Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
новых з’яў, у тым ліку ідэй, законаў, тэорый.
Гнасеалагічныя суадносіны чалавека з навакольным асяроддзем спараджаюць мноства праблем, глыбока філасофскага сэнсу: што ўяўляе па сваей сутнасці пазнанне? ці даступна нам наогул спасцігнуць таямніцы быцця? як існуючыя па-за нам, рэчы, іх уласцівасц^ і адносіны раптам становяцца зместам нашай свядомасці? якая структура пазнавальнай дзейнасці? чым можна праверыць сціну? і г. д. Сістэматызаваныя адказы на гэтыя пытанні ўтвараюць тэорыю пазнання, альбо гнасеалогію. Гэта галіна філасофН вывучае ўмовы, прынцыпы, формы і дынам;ку пазнавальнай дзейнасц: чалавека.
У псторыі філасофіі рабіліся шматлікія спробы растлумачыць і абгрунтаваць прыроду пазнання Адна з першых цікавых версій належыць Дэмакрыту, у адпаведнасці з якой, ад усіх рэчаў няспынна зыходзяць найтаньчэйшыя плёнкі-копіі. Калі яны дасягаюць органаў пачуццяў чалавека. то ен іх успрымае і такім чынам даведваецца аб парадзіушым іх лрадмеце. Канцэпцыя Дэмакрыта гэта вернае ў галоўным, але наіўнае абгрунтаванне пазнання як адлюстравання. Платон трымаўся іншай пасылкі у яго на першым плане знаходзяцца 'дэ', ўяўляючыя нешта дадзенае. зыходнае. і як вынік паэнання аказваецца тольк прыпамінаннем. Гегель прызнавеў першапачатковую тоеснасць мыслення і быцця. Ён выдатна паказаў, што існуе надіндывідуальны, зліты з культурай, слой пазнання накіііталт агульных паняццяў, лагічных фігур і законаў. Кожны з гэтых знакамітых ф'лосафау заўважыў і апісаў адну з грунтоўных асаблівасцей пазнання. Але ўсе прапанаваныя тлумачэнні мелі пэуныя заганы, сутыкаліся з невырашальнымі ў іх рамках пытанням1. Для Дэмакрыта пазнаючы суб’ект гэта толькі пасіўны рэгістратар паступаючых звонку ўздзеянняў. Платон, адвольна абыходзячы праблему паходжання ідэй, аб’яўляе іх вечнымі. Атрымліваецца, быццам чалавек не мае ніякага дачынення да іх стварэння. Гнасеалогія Гегеля сустрэлася з непераадольным: цяжкасцямі пры вытлумачэнні таго, як стасуюцца нашыя веды ' матэрыяльныя рэчы. Інакш і быць не магло, бо канчатковым суб’ектам пазнання ў яго тэоры; аказваецца нв чалавек. а сусветны розум.
Даследуючы лазнавальную дзейнасць, філасофія выявіла тры асноўныя групы гнасеалагічных адносін: паміж пазнаючым суб’ектам і служачым крыніцай ведаў аб’ектам, паміж суб’ектам і ведамі, паміж ведамі і аб’ектам. Кожная з іх спараджае спецыфічныя і вельмі грунтоўныя праблемы. Для пачатку заўважым, што ў першым выпадку задача заключаецца ў тым, каб паказаць, як знешняя для свя^омасці рэч робіцца здабыткам розуму, але ўжо ў якасці яго ідэальнага зместу. Пры разглядзе другой групы адносін вырашаюцца пытанні: як існуюць веды? якія вылучаюцца ў іх прыступкі ці бакі? наколькі глыбокі і поўны іх змест? і інш. Пытанне аб суадносінах ведаў і прадметнай рэальнасці тычыцца аднаго з цэнтоальных момантаў тэоры' пазнання.
Яно скіравана на ўстанаўленне адэкватнасці ведаУ. Нашы на-
маганні ў гэтым выпадку сведчаць, што мы імкнемся высветліць ісціну або даказаць несапраўдны характар атрыманай інфармацыі.
Неабходна адзначыць, што вялікі ўклад у вылучэнні і распрацоўцы гнасеалагічных праблем у сучасны перыяд развіцця ф'ласофіі зроблен дыялектычным матэрыялізмам. Абагульняючы шматвяковы вопыт развіцця тэорыі пазнання, гэтая філасофія вылучае наступныя прынцыпы: пазнавальнасць свету, адлюстраванне ў свядомасці існуючых рэчаў і з’яў, аб’ектыўнасць ведаў, прызнанне творчай актыўнасці суб’екта пазнання.
Звяртаючыся да гісторыка-філасофскага матэрыялу, знаходзім там наконт пазнавальнасці свету тры выразна азначаныя лініі: аптымізм, агнастыцызм і скептыцызм. Аптымісты адстойваюць тэзіс аб прынцыповай пазнавальнасці як прадметнай рэчаіснасці, так і духоўных з’яў. І сапраўды, калі б чалавек не мог атрымаць больш-менш правільнае ўяўленне аб свеце, ці былі б яму даступны расшчапленне атамнага ядра, высадка людзей на месяц.вытворчасць матэрыялаў, якія аказваюцца надзіва трывалымі супраць звышвысокага ціску або тэмпературы,набліжанай да абсалютнага нуля.
Аднак знаходзяцця філосафы, якія адмаўляюць магчымасць пазнаваць свет. Адзін з класічных прадстаўнікоў агнастыцызму нямецкі філосаф і. Кант сцвярджаў, што змест нашых ведаў складаюць не знешнія рэчы, а некаторыя духоўныя феномены самога чалавека. Але чаму? Аказваецца ў пачуццёвым вопыце прадстаўлены не самі рэчы, а той спосаб, якім яны ўздзейнічаюць на нас. У дадатак наша ўспрыманне яшчэ залежыць і ад ўласцівых чалавеку форм разважання, напрыклад, паняццяў. Апошнія накладваюцца на першапачаткова апрацаваны нашымі пачуццямі матэрыял хаатычных уражанняў, у выніку чаго і з’яўляюцца веды. Такім чынам, атрымліваецца, што сапраўдны матэрыяльны свет знаходзіцца па той бок з’явы і недаступны чалавеку.
Унутраная прырода рэчы непазнавальна, яна застаецца рэччу ў сабе. Цікава, што сам Кант верыў у няспынны прагрэс чалавечага розуму граніцы вопыту, сцвярджаў філосаф, могуць бясконца пашырацца. Заўважым, што нягледзячы на агнастычныя высновы сваёй тэорыі , ён пранік ў самыя глыбіні свядомасці, дзе сталі добра бачны своеасаблівыя элементы пазнавальнай сістэмы чалавека. Яе дэталёвае апісанне зрабіла Канта вялікім рэфарматарам гнасеалогіі. Але засяродзіўшы ўвагу на суб’ектыўнай кампаненце пазнання, гэты філосаф недаацаніў яго аб’ектыўны бок. Неабходна адзначыць, што элементы агнастыцызму можна знайсці ў самых розных доктрынах сучаснай філасофіі ад неапазітывізму і фенаменалогіі да экзістэнцыялізму і неатамізму.
Што датычыць скептыкаў, то яны хоць і не адмаўляюць магчымасці пазнаваць свет, але выражаюць сумненне ў верагрднасці ведаў. Д. Юм, напрыклад, уяўляў свядомасць патокам уражанняў. Ён сцвярджаў, што прынцыпова немагчыма ні сказаць ці існуе па-за імі што-небудзь аб’ектыўнае, ні выявіць прычыны, яз<ія іх выклікалі. Таму оолю чалавечага мыслення гэты філосаф зводзіў да аперацый з тым
матэрыялам, што нам дадзен у пачуццевым вопыце.
Скептыцызм заваёўвае жыццёвую прастору і пачынае буйна квітнець у перыяд вялікіх сацыяльных зрухаў, ломкі ўсталяваўшыхся каштоўнасцей. Яго псіхалагічнай падставай з’яўляецца жаданне жыць ў звыклых умовах і насцярожанае ўспрыняцце новага. Прымітыўны скептыцызм, зрэшты, як і сляпы фанатызм, часцей за ўсё сустракаецца ў сацыяльна неразвітых індывідаў. Неабходна, аднак, зазначыць, што разумнае сумненне ў пэўных граніцах нават з’яўляецца пажаданым. Нельга на самай справе спазнаць свет без праблем, а праблемы няма без напружаных роздумаў аб існасці з’яў і рэчаў, без пошуку нязведанага і сумнення ў тым, што здавалася ўжо добра знаёмым. Сумненне разбурае састарэўшыя погляды на рэчы. Яно арганічна ўваходзіць у працэс навуковага авалодання светам.
Пазнавальны аптымізм уласцівы матэрыялізму, яго таксама прытрымліваюцца і некаторыя кірункі ідэалізму. Аб’ядноўвае іх прыняцце ідэі адзінства свету, хоць і па-рознаму вытлумачанай. Чалавек часцінка прыроды. I ен і яна збудаваны так, што людзі здольны з той ці іншай глыбінёй спасцігаць свет. Трывалае ўзаемадзеянне пам'ж чалавекам і прыродай адбываецца ў ходзе практыкі. Практыка кожны дзень і неадвержна даказвае, што па-за намі і незалежна ад нас існуюць рэчы, якія ў працэсе пазнання выкрываюць сябе, пераўтвараючыся ў факт свядомасці. Хіба без дакладных ведаў чалавек здолеў бы сёння атрымліваць тысячы штучных матэрыялаў?
Але каштоўнасць прыведзеных аргументаў не толькі ў гэтым. Практыка з’яўляецца тым звяном, якое звязвае розныя прынцыпы тэорыі пазнання. У прыватнасці, яна здольна абгрунтаваць аб’ектыўнасць ведаў. Практычная дзейнасць пераконвае нас у тым, што рэчы, прыродныя і грамадскія з’явы, а таксама знакавыя структуры існуюць самастойна, незалежна ад свядомасці чалавека. Менавіта гэта і азначае іх аб’ектыўнасць. Адсюль вынікае патрабаванне пазнаваць свет такім, якім ён з’яўляецца сам па сабе, г. зн., што рэчы і з'явы неабходна пазнаваць аб’ектыўна. Дадзены прынцып забараняе прадузятасць і адвольнае ўнясенне ў змест атрымліваемых ведаў чагосьці ад сябе.
Між тым, хоць гэта і здаецца неверагодным, пазнанне ўсё-такі ўтрымлівае суб’ектыўную кампаненту. Аб тым сведчыць яго залежнасць ад фізіялагічных асаблівасцей чалавека і назапашаных раней ведаў. На яе ўказвае таксама каштоўнасная арыентацыя суб’екта. Механізм пазнання аказваецца фантастычна складаным. Найноўшая навука і філасофія даказваюць, што чалавек здольны пранікаць сваім розумам у сутнасць канкрэтнага быцця, якое знаходзіцца па-за ім. Але пры гэтым адбываюцца цудоўныя метамарфозы, калі знешнія свядомасц' рэчы становяцца яе здабыткам. Атрымліваецца так, што аб’ектыўны свет выяўляе сябе не інакш, як ў суб’ектыўнай форме.
Наступны прынцып характарызуе пазнанне як адлюстраванне рэчаіснасці. Паняцце адлюстравання вышэй ужо разглядалася. Адзначым толькі некаторыя новыя моманты, што маюць дачыненне да пазнання як працэсу духоўнага авалодвання аб'ектам. Гэты прынцып
выражае наступнае. Па-першае, другаснасць ведаў у адносінах да аб’екта, які з'яўляецца іх правобразам. Па-другое, залежнасць зместу ведаў ад адлюстроўваемай рэчаіснасці. Па-трэцяе, пэўную адпаведнасць арыг'налу. Па-чацвёртае, дапушчэнне аб’ектыўнага існавання таго, што адлюстооўваецца.
Адлюстраванне зусім не азначае механічны рух чалавечай думкі ўслед за рэальнымі з'явамі. Пазнанне здольнае адыходзіць ад непасрэднай дадзенасці. Яно нават можа ствараць фентастычныя вобразы. Уяўленне чалавека лёгка перабудоўвае звыклы свет і тады ў свядомасці лунаюць самыя неверагодныя постаці і з явы то крылаты конь, то жанчына з целам ільва. Мусібыць, багатае ўяўленне наканавала ў далёкі старажытны час аднаму з аўтараў Бібліі вусцішную карціну Армагедона. Але логіка мыслення зрэшты рэшт паўтарае логіку матэрыяльнага быцця і таму нават самыя фантастычныя вобразы маюць нейкае дачыненне да зямных рэаліяў.
Адцягнутае мысленне не перашкаджае спасцігаць аб’ектыўную прыроду рэчаў хутчэй наадварот хаця гэта і не заўсёды відавочна. Добра вядома, што ў сярэдзіне мжулага ст. была створана матэматыкамі тэорыя груп, якая спачатку разглядалася не болей як тонкая гульня чалавечага розуму, не маючая аніякага дачынення да матэрыяльнага быцця. Але прайшоў час і, калі ўжо ў XX стагоддзі спатрэбіўся надзейны матэматычны апарат для апісання квантавамеханічных працэсаў, узгадалі аб тэорыі груп. І вось дзіва распрацоўваемыя дагэтуль паасобку дзве розныя тэорыі (фізічная і матэматычная) цудоўна пасуюцца адна да адной.