Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
Вось чаму вельмі надзённай аказваецца ў наш час праблема вылучэння аб’ектыўных ведаў з містычнай абалонкі, іх арганічнае уваходжанне ў сучасную навуку. Што гэта магчыма сведчыць паслугоўванне медыцынай традыцыйнага кітайскага лячэння акапунктурай. Важна толькі пазбегнуць двух крайнасцей механічнага непрыняцця дасягненняў народнай навукі або перабольшання яе вартасці. У абодвух выпадках вынікі аднолькава благія, калі невядома, што горш: ці то страта багатых духоўных скарбаў, ці то пераўтварэнне этнанавукі ў псеўданавуку.
Вельмі супярэчлівая роля ў гісторыі грамадства належыць знешнім для навукі ведам. Некаторыя з іх намнога старэй за навуку. Шмат тысячагоддзяў налічвае, напрыклад, магія. Ёю карысталіся яшчэ на золку чалавечага грамадства. Час ад часу ўзмацняецца інтарэс да астралогіі, экстрасенсорыкі і т. п. Сёння такога рода веды займаюць тыя інтэлектуальныя нішы, якія не асвоены навуковым пазнаннем.
Задача філасофіі зразумець і растлумачыць сацыяльна-культурны змест пазанавуковых ведаў. І тут расчыняюцца цікавыя і нават парадаксальныя акалічнасці. Даследчыкі сцвярджаюць што накіраванасць магіі на звышпрыродны пачатак з’явілася, па сутнасці , выдатным адкрыццём сацыяльнасці пазнання (Касавпн П. Т. Магня: ее мннмые открытмя н подлмнные тайны // Заблуждаюіцмйся разум. М., 1990. С. 69). Магія ўсталёўвала ўпэўненасць старажытнага чалавека, што не ўсё залежыць ад прыроды, а есць яшчэ нейкія суб ектыўныя сілы, карыстаючыся якімі ён можа досыць эфектыўна ўплываць на розныя падзеі. Добра вядома таксама пазітыўная роля астралогіі ў развіцці астранамічных назіранняў і ўдасканаленні тэхнікі матэматычнага вылічэння. Але не менш вядомы і дарэмныя намаганні чарадзеяў выклікаць дождж з дапамогай заклінанняў, ці поўная бездапаможнасць астролагаў растлумачыць, якім чынам усталёўваецца сувязь паміж зямнымі падзеямі і нябеснымі з явамі.
Пазанавуковае пазнанне можна класіфікаваць, раздзяліўшы яго на паранармальнае плеўданавуковае дэв;антнае. Прыхільнікі паранармальнага пазнання лічаць навуковыя метады ?анадта грубым'. Яны зыходзяць з думкі, што звычайныя з’явы есць толькі знешняя абалонка нейкіх патаемчых прыродных і псіх;чных сіл йьгв ць якія можна не інакш, як шляхам містычнага сузірання. Дэ паранармальнага пазнання адносяць. v прыватнасці, алхімію, астралогію, парапсі-
халогію. Нягледзячы на вельмі спрэчную светапоглядную аснову, паводле якой любыя падзеі вызначаюцца пранізваючымі космас духоўнымі сіламі і сувязямі, тут таксама сустракаюцца цікавыя ідэі і меркаванні. Найперш трэба адзначыць ідэю цэласнасці светабудовы. Паранармальныя веды як феномен культуры выконваюць розныя функцыі: практычную, прагноза, эмацыянальна-псіхалагічную, крытычную. У прэрагатыву шамана, напрыклад, уваходзіць пазбаўленне хворага ад немачы, астрслага прадбачанне будучага. іншая справа, наколькі якасна гэта робіцца.
Псеўданавуковая дзейнасць знешне нагадвае навуковае даследаванне. Яе прыхільнікі збіраюць факты, вылучаюць гіпотэзы і імкнуцца іх абгрунтаваць. Тыповай псеўданавукай з'яўляецца уфалогія. Чым жа адрозніваецца псеўданавука ад сапраўднай навукі? Найхарактэрнейшымі яе рысамі з’яўляюцца адсутнасць крытычнага падыходу да разглядаемага матэрыялу, адвольнае тлумачэнне тэкстаў, ігнараванне законаў і імкненне праз сцэнарый абгрунтаваць сваю пазіцыю.
Дэвіантнай лічыцца такая пазнавальная дзейнасць, якая карыстаецца нязвыклымі метадамі. У свой час геаметрыя Лабачэўскага была дэвіантнай. Паказальна таксама адкрыццё генетычных законаў Г. Мендэлем. Пры жыцці вучонага яно не было заўважана. Спатрэбілася некалькі дзесяцігоддзяў, пакуль генетыка зацвердзілася як навука. Ёсць нейкі трагізм у дзейнасці першалраходцаў навукі. Патрэбны пэўныя спрыяльныя ўмовы, каб дэвіантныя веды знайшлі прызнанне навуковага сулольніцтва.
Неабходна ведаць, што ў данавуковага і пазанавуковага пазнання дваякая сутнасць. Тут нямала заведама недарэчных ідэй, пустых захапленняў і неабгрунтаваных сцвярджэнняў. Але ж ёсць таксама шмат цікавых назіранняў, карысных парад і цудоўных здагадак. Менавіта адсюль бярэцца значная, калі не большая, частка ведаў аб рэчаіснасці. Назапашаны ў гэтых сферах пазнавальнай дзейнасці волыт аказвае вялікую паслугу навуцы, якая яго лерапрацоўвае і асэнсоўвае.
Што датычыць асабіста навуковага пазнання, то яно вылучаецца мэтанакіраваным пошукам новых ведаў, здабыча і нават вытворчасць якіх становіцца яго адметнай рысай. Калі ненавуковае пазнанне занадта прагматычна і нават уцілітарна згадаем хаця б абяцанні Т. Д. Лысенка неўзабаве атрымаць незвычайны від злакаў разгалінаваную пшаніцу, то навука можа цікавіцца з'явай незалежна ад яе выкарыстання ў сучаснай вытворчасці. Але гэта аказваецца сапраўды цудоўнай уласцівасцю, дзякуючы якой навука здольна заглядваць у заўтрашні дзень і назапашваць інтэлектуальны матэрыял для практыкі будучага. Мендэль, мусіць, і не думаў, што яго адкрыццё некалі паспрыяе з’яўленню такой галіны практычнай дзейнасці, як генная інжынерыя.
Крытэрыем навуковасці ведаў з яўляецца іх аб’ектыўная ісціннасць і вытлумачальнасць. Уводзімыя ў навуку палажэнні павінны быць дастаткова абгрунтаваны. Навуковыя веды, як правіла, сабраны
Ў пэўную сістэму. Яшчэ адной прыкметай навуковага пазнання з’яўляецца сутнасны характар атрымліваемых ведаў, закранаючых карэнныя вызначальныя якасці даследуемых прадметаў. Навука карыстаецца спецыфічнаю мовай, якая патрэбна ёй для ўстаранення неадназначнасці тэрмінаў. Акрамя таго, штучная мова навукі служыць добрым сродкам для фармальнага аналізу э'яў. Навуковыя веды маюць усеагульную значымасць, бо прыгодны для паўсюднага выкарыстання і валодаюць безасабовым характарам.
Больш падрабязна сутнасць навукі, яе формы і метады будуць разгледжаны ў наступнай лекцыі. У якасці абагульнення зазначым: развіццё навукі зусім не адмаўляе і не ліквідуе іншыя формы пазнання свету. Важна толькі зразумець, што і як можа навука, а што і чаму ўзнікае і вырашаецца на іншых узроўнях духоўна-культурнай творчасці.
ПРАБЛЕМА СУБ’ЕКТА І АБ’ЕКТА ПАЗНАВАЛЬНАГА ДЗЕЯННЯ. СОЦЫЯКУЛЬТУРНАЯ АБУМОЎЛЕНАСЦЬ ПРАЦЭСУ ПАЗНАННЯ.
Грунтоўнай праблемай гнасеалогіі з’яўляюцца ўзаемаадносіны паміж суб’ектам і аб’ектам пазнавальнай дзейнасці, якія вылучаюцца ў працэсе практыкі. He так лёгка, як здаецца на першы погляд, зразумець, хто ж пазнае і што ён пазнае. У гісторыі філасофіі наконт гэтага распачалася шматвяковая дыскусія. Знакаміты мысліцель Дэмакрыт быў перакананы, што пазнае асобны індывід, дзякуючы сваім прыродным уласцівасцям. Але якім чынам пераадольваецца бар’ер, што аддзяляе
рэчы ад чалавека? На думку Дэмакрыта ўсё даволі проста аб’ект непасрэдна ўздзейнічае на органы пачуццяў чалавека. Атрымліваецца, быццам матэрыяльная з’ява напрасткі ўваходзіць у склад ведаў. Аднак Дж. Берклі заўважыў тут супярэчнасць.
Ён адзначыў і гэта правільна што непасрэдна чалавеку дадзены толькі яго пачуцці. Значыць, і параўноўваць можна ні што іншае як адны пачуцці з другімі. Але такім чынам свет аказваецца замкнёным чалавечай суб’ектыўнасцю. Калі паслядоўна трымацца гэтых разважанняў, тонеўзабаве прыходзім да дзіўнай высновы: суб’ектам пазнаня з’яўляецца індывідуальная свядомасць, а аб’ектам будзе змест той жа свядомасці. Перад намі антыпод канцэпцыі Дэмакрыта. Калі ў Дэмакрыта як суб’ект, так і аб'ект суць матэрыяльныя ўтварэнні, то ў Берклі, наадварот, абодва яны ідэальныя. Між іншым у апошняй канцэпцыі з’яўляецца адзін прынцыпова новы момант суб'ект ў адрозненне ад вучэння Дэмакрыта ўжо не з’яўляецца пасіўным сузіральнікам, а актыўным творцам духоўнага свету. Аднак канцэпцыя Берклі панесла і важкую страту, калі адмовілася ад прынцыпа
адлюстравання.
У філасофіі новага часу адбываецца ўсведамленне, што пазнанне
змяшчае ў сабе нейкія надіндывідуальныя кампаненты. Найбольш поўнае выяўленне такая думка знайшла ў працах Гегеля. Каб аб-
грунтаваць яе ён уводзіць паняцце абсалютнага духа, які і выступае ў якасці першаснага суб екта пазнавальнай дзейнасці. Дух і прырода ўтвараюць двуадзіную цэласнасць, што дае магчымасць пазнаваць унутраную логіку арганізацыі рэчаў, устанаўліваць іх сутнасць. Гегель зрабіў вялікі крок да ўразумення культурна-гістарычнага зместу адносін суб’екта да аб’екта, але гіпертрафія ўвасобленых у прадуктах чалавечай дзейнасці духоўных феноменаў дазваляла рабіць з яго тэорыі самыя містычныя высновы.
У сучаснай -насеалогіі суб ект гэта перш за ўсё грамадскагістрычная істота, адораная свядомасцю, здольная выпрацоўваць веды, карыстацца імі на практыцы, захоўваць іх і перадаваць. Такім чынам удалося пераадолець абмяжоўваўшыя сутнасць суб’екта погляды, калі ён паўставаў або ў якасці чыста біялагічнага індывіда, або як сама свядомасць, або як канцэнтрат сацыяльна-культурных элементаў духоўнай дзейнасці, што разрывала непаддзельнае адзінства яго розных іпастасей.
Бясспрэчна, што суб'ектам пазнання з’яўляецца чалавек, але толькі ў дыялектычным адзінстве яго матэрыяльных і духоўных якасцей, пры арганічным спалучэнні індывідуальна-асабовага і сацыяльна-агульнага бакоў яго істоты. Больш таго, суб’ект аказваецца складана-арганізаваным, шматузроўневым утварэннем. Суб’ектам з’яўляецца не толькі асобны індывід, але і сацыяльная група, і клас, і цалкам грамадства, прыналежнае да пэўнай гістарычнай эпохі, і нават усё чалавецтва.
У сваю чаргу тое, на што накіравана пазнавальная актыўнасць суб’екта з’яўляецца аб'ектам. Гэта могуць быць нейкія фрагменты прыроды, ці пэўныя грамадскія з’явы, ці нават феномены самой свядомасці менавіта яе вывучэннем займаецца псіхалогія ды і матэматык, як правіла, працуе з ужо гатовымі ведамі. Патэнцыяльным жа аб’ектам пазнання аказваецца ўся рэчаіснасць. Маркс звярнуў увагу, што гнасеалагічныя адносіны з’яўляюцца часткай больш шырокай сістэмы стасункаў чалавека з сусветам, якія носяць практычны характар (Гл. Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т. 3 С.1). Дэмакрыт, прынамсі, не памыляўся калі гаварыў, што аб’ект уздзейнічае на суб’ект. Але гэтага мала, каб зразумець, як знешняя рэч становіцца элементам зместу чалавечай свядомасці. Чалавек, будучы суб’ектам, сам уздзейнічае на аб ект. Менавіта актыўна-дзейнасная пазіцыя суб’екта дазваляе раскрыць прыналежныя аб екту ўласцівасці.