• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы філасофіі (курс лекцый)

    Асновы філасофіі

    (курс лекцый)

    Памер: 278с.
    Гародня 1994
    102.89 МБ
    Няцяжка заўважыць, што прынцып адлюстравання высвечвае адну істотную асаблівасць пазнання, другім неабходным бокам якога з’яўляецца яго стваральная прырода. Менавіта на гэта ўказвае апошні прынцыл, а дакладней, палажэнне аб творчай актыўнасці суб'екта. Яго змест часткова ўжо быў раскрыты ў раздзеле, дзе ішла размова аб практычным пераўтварэнні рэчаіснасці на падставе атрыманых ведаў. У гэтым сэнсе творчасць азначае ўвасабленне ведаў, з аднаго боку, у самой практычнай дзейнасці людзей, а з другога, у атрыманых у выніку яе прадуктах. іменна так узнікаюць дамы, машыны, новыя віды жывёл і невядомыя раней сарты раслін г. зн. прадметы другой „ачалавечанай ’ прыроды.
    Творчая актыўнасць субекта пазнання мае аднак, яшчэ і духоўны кірунак , калі яна выліваецца ў пэўныя ідэі і тэорыі. На аснове ведаў чалавек можа заглядваць у будучыню, ён здольны ў нейкай меры, прадбачыць тыя вынікі, падмурак якіх закладваецца ўжо сёння або нават з’явіўся яшчэ ўчора.
    Яркім прыкладам творчых адносін да рэчаіснасці зяўляецца літаратура і мастацтва. Створаны сілай ўяўлення мастака асобы свет не толькі апісвае рэчаіснасць яна акаэваецца працэджанай праз яго ўласны светапогляд, узбагачана атрыманым ім жыццёвым вопытам, тымі пачуццямі, што выносіла ягонае сэрца. Напэўна, менавіта ў гэтым непераадольная сіла мастацкага ўздзеяння, на чалавека.
    Мусібыць, індывідуальна-асабовае бачанне свету найбольш вабіць у мастацкім творы. Такая акалічнасць досыць зразумелая. бо тут перад намі сапраўднае цуда творчага руху чалавечага розуму.
    Такім чынам, пазнанне ўзнікае толькі ў грамадстве, як элемент спецыфічна чалавечай формы ўваходжання ў свет. Гэта асобная сацыяльная дзея, што праяўляецца ў характары суадносін пам ж суб ектам аб ектам у неабходнасці адпаведных для гэтага сродкаў і ў атрымліваемых у выніку яе прадуктах, акумулюючых стваральныя намаганні чалавека. Пазнавальныя дзеянні накіраваны на духоўнае авалодванне рэчаіснасцю, непасрэднай мэтай якога з яўляецца вытворчасць аб’ектыўных ведаў. Вынік пазнавальных дзеянняў цудоўна сумяшчае ў сабе двуадзінства адлюстраванай рэальнасці і творчай думкі.
    Цяжка перабольшыць ролю пазнавальнай дзейнасці ў сучасным свеце, яе ўплыў на розныя бакі існавання людзей, на лёс усяго РАЗНАСТАЙНАСЦЬ чалавецтва. Нездарма многія футуролагі ФОРМ ПАЗНАННЯ сцвярджаюць, што мы з’яўляемся сведкам' і СВЕТУ	ўдзельнікамі працэсу ўзнікнення новай
    інфармацыйнай цывілізацыі. Пры любых адносінах да такіх заяў нельга не згадзіцца, што менавіта інфармацыйныя тэхналогіі абумовілі выхад шэрагу краін на папярэднія рубяжы тэхніка-тэхналагічнага прагрэсу. Асабліва імклівыя тэмгы развіцця сярод розных форм пазнавальнай дзейнасці набыла навука, якая пачала апошнім часам дамінаваць у духоўным авалоданні светам. Бсльш таго, яна стала магутнай вытворчай сілай грамадства. Шырачэзны спектр магчымасцей навукі не можа не здзіўляць. Мабыць, таму век Асветы спарадзіў нават культ навукі. На гэтай глебе ўзнік затым сцыентызм асобы светапогляд, істотным момантам якога з'яўляецца думка, быццам навука можа выключна ўсе пазнаць і ўсё абгрунтаваць.
    Але ўжо напачатку нашага стагоддзя з’яўляюцца сумненні, нібы навука сама па сабе прывядзе людзей да шчасця. Такі сусветна вядомы пісьменнік, як Л. М. Талстой, разважаў, што калі навука не для чалавека то навошта яна наогул.
    Сучасная гнасеалогія разглядае навуку ў сістэме пазнавальных адносін пам ж чалавекам і светам, дзе яна, безумоўна, займае вельмі важнае месца, і дзе кожная форма пазнавальнай дзейнасці выконвае свае толькі ёй уласцівыя функцыік Што можа лепш, як мастацтва прыкмеціць і адлюстраваць святло чалавечай душы9 А хіба ж не утрымлівае глыбока пазнавальнага сэнсу трапная прымаўка, мудрая прытча, іншыя сімвалічныя спосабы тлумачэння розных падзей і з яў? Гісторыка-культуралагічныя даследаванні пераканаўча дэманструюць вялікае пазнавальнае багацце магіі і міфа, алхіміі і астралогіі, паўсядзённых практычных ведаў і вынікаючага непасрэдна з жыццё-
    ІГэта, зразумела, не выключае наяўнасці у іх і агульных функцый.
    дзейнасці разуМення прыроды людскіх зносін. Калі да гэтага дадаць невытлумачальна адметны пачуццёвы вопыт кожнага чалавека і яго надзвычай своеасаблівыя інтэлектуальныя навыкі, становіцца зразумелым, наколькі разгалінаваным з’яўляецца шлях чалавека да ведаў.
    Тэорыя пазнання даследуе разнастайныя спосабы духоўнага авалодання рэчаіснасцю. Аднолькава недапушчальна як перабольшанне асобных шляхоў пазнання, так і недаацэнка іх. У абодвух выпадках гэта збядняе духоўны свет, прыводзіць ці да бясплённых высілкаў атрымаць ад пэўнай формы тое, на што яна наогул няздатная, ці да выключэння з пазнавальнай дзейнасці неабходных сродкаў аналізу цікавячых нас з’яў. Паколькі ў наш час менавіта навуковыя веды набылі вялікую актуальнасць і апынуліся ў цэнтры ўвагі, то неабходна зразумець найперш іх месца ў сістэме пазнавальнай дзейнасці. Mae сэнс пагэтаму вылучыць і разгледзець тры адметныя формы пазнання свету данавуковае, знешняе для навукі і навуковае пазнанне.
    Данавуковае пазнанне прыйшло ў сённяшні дзень з сівой даўніны, калі чалавек ледзь адасобіўся ад жывёльнага царства. Яно назапашвае звесткі, атрыманыя праз штодзенную дзейнасць. Такія веды тычацца як быцця прыроды, так і характару зносін паміж людзьмі. Мінае час, але абыдзённае, асабліва практычнае, пазнанне працягвае выконваць вельмі значную ролю ў жыцці людзей. Ды гэта і зразумела, чалавек заўсёды знаходзіцца ў пэўным жыц.цёвым свеце, які, аднак, робіцца ўсё больш складаным. З’яўляюцца новыя лакальныя віды практыкі, не патрабуючыя ўніверсальнай стандартызацыі ведаў навыкі станочніка, майстэрства шаўца, кухарская лраца і г. д.
    Паўсядзённае пазнанне ўласцівае ўсім людзям. Адметнай яго рысай з'яўляецца непасрэднае авалоданне вопытам. Карыстаючыся рэчамі са свайго атачэння, чалавек без асаблівых намаганняў паглыбляецца ў свет штодзённага вопыту. He трэба тлумачыць , што такое лыжка альбо стол іх функцыянальная прырода раскрываецца спакваля праз сам працэс жыццядзейнасці індывіда. Атрыманыя такім чынам веды аказваюцца пабочным прадуктам практыкі.
    Апірышчам штодзённа-практычных ведаў з’яўляюцца пачуццёваперцэптыўны вопыт, натуральная мова і здарсвы сэнс. На дадзеным узроўні авалодання светам больш-менш арганічнэ спалучаюцца такія элементы свядомасці, як вера і розум. Ці не гэта меў на ўвазе вядомы рускі філосаф А. Хамякоў, калі гаварыў аб жываведзенні? Штодзённа-практычныя веды з’яўляюцца тым падмуркам, на якім узводзяцца затым гмахі спецыялізаванага пазнання.
    Абыдзённы вопыт не патрабуе для свайго замацавання і перадачы пісьмовых сродкаў. Ён здабываецца кожным для сябе. Яго распаўсюджванне магчыма праз вусныя зносіны і непасрэднае навучанне ў сумесных дзеяннях пэўным аперацыям, Па такому тыпу наладжваецца перадача вопыта ад майстра да вучня. Шырока вядомым прыкладам непасрэднага асваення практычных ведаў з’яўляецца авалод-
    ванне майстэрствам спартыўнага адзінаборства праз дэманстрацыю вопытным трэнерам назапашаных ім індывідуальных навыкаў. Вось чаму спыненне на нейкі час пэўнага віду спецыялізаванай практычнай дзейнасці можа загубіць яе наогул. Напэўна, так зніклі некалі высока дасканалыя тэхналогіі вытворчасці булата або вырабу скрыпак.
    Важна зазначыць наступнае: паўсядзённа-практычнае пазнанне ні ў якім разе не абмяжоўваецца выяўленнем характару тэхналагічных аперацый і распрацсўкай жыццёва-бытавых прапаноў, яно здольнае на досыць вялікія абагульненні. У ім можна знайсці нават цікавыя філасафемы. Такімі абагульненнямі багаты легенды і казкі, прымаўкі і прытчы, дзе апавядаецца аб спадзяваннях людзей і іх доўгу, вырашаюцца пытанні аб праўдзе і крыўдзе, прадметам руплівага аналізу становяцца людская доля і лёс чалавечых спраў.
    Нельга сказаць і аб тых межах, якія пазнанне прынцыпова не здольна пераадолець, застаючыся на паўсядзённа-практычным узроўні. Сярод іх фрагментарнасць ведаў, авалоданне толькі знешнім бокам рэчаў і працэсаў і немагчымасць спасцігнуць нябачныя сувязі, а тым больш законы. Нарэшце, супярэчліваць некаторых выказванняў. Вось адзін толькі прыклад. Хто не ведае прымаўку „разлука каханне беражэ”? Але ж кажуць і па-другому : „Знік з вачэй і з сэрца вон!” і хоць кожнаму зразумела процілегласць гэтых меркаванняў, імі ўсё-такі карыстаюцца.
    Надзвычай цікавым данавуковым спосабам даследавання з'яў прыроды і самога чалавека з’яўляецца так званая народная або этнічная навука. Існуюць народная медыцына, метэаралогія, агракультура, архітэктура і інш. Этнанавукі з’яўляюцца вынікам акумуляцыі разнастайных звестак аб якой-небудзь галіне практычнай дзейнасці. Нашы продкі ўзводзілі піраміды і палацы, рабілі доўгія вандроўкі па марах і акіянах, паляпшалі пароду жывёл, вылечвалі цяжкія захворванні, паспяхова займаліся земляробствам. Ва ўсіх гэтых справах ім дапамагаў багаты практычны вопыт, які прадстаўляў нейкую сукупнасць прыкмет, парад,рэцэптаў, звычак і рытуалаў, Носьбітамі такога вопыту напачатку станавіліся ведуны, чараўнікі, шаманы і жрацы. Вылучэнне прывілеяванай касты, прадстаўнікі якой выкарыстоўвалі народныя навукі, надавала сакральны характар ведам.
    Нашы старажытныя папярэднікі ўмелі пільна ўглядацца ў прыроду і заўважаць нават самыя дробныя дэталі ў тым, што адбывалася навокал. Рускія паморы шмат стагоддзяў хадзілі без компаса па паўночных марах. Яны добра ведалі напрамкі пануючых вятроў, характэрныя асаблівасці марскіх плыняў, размяшчэнне астравоў і водмелей, што служыла дастаткова надзейным арыенцірам у цяжкіх вандроўках. Здабытыя практычным шляхам веды ў многіх выпадках аказваюцца досыць эфектыўнымі, іх выніковасць часам нават уражвае.
    Але чаму ж тады да народнай навукі многія сёння адносяцца з вялікім недаверам? Хто не ведае выпадкаў, калі народных лекараў
    называлі шарлатанамі? Справа, мусіць, у тым, што народная навука гэта сплаў шматвяковага практычнага вопыту са своеасаблівым светаразуменнем. Прырода паўстае ў такім выпадку, як дом чалавека, што ўвогуле справядліва. Але ж чалавеку пры гэтым адводзіцца асобае месца ў свеце, дзякуючы чаму ён робіцца кропкай засяроджання сілавых ліній сусветнага кругавароту. Адсюль атрымліваецца прынцыпова няверная выснова, нібы ўздзейнічаючы на чалавека, можна ўплываць тым самым на хаду сусветных падзей. Прад намі небывалая сітуацыя, калі аб ектыўныя веды нейкім цудам жывуць побач са звышнатуральнымі ўяўленнямі.