Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
Да месца нагадаць, што суадносіны чалавека з навакольным асяроддзем апасродкаваны вырабленымі людзьмі штучнымі прадметамі, з дапамогай якіх адбываеца ўздзеянне на аб ект і спасціжэнне падчас такіх кантактаў яго якасцей. Уцягнутыя ў чалавечую дзейнасць рэчы пачынаюць выяўляць свае функцыянальныя ўласцівасці. Карыстаючыся сякерай старажытны працаўнік упэўніваўся, што гэта рэч здольна перасекчы дрэва, а яго суродзіч паляўнічы пачынаў цаніць дзіду з вострым наканечнікам, якая добра паражае дзічыну.
Менавіта практыка і ёсць той лаз скрозь бар’ер, карыстаючыся
якім суб’ект пранікае ў прыроду аб’екта. Практыка цудоўным чынам лучыць, здавалася б зусім не сумяшчальныя ўласцівасці: яна з’яўляецца матэрыяльным працэсам і адначасова змяшчае духоўныя элементы ў форме мэт, нормаў, планаў і т. п. У практыцы звіваюцца аб'ектыўныя і суб’ектыўныя моманты.
Але чалавек не здольны ў адзіночку карыстацца раэгалінаванай і шматфункцыянальнай сістэмай штучных прадметаў. Ён наладжвае шырокія грамадскія сувязі і адносіны. Пазнаючы свет, чалавек выкарыстоўвае веды і вопыт папярэдніх пакаленняў, выпрацаваныя грамадствам формы мыслення і практычнай дзейнасці, створаны калектыўнай творчасцю народа язык. Вобразна кажучы, на кожнай ступені развіцця грамадства чалавек глядзіць на свет праз „люстэрка”, атрыманае ў спадчыну ад папярэдніх пакаленняў людзей, праз прызму іх ведаў, культуры і сацыяльных адносін.
Паколькі кожнае новае пакаленне, выходзячы на гістарычную арэну, уключаецца ў новыя сувязі з прыродай у больш развітыя сацыяльныя адносіны з новымі патрэбамі, мэтамі і імкненнямі, то яно вымушана ставіць і рашаць новыя праблемы, а значыць, і ствараць новыя формы дзейнасці і новыя напрамкі навуковых даследаванняў. Так у нашы дні ўзнікла генная інжынерыя, выдатна спалучаючая найноўшыя дасягненні біялогіі з сельскагаспадарчымі тэхналогіямі і медыцынскай практыкай. Калі ж вопыту папярэдніх пакаленняў у рашэнні толькі ўзнікшых праблем аказваецца недастаткова, з’яўляецца неабходнасць у невядомых раней формах дзейнасці, у адкрыцці законаў, якія апісваюць раптам прыкмечаныя асаблівасці руху, прыроды, грамадства і мыслення. Такім чынам у працэсе гістарычнага развіцця суб’ект уздзейнічае на аб’ект пазнання і змяняе яго, змяняючы ў той жа час і самога сябе.
Зробім выцякаючыя з суадносін паміж суб’ектам і аб ектам пазнання высновы. Аб ект невычарпальны па сваёй структуры, уласцівасцях і функцыянальных праяўленнях. Тады як суб ект на кожнай гістарычнай ступені свайго быцця абмежаваны індывідуальнымі ўмовамі існавання, а таксама сацыяльна і культурна вызначанымі метадамі, формамі і матэры»льнымі сродкамі пазнавальнай дзейнасці. Гэта выклікае супярэчнасць паміж суб’ектам і аб’ектам. Але ж суб’ект здольны да развіцця Вось чаму пазнанне аказваецца безупынным і патэнцыяльна бясконцым працэсам, у ходзе якога ўказаная супярэчнасць то вырашаецца, то зноў узнікае.
Адным з вынікаў узаемадзеяння суб’екта і аб екта пазнання з’яўляецца пазнавальны вобраз, які можа быць як пачуццёвым зялёнае, цвёрдае, горкае і г. д., так і абстрактным белізна, акружнасць, сіла току і т. п. Вобразы нясуць веды аб прадметах, акружаючых чалавека. Істотным для вобраза з яўляецца яго падабенства да аб’екта, які чалавек пазнае. Нельга, аднак, забываць што вобраз існуе ў ідэальнай форме, як пэўная інфармацыя аб прадмеце. Падабенства вобраза да аб екта ніколі не можа быць поўным аб ект заўсёды багацей, чым яго вобраз. А веды заўсёды носяць канкрэтна-гістарычны і канкрэтна-культурны характар. He дзіва, што чым больш развітая асоба, тым
змястоўней яе вобразы. Усім вядома, што нават успрыняцце адной і той жа карціны рознымі людзьм можа вельмі адрознівацца. Форма вобраза залежыць ад стану органаў пачуццяў чалавека і ад яго культурнага развіцця. Разам з тым вобраз аб’ектывен па ягоных крыніцах, зместу і выніку.
Пазнавальны вобраз фіксуецца з дапамогай знакаў, дзякуючы чаму ён атрымлівае пачуццева-матэрыяльнае ўвасабленне. Праз знакі можна абменьвацца інфармацыяй і каардынаваць дзейнасць многіх людзей. Знакавыя сістэмы гэта аснова культуры. Паколькі мова, як і некаторыя прадметы (карта, чарцеж, матэматычныя і фізічныя сімвалы\ перадае нейкую нфармацыю, то і яна выконвае функцыю знака. Знак гэта такі матэрыяльны прадмет, які ўказвае на другі прадмет і служыць для перадачы пэўнай інфамацыі аб ім. У гэтым сэнсе ролю знакаў могуць выконваць самыя звычайныя прадметы, дзеянні ці працэсы. Лясны дым нясе нам інфармацыю, што дзесьці гарыць вогн.шча або здарыуся пажар. Прадмет можа выконваць ролю знака таксама тады, кал; яму загадзя нададуць пэўнае значэнне. Паласаты чыгуначны шлагбаум, белы медыцынскі халат не проста карысныя рэчы, але знакі, якія забараняюць пераезд, або ўказваюць на прыналежнасць да медыцынскага персаналу.
Натуральная звычайная мова гэта асаблівая, спецыфічная знакавая сістэма, выражаная ў знаках -словах. Натуральная мова з’яўляецца універсальным сродкам зносін. Яна гнуткая і пластычная можа не толькі фіксаваць і перадаваць веды. але і выяўляць самыя тонкія пачуцці. Натуральная мова развіваецца і ўдасканальваецца.
Цікава ведаць, што існуюць яшчэ і нямоўныя знакі. Большасць з іх з яўляецца штучнымі ўтварэннямі знакі-копіі: фатаграфіі, адбіткі выкапнёвых раслін; знакі-сігналы; фабрычны гудок; знакі-сімвалы: выява ўзброенага вершніка на беларускім гербе і г. д.
Тое на што ўказвае знак, або тая інфармацыя аб прадметах, якая перадаецца з яго дапамогай, з яўляецца значэннем знака. Знак і яго значэнне заўсёды знаходзяцца ў адзінстве: няма знакаў без значэння і наадварст. Інакш не было б наогул патрэбы ў знаках.
Як скарочанае і абагульненае значэнне пэўнага аб екта знак выступае ў якасці адзінкі абстрактнага мыслення. Адносная незалежнасць знакаў ад абазначаемага імі зместу дапамагае ходу лагічнага мыслення. Яна дае магчымасць замацаваць якую-небудзь агульную ўласцівасць аб екта за пэўным гукам ці графічным начартаннем, мысленна аддзяліць яе ад прадмета і свабодна аперыраваць ёю ў сваіх думках.
Вялікую цікавасць для гнасеалогіі прадстаўляюць штучныя, ці, як іх яшчэ называюць, сімвалічныя мсвы. Яны ўтвараюцца для строга вызначаных мэт, найперш у навуковым газнанні. Штучныя мовы вылучаюцца адназначнасцю тэрмінаў без чаго немагчыма дасягнуць высокай дакладнасці, спецыяльнымі правілам: ўтварэння языковых канструкцый што дазваляе чыста лагічным шляхам рабіць навуковыя адкрыцці, сціснутасцю інфармацыі гэта вельмі зручна для яе зберажэння і трансляцыі.
Навука нашых дзён немагчыма без прымянення складаных знакавых сістэм. Добра вядома, як шырока яна выкарыстоўвае матэматычныя метады і не толькі для вывучэння прыродных з'яў, але і для аналізу сацыяльных працэсаў. Сучасная сацыялогія, напрыклад, абавязкова карыстаецца матэматычным апаратам пры даследаванні сацыяльных сістэм. Але трэба памятаць, што штучная мова склалася на аснове натуральнай і можа функцыянаваць толькі ў адзінстве з ёю.
Відавочна, што толькі ў грамадстве з’яўляецца суб’ект практычнай, а разам з тым і пазнавальнай дзейнасці. Вырваныя яго дзейснай актыўнасцю са свайго натуральнага быцця прадметы, не выключаючы пачуццяў і думак, становяцца аб’ектам пазнання. Праз штучныя прадметы, якія разам утвараюць „неарганічнае цела цывілізацыі”, суб’ект упэўнена пашырае кантакт са сваім атачэннем, спасцігаючы пры гэтым новыя з’явы. Магутным стымулам пазнавальнай дзейнасці суб’екта выступае культура, якая надае сэнс яго намаганням і праз знакавыя сістэмы ажыццяўляе кааперацыю пазнавальных высілкаў людзей, лучыць здабытыя ў мінулым веды і формы мыслення да сучаснасці і накіроўвае дух чалавека ў будучыню.
ПАЧУЦЦЁВАЯ ІРАЦЫЯНАЛЬНАЯ СТУПЕНІ ПАЗНАННЯ. ТВОРЧАЯ АКТЫЎНАСЦЬ ЧАЛАВЕЧАГА ДУХА.
Калі звяртаешся да стасункаў чалавека як суб’екта пазнання з ведамі, то заўважаеш надзвычай складаны шлях атрымання апошніх. Мы бачым вачыма, што ліст дрэва зялёны. Нашыя вушы чуюць музыку, адзначаючы яе тэмбр, танальнасць і сугучнасць. Такім чынам прамое сутыкненне з прадметнай рэчаіснасцю ўжо дае нам аб ёй пэўныя звесткі ў выглядзе колераў, гукаў,
формаў, памераў і г. д. Зусім іншая інфармацыя атрымліваецца, калі мы пачынаем, аб нечым разважаць. Яна прадстае, напрыклад, як паняцце мінерала ці як думка аб сутнасці парламентскай формы
кіравання дзяржавай. Тут ужо вычляняецца прыхаваная ад непасрэднага бачання рэальнасць. Вядомы таксама шматлікія выпадкі раптоўнага і нечаканага спасціжэння аб’екта. Вопытны ўрач здольны па аднаму вонкаваму выгляду пацыента зрабіць дастаткова дакладны дыягназ. Гэта вельмі цікавы і дужа важны, але маладаследаваны яшчэ пазарацыянальны (ад лацінскага „рацыя" розум) спосаб
пазнання.
Першыя спробы вылучыць і апісаць розныя шляхі набыцця ведаў былі зроблены яшчэ ў антычнай гісторыі. Старажытныя мысліцелі звярнулі ўвагу на пачуццёвае і рацыянальнае спасціжэнне быцця і прызналі іх галоўнымі ступенямі працэсу пазнання.
Пачуццёвае пазнанне гэта адлюстраванне органамі пачуццяў чалавека матэрыяльных з’яў, якія так ці інакш уздзейнічаюць на іх. Яно магчыма, дзякуючы ўзаемадачыненням дзвюх сістэм знешніх агентаў сенсорнага раздражнення і органаў пачуццяў чалавека. Гэтыя стасункі выклікаюць цуда пераўтварэння матэрыяльнага
ўздзеяння ў суб’ектыўны вобраз прадмета. Чалавек раптам пачынае спасцігаць уласцівасці той рэчы, з якой у яго адбыўся кантакт. Гэта тлумачыцца ўцягнутасцю пачуццёвага пазнання ў сукупную чалавечую дзейнасць у якасці яе неабходнага звяна. Вось чаму пачуццёвая актыўнасць носіць выбіральны характар, скіравана на значныя для дзейнасці суб’екта фрагменты рэальнасці. Любы аб’ект з’яўляецца невычарпальнай крыніцай інфармацыі. Але мы вылоўліваем з яе найперш тое, што нас цікавіць. Астатняе ж разглядаем як інфармацыйны шум, які перашкаджае даследаванню аб’екта. Пры гэтым вялікую ролю выконвае папярэдне назапашаны вопыт -ён накіроўвае нашу ўвагу на жыццёва важныя з’явы. Даўно вядома, што без ідэй у галаве не ўбачыш і факта. Наш вопыт уплывае нават на змест пачуццёвага адлюстравання добры мастак адрознівае самыя тонкія адценні каляровай гамы, на што не здатны звычайны чалавек. Тут сказваецца таксама і тып культуры, і эпоха, у якую жывуць людзі. Калі нашаму далёкаму продку пячорнаму жыхару трапляў у рукі залаты самародак, то ён, напэўна, адзначаў толькі важкасць ды дзіўны бляск гэтага прадмета і зусім не заўважаў рысы, вядомыя амаль кожнаму нашаму сучасніку, што гэта метал з высокай цёплаі электраправоднасцю, вельмі пластычны і надта трывалы супраць уздзеяння агрэсіўных рэчываў.