• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы філасофіі (курс лекцый)

    Асновы філасофіі

    (курс лекцый)

    Памер: 278с.
    Гародня 1994
    102.89 МБ
    Калі рэч заходзіць аб ісціне, то ніяк нельга абыйсці пытанне аб праверцы нашых ведаў на ісціннасць? Чалавечая дзейнасдь вымушае знайсці крытэрый, які дазваляе адрозніваць ісціну ад заблуджэнняў і памылак. Гісторыя філасофіі багатая шматлікімі спробамі вырашыць
    гэтую задачу. Прапаноўваліся самыя розныя меркі ісціннасці ведаў, як-то відавочнасць адчуваемага і мыслімага, псіхалагічная ўпэўненасць у даставернасці інфармацыі, шырокае прызнанне некаторых палажэнняў, іх карыснасць. Усе яны грунтуюцца на розных сістэмах ацэнкі ведаў. У сваіх межах такія крытэрыі маюць нейкі сэнс. Само развіццё падобных уяўленняў, безумоўна, спрыяла ўсведамленню азначанага пытання. Але ж пералічаныя падыходы ўсё-такі мелі вялікія заганы. Прынамсі, яны шукалі часцей за ўсяго мерку ісціннасці ведаў у саміх жа ведах. А гэта невырашаемая задача, бо ў такім выпадку мы аказваемся па-за межамі рэальных рэчаў і з’яў.
    He знайсці цікавячы нас крытэрый і ў прадметнай рэчаіснасці, бо няма ніякай магчымасці напрасткі параўноўваць аб’ектыўныя з’явы з ідэальнымі ведамі.
    Відавочна, крытэрый ісціны павінен знаходзіцца звонку пазнання. У той жа час ён не можа супадаць з рэчаіснасцю. Такі крытэрый павінен адначасова знаходзіцца і ў пазнанні і звонку пазнання. Гэта першым асэнсаваў Маркс. Ён зразумеў, што азначаным патрабаванням адпавядае практыка. „У практыцы павінен даказаць чалавек ісціннасць, г. зн. сапраўднасць і магутнасць, пасюстароннасць свайго мыслення”, пісаў Маркс. (Маркс К. Тезнсы о Фейербахе II Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т. 3 С. 1). Менавіта практыка абумоўлівае сувязь аб’екта і суб’екта. Праз практыку чалавек узаемадзейнічае з прыродай. Акрамя таго практыка валодае такімі адметнымі ўласцівасцямі, як універсальнасць і ўсеагульнасць . Вельмі важна таксама, што практычныя дзеянні можна ўзнаўляць і паўтараць. Усё гэта робіць практыку незамяняемым аб’ектыўным крытэрыем ісціны.
    Нашыя веды рэалізуюцца ў практыцы. У ёй адбываецца пераход ідэй і тэорый у прадметную форму, іх матэрыялізацыя ў створаных чалавекам рэчах і адносінах. А вырабляць рэчы на аснове ведаў гэта і азначае даказваць аб’ектыўную ісціннасць апошніх. На самай справе, калі ў практычнай дзейнасці дасягаюцца тыя рэальныя вынікі, якія меліся ў свядомасці ў выглядзе ідэальных вобразаў, чалавек кіруецца не заблуджэннямі, а ісціннымі ведамі.
    Але тут патрэбна зрабіць адну істотную заўвагу. Любая праверка тэорыі практыкай не адзінкавы акт, які абавязкова адбываецца пасля высоўвання якога:небудзь тэарэтычнага палажэння. Яна абапіраецца на ўвесь папярэдні вопыт практычнай дзейнасці чалавека, замацаваны ў сістэме лагічных паняццяў, меркаванняў, канцэпцый і тэорый.
    Для асобнага чалавека і нават для цэлых пакаленняў, якія ўступаюць на шлях пераўтваральнай дзейнасці, папярэдняя практыка выступае ўжо ў апасродкаванай, лагічна засвоенай формё’: у выглядзе натуральнай і штучнай мовы, тэарэтычных ведаў, лагічных законаў і г. д. Адсюль вынікае, што назапашаны чалавецтвам багацейшы лагічны і мысліцельны апарат з яўляецца вынікам практыкі і неаднаразова пацверджаны ёю. Вось чаму прызнанне практыкі канчатковым крытэрыем ісціны зусім не выключае лагічны спосаб пра-
    веркі нашых ведаў, г. зн. адпаведнасці разважанняў, гіпотэз і тэорый законам логікі і сістэме ўстаноўленых раней ведаў.
    Формы практычнай праверкі ісціннасці ведаў вельмі разнастайныя. Тут і вынікі вытворчай дзейнасці, і ўдасканаленне сацыяльных інстытутаў і грамадскіх адносін, і навуковы эксперымент, і надыход прадказаных на аснове тэарэтычнага прадбачання з’яў. Прыкладам апошняга можа служыць адкрыццё планеты Нептун, існаванне якой першапачаткова было абгрунтавана разлікамі вучонага Левер’е.
    Неабходна памятаць, што практыка сама знаходзіцца ў працэсе пастаяннага развіцця. Незавершанасць практыкі, яе бесперапыннае ўдасканаленне не дазваляюць лічыць яе канчатковым гарантам праверкі ісціннасці нашых уяўленняў аб рэчаіснасці. Як і сама ісціна, крытэрый практыкі прадстаўляе дыялектычнае адзінства абсалютнага і адноснага. Адноснасць крытэрыю практыкі відаць у тым, што ён пацвярджае і абвяргае атрыманыя веды няпоўна, з той ці іншай ступенню дакладнасці, у вызначаных межах прасторы і часу і ў адпаведнасці з дасягнутым узроўнем і маштабам сацыяльнай дзейнасці. Узровень практыкі першабытнага грамадства не дазваляў сцвердзіць ісціну аб шарападобнасці Зямлі, між тым як для сучаснага чалавека зрабіць гэта зусім проста. Але і зараз практыка не можа пацвердзіць некаторыя гіпотэзы. Вучоныя, напрыклад, няўпэўнены, ці з’яўляецца неандэрталец бліжэйшым папярэднікам сучаснага чалавека.
    Крытэрый практыкі адносны і ў дачыненні да самай тэорыі. Практыка не здольная ахапіць бясконцы свет ва ўсіх яго падрабязнасцях і прыватнасцях. Размова аб тым, штопрактыка пацвярджае ісціннасць тэорыі ў цэлым, а не абсалютна ўсіх яе частак паасобку.
    Аднак у канчатковым выпадку толькі практыка забяспечвае пераход належачых суб’екту ведаў у аб’ектыўна-прадметныя формы быцця. Яна ж абумоўлівае і зваротнй рух ад ахопліваемых чалавечай дзейнасцю аб’ектыўных з’яў да ўзнікаючых у свядомасці іх вобразаў. Вось чаму практыка з’яўляецца таксама абсалютным крытэрыем ісціны.
    Апасродкаваны практыкай сустрэчны рух паміж свядомасцю чалавека іпрадметнай рэчаіснасцю ўяўляе сабой працэс апрадмечвання ведаў, іх ператварэнне ў прадукты нашай стваральнай дзейнасці, і наадварот, распрадмечванне рэчаў і ўвасабленне іх у нашых ведах. Менавіта дзякуючы пасрэдніцкай ролі практыкі мы атрымліваем веды, якія ў ідэальнай форме ўзнаўляюць схемы будовы і функцыянавання матэрыяльнага свету, а таму і з’яўляюцца ісцінай. Толькі калі наша дзейнасць адпавядае такім схемам, мы здольныя рэалізаваць свае намеры і мэты.
    Такім чынам, ісціна не з’яўляецца чыста гнасеалагічным працэсам, яе вытокі ўзыходзяць да практыкі. Яна мае аб’ектыўны змест і суб’ектыўную форму існазання. Ісціна заўсёды канкрэтная, бо звязвае веды выключна з пэўнымі ўмовамі, але ў той жэ час яна і абстрактная, бо фіксуе з’явы ў адзін з момантаў бясконцага пазнання і
    высвечвае толькі некатррыя іх бакі. Пазнанне ўцягваецца ў шматгранную чалавечую дзейнасць, выяўляючы розныя свае якасці, адпаведна ісціна ацэньваецца з улікам неабходных у кожным выпадку падстаў. Канчатковым жа крытэрыем ісціны з’яўляецца практыка.
    Здабытая чалавекам у жорсткфй барацьбе за існаванне здольнасць ахопліваць сваім розумам рэчы і з’явы вывела яго за межы жывёльнага ^снавання ў св.ет культуры. 3 дапамогай ведаў яму ўдаецца досыць паспяхова пераадольваць уздзеянне знешніх абставін і самастойна фарміраваць умовы свайго быцця.
    НАВУКОВАЕ ПАЗНАННЕ.
    МЕТАДЫ НАВУКОВАГА ПАЗНАННЯ.
    Навука, як мы ўжо бачылі вышэй
    ПАНЯЦЦЕ НАВУКІ фарміруецца ў якасці адной з форм грамадскай свядомасці, галоўным прызначэннем якой з’яўляецца забеспячэнне чалавека і грамадства такімі ведамі, якія адлюстроўвалі б свет такім, якім ён існуе сам па сабе. Тым самым навука заўсёды забяспечвала чалавеку выжыванне, культурны росквіт і сацыяльны прагрэс. He выпадкова, што сваімі вытокамі яна ўзыходзіць да пачатку гісторыі чалавека. Але ў якасці самастойнай галіны чалавечай свядомасці навука ўзнікае значна пазней. Навука гэта сістэма аб’ектыўных (інтрасуб'ектыўных незалежных ад вопыту суб'екта пазнання) ведаў ісцін, законаў, тэорый, канцэпцый, гіпотэз, якая характарызуецца ўнутранай несупярэчлівасцю, правяраемасцю, прадказальнасцю, рацыянальнасцю, здзяйсненнем, аднаўленнем у практыцы, для якой у кожны гістарычны перыяд уласцівы пэўныя крытэрыі і нарматывы (ідэалы ведаў, стыль мыслення, этыка навукі і г. д.).
    Навука як асаблівая сістэма ведаў мае ўласную структуру. Перш за ўсё , у гэтых адносінах навуказнаўствам выдзяляюцца два ўзроўні яе ведаў, эмпірычны і тэарэтычны. Эмпірычны ўзровень дазваляе вызначыць наяўнасць так званых эмпірычных аб'ектаў навукі (фактаў, адносін, законаў), дзякуючы таму, што яны выяўляюць сябе ў паўтаральнасці і ўстойлівасці праяўленняў. Ён дазваляе сфармуляваць ідэальна (мысленна, абагульнена) эмпірычны факт, часцей за ўсё ўспрыймаемы як навуковая праблема. Але эмпірычны ўзровень не можа па сваёй прыродзе выдзяліць суб'екту пазнання істотных сувязей, законаў навукі ў чыстым выглядзе. іншая справа тэарэтычны ўзровень. Ён пачынае адлюстраванне аб’ектаў з дапамогай так званых ідэалізаваных аб’ектаў спецыфічных тэарэтычных схем, канструкцый, утвораных на падставе эмпірычных аб’ектаў (напрыклад, кропка, лінія, акружнасць у геаметрыі, папуляцыя у біялогіі, паняцце тавара ў эканамічнай тэорыі і да т. п.) На ўзроўні’
    тэорыі адкрываюцца і фармулююцца законы і заканамернасці навукі, як вызначэнне істотных, унутраных, глыбокіх і фундаментальных сувязей, вывучаемых аб’ектаў рэчаіснасці. Тэорыя вышэйшы ўзровень навуковага пазнання чалавекам свету і арганізацыі пазнавальнага працэсу, бо толькі яна дае цэласнае ўяўленне аб рэчаіснасці, бо толькі яна апісвае, тлумачыць і прадказвае „лёс” гэтай рэчаіснасці, толькі яна ўзбройвае чалавека і грамадства сістэмай аб’ектыўнаісціных ведаў. Менавіта ўзаемадзеянне гэтых двух структур і забяспечвае грамадству ўзрастаючую вытворчасць новых навуковых ведаў, новай навуковай інфармацыі. Сістэма навуковых ведаў у кожную гістарычную эпоху, на кожнай ступені развіцця навукі складае аснову навуковай карціны свету, якая ў сваю чаргу, служыць падставай для абагульненай філасофскай карціны свету.
    Найвышэйшага ўзроўню свайго развіцця навука дасягнула ў сучаснай навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, якая абнаўляе самыя асновы грамадства і мяняе лёс чалавека. Зараз аб’ектам навукі сталі самыя фундаментальныя працэсы жывой і нежывой прыроды, самыя таямнічыя бакі грамадства, самыя інтымныя і складаныя асаблівасці прыроды чалавека, сутнасці яго духу і душы. У парадак ідэалаў навукі стала пытанне дасягненне такога ўзроўню, калі стане магчымым кіраванне з боку чалавека эвалюцыяй свету.
    САЦЫЯЛЬНЫЯ ФУНКЦЫІ НАВУКІ
    Перш за ўсе, вызначаючы змест і школу прыярытэтаў мэтанакіраванай дзейнасці, яе тэхналагічна-аперацыянальны (працэсуальны) бок, навука складае ідэальны рэгулятар асноўнага спосабу жыццядзейнасці чалавека, яго практычна-творчай, практычна-вытворчай дзейнасці і
    матэрыяльнай,і духоўнай. Менавіта навука ў рашаючай меры спрыяе стварэнню таго інфармацыйнага патэнцыялу, які і забяспечвае чалавеку хлеб надзённы, бесперапыннасць сацыяльнага і культурнага прагрэсу, развіцця самога чалавека, яго ўзаемадзеянне з навакольным светам. Другой функцыяй навукі з’яўляецца тое, што яна стала непасрэднай вытворчай сілай грамадства. Веды, асабліва навуковыя, заўсёды з’яўляліся сілай вытворчасці. Сілай іх рабілі фізічная і духоўная дзейнасць чалавека і яго розных супольнасцей, тая тэхніка і тэхналогія, якія выкарыстоўваліся ў працы і дзейнасці і якія заўсёды былі і застануцца „матэрыялізаванымі ведамі”. Нічога дзіўнага няма ў тым, што навуковыя веды ў наш час праз „інтэлектуальныя” машыны ЭВМ, камп’ютэрныя комплексы, штучны інтэлект і г. д. непасрэдна забяспечваюць вытворчасць самых складаных тэхнічных комплексаў як асобных машын, так і заводаў, асобных галін паслуг сувязі, транспарту і г. д. Веды ў наш час не проста „працуюць” на чалавека і грамадства, але і здольны самі забяспечыць уласную пашыраную вытворчасць. Адпаведна галоўная праблема сучаснага чалавека не ў тым, ці хопіць заўтра ў яго ведаў, а ў тым, ці зможа ён іх выкарыстаць у сваіх гуманістычных мэтах, у мэтах свайго