• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы філасофіі (курс лекцый)

    Асновы філасофіі

    (курс лекцый)

    Памер: 278с.
    Гародня 1994
    102.89 МБ
    Пачуццёвае пазнанне пераводзіць знешнія працэсы, выкліканыя аб’ектам, ва ўнутраныя, прыналежныя ўжо суб’екту. Так, зялёны ліст дрэва мае такую будову, што падаючыя на яго паверхню электрамагнітныя хвалі паглынаюцца толькі часткова прычым строга адпаведнай даўжыні а астатнія рассейваюцца. Адбіты свет, трапляючы на сетчатку чалавечага вока, ініцыіруе нервова-псіхічныя працэсы, якія неаднаразова пераўтвараюць атрыманае звонку раздражненне. Пад уплывам свету адбываюцца часовыя змены радапсіна рэчыва, што знаходзіцца на сятчатцы вока. А гэта абумоўлівае з’яўленне біяэлектрычных імпульсаў, якія з пэўнымі інтэрваламі рухаюцца па зрокаваму нерву. У мазгу ажыццяўляецца новая метамарфоза адпаведна паступаючым імпульсам у клетках адбываюцца фізіка-хімічныя змены і ўтвараюцца асобыя нейрадынамічныя структуры, якія намі а чуваюцца як колер, форма або памеры назіраемага прадмета.
    Чалавек праз сваю дзейнасць уцягнуты ў быццё свету. Доўгая гісторыя яго суіснавання з прыродай выпрацавала здольнасць большменш адэкватнага адлюстравання на пачуццёвым ўзроўні акаляючых яго з’яў. Для гэтага, зразумела, патрэбны здаровыя органы пачуццяў, нервовая сістэма і мозг.
    Рэцэптары органы пачуццяў гэта як бы адчыненыя ў свет вокны. Ад іх вырашальнай здольнасці залежыць характар пазнання прадметнай рэчаіснасці. Вуха чалавека, напрыклад, успрымае гукавыя хвалі ў Дыяпазоне ад 20 да 20 тысяч ваганняў у секунду. Для параўнання заўважым, што сабака мае ў два разы вастрэйшьі слых. Мадальнасць нашых органаў пачуццяў таксама абмежаваная. Мы не можам, як тэрміты, успрымаць магнітнае поле зямлі. Мы не ўмеем, як грымучыя змеі, улоўліваць інфрачырвоныя промні. Дык, мабыць,
    сістэма рэцэптараў чалавека абмяжоўвае яго пазнавальныя магчымасці? He, гэта не так.
    Уявім сабе, што вырашальная здольнасць нашага зроку раптам дужа ўзрасла і зраўнялася з мікраскопам. Драбнейшыя пылінкі ператварыліся б тады ў буйныя прадметы. Але ці маглі б мь пры гэтым разглядзець чалавека? і як бы выглядала дарога, па якой мы крочым? Дык мусіць, не выпадкова нашы органы пачуццяў адлюстроўвакць толькі пэўны спектр рзчаіснасці? Такімі іх сфар^іраваў шматвяковы працэс антрапасоцыягенеза, калі адбывалася прыстасаванье чалавека да свайго жыццёвага асяроддзя.
    Вельмі паказальны вспыт вьхавання слепаглуханямьх дзяцей. Пазбаўленыя зроку і слыху, яны, як гэта ні дзіўна, паспяхова авалсдваюць ведэмі і нават здольны атрымаць псўнавартасную вышэйшую адукацыю. Некаторыя з іх сталі навукоўцамі. Яны актыўна займаюцца творчай дзейнасцю, дасягаючы ў ёй вялікага прафесіяналізму. Вядомыя факты яскрава сведчаць, што нават пры адсутнасці вельмі важных рэцэптараў, чалавек можа досыць паспяхова пазнаваць свет.
    Але чалавеку даступны і тыя з’явы, якія прама ім не ўспрымаюцца. Навучыўшыся ствараць розныя прылады, ён атрымаў выдатную магчымасць рэгістраваць рэнтгенаўскае выпраменьванне, фіксаваць ультрагук і г. д. і тут не існуе прынцыповых перашкод для даследавання ўсё новых з’яў, выходзячых за межы яго непасрздна пачуццёвых магчымасцей. А калі ўлічыць, што праз язык нам робіцца даступным таксама пачуццёвы свет іншых людзей, тады зразумела, што ўжо на гэтым узроўні чалавеку дано вельмі многае.
    Такім чынам, пачуццёвыя вобразы адчыняюць чалавеку знешні свет і даюць магчымасць дзейнічаць. Гэта веды аб тых з’явах, што ляжаць на паверхні быцця рэчаў. Яны выступаюць зыходнай крыніцай спасціжэння рэальнасці і адзіным каналам, які напрасткі выводзіць суб'екта на аб’ект. Гэты бясспрэчны факт, аднак, быў перабольшаны некаторымі філосафамі і прывёў іх да высновы, быццам пачуцці з’яўляюцца наогул адзінай крыніцай ведаў. Так узнік сенсуалізм Гад лацінскага „сенсус” пачуццё). Англійскі філосаф Т. Гобс, творчасць якога падае на ХУІІ ст., сцвярджаў, што няма ніводнага паняцця ў чалавечымрозуме,якое напачаткухоць бы часткова нізарадзілася ў органах пачуццяў (Антологмя ммровой фнлосойнп. Т. 2. М. '1970. С. 309). Гэта, безумоўна , крайні погляд. Сенсуалісты не заўважаюць сацыяльна-культурнага моманту пазнання, а таму не здольныя растлумачыць, адкуль бяруцца, напрыклад, правілы логікі або матэматычныя паняцці.
    Пачуццёвае пазнанне выступае ў трох галоўных формах адчування, успрымання і ўяўлення. Базавай Формай адлюстравання прадметнай рэчаіснасці з’яўляецца адчуванне. Гэта найбольш элементарная, псіхалагічна далей не раскладаемая пазнавальная з'ява. Асаблівасцю адчуванняў з’яўляецца тое, што ў іх адлюстроўваюнца толькі асобныя бакі і ўласцівасці розных з’яў. Гэта дае падставу
    вызначыць адчуванне як такую форму пачуццевага пазнання свету, сутнасць якой у непасрэдным адлюстраванні тых бакоў і ўласцівасцей прадметаў, што напрасткі ўздзейнічаюць на чалавека.
    Усе адчуванні сучасная навука дзеліць на тры групы: знешнія, якія фіксуюць вонкавыя з'явы і маюць рэцэптары на паверхні цела; унутраныя, якія сведчаць аб стане арганізма, рэцэптары іх размешчаны ва ўнутраных тканках; і знешне-унутраныя, якія ўтвараюцца як вынік сумеснай дзейнасці адразу некалькіх органаў пачуццяў. Па характару свайго 'праяўлення адчуванні досыць разнастайныя: да знешніх адносяць зрок,слых,смак,асязанне іабанянне; да ўнутраных належаць, напрыклад, адчуванне голаду ці пачуццё мышачна-нервовай узнёсласці пры добрым фізічным стане; адлюстраванне вібрацыі або становішча свайго цела ў прасторы гэта разнавіднасці знешне-унутраных адчуванняў.
    Адчуванне адначасова і элемент пачуццёвага вобраза і вынік дзейнасці арганізма. Па-за рэакцыяй, па-за рухам, дзейнасцю, яно гэтак жа немагчыма, як і без знешніх раздражняльнікаў. Доследамі ўстаноўлена, што вока чалавека, які разглядае карціну, аббягае яе контуры ў пэўным парадку, а нерухомы зрок праз кароткі час перастае выконваць свае функцыі прадмет раптам робіцца нябачным.
    Адчуванні гэта складаемыя часцінкі адзінага пачуццёвага пазнання. Рэальна яны.існуюць як элементы больш дасканалых форм сузірання свету. На іх аснове фарміруюцца ўспрыманні, дзякуючы якім узнікае вобраз цэласнага, але структураванага пэўным чынам прадмета.
    Успрыманне гэта форма 'пачуццёвага пазнання, якая ўзнікае ў працэсе назірання прадметаў і з’яўляецца іх цэласным адлюстраваннем. Возьмем для прыкладу яблык. Зрок дае нам звесткі аб яго форме і колеры, нюх аб яго паху, дотык канстатуе, што паверхня ў яго гладкая. Карацей кажучы, органы пачуццяў забяспечваюць самыя розныя адчуванні, выкліканыя яблыкам. Але ўсе гэтыя ўспрыманні не існуюць паасобку. Яблык прадстае як адзіная цэласная рэч.
    Відавочна, успрыманне з’яўляецца сінтэзам разнастайных праяў прадмета. Але гэта не механічны суплёт адчуванняў. Успрыманне прадстаўляе сабой актыўны і нават творчы гзацэс. Яго моцнасць і глыбіня залежыць ад інтарэсаў і патрэб чалавека, ад значэння прадмета. для вырашэння пэўных жыццёвых задач. Цікава, што абрывак мелодыі можа нам сведчыць аб вартасці музыкальнага твору, a фрагмент пабудовы аб яе тыпе і стылі. Справа ў тым, што фарміруемыя ў свядомасці асобы вобразы падчас успрымання ёю прадметнай рэчаіснасці няўлоўным чынам знітаваны з яе сацыяльным вопытам, на іх вялікі ўплыў аказвае і яе індывідуальная культура.
    Фарміраванне ўспрыманняў як цэласных вобразаў з нашых адчуванняў магчыма таму, што і ў рэчаіснасці прадметы з’яўляюцца адзінствам розных бакоў, уласцівасцей і адзнак, якія адлюстроўваюцца ў свядомасці. Здольнасць чалавека да ўспрымання фарміруецца ў а''.тыўнай дзейнасці. Аб гэтым сведчыць, напрыклад, той факт, што дарослыя людзі, якія па.сля слепаты ўпершыню бачаць свет,
    не ўспрымаюць форму прадметаў, не могуць вылучыць іх з акаляючага асяроддзя, не ўмеюць вызначыць памеры рэчаў і адлегласць паміж імі. Нельга не адзначыць, што ўспрыманні бываюць як аднамадальныя,так і многамадальныя. Слухаючы чалавечую гаворку, мы вылучаем сілу голаса, яго тон і тэмбр. Але ўсе гэтыя асаблівасці голаса дадзены нам разам, у выніку чаго ўзнікае аднамадальнае ўспрыманне. Прыведзены прыклад паказвае, што такія ўспрыманні фарміруюцца на аснсве дзейнасці якога-небудзь аднаго органа пачуццяў. Адпаведна многамадальныя ўспрыманні з’яўляюцца тады, калі дзейнічаюць адразу некалькі органаў пачуццяў. Вобраз вадаспаду, ўзнікае ў нашай свядомасці, калі мы з дапамогай зроку адзначаем велічыню, колер і форму падаючых струмянёў, з дапамогай слыху фіксуем грукат вады, што б’ецца аб скалы, скурай адчуваем прахалоду і вільготнасць паветра, а абаняннем ўлоўліваем водар азону.
    Успрыманні, як і адчуванні, выклікаюцца толькі ў тым выпадку, калі прадмет знаходзіцца тут і цяпер, а мы напрасткі ўступаем з ім у кантакт. Але як быць з прадметамі, час існавання якіх ужо мінуў альбо яшчэ не настаў? Арганізм павінен таксама ведаць аб іх, прынамсі аб тых, што маюць для яго вялікі жыццёвы сэнс.
    Супярэчнасць паміж актуальна існуючым пачуццёвым адлюстраваннем і ўзнікаючай у жыццядзейнасці патрэбай у ведах аб неіснуючых зараз і тут рэчах выражаецца яшчэ больш дасканалай формай пачуццёвага пазнання. Чалавек, напрыклад, можа праз некаторы час пасля таго, як прадмет на нас уздзейнічаў, аднавіць яго ў памяці. Больш таго, пры некаторым намаганні можна выклікаць нават вобразы тых прадметаў, якія ніколі не ўспрымаліся чалавекам, накшталт міфалагічнага вобраза кентаўра ў старажытных грэкаў або русалкі ў славян. Пачуццёва-наглядны вобраз прадметаў і з’яў, які ўзнікае ў свядомасці і ўзнаўляецца без прамога ўздзеяння саміх прадметаў на органы пачуццяў прынята называць уяўленнем.
    Вобраз прадмета, адноўлены ці выкліканы ва ўяўленні змяшчае ў сабе ўжо элементы абагульнення. Калі ў нашым успрыманні агульныя рысы прадмета зліты з тымі індывідуальнымі адзнакамі, што адрозніваюць яго ад іншых прадметаў, то пры ўяўленні ўжо адбываецца пэўнае адчляненне і вылучэнне агульных прыкмет. індывідуальныя рысы і асаблівасці прадметаў як бы прыглушаюцца, адкідваюцца, выключаюцца з уяўлення. Той пейзаж, які мы ўчора непасрэдна ўспрымалі ў час шпацыру, праз дзень паўстае ў нашым ўяўленні ўжо не з такімі падрабязнасцямі, як пры першым успрыманні. У гэтым пейзажы мы запамінаем перш за ўсё тое, што нас асабліва ўразіла, тыя рысы, якія маюць для нас нейкі арыентыровачны сэнс. Вылучаюцца і запамінаюцца агульныя рысы, вызначаючыя найбольш паказальныя асаблівасці пейзажу. Хаця трэба адзначыць, што агульныя прыкметы тычуцца пакуль што некаторых знешніх неістотных бакоў прадмета.