• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы філасофіі (курс лекцый)

    Асновы філасофіі

    (курс лекцый)

    Памер: 278с.
    Гародня 1994
    102.89 МБ
    Згодна з класічнай тэорыяй да структурных элементаў фармацыі адносяцца прадукцыйныя сілы, вытворчыя адносіны, базіс, надбудова, сацыяльныя суб’екты як гістарычна азначаныя формы супольнасці людзей (род, племя, саслоўе, клан, народнасць, нацыя і г. д.). Якасную своеасаблівасць сувязей паміж асобнымі элементамі раскрываюць паняцце „спосаб вытворчасці” і палажэнне аб вызначальнай ролі базісу ў адносінах да надбудовы, аб адноснай самастойнасці надбудовы ў адносінах да базісу і г. д.
    Асноўнымі элементамі структуры фармацыі з’яўляюцца базіс і надбудова. Эканамічны базіс гэта сукупнасць вытворчых .адносін дэнага грамадства, якая ўключае пануючыя рэшткі старых і пачатак
    будучых вытворчых адносін. Маючы на ўвазе вядучую ролю базісу трэба памятаць і аб адноснай самастойнасці надбудовы. Вызначаемая базісам, у адпаведнасці з пераемнасцю форм грамадскага жыцця, іх унутранай логікай развіцця, надбудова мае адносна самастойны характар, а таму не пасіўна адлюстроўвае базіс, а актыўна дапамагае яму ўзмацніцца, функцыянаваць і развівацца. У адрозненні ад базісу, надбудова гэта больш-менш стройная сістэма ідэй, якім адпавядаюць арганізацыі, ўстановы, а таксама адносін, у якія ўступаюць людзі, кіруючыся вызначанымі ідэямі і выкарыстоўваючы вядомыя агульнаграмадскія інстытуты. Усе тры адзначаныя элементы надбудовы арганічна звязаны.
    ідэі не існуюць самі па сабе і не ўзнікаюць з нічога. Яны прамое ці апасродкаванае адлюстраванне інтарэсаў і патрэб, якія нараджаюцца і фарміруюцца ў базісе. Інтарэсы маюць аб’ектыўную аснову. У іх адлюстроўваюцца адносіны іх носьбітаў да ўсёй сукупнасці грамадскіх інстытутаў, матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей грамадства. Адрозніваюць інтарэсы па ступені агульнасці іх носьбітаў (індывідуальныя, групавыя, класавыя), сферы накіраванасці (эканамічныя, палітычныя); характару суб’екта сацыяльнага ўздзеяння (нацыянальныя, дзяржаўныя, прафсаюзныя); ступені ўсвядомленасці (стыхійныя, усвядомленыя); магчымасці здзяйснення (уяўныя, рэальныя); адносінах да грамадства ці прыроды (прагрэсіўныя ці рэакцыйныя). Шырокі дыяпазон грамадскіх інстытутаў і ідэалагічных (вытворных ад ідэй) адносін. Але самую істотную ролю ў грамадстве адыгрываюць палітычныя адносіны паміж класамі і адносіны класаў да дзяржавы.
    Базіс і надбудова знаходзяцца паміж сабой-у дыялектычнай узаемасувязі і ўзаемаабумоўленасці.
    Сярод навукоўцаў краіны ідуць спрэчкі аб фармацыйным шляху развіцця грамадства. 3 нашага пункту гледжання заслуга фармацыйнай тэорыі заключаецца ў тым, што ў яе межах ўпершыню з’явілася магчымасць выявіць тое агульнае, што характэрна для сусветнага гістарычнага працэсу: сувязь прагрэсу вытворчасці і грамадскіх адносін, якія адлюстроўваюць сацыяльную сутнасць гістарычндга развіцця.
    А што ж з’яўляецца вызначальным фактарам грамадскага развіцця?
    ГРАМАДСКІ ПРАГРЭСIЯГО НАКІРАВАНАСЦЬ
    Пытанне аб накіраванасці гістарычнага працэсу хвалявала розумы і ў далёкія' ад нас часы. Ужо павярхоўны позірк на гісторыю чалавецтва паказвае, што ў грамадскім развіцці маюць месца ўзыходжанне (прагрэс), цыклічнасць (паўтарэнне) і дэструктыўныя працэсы (рэгрэс). Абсалю-
    тызацыя якога-небудзь аднаго кірунку ў сацыяльным жыцці прыводзіла да аднабаковага ўспрымання чалавечай гісторыі. Так, у глыбокай старажытнасці Гесіод выказваў гіпотэзу, згодна з якой гісторыя прайшла пяць стагоддзяў. Першае з іх было „залатое”. Людзі ў гэты
    час вызначаліся высокай мараллю, былі набожныя, жылі лёгка, паміралі без пакут. Наступнае „сярэбранае” стагоддзе ўжо крыху горшае за пагіярэдняе. Прычынай быў пачатак заняпаду маралі і набожнасці. Гэты працэс працягваўся і далей, у выніку чаго кожнае наступнае стагоддзе станавілася горшым за папярэдняе. Самае дрэннае і страшнае стагоддзе, сучеснае Гесіоду, „жалезнае” дэманструе поўны заняпад маральнасці. Філосаф не тлумачыць падзення, але ён быў першым, хто паспрабаваў прасачыць яе (маральнасці) шлях. Як мы цяпер разумеем, яго погляд ўяўляе сабой выразна выказаную ідэю рэгрэсу, г. зн. такога тыпу развіцця, які азначае пераход ад вышэйшага да ніжэйшага, дэградацыю. Мысліцелі антычнасці Платон і Арыстоцель разглядалі гісторыю як працэс, які ідзе па ўзыходзячай лініі. Але ўяўленне аб свеце як аб якойсьці замкнёнай сферы, перанесенае на развіццё грамадства, прывяло да ідэй, згодна з якімі грамадства развіваецца не бясконца, а ў абмежаваным коле, паўтараючы ўжо пройдзеныя этапы. Эпоха феадалізму з яе тэалагічнымі тэорыямі грамадскага жыцця, правідэнцыяльнымі па свайму характару, не ўнясла істотнага ўкладу ў разглядаемую праблему. I хаця філосафы гэтай эпохі разумелі гісторыю як накіраваны працэс, яго унутраная заканамернасць тым не меней адмаўлялася, сам накірунак развіцця чалавечага грамадства разглядаўся як зададзены богам.
    У барацьбе з гэтымі поглядамі і нарадзіліся першыя тэорыі гістарычнага прагрэсу. Яны ўзніклі ў перыяд развіцця капіталізму, з’яўлення буржуазіі класа, які ўвасабляў сабой грамадскі прагрэс. У ХУП ст. ідэі грамадскага прагрэсу развіваў Віко, які лічыў, што ўсе народы праходзяць у сваім развіцці тры этапы боскі (падпарадкаванне жрацам), гераічны (арыстакратычная дзяржава), чалавечы (рэспубліка ці канстытуцыйная манархія).
    Прайшоўшы гэтыя этапы, чалавечае грамадства пачынае рух па лініі ўніз і вяртаецца да зыходнага пункту развіцця. Затым усё паўтараецца зноў. Заслуга Віко заключаецца ў тым, што ён выказаў ідэю грамадскага прагрэсу, аднак увогуле яго вучэнне прадугледжвае не бясконцае грамадскае развіццё, а грамадскі кругаварот.
    Французскія мысліцелі горача верылі ў гістарычны прагрэс і імкнуліся яго абгрунтаваць. Так, Гельвецый бачыў у працэсе грамадскіх змен узыходжанне чалавецтва ад ніжэйшых прымітыўных форм арганізацыі жыцця да больш высокіх і складаных яе формаў. Ж. Кандарсе (1743-1794) не толькі з упэўненасцю сцвярджаў, што грамадскі прагрэс існуе, але і даказваў, што ён падначалены агульным законам. Адначасова гэтыя філосафы меркавалі, што асновай грамадскага прагрэсу з’яўляецца розум.
    Найбольш поўнае асэнсоўванне ідэі грамадскага прагрэсу ў дамарксісцкай філасофіі звязана з імем Гегеля. Ён меркаваў, што развіццё ёсць рух наперад ад недасканалага да больш дасканалага, даказваў, што недасканалае павінна быць зразумела як нешта такое, што змяшчае ў сабе ў тэндэнцыі сваю ўласную супрацьлегласць, г. зн. дасканалае. Пры ўсёй дыялектычнасці гэтых поглядаў яны, тым не менш, заставаліся ідэалістычнымі. Гегель разумеў гістарычны працэс
    як працзс самаразвіцця „абсалютнай ідэі”. Выяўляецца крайняя супярэчнасць у яго поглядах. Ён адначасова абвяшчаў ідэю бясконцага прагрэсіўнага развіцця і даказваў, іьто вяршыняй гістарычнага развіцця з’яўляецца канстытуцыйная манархія, якая рэалізавана ў Прусіі. Прыносячы дыялектычныя ідэі ў ахвяру сваёй філасофскай сістэме, што прызвана, па яго думцы, завяршыць развіццё ўсёй гісторыі філасофіі, ён не бачыў прагрэсу ў будучым, бо абмяжоўваўся толькі аналізам мінулага.
    Як бачым, факт прагрэсіўнага развіцця грамадства быў выяўлеыы яшчэ да ўзнікнення матэрыялістычнага разумення гісторыі. Але папярэдняя філасофская думка не магла даць адназначны адказ на пытанне аб тым, у чым заключаецца сутнасць грамадскага прагрэсу, якія яго заканамернасці, што абумоўлівае паслядоўнае развіццё грамадства.
    РУХАЮЧЫЯ СІЛЫ
    ПРАГРЭСУ
    Развіццё прадукцыйных сіл і ўвогуле эканамічнай структуры рухаючыя сілы пераходу ад адной грамадскай фармацыі да другой. Некаторыя даследчыкі, у прыватнасці, А. Зубаў (гл. „Вопросы фнлософм”
    1969, № 10. С. 49) тлумачыць пераход ад старажытнай да сярэдневяковай Еўропы выключна распаўсюджаннем хрысціянства. Але гэты перыяд натуральна можа тлумачыцца і эканамічнымі прычынамі.
    У сапраўднасці прадукцыйныя сілы ніколі не стаяць на месцы. Рабаўладалькіцкі лад у параўнанні з першабытнай эпохай даў значны прагрэс у вобласці рамяства, што знайшло сваё адлюстраванне перш за ўсё у глыбокім падзеле працы. Значны быў прагрэс і ў будаўніцтве: руіны антычных пабудоў здзіўляюць і сёння. Нічога падобнага да гэтага першабытная эпоха не ведала. Трэба адзначыць поспехі ў караблебудаванні, мораплаванні, якія станоўча паўплывалі на развіццё гандлю. Прагрэс у ваеннай справе: удасканаленне ўзбраення воінаў. Менавіта перавага ў ваеннай справе дазволіла грэкам адолець такога грознага ворага, як персы, а рымлянам стварыць велізарную імперыю. Гэтыя заваяванні забяспечвалі рабаўладальніцкія цэнтры таннымі рабамі.
    Пераход ад прафеадалізму да „сапраўднага” феадалізму змог здзейсніцца толькі тады, калі ўрадлівасць у земляробстве павысілася ў два-тры разы. Матэрыяльнай асновай прарыву было шырокае рас'паўсюджванне жалезнага плуга, які карэнна змяніў агратэхніку.
    На зыходзе сярэдневечча і ў пераходным перыядзе да Новага часу тэмпы росту прадукцыйных сіл паскорыліся. Размова ідзе аб масе дробных механічных удасканаленняў, кожнае з якіх было нязначным, але ў цэлым яны карэнным чынам змянілі ўсю карціну прамысловай вытворчасці і падрыхтавалі пераход да капіталізму. Менавіта на зыходзе сярэдневечча складаецца ў шэрагу краін Заходняй Еўропы агульнанацыянальны рынак. Значную ролю адыгралі вялікія геаграфічныя адкрыцці. Пры ўсім гэтым ускладняўся і чалавек.
    Неабходна адзначыць, што развіццё прадукцыйных сіл характарызуецца кумулятыўнасцю: тут больш высокая ступень не можа быць дасягнута раней, чым пройдзена больш нізкая.
    КРЫТЭРЫЙ ПРАГРЭСУ
    У дамарксісцкай думцы склалася такое становішча, калі кожны мысліцель, які прызнаваў прагрэсіўны характар развіцця грамадства, карыстаўся тымі крытэрыямі прагрэсу, што пацвярджалі яго ўласную
    канцэпцыю „прагрэсіўнасці”, нават калі яны былі зусім непрыдатнымі для цэлых гістарычных эпох, а часта і сацыяльна-гістарычнага працэсу ўвогуле. Напрыклад, французскія асветнікі ХУІІІ ст. лічылі крытэрыем прагрэсу развіццё розуму. Сацыялісты-уталісты былі прыхільнікамі маральных крытэрыяў прагрэсу. іх крытыка капіталізму заключалася ў асноўным у яго маральным асуджэнні, у спасылках на яго несправядлівасць. Вядома, маральнасць як крытэрый прагрэсіўнасці таго ці іншага грамадства надзвычай важная. Але маральны крытэрый нярэдка аказваецца занадта суб’ектыўным. Адначасова трэба падкрэсліць, што поўнае адмоўленне ад маральных крытэрыяў прагрэсу, які часта атаясамліваецца з „дробнабуржуазнымі забабонамі”, можа прывесці да непажаданых сацыяльных і духоўнакультурных вынікаў. Грамадства, у якім маральныя прынцыпы і крытэрыі прыносяцца ў ахвяру ўладалюбству, а агульначалавечая мараль абвяшчаецца несумяшчальнай з класавай, можа прыйсці ў стан маральнай дэградацыі, да палітычнага і агульнасацыяльнага заняпаду, да страты грамадзянскай і чалавечай годнасці, да адмаўлення праў чалавека, a ў выніку гэтага і да страты грамадзянскай і эканамічнай актыўнасці, што немінуча вядзе да застою, дэфармацыі і перараджэння грамадства.