”, яе асаблівы не прыродны, а грамадска дадзены-спосаб існавання. У якасці грамадскага быцця рэчы яна надзелена ўласцівасцямі, якіх няма ў аб’ектаў прыроды. Адна з гэтых уласцівасцей раскрываецца праз паняцце „каштоўнасць”. Пад каштоўнасцю трэба разумець не саму рэч, а тое яе значэнне для чалавека, якое яна атрымлівае па-за межамі свайго прыроднага быцця. У ёй утойваецца не прыродная, а чалавечая сутнасць рэчы. Культуру можна зразумець як аб’ектны свет, узяты ў ракурсе яго чалавечай значнасці і каштоўнасці (Парсонс, Морытан, Н. 3. Чаўчавадзе і інш.).
Прызнанне каштоўнаснага характару культуры ставіць пытанне аб крыніцы яе паходжання чалавечай дзейнасці: што ў ёй з’яўляецца аб’ектыўнай і заканамернай асновай, якая нв дазваляе зводзіць культуру ані да цялесна-прыродных уласцівасцей рэчаў. ні да чыста духоўнага акта свядомасці. Культурны змест рэчаў, зафіксаваны ў паняцці „каштоўнасць”, не можа быць зведзены да яе эканамічнага зместу, выражанага ў паняцці „кошт”. Культурную каштоўнасць рэчы нельга вытлумачыць яе натуральна-рэчыўнымі якасцямі. Каштоўнасць грамадская ўлаоцівасць рэчы, дзякуючы якой яна ўключаецца ў культурныя сістэмы. Як культурная каштоўнасць рэч адлюстроўвае для чалавека грамадскі характар яго дзейнасці, але не ў той яго асобнай форме, якую ён прымае на ступені таварнай выгворчасці, а ва ўсеа-
гульнай, можна сказаць, універсальнай форме.
Здольнасць рэчы служыць чалавеку яго ўласным адлюстраваннем (зразумела, не ў літаральным, а ў больш складаным сэнсе) з’яўляецца „сакрэтам”, „таямніцаю”, „загадкавым" характарам яго культурнай формы. У адрозненне ад сапраўднага люстэрка рэч адлюстроўвае чалавеку не яго знешняе фізічнае аблічча, а яго, так бы мовіць, чалавечую сутнасць, яго абагульнена-тыпізаваны, даведзены да сімвалічнага выражэння вобраз. Рэч не знешняе падабенства, не фізічная копія чалавека, а яго сімвал. „Усякая рэч, ужываючыся ў чалавечым грамадстве... піша А. Ф. Лосеў, заўсёды ёсць той або іншы згустак чалавечых адносін, хаця сама па сабе у адцягненым сэнсе, яна ёсць субстанцыя, незалежная ад чалавека... Адным словам, няма такой рэчы, якая б не была згусткам чалавечых адносін, г. зн., іншымі словамі, тым ці іншым сімвалам гэтых адносін”. (Лосев А. Ф. Проблема сммвола м реалнстмческое нскусство. М. 1976, С. 193).
Марфалогія культуры.
Паспрабуем цяпер уявіць культуру тапалагічна, г. зн. як пэўную структурна арганізаваную прастору. Паколькі свет культуры мае штучную прыроду, назавем яго элементы артэфактамі культуры (артэфакт ад лац. arte штучны і factus зроблены). У якасці артэфакта культуры можа выступіць вытворчы аб’ект (прылада працы), падзея чалавечага жыцця, ідэя, вераванне альбо акт паводзін. Паколькі асноўнай уласцівасцю культуры з’яўляецца амбівалентнасць, прыналежнасць адначасова да двух светаў свету вонкавай і ўнутранай прыроды, пастолькі мь: можам абазначыць у якасці асноўнай прыкметы артзфакта культуры значнасць. Значнасць трэба разу^ець як усё тое, што для данай свядомасці выступае як энак нечага іншага. Як піша вядомы даследчык культуры П. Сарокін, аўтар чатырохтомнай „Сацыяльнай і культурнай дынамікі”, „значнае ўзаемадзеянне гэта любое ўзаемадзеянне, у якім уплыў, аказаны адной часткай на другую, мае знечэнне або каштоўнасць, узнесены над чыста фізічнымі і біялагічнымі якасцямі...” (Сорокмн П. А. Человек. Цмвмлпзацня. Обіцество. М., 1992, с. 192-201). Акт апускання нажа ў цела чалавека, ўзяты без прыўнесенай каштоўнасці або значэння, не з’яўляецца сацыякультурнай з’яваю, адно толькі тады калі ён разглядаецца як акт „забойства”, як „хірургічная аперацыя”, як „акт вайны” ці як „рэлігійная ахвяра багам”, ён станоаіцца соцыакультурнаю з’явай. Ніка Самафракійская аказваецца не больш як кавалкам мармуру, хоць і з пэўнаю геаметрычнаю формай і з пзўным фізіка-хімічным складам; Дзевятая сімфснія Бетхоаена складаецца з комплексу гукаў, г. зн. паветраных хваляў рознай даўжыні і амплітуды; нацыянальны сцяг становіцца проста кавалкам тканіны, прывязаным да жэрдкі, і г. д. і г. д.. Аб’ект культуры (артэфакт) адрозніваецца ад любых аб’ектаў прырсды іыл/, што ён заўсёды выступае носьбітам значэнняў сэнсаў, ідэальных паводле сваёй прыроды.
Прырода значэнняў вызначана тым, што яны выступаюць своеасаблівым эпіфеноменам (вонкавым выражэннем) дамаганняў людзей, звязаных з агульнымі (значнымі для пэўнай множнасці) патрэбамі і інтарэсамі, з аднаго боку, і рэальных умоў жыцця, з другога у аснове ўзнікнення феномена значэння ляжыць узаемадзеянне двух фактараў: з аднаго боку. фактару аб’ектыўнага, рэчыўнага (рэальная рэчаіснасць); з другога ж боку, фактару суб’ектыўнага (розныя ўяўленні людзей пра рэальную рзчаіснасць, розныя яе ацэнкі ў святле ўласных інтарэсаў і патрэб). Такім чынам, кожны элемент культуры і культура цалкам ўяўляюць сабой адзінства аб’ектыўнага і суб’ектыўнага бакоў і ў аснове паходжання ўсіх элементаў культур'ы закладзены сацыяльны кантэкст.
Паводле якіх прыкмет можна тыпізаваць артэфакты культуры? Дзве прькметы, з нашага погляду, могуць выступаць вызначальнымі. Першая усе аб’екты культуры з’яўляюцца „прадукіам”, вынікгм творчай дзейнасці людзей. Другая перад тым, як стаць з’явай аб’ектыўнай рэальнасці, артэфакт існуе ў свядомасці. Адсюль мы можам абазначыць дзве асноўныя формы, два тыпы аб’ектаў культуры, артэфактаў, якія складаюць цела культуры. Гэта нормы дзейнасці і сэнсы.
Паводле сведчання заснавальніка культуралогіі Леслі Уайта (1900-1975) змест культуры складаюць арганізацыя актаў (мадэляў) паводзін, вытворчасці рэчаў (прылад працы), ідэй (ведаў, вераванняў) і чалавечых пачуццяў. Акты, якія арганізуюць пг.водзіны, могуць быць названы нормамі дзейнасці. Найпершымі, гістарычна ўсталяванымі нормамі дзейнасці можна назваць звычай, абрад, рытуал. Кожнь з гэтых артэфактаў культуры нясе сваю с-нсавую нагрузку, аб’ядноўвае ж іх тое, што ўсе яны выступаюць рэгулятаргмі дзеянняў людзей, сродкам делучэння іх да сацыяльнага і культурнага вопыту, перадачы яго ад пакалення да пакалення. Іх можна разглядаць як сацыяльны знак, сімвал пэўных нормаў і каштоўнасцей забаронаў, прадпісанняў, табу. Усе яны надзелены пэўнай моваю як сістэмак знакаў, якія служаць сродкамі зносін, мыслення і выражэння. Мова ў даным выпадку выконвае камунікатыўную функцыю, праз яе або пры дапамозе яе любая рэчаіснасць пачынае функцыянаваць як знакавая і ўцягваецца ў сферу кулыуры.
Гістарычна першасным было выказванне на натуральнай мове, пасля ішло ператварзнне яе ў рытуальную формулу, закадаваную якой-небудзь другаснай моваю (прыгадаем насценныя малюнкі, піктаграмы, клінапіс, глаголіцу, кірыліцу і да т. п.). Мова ператваралася ў тэкст нейкае паведамленне, змест, утвораны знакамі рознага парадку, Т.экст гэта пэўным чынам арганізаваная сацыяльна значная інфармацыя і код, у шырокім сэнсе гэта любыя знакавыя паслядоўнасці і комплексы, у вузкім рэалізацыя паведамлення на нейкай адной мове. Тэксты выкснваюць шэраг функцый: паведамленья, зносін, калектыўнай культуряай памяці. Рытуал, абрад, звычай, мастацкі твор, прылада працы і да т. п. тыпы тэксту кандэнсуюцЬ калек-