Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
ў напрамку ўтварэння абстракцый, да вывядзення тэарэтычных прынцыпаў, законаў. Абстрагаванне дае нам магчымасць пераадолець абмежаванасць пачуццёвага пазнання, улавіць найбольш глыбокія, унутраныя сувязі рэчаў і з’яў, паказаць іх сутнасць.
Аднак рух навуковага пазнання на гэтым не спыняецца. Стварэнне абстрактных паняццяў толькі зыходны пункт тэарэтычнага пазнання. Яго наступны этап узнаўленне з дапамогай абстрактных паняццяў цэласнага мысленнага вобраза прадмета, цэласнай навуковай тэорыі, якая адлюстроўвае яго ва ўсім багацці і к а н крэтнасці.
Узыходжанне навуковай думкі ад канкрэтнага ў рэчаіснасці да канкрэтнага ў мысленні праз абстракцыю вышэйшы этап навуковага пазнання. Але такое ўзыходжанне з’яўляецца не простым вяртаннем да пачуццёва-канкрэтнага, а ўзнаўленнем апошняга ў тэарэ-
тычна абагульненым выглядзе. Гісторыя навукі паказвае, што навуковае пазнанне свету ідзе двума дыялектычна ўзаемазвязанымі шляхамі: на першым шляху нагляднае ўяўленне „выпараецца да ступені абстрактнага азначэння", на другім абстрактнае мысленне зноў рухаецца да канкрэтнага ведання, але ўжо такога, якое змяшчае ўсю шматграннасць рэальнай рэчаіснасці. (Гл.:К. Маркс м Ф. Энгельс Соч. Т.12. С. 727)
Дыялектычнасць працэсу пазнання заключаецца ў тым, што па форме выражэння (абстракцыя) тэарэтычнае мысленне адыходзіць ад непасрэдна канкрэтных прадметаў, робіцца менш канкрэтным. Але ў той жа час яно дае больш канкрэтнае веданне рэчаіснасці па сутнасці. Абстракігіае, такім чынам, выступае як прамежкавы момант паміж канкрэтным у рэчаіснасці і тэарэтычна ўзбагачаным канкрэтным у мысленні.
ІЛЭАЛІЗАЦЫЯ
Найбольш фундаментальным метадам навуковага пазнання з’яўляецца метад ідэалізацыі. ім прасякнуты ўсе іншыя навуковыя метады. Сутнасць яго заклю-
чаецца ў мысленным канструяванні неіснуючых і не ажыццявімых у рэчаіснасці аб’ектаў, але такіх, для якіх усё ж такі маюцца правобразы ў рэальным свеце. ідэалізаваным аб’ектам з’яўляюецца: а) гранічна магчымы выпадак, форма і г. д., пэўнага матэрыяльнага аб’екта, напрыклад, „прамая лінія”, „акружнасць”; вядома, што нічога ў свеце прамей „прамой лініі”, ці больш круглага, чым ідэальная акружнасць няма і быць не можа; б) „ачышчаны” ад усіх неістотных сувязей., уласцівасцей і т. п. Гэта, так бы мовіць, аб’ект у чыстым выглядзе. Зразумела, што такія аб’екты толькі і магчымы ў мысленні, але не ў рэчаіснасці. Менавіта таму яны называюцца ідэалізаванымі. Толькі яны і складаюць зыходны пункт тэарэтычнага, сапраўды навуковага даследавання і пазнання. Прыкладам ідэалізацыі можа служыць тлумачэнне С. Карно механічнага эквіваленту цеплыні паводле ідэальнай мадэлі паравой машыны; такую мадэль ён сканструяваў шляхам адкідвання ад тысяч сапраўдных машын пабочных, абыякавых для галоўнага працэсу абставін.
ідэалізаваныя аб’екты (навуковыя факты, паняцці, законы, тэорыі, і г. д.) з’яўляюцца ў пазнанні тымі эталонамі, з якімі мысленне суадносіць аналізуемыя працэсы рэчаіснасці і робіць новыя тэарэтычныя вывады, атрымоўвае новыя навуковыя веды. ідэалізацыя гэта адна з асноўных крыніц і падстаў узнікнення і фарміравання тэарэтычнага пазнання. Яна канкрэтызуецца ў цэлым шэрагу агульнанавуковых метадаў пазнання, напрыклад, такіх як мадэляванне, матэматызацыя, фармалізацыя і іншыя. Справа ў тым, што паколькі ідэалізаваныя аб'екты бяруцца ў „чыстым” (ідэальным) выглядзе, у працэсе пазнання вельмі зручна мысленна замяняць, замяшчаць імі рэальныя прадметы, працэсы і іх адносіны.
Метад ідэалізацыі знаходзіць канкрэтнае выражэнне ў м а д эл я в а н н і і фарма ліэацыі.
Мадэляванне адыгрывае ў цяперашні МАЛЭЛЯВАННЕ час ўзрастаючую ролю ў навуковых даследаваннях. У чым сутнасць гэтага метаду9 У працэсе пазнання вельмі часта здараецца, што вывучаемы аб’ект недаступны або цяжка даступны для непасрэднага даследавання. Напрыклад, шляхам непасрэднага вымярэння немагчыма вызначыць даўжыню мерыдыяна зямнога шара ці хуткасць „элементарных” часцінак, у якіх рэальныяпрацэсы адбываюццаўфантастычна кароткія прамежкі часу. А іншы раз даследаванне проста патрабуе велізарных затрат.
Аказваецца, пры пэўных умовах магчыма замест вывучаемых аб’ектаў выкарыстоўваць па аналогіі (падабенству) рэальныя ці мысленныя замяшчальнікі і з іх дапамогай узнавіць уласцівасці самога аб’екта. Такія своеасаблівыя аб'екты-замяшчальнікі называюць мадэлямі. Больш дакладна, пад мадэллю разумеецца любая сістэма рэальных ці мысленных (ідэальных) элементаў, з дапамогай якіх узнаўляецца другая сістэма (напрыклад, мадэль аўтаматычнай лабараторыі, што ўстаноўлена на станцыі „Лунаход-1”, планетарная ці статыстычная мадэль атама і г. д.) Узнаўленне ж уласцівасцей даследуемых аб’ектаў праз спецыяльна пабудаваныя іх мадэлі называецца мадэляваннем.
Як мы бачым, у аснову мадэлявання пакладзены адносіны падабенства (адпаведнасці) паміж „арыгіналам” і мадэллю, што замяняе яго. Спецыфічнай рысай мадэлявання з’яўляецца перанясенне ведання, атрыманага ў працэсе пабудовы і даследавання мадэлі, на мадэлюемы аб'ект („арыгінал”). Гэты метад цесна звязаны з абстрагаваннем, бо ён грунтуецца на вылучэнні і адцягненні тых бакоў мадэлюемых аб’ектаў, якія адлюстроўваюцца на мадэлі.
Пры ўсёй разнастайнасці мадэлей іх можна падзяліць на м ат э р ы я л ь н ы я (прадметныя) і ідэальныя (мысленныя). У залежнасці ад характару мадэлей гавораць аб фізічным, матэматычным ці знакавым мадэляванні. Прыкладам Фізічнага мадэлявання можа быць прадзіманне мадэлей самалётаў для вызначэння іх „лётных" уласцівасцей у аэрадынамічных трубах. Пры праектаванні вялікіх гідратэхнічных збудаванняў звычайна ствараюць іх паменшаныя, спрошчаныя макеты-мадэлі маленькія электрастанцыі, якія ў мініятуры ўзнаўляюць усе істотныя рысы будучага збудавання. Важнейшая задача фізічнага мадэлявання вывучэнне таго, як будуць паводзіць сябе аб’екты ў рэальнай рэчаіснасці. Таму яно шырока ўжываецца ў навуцы і тэхніцы для распрацоўкі і эксперыментальнага вывучэння на мадэлях уласцівасцей розных збудаванняў, самалётаў, суднаў, у разліках траекторый балістычных ракет і г. д.
Ад фізічнага трэба адрозніваць матэматычнае мадэляванне, калі мадэлі маюць іншую фізічную прыроду, чым арыгінал. Тут ужо функцыянаванне мадэлі можа быць апісана тымі ж матэматычнымі
ўраўненнямі, як і мадэлюемы аб’ект ці працэс. Механічныя і электрычныя ваганні, напрыклад, з’яўляюцца рознымі формамі руху матэрыі, але іх можна апісаць аднымі і тымі ж матэматычнымі ўраўненнямі. „Здзіўляючую аналагічнасць” дыферэнцыяльных ураўненняў, якія адносяцца да розных з’яў, адзначаў яшчэ У. І. Ленін. Абагульненай мадэллю тых працэсаў, якія могуць быць апісаны тоеснымі матэматычнымі ўраўненнямі, з’яўляецца вылічальная машына. Таму мадэляванне з дапамогай ЭВМ атрымала зараз асабліва шырокае развіццё ў навуцы і тэхніцы.
Важную ролю ў пазнанні адыгрывае таксама мысленнае (ідэальнае) мадэляванне, у працэсе якога ствараецца не матэрыяльная, прадметная, а і д э а л ь н а я , мысліцельная мадэль даследуемай з’явы. У якасці прыкладу можна спаслацца на названыя намі вышэй ідэалізаваныя абстрактныя аб’екты, як „ідэальны газ”, у якім разглядаемы працэс даецца ў „чыстым” выглядзе, не скажоным пабочнымі акалічнасцямі.
ідэальнымі мадэлямі з’яўляюцца таксама розныя знакавыя с і с т э м ы, якія не звязаны фізічным і прасторавым падабенствам з арыгіналам, але даюць магчымасць раскрыць такія адносіны рэчаіснасці, якія іншымі сродкамі выявіць цяжка або немагчыма. Напрыклад, даўжыня мерыдыяна зямнога шара была вылічана яшчэ ў ІІ стагоддзі да нашай эры Эратасфенам Кірэнскім. Для гэтага спатрэбілася выкарыстаць у якасці мадэлі ўсе геаметрычныя пабудаванні і матэматычныя метады, вядомыя ў той час. Зразумела, сучасная навука прымяняе значна больш складаныя знакавыя мадэлі, звязаныя з выкарыстаннем навейшых матэматычных і логіка-матэматычных сродкаў.
імклівы рост кібернетыкі незвычайна пашырыў сферу мадэлюемых аб’ектаў, уключаючы ў іх з’явы жывой прыроды і эканамічныя працэсы (кіраванне, размеркаванне матэрыяльных рэсурсаў і г. д.). Асаблівую цікавасць выклікае цяпер мадэляванне мысліцельных працэсаў на кібернетычных машынах і выкарыстанне апошніх у кіраванні вытворчасцю. Пры гэтым не трэба забывацца, што ўсякае мадэляванне, нягледзячы на яго вялікія абстрагуючыя магчымасці, звязана з пэўным спрашчэннем, агрубленнем „арыгінала”. Яно мяркуе стварэнне не тоеснай, а толькі падобнай мадэлі, якая імітуе даследуемы аб’ект. Пры любым мадэляванні мысліцельнага працэсу яго змяст о ў н ы бок страчваецца.
Метад ідэалізацыі знаходзіць выражэн-
ФАРМАЛІЗАЦЫЯ не не толькі ў мадэляванні, але і ў ф а р м ал і з а ц ы і. Яна заключаецца ў тым, што агульная форма розных з'яў умоўна адрываецца, абстрагуецца ад іх змес.ту і разглядаецца ў якасці самастойнага аб'екта даследавання. Элементарным прыкладам фармалізацыі могуць быць матэматычныя выражэнні і формулы, у якіх даследуецца пэўны тып, пэўная форма адносін паміж аб’ектамі, незалежна ад іх якасных асаблівасцей. Простыя граматычныя правілы таксама маюць на ўвазе агульныя
адносіны, уласцівыя пэўнаму тыпу слоў, і адцягнены ад таго, што яны выказваюць па зместу.
Асабліва шырокае развіццё атрымала фармалізацыя з узнікненнем фармальнай логікі і заснаванай на ёй сімвалічнай (матэматычнай) логікі. Прымяненне апошняй да розных галін ведаў дае магчымасць уявіць іх у выглядзе фармальных сістэм, складзеных з дапамогай штучных моў (сімвалаў). Выкарыстанне спецыяльнай сімволікі дазваляе ў лаканічнай форме запісваць грувасткія выразы, пераадольваць шматзначнасць слоў звычайнай мовы, таму што ў фармалізаваных разважаннях кожны сімвал мае толькі адно значэнне.
Адзначаючы ўзрастаючую ролю метаду фармалізацыі для развіцця сучаснай навукі і тэхнікі, нельга яго абсалютызаваць як гэта часта робяць некаторыя вучоныя і філосафы. 3 дапамогай гэтага метаду можна фармалізаваць не ўсе навукі, а галоўным чынам тыя, дзе шырока прымяняюцца сімволіка, формулы, схемы (матэматычныя, фізічныя, лінгвістычныя і іншыя тэорыі). У тых жа галінах ведаў, дзе пераважнае значэнне мае змястоўны аналіз матэрыялу (псіхалогія, педагогіка, філасофія і г. д.), метад фармалізацыі выконвае толькі дапаможную ролю.