Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
Як бачым „развядзенне” паняццяў „матэрыяльнае-ідэальнае”, „аб’ектыўнае-суб’ектыўнае” ў грамадстве справа не вельмі простая, не проста ўстанавіць мяжу паміж гэтымі існасцямі, і можна зразумець А. Багданава, які атаясамліваў грамадскае быццё і грамадскую
свядомасць.
Няпроста і другое напрамак абумоўленасці. Калі ідзе размова аб такой залежнасці: вытворчыя адносіны усё астатняе, то гэта толькі дл^я прастаты аналізу на ў'зроўні ідэальнай мадэлі. У рэальным жыцці мы зрабілі б вялікую памылку, калі б паспрабавалі ўсю разнастайнасць, многамернасць, многаколернасць жыцця механічна ўпісаць у гэтую схему.
На самай справе і другасныя адносіны палітычныя, прававыя, маральныя і г. д., адпаведныя ім формы свядомасці аказваюць зва-
ротны ўплыў на эканамічнае жыццё, на ўсе другія сферы быцця чалавека. Тут вельмі складанае перапляценне ўзаемадзеянняў, абумоўленасцей. Канкрэтней: палітыка ўплывае на эканоміку, на права, на мараль, на мастацтва, такое ж многанакіраванае ўдзеянне і права, і маралі, і рэлігіі. Увогуле, як падкрэсліваў Энгельс толькі ў рэшце рэшт можна весці размову аб эканамічнай абумоўленасці, інакш мы немінуча трапляем на шлях вульгарызацыі самой ідэі.
I ўсё ж трэба мець на ўвазе, што выдзяленне ў якасці асновы грамадскага жыцця матэрыяльна-вытворчых адносін, матэрыяльнага жыцця людзей дае пэўны плён. Такое разуменне дае магчымасць цэласнага сістэмнага падыходу да грамадства і яго гісторыі, дае магчымасць структуравання самога грамадскага быцця, выдзялення яго розных пластоў і ўзроўняў, магчымасць разумення дынамікі грамадскіх працэсаў ад базісу да самых высокіх духоўных вышынь і наадварот, разуменне таго як грамадска-аб’ектыўнае ператвараецца ў грамадска-суб’ектыўнае і зноў-такі наадварот. 3 гэтым жа звязана і адпаведнае разуменне ролі народных мас як вядучай сілы гістарычнага працэсу. Прадукцыйныя сілы грамадства, як ужо адзначалася, гэта не толькі прылаДы і сродкі працы, а перш за ўсё людзі, працоўныя, тыя хто непасрэдна стварае матэрыяльныя даброты. Непрыкметнае, часта нябачнае на паверхні развіццё грамадскіх прадукцыйных сіл складае глыбокую аснову паступальнага гістарычнага руху чалавецтва. (Больш падрабязна аб ролі народных мас і асобы ў гісторыі будзе сказана ў адпаведным месце).
Такія асноўныя моманты марксісцкага разумення грамадства.
Увогуле трэба мець на ўвазе, што ўзаемадзеянні тут вельмі складаныя і, паўторым спрашчэнне вядзе да вульгарызацыі, апашлення марксізму. А гэта і раней мела і зараз мае месца. Адзін з варыянтаў эканамічны матэрыялізм. Сутнасць яго ў звядзенні ўсяго багацця грамадскага развіцця да дзеяння эканамічнага фактару. Эканоміка разглядаецца як суб’ект гісторыі, а людзі ўяўляюць сабой пасіўны элемент прадукцыйных сіл, прадукт вытворчых адносін. 3 прадукцыйных сіл і вытворчых адносін схематычна выводзяцца ўсе астатнія з’явы грамадскага жыцця. У той час, калі Маркс адкрыў за адносінамі рэчаў адносіны паміж людзьмі, эканамічны матэрыялізм наадварот зводзіць апошнія да адносін рэчаў, ды і самога чалавека
разглядае як рэч.
НЕКАТОРЫЯ СУЧАСНЫЯ ФІЛАСОФСКІЯ І НАВУКОВЫЯ КАНЦЭПЦЫІ ГРАМАЛСТВА
Справядліва і другое. Іменна тое, што і канцэпцыя Маркса ўсяго толькі канцэпцыя. Нельга разглядаць яе як адмычку да ўсіх і ўсякіх грамадскіх з’яў і праблем. Нельга не бачыць таго, што само матэрыялістычнае разуменне грамадства, яго гісторыі таксама абмежавана. Ды і ў цэлым філасофія Маркса не аазіс у духоўнай пустыні, a састаўная частка развіцця сусветнай філасофскай думкі, пэўны вельмі існы этап
у гэтым развіцці. А паколькі праблемы філасофіі, у тым ліку і праб-
лема грамадства, -+ вечныя ў поўным сэнсе гэтага слова, наўрад ці можна каму-небудзь , нават самаму геніяльнаму, і сёння, і ў будучым прэтэндаваць на канчатковую вычарпальнасць у іх вырашэнні. Аб гэтым сведчыць і сучасны стан даследаванняў па сацыяльнай філасофіі.
Закранем некаторыя падыходы да нашай праблемы ў немарксісцкай філасофіі, і сацыялогіі найбольш вядомыя, найбольш пашыраныя. Тыя, якія ў свой час падвяргаліся рэзкай крытыцы і якія сёння вымушаюць адносіцца да сябе больш канструктыўна; менавіта ідэі Вэбера, ідэі „індустрыяльнага” і „постіндустрыяльнага” грамадства” і г. д.
Адна з галоўных праблем, якія даследаваў Вэбер аналіз сувязі гаспадарчага жыцця грамадства, матэрыяльных і ідэалагічных інтарэсаў з рэлігійнай свядомасцю. У шэрагу сваіх прац ён (Вэбер) спрабуе абгрунтаваць думку, што еўрапейскі капіталізм абавязаны сваім узнікненнем пратэстанцкаму рэлігійна-этычнаму комплексу, які забяспечвае выхаванне такіх якасцей асобы, як працавітасць, сумленнасць, беражлівасць. Вэбер падкрэслівае, што ў пратэстанцкіх канфесіях у процілегласць каталіцызму увага канцэнтруецца не на дагматычных занятках, а на маральнай практыцы, сутнасць якой у няўхільным выкананні чалавекам свайго боскага перадвызначэння, свайго абавязку. На думку Вэбера паміж Рэфармацыяй і ўзнікненнем капіталізму існуе сувязь. Этычны кодэкс пратэстантызму стумуляваў узнікненне спецыфічных для капіталізму паводзін у быце і гаспадарчым жыцці. .
У 50-60 гадах нашага стагоддзя ўзнікла тэорыя „індустрыяльнага грамадства” (Аўтары Р. Арон, I. Ростоу). Згодна з гэтай тэорыяй пераход да капіталістычнага грамадства звязаны з паслядоўнымі тэхнічнымі новаўвядзеннямі у вытворчасці. Самі гэтыя новаўвядзенні вытлумачваюцца выпадковымі абставінамі ў спалучэнні з рознымі псіхалагічнымі матывамі дзейнасці (нацыяналізмам, пратэстанцкай этыкай, асабістымі амбіцыямі і г. д.) Галоўны крытэрый прагрэсіўнасці дасягнуты ўзровень прамысловай вытворчасці, а па Ростоу вытворчасць тавараў масавага спажывання (аўтамабіляў, халадзільнікаў, тэлевізараў і г. д.) Акцэнт, як бачым, і тут на матэрыяльную сферу, як асноўны фактар, але роля вытворчых і класавых адносін не прызнаецца. Вялікая ўвага ўдзяляецца сацыяльнай іерархіі, юрыдычным прывілеям, псіхалагічным вытлумачэнням гістарычных з’яў, выпадковасці, збегу акалічнасцей і выдатных асоб у гісторыі і г. д.
Канцэпцыя „індустрыяльнага грамадства” аказала непасрэдны ўплыў на тэорыі канвергенцыі і дэідэалагізацыі, масавага грамадства і масавай культуры. У канцы 60-х гадоў на змену ёй, як яе працяг, прыходзіць тэорыя „постіндустрыяльнага грамадства”.
Яе прадстаўнікі Бэл, Кан, Бжэзінскі, Тофлер, Фурасц’е і інш. схільны лічыць дадзеную тэорыю як агульнасацыялагічную тэорыю паступальнага развіцця чалавецтва.
Што ж яна ўяўляе сабой? Зыходны падыход -індустрыялізм. У аснову падзелу сусветнай гісторыі на даіндустоыяльнае (аграрнае),
індустрыяльнае (капіталістычнае і сацыялістычнае) і постіндустрыяльнае (тэхнатроннае, звышіндустрыяльнае) грамадства кладзецца ўзровень тэхнікі, а таксама падзел працы прафесійны і па галінах вытворчасці. Значэнне вытворчых адносін, уласнасці, класавай барацьбы прыніжаецца. Канцэпцыя ў пэўнай меры ўяўляе сабой альтэрнатыву марксісцкаму вучэнню аб сацыяльным прагрэсе як змене грамадска-эканамічных фармацый, аб сацыяльнай рэвалюцыі (замест яе тэхналагічныя перавароты), аб камунізме (замест яго постіндустрыяльнае грамадства з высокім узроўнем спажывання).
У канцэпцыі „постіндустрыяльнага грамадства” сцвярджаецца, што ў залежнасці ад ўзроўню тэхнікі ў грамадстве паслядоўна пераважаюць „першасная” сфера эканамічнай дзейнасці (сельская гаспадарка), „другасная” (прамысловасць), „трацічная” /третмчная/ (сфера паслуг) дзе вядучую ролю атрымліваюць навука і адукацыя. Кожнай з гэтых трох стадый адпавядаюць спецыфічныя формы сацыяльнай арганізацыі (царква і армія ў феадальным грамадстве, карпарацыя у індустрыяльным, універсітэты у постіндустрыяльным) і пэўныя саслоўі (святароў і феадалаў, бізнесменаў, навукоўцаў і прафесійных спецыялістаў).
Адносна звышіндустрыяльнага грамадства Тофлер сцвярджае, што для яго характэрна шырокае распаўсюджанне камп'ютэраў, турбарэактыўнай авіяцыі і іншага, што фармуе новыя цывілізацыі новыя віды сям’і, стылі працы, кахання і жыцця, новыя формы эканомікі, палітыкі і свядомасці.
Як бачым і поглядам Вэбера і канцэпцыям „індустрыяльнага” і „постіндустрыяльнага грамадства” нельга адмовіць у многіх рацыянальных момантах, у пэўным практычным значэнні, у пэўнай, нарэшце, адпаведнасці многім грамадскім з’явам. Але і яны і многафактарныя канструкцыі Вэбера, канцэпцыі Арона, Ростоу, Тофлера, Бжэзінскага і інш., асновай якіх з'яўляецца індустрыялізм, тэхналагічны дэтэрмінізм і яны не могуць прэтэндаваць на вычарпальнасць, на ролю канчатковай ісціны.
Разглядаючы праблему грамадства, нельга не нагадаць і некаторыя моманты, якія характэрны для поглядаў універсальнага эвалюцыянізму, яго падыходу да разумення грамадства, грамадскай гісторыі і яе перспектыў, як аднаго з этапаў самаарганізацыі матэрыі названая канцэпцыя дае магчымасць больш шырокага погляду, магчымасць убачыць сусвет; свет людзей у іх цэласнасці і непарушнасці. Гэта ў сваю чаргу дазваляе людзям прадбачыць тэндэнцыі развіцця і, такім чынам, больш эфектыўна выкарыстоўваць духоўны і інтэлектуальны патэнцыял чалавека ў пераадоленні крызісных з'яў.
Згодна з поглядамі прадстаўнікоў данага падыходу Ле Руа, Тэйярадэ-Шардэна, В. I. Вернацкага, Н. Н. Маісеева, грамадства выступае як касмічная сіла не толькі ў сэнсе свайго паходжання, сваёй гісторыі, але і ў сэнсе будучага. Вынікі яго дзейнасці аказваюць усё большы ўплыў не толькі на зямное асяроддзе, але і на космас, на сусвет у цэлым. У сувязі з гэтым непазбежна павінен наступіць такі час, калі для далейшай сумеснай эвалюцыі, каэвалюныі неабходна
будзе накіроўваючае уздзеянне Розуму ўсяго аб’яднанага чалавецтва. Будзе гэта пункт Амега, калі па думцы П. Тэйяра-дэ-Шардэна, закончыцца сусветны эвалюцыйны працэс і ўсё чалавецтва зліецца ў нейкае адзінае цэлае і гэтае адзінае чалавецтва зліецца з Прыродай і Богам, ці перыяд, эпоха наасферы (сферы розуму), калі развіццё біясферы і пазазямной прасторы пачне вызначаць калектыўны розум? І ці будзе наогул? Гэта невядома. Але патрэба ў гэтым ужо сёння вельмі актуальная. Неабходнасць адзінства відавочная.
Што можна сказаць у канцы гэтай часткі нашай размовы? Мусіць яшчэ раз нагадаць, якой складанай з’яўляецца праблема даследавання грамадства. У сувязі з гэтым зусім нерэальнымі з’яўляюцца спробы стварыць такую мадэль грамадства, якая была б ідэальнай у тым сэнсе, што раз і назаўсёды здымала ўсе пытанні. І разам з тым агляд розных падыходаў, розных ідэй і канцэпцый падводзіць нас да думкі, да высновы аб тым, што нельга знайсці нейкі адзіны фактар, які даваў бы здавальняючае тлумачэнне ўсім перыпетыям грамадскага жыцця, чалавечай гісторыі. Аб гэтым, у прыватнасці, зазначае і вядомы даследчык Г. Шахназараў, праўда спасылаючыся на вопыт гісторыі XX стагоддзя. Ён піша: „Увесь вопыт XX стагоддзя абвергнуў монафактарны падыход і яшчэ раз пераканаўча паказаў, што на фармаванне (форммрованме) той або іншай грамадскай структуры і ўкладу жыцця аказвае ўплыў (уздзейнічае) многа фактараў: гэта прагрэс навукі і тэхнікі, стан эканамічных адносін, будова палітычнай сістэмы, тып ідэалогіі, узровень духоўнай культуры, нацыянальны характар, міжнароднае асяроддзе або існуючы сусветны парадак. Можна нагадаць нямала і другіх, але „надвор’е робяць пералічаныя”. (Г. К. Шахназаров. В помсках утерянной мдем) II Коммунмст. 1991. № 5. С. 16).