Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
Глыбіня пазнання і маштабы мысленнага ахопу рэчаіснасці дасягаюцца не адным або двума выпадковымі паняццямі, а іх сістэмай. Любая навука мае такую гістарычна сфарміраваўшуюся сістэму ўзаемазвязаных паняццяў. Зразумела, што такія паняцці біялогіі, як „спадчыннасць”, „прыстасаванасць” самі па сабе яшчэ не выяўляюць механізм развіцця арганізмаў, а набываюць сэнс толькі ў еднасці з паняццямі эвалюцыі, філагенэза, антагенэза, клеткі, храмасомы ды інш.
Свет няспынна змяняецца і развіваецца. Каб ахапіць і апісаць яго, паняцці павінны быць гібкімі, рухомымі, пластычнымі. У здольнасці мыслення ўтвараць такія глыбокія паняцці і надаваць ім пэўны змест тоіцца адна з крыніц творчага характару чалавечага розуму.
Мысліць значыцца выказваць меркаванне аб чым-небудзь. Нашыя роздумы дазваляюць устанавіць пэўныя сувязі і адносіны паміж рознымі прадметамі ці некаторымі бакамі або момантамі аднаго прадмета. Дынаміка пазнання прадугледжвае дзеянні з паняццямі, што адбываецца менавіта праз меркаванні, азначаючыя ўжо іншую форму мыслення. Пад меркаваннем разумеецца адметная форма рацыянальнага пазнання, у якой з дапамогай паняццяў штонебудзь сцвярджаецца або адмаўляецца: „Гродна з’яўляецца гора-
дам з багатай культурнай спадчынай", „Існуюць лікі, якія не дзеляцца на два” і г. д.
Праз меркаванні раскрываецца змест паняццяў. Таму ўсякія веды, якія прадстаўляюць пэўную сукупнасць паняццяў, практычна існуюць у форме меркаванняў.
Вартая ўвагі знамянальная для гэтай формы асаблівасць: праз меркаванне можна перадаць свае адносіны да зместу выказанай думкі. Робіцца гэта ў форме ведаў, перакананняў, сумненняў і веры. Часта ў такіх выпадках карыстаюцца ацэначнымі словамі „неабходна”, „магчыма”, „добра”, „дрэнна”, „ісцінна”, „памылкова” і інш.
Выдатнай рысай рацыянальнага пазнання з’яўляецца магчымасць атрымаць новыя веды без звароту да пачуццёвага матэрыялу, а толькі шляхам разважанняў. Форма мыслення, дазваляючая на аснове аднаго альбо больш вядомьх меркаванняў сфармуляваць новае меркаванне называецца заключэннем розуму.
Калі вывад атрыманы ў адпаведнасці з законамі логікі і выплывае з ісцінных меркаванняў, то ён абавязкова змяшчае новую інфармацыю. Гэта няцяжка прасачыць, звярнуўшыся да канкрэтных вывадаў. 3 пасылак-меркаванняў „Усе млекакормячыя дыхаюць лёгкімі, акула ж не дыхае лёгкімі” з неабходнасцю робіцца выснова „Акула не з’яўляецца млекакормячай істотай”. Парушэнне ж правіл логікі вядзе да памылковага вывада. Вось адзін з прыкладаў. Усе трактары з’яўляюцца машынамі, аўтамабілі таксама машыны, значыць, аўтамабілі гэта трактары. Чалавек з добрай лагічнай кулыурай ніяк з гэтым не згодзіцца. і ён будзе мець рацыю. Памылка тут у тым, што агульнае для абедзвюх пасылак паняцце „машына” ні ў адной з іх не ўзята ў поўным аб’ёме. А з такіх пасылак не вынікае ніякага заключэння.
Даныя сучаснай навукі яскрава сведчаць, што падзел пазнання на пачуццёвы і рацыянальны бакі мае пэўны сэнс, але яго ні ў якім разе нельга абсалютызаваць. Ужо Кант заўважыў, што пачуццёвыя ўражанні апрацоўваюцца розумам. Зараз даказана, што з адных і тых жа сенсорных даных можна мысленна сканструяваць розныя аб’екты (гл. Грегорн Р. Разумный глаз. М., 1979, С. 9, 27). Пачуццёвыя вобразы як бы нагружаны рацыянальным бэнсам папярэднімі ведамі, устаноўкамі і каштоўнаснымі ўяўленнямі чалавека. У сваю чаргу мысленне бярэ пачатак з прадметнг-пачуццёвай дзейнасці, пастаянна з ёю суадносіцца і ў рэшце рэшт ў ёй увасабляецца. Нават надзвычай абстрактныя матэматычныя вобразы замацоўваюцца ў знаках, сімвалах і графічных пабудовах, без чаго яны былі б незразумелымі. Думкі заўсёды жывуць у дружным адзінстве з пачуццямі.
У пазнавальнай дзейнасці, мабыць, як ні ў якой іншай сферы сацыяльнай актыўнасці, выразна і поўна праяўляецца творчая прырода чалавека. Яна ўжо добра прыкметна на пачуццёвым, а тым больш на рацыянальным узроўнях свядомасці. Але асабліва ўражвае здольнасць чалавека да інтуітыўнага спасціжэння быцця. І хоць феномен гэты вядомы даўно аб ім задоўга да нашага летазлічэння
нагадвалі тэксты старажытнаіндыйскіх Вед, ён і сёння ўяўляе вялікую цікавасць і ўсё яшчэ загадкавую тайну. Літаратура апавядае аб дзіўных здагадках і адкрыццях. Так, апісваецца, што Д. і. Мендзялееў убачыў табліцу з перыядычнай сістэмай элементаў у сне.
Інтуіцыя з’яўляецца неад’емнай кампанентай духоўна-творчай дзейнасці. Творчасць як стварэнне новага праяўляецца ў пазнанні праз пастаноўку праблем, вылучэнне гіпотэз, нестандартнае рашэнне інтэлектуальных задач, тлумачэнне фактаў. фармуліроўку ідэй і г. д. інтуіцыя мае дачыненне да ўсіх такіх пазнавальных аперацый. Яе спецыфіка ў нерацыянальным спосабе пазнання. Але ў гэтым выпадку нерацыянальнае зусім не азначае ірацыянальнае. інтуіцыя мае пэўную сувязь як з пачуццёвым, так і з абстрактна-лагічным пазнаннем. У гісторыі філасофіі нават падзялялі інтуіцыю на два віды пачуццёвую і рацыянальную. Першы выяўляецца ў невытлумачальнай занепакоенасці, або, насупраць, радаснай узнёсласці чалавека, калі яго поўніць чаканне, што хутка наступіць вырашэнне хвалюючай праблемы або адбудзецца нейкая падзея, контуры якой пакуль размытыя і няпэўныя. Другая прадстаўляе ярка абазначанае ўсведамленне суб’ектыўных перажыванняў. Гэтыя з’явы звычайна ўспрымаюцца як прададчуванне іпрадбачанне.
Аналізуючы шматлікія праявы інтуіцыі, вучоныя прыходзяць да высновы, што яна прадстаўляе сабой сінтэз пачуццёва-нагляднага і абстрактна-паняційнага матэрыяла, які папярэдне адклаўся у чалавечай псіхіцы. Адзначаецца, што апрацоўка яго носіць адвольны характар і неўсведамляецца чалавекам. Таму і вынік яе перажываецца як раптоўнае прасвятленне свядомасці, калі нечакана адбываецца цуд, спасціжэнне ісціны.
Але інтуіцыя ўсё-ткі, хоць і вельмі дзіўная, але досыць звычайная з'ява. Звяртае ўвагу тое, што інтуітыўныя адкрыцці робяць тыя людзі, якія напружана і доўга рДздумваюць над пэўнай праблемай і шмат чаго ведаюць аб адпаведных з’явах. Нагадаем, што закон сусветнага’ прыцягнення быў адкрыты не ганчаром, не земляробам і не палітыкам, а зрабіў гэта выдатны вучоны-фізік І. Ньютон менавіта яго наведала інтуіцыя.
Памылкова думаць, быццам інтуіцыя удзел адных геніяў. Такая здольнасць з’яўляецца ўласцівасцю кожнага чалавека і яе можна, таксама як і іншыя якасці, развіваць.
Адзначым найбольш характэрныя асаблівасці інтуітыўнага пазнання:
- неабходнасць папярэдняй асэнсаванай працы;
- раптоўнасць, усведамлення яе выніка;
- немагчымасць яго атрымаць з наяўных даных;
- відавочнасць ісціны;
- уразуменне неабходнасці знайсці тлумачэнне нечакана з’явіўшымся ведам.
Выспяваючы ў падсвядомасці, інтуітыўная інфармацыя раптоўным скачком змяшчаецца ў вобласць абстрактна-лагічнага мыслення і становіцца ведамі. Адбываецца і зваротны працэс. Калі атрыманыя
веды пераводзяцца на ўзровень падсвядомасці, дзе адбываецца непрыкметная праца па ўстанаўленню іх асацыяцыйных сувязей з ужо назапашанай інфармацыяй і паступовай падрыхтоўкай новых ведаў. Адбываецца, такім чынам, рытмічнае абарачэнне рацыянальнага пазнання ў інтуітыўнае, а інтуітыўнага ў рацыянальнае з выкарыстаннем на абедзвюх фазах цыкла пачуццёва-сенсорнага матэрыялу.
Такім чынам, аналіз адносінаў паміж суб’ектам пазнання і ведамі па казвае, што працэс пазнання ўяўляе сабой цэльную, але складаную духоўную дзейнасць, у якой індывідуальна-псіхалагічныя якасці суб’екта і сацыяльна-культурныя фактары выдатна дапаўняюць адно аднаго. Сутыкаючыся праз органы пачуццяў з аб’ектыўна.й рэчаіснасцю, пазнанне ўзыходзіць да рацыянальнага яе асэнсавання. Віднае месца ў гэтым працэсе належыць інтуіцыі, дзякуючы якой рашуча актывізуецца дзейнасць па творчаму авалоданню аб’ектам. Дыялектыка стасункаў чалавека з ведамі дэманструе дзівосную здольнасць розуму спалучаць адлюстраванне аб’ектыўных якасцей рэчаў з інтэлектуальнай перабудовай свету. Але чым больш вольная думка чалавека, ствараючая самыя фантастычныя вобразы, тым больш плённымі ў канчатковым выпадку і практычнымі аказваюцца яе вынікі.
ПРАБЛЕМА ІСЦІНЫ Ў ТЭОРЫІ ПАЗНАННЯ
Лепшыя мысліцелі розных часоў напружана шукалі адказ на пытанне, што ёсць ісціна. Але адвечная тэма адносін паміж ведамі і рэчаіснасцю і ісціннасці здабытай інфармацыі застаецца сёння не менш актуальнай, чым тысячу гадоў назад. ісціна заўсёды звязвалася са ствараль-
най дзейнасцю чалавека, а яе адпрэчванне нярэдка суправаджалася ўхваленнем ўсёдазваляльнасці і самавольства, патураннем сілавых
дзеянняў,калі розум саступае месца ірацыянальнаму пачатку.
Філасофію цікавіць,
якія веды лічыць ісціннымі, атрымліваем мы
іх адразу і цалкам або гэта працэс і чалавек паступова авалодвае інфармацыяй, ці ёсць такая мерка, якая вызначае ісціннасць ведаў.
Антычны філосаф Парменід першым пачаў адрозніваць ўяўныя меркаванні і сапраўдныя веды. А яго сучаснік Пратагор правільна звярнуў увагу на тое, што веды ствараюцца чалавекам, але не заўважыў іх сувязі з рэальным светам. Вось чаму ён зрабіў здзіўляючую выснову, быццам як што каму здаецца, так яно на самой справе і ёсць.
Платон настойваў, што магчымы толькі веды аб вечных і нязменных
ідэях, між тым як звесткі аб пачуццёвых з’явах будуць уяўнымі і
неверагоднымі.
Класічную канцэпцыю ісціны сфармуляваў Арыстоцель, які яе разумеў як адпаведнасць нашых ведаў рэчаіснасці. У такім азначэнні ёсць пэўны сэнс. Але Арыстоцель лічыў ісціну вынікам інтэлектуальнага сузірання, якое з’яўляецца тэарэтычным па сваёй сутнасці і не бачыў яе сувязі з практычнай дзейнасцю.
Тым часам сацыяльна-культурнае жыццё патрабавала знайсці такое вызначэнне ісціны, якое магло б стаць рацыянальнай асновай ператваральнай дзейнасці. Як безумоўныя дасягненні філасофскай думкі вылучаюцца галоўныя спосабы тлумачэння ісціны: тэорыі карэспандэнцыі (ад лац. карэспандэро паведамляць), кагерэнцыі (ад лац. кагерэнцыя сувязь) і прагмацікі (ад грэч. прагма справа, дзеянне). Прыхільнікі першай ісціннымі прызнаюць меркаванні, што адпавядаюць знешнім з’явам. У прасцейшых выпадках гэта апраўдана. Каб упэўніцца ці ідзе зараз дождж, дастаткова глянуць праз вакно. А як быць, калі веды носяць вельмі складаны характар, з’яўляюцца абстрактнымі, напрыклад, у матэматыцы. У гэтым выпадку дапамагае кагерэнтная тэорыя, якая ісцінным прызнае тое меркаванне, што атрымана па адпаведных правілах логікі з іншых выказванняў, ісціннасць якіх была даказана раней. Тут ужо акцэнт змяшчаецца на другі бок ведаў іх сістэмнасць, унутраную дапасаванасць і несупярэчлівасць. У прагматычнай тэорыі ісціннымі паўстаюць такія веды, якія прыносяць нашай дзейнасці поспех. Безумоўна, кожная з гэтых тэорый, калі іх разглядаць паасобку, будзе няпоўнай. Але разам яны ўтвараюць сістэму і раскрываюць розныя моманты ісціны.