• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы філасофіі (курс лекцый)

    Асновы філасофіі

    (курс лекцый)

    Памер: 278с.
    Гародня 1994
    102.89 МБ
    ГРАМАДСТВА ЯК ДЫНАМІЧНАЯ СІСТЭМА. СПЕНЫФІКА І
    НАКІРАВАНАСЦЬ ГРАМАДСКАГА РАЗВІЦЦЯ.
    ВАГАННЕ—
    УНІВЕРСАЛЬНАЯ ЎЛАСШВАСЦЬ РУХУ І РАЗВІЦЦЯ СВЕТУ
    Грамадства з’яўляецца адкрытай матэрыяльна-духоўна й сістэмай. Як усякая адкрытая сістэма яно існуе толькі дзякуючы ўзаемадзеянню з іншымі матэрыяльнымі сістэмамі і абмену з імі пэўнымі элементамі. Пры гэтым, у адрозненне ад прыродных адкрытых сістэм (жывёльных і раслінных асобін і папуляцый) грамадства ўключае ў сябе элементы іншых сістэм (навакольнага асяродзя) галоўным чынам у
    пераўтвсраным,перапрацаваным выглядзе. З’яўляючыся неабходнай умовай самаго існавання грамадства, пераўтваранне (вытворчасць) служыць і аснсвай яго развіцця. Так сцвярджае матэрыялістычная дыялектыка , як вучэнне аб развіцці.
    Аднак, грамадстве э’яўляецца не толькі адкрытай сістэмай, але і, што не меньш важна, сістэмай, якая валодае здольнасцю да самаразвіцця. Агульная ўласцівасць такіх сістэм кггерэнтнасць, узгодненнасць дзеяння іх асобных элементаў . У працэсе развіцця сацыяльных сістэм чаргаванні этапаў арганізацыі і дэзарганізацыі маюць пульсуючы,хвалепадобны характар.
    Ваганні станаў і працэсаў раэам з іх унутранай рытмікай адносяцца да ліку ўніверсальных уласцівасцей соцыуму, грамадскага развіцця. Яны ахопліваюць не толькі станы і працэсы, але і тэндэнцыі, і дзеянні законаў, характарызуюцца сваімі максімумамі і мінімумамі, пікамі і спадамі, амплітудэй і рытмам, сіметрыяй і асіметрыяй, часава-прасторавыя формы іх шматлікія. У сваім канкрэтным праяўленні ваганні характарызуюць асяроддзе, дзе пульсуюць, рэзаніруюць, калапсіруюць і г. д. рухі і ўзаемадзеянні, спалучаюцца і сутыкаюцца мільёны воль, інтарэсаў і лёсаў людзей. У гэтых працэсах прасочваюцца самаарганізуючыя пачаткі. Яны выражаюцца ва ўпарадкаванні вагальных працэсаў, калі простыя, неўпарадкаваныя, хаатычныя ваганні набываюь ўстойлівыя формы працэсаў, якія заканамерна развіваюцца.
    Напзўна, любы грамадскі працэс, (у тым ліку і развіццё грамадскіх ідэй), які зведвае ваганні, набывае хвалепадобную форму,.яна тым болыь заўважаецца, чым большую гістарычную адлегласць гэты
    працэс „набывае”. Пры пэўным устойлівым і рытмічным паўтарэнні (перыядычнасць) характэрных спадаў і ўздымаў узнікае нсвая якасць^ ваганняў хвалецыклічны працэс. У апошні час у сусветнай навуковгй літаратуры расце цікавасць да тэорыі хвалевых цыклаў. М. Кандраццева. Згодна з гэтай тэорыяй, эканоміка Заходняга свету прыкладна з 1800 г. прайшла ў сваім развіцці 4цыклыз даўжынёй хвалі прыблізна ў 50 год.
    Кал^ж у распаўсюджванні хвалі наэіраецца паўтарэнне на больш высокан ступені некаторых рыс і асаблівасцей ніжэйшай ступені тады падобны хвалевы працэс закручваецца ў спіральновую якасную форму ўсеагульнага вагання.
    Паняцце хвалі як характарыстыкі накіраванасці развіцця найбсльш адэкватна адлюстроўвае дваістасць прыроды ўсякіх змяненняў суадносіны паступальнасці і цыклічнасці. Першасным звяном хвалевага працэсу выступае ваганне.
    Ва ўсіх аб’ектах і з’явах ёсць уласцівасць змяняцца ў часе. Вядома, што пэўныя хэрактарыстыкі то растуць да нейкага ўзроўню, -то зніжаюцца. Гэтыя аперацыі часцяком шматразова паўтараюцца, становяцца перыядычнымі з пзўнай частатой і амплітудай, утвараючы рытмы. ідэальная мадэль ваганняў мае сінусоіднь' характар. Карані цыклічнасці ляжаць у біясацыяльна й прыродзе чалавека. І. Кант у пісьме да М. Карамзіна пісаў, што нават калі даць чалавеку ўсё, што ён жадае, то і ў гэты самы момант ён будзе адчуваць, што ўсё гэта не ўсё. Такім чынам, асноўнг.я спружына эканамічных, пе.літычных, кулыурньх змен у немагчымасці адзін раз і назаўсёды задаволіць чалавечыя патребаванні. Шматлікасць рытмікі патрабаварняў на розных сацыялы-ых узрсўнЕх аналагічна шмаілікасці фізічных і біялагічных рыімаў. Усе яны знаходзяцца ў складаньм узаемадзеянні паміж сабой. Назіраецй.Е іх дзіўная цзлэснасць. А. Л. Чыжэўскі у сваім творы
    „Зямное рэха сонечных бур”, пісаў: „Калі б мы паспрабавалі графічна ўявіць карціну шматлікасці гэтай цыклічнасці, мы атрымалі б шэраг сінусоід, якія накладваюцца адна на другую або перакрыжоўваюццр адна з другой. Усе гэтыя сінусоіды ў сваю чаргу былі б разрыты Маленькімі зубцамі, якія таксама ўяўлялі б зігзагападобну ю лінію і г. д. У гэтым бясконцым ліку рознай велічыні ўздымаў і падзенняў праяўленне біццё сусветнага пульсу, вялікая дынаміка прыроды, розныя часткі якой сугучна рэзаніруюць адна з другой (А. Л. Чмжевскмй. Земное эхо солнечных бурь. М., 1973, С. 121).
    СОНЕЧНЫЯ РЫТМЫ ІГРАМАДСТВА
    У кожнай жывой істоты і ў кожнай сацыяльнай сістэмы ёсць свой унутраны рытм. Але ўсе яны настройваюцца на тыя ваганні, якія аказваюць на іх ўплыў, і вымушаны прыстасоўвацца да іх тым
    больш, чым ваганні мацнейшыя. Па-замежамі канкурэнцыі стаіць Сонца як вагальны выток энергіі, які ўплывае на ўсё жывое на Зямлі. А. Л. Чыжэўскі і іншыя, даследуючы ўплыў Сонца на зямное жыццё, спрабавалі ахапіць і грамадскія з’явы. Прыйшлі да вываду, што касмічны ўплыў трэба разглядаць у сінтэзе з унутранай цыклічнасцю біялагічнага і сацыяльнага жыцця. Адначасова Сонца як знешняя і магутная крыніца энергіі настройвае ўсе зямныя працэсы, у тым ліку і грамадства. Цыклы Сонца гэта „гадзіны", якія рэгулююць змену яго актыўнасці. У кнізе „Фізічныя фактары гістарычнага працэсу" Чыжэўскі выказвае сваю галоўную ідэю аб тым, што ўсе гістарычныя падзеі працякаюць па ўсеагульнаму гістарычнаму цыклў. Вылучаюць іх чатыры этапы: мінімальнай узбуджанасці, нарастання ўзбуджанасці, максімальнай узбуджанасці і падзення ўзбуджанасці. Усе гэтыя этапы імкнуцца быць адначасовымі і адпавядаць эпохам сонцадзейнасці: мінімумаў плямаў, нарастанню максімуму, максімуму і памяншэнню максімуму з пераходам да мінімуму. Менавіта такая ідэя функцыянальнай сувязі грамадскай узбуджанасці (войн, рэвалюцый, масавых рухаў) з сонечнай актыўнасцю. Сувязь гэта, калі яна ёсць, можа быць толькі статыстычнай, г. зн. не захоўвацца ва ўсіх выпадках. Гэта і зразумела, таму што на любую сацыяльную з’яву ўплывае мноства фактараў, аддаецца прыярытэт эканамічным і палітычным супярэчнасцям сацыяльным рухавікам гістарычнага прагрэсу. „I хто ведае, піша А. Л. Чыжэўскі, можа быць, мы „дзеці Сонца”, уяўляем сабой усяго слабы водгук тых вібрацый стыхійных сіл, якія праходзячы вакол Зямлі, злёгку данрануліся да яе, настроіўшы ў унісон да гэтага часу драмаўшыя у ёй магчымасці...” (Чыжэўскі А. Л. Зямное рэха сонечных бур. С. 33). Вывучыўшы гісторыю 80 краін і народаў за 2500 гадоў, А. Л. Чыжэўскі паказаў, што з набліжэннем да гадоў максімуму санцадзейнасці колькасць гістарычных падзей з удзелам мас павялічваецца і дасягае сваёй найбольшай велічыні ў гэтыя гады. Наадварот, у мінімумы актыўнасці Сонца назіраецца мінімум масавых рухаў. Гады сонечнай актыўнасці: у XX ст.: гады максімуму 1905-1907, 1917-1918, 1927-1929, 1937-1938, 19471948, 1957-1959, 1968-1970, 1979-1982, 1989-1990; гады мінімуму 1901, 1913, 1923, 1933, 1944, 1945, 1964, 1976, 1986-1987. Аналіз сонечнага максімуму ў палітычнай гісторыі нашай краіны паказвае, напрыклад, што чатыры часавыя кропкі 1917, 1928, 1937, 1948 былі самым цесным чынам звязаны з узмацненнем расколу людзей на „ворагаў” і „сяброў” рэвалюцыі, адпаведна з выкарыстаннем палітычных мер. He менш узбуджанымі былі і астатнія гады максімуму. Вайна і мір, класавая барацьба і яе аслабленне, прыходы і адыходы палітычных лідэраў гэта ўсё розныя хвалі жыцця грамадства, яе прылівы і адлівы, у якіх пэўную ролю адыгрывае і сонечная энергія. Цыкл А. Л. Чыжэўскага ў сярэднім працягваецца 11 гадоў.
    Сонечная пульсацыя з’яўляецца шматлікай. Па-за межамі 11-гадовага цыклу, ёсць цыклы меншыя па працягласці, ёсць і большыя, напрыклад, 22 гады і больш, аж да гіганцкіх у 500 гадоў. Але сувязь зямных з’яў з гэтымі цыкламі вывучана слаба. Зрагумела адно, што
    пры вывучэнні грамадскіх з’яў неабходна ўлічваць як лінейна-эвалюцыйныя, так і цыклічныя падыходы.
    ДЫЯЛЕКТЫЧНЫ МЕХАНІЗМ САЦЫЯЛЬНЫХ ХВАЛЯЎ
    ІІ.	ГРАМ^ДСТВА ЯК ЗВЫШСКЛАДАНАЯ СПЕЦЫФІЧНАЯ СІСТЭМА
    Хвалі ўласцівы і прыродзе і грамадству. Жыццё кожнага мае сваю крывую, сінусоіду ці зігзаг, і звязаны яны з яго сутнасцю, якая і стварае сваю хвалю. Крыецца яна ў супярэчлівасці ўсіх рэчаў і з’яў. Хваля гэта барацьба двух негарыўнь:х пачаткаў, уласцівасцей, бакоў у адным цэлым. Форма хвалі вызначаецца проціборствам і адначасова імкненнем да існавання. Парушэнне „правіл” суіснавання знішчае цэласнасць з’явы, а разам з ёй і сам вагальны працэс. У гэтых палажэннях, якія выражаюць сутнасць дыялектыкі, крыецца самае агульнае тлумачэнне прычын усіх хвалевых працэсаў. Прыгадаем, што супрацьлеглыя ўласцівасці і тэндэнцыі ў адпаведнасці з законам адзінства і барацьбы супрацьлегласцей непарыўныя, незнішчальныя. Раздваекне цэлага на супрацьлеглыя часткі з’яўляецца найбольш агульнай заканамернасцю грамадскага і індывідуальнага ў грамадстве. Разгледзім супярэчнасці грамадскага і індывідуальнага ў грамадстве. Гэтая супярэчнасць сістэмная, супярэчнасць, якая адлюстроўвае ўзаемадзеянне, э аднаго боку, інтарэсаў сацыяльных груп, сфер, адгалінаванняў, калектываў, і асобных людзей, а з другога грамадства як сістэмы, у якую ўваходзіць кожны з гэтых элементаў. Для чалавека гэта можа быць і працоўны калектыў, і сям’я, ці сацыяльная група. Для працоўнага калектыву гэта арганізацыя, і галіна, і рэгіён і г. д. У такім выпадку грамадства, гэта заўсёды канкрэтная сістэма, цэлае, якое складаецца з пэўных элементаў, частак,
    У эканоміцы грамадскае і асабістае праяўляецца ў адзяржаўль ванні і прыватызацыі, ва ўзаемадзеянні дзяржаўнай і пріыватнай, кааператыўнай форм уласнасці, планавага і рыначнага рэгулявання.
    У эканамічнай сферы ідзе пастаянная барацьба цэнтралістычных і дэмакратычных метадаў кіравання і самакіравання, кансерватыўных і радыкальных тэндэнцый. У духоўна-ідэалагічнай гэта супярэчнасць паміж універсалізмам і ўніфікацыяй ідэй і мастацкіх каштоўнасцей і іх дыферэнцыяцыяй, шматлікасцю, якая адлюстроўвае агульнанародныя і індывідуальна-групавыя інтарэсы людзей. У сацыяльнай сферы грамадскія і ўласныя інтарэсы, імкнуцца і да выраў-
    ноўвання ступені задавальнення патрэб людзей, і да ўзмацнення індывідуагьных і сацыяльна-групавых адрознекняў.