Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
Матэрыяльна-вытворчая і грамадска-гістарычная формы сацыяльна-практычнага дзеяння, хаця і з’яўляюцца асаблівымі разнавіднасцямі чалавечай акты.ўнасці, паасобку не існуюць. Гэтыя дзве найважнейшыя праявы сацыяльнага дзеяння аказваюц^сур’ёзны ўзаемны ўплыў. Змены ў адной з іх непазбежна адбіваюцца на другой. Вось чаму рэформы, якія не ўлічваюць такую акалічнасць, так цяжка ідуць, a часам нават заканчваюцца правалам.
Яшчэ адной формай практычнай дзейнасці з’яўляецца навуковы эксперымент. Яго існаванне абумоўлена ўзвышэннем сацыяльнага статусу навукі. Уцягнутая ў лрацэс матэрыяльнай вытворчасці навука вызначае яе заўтрашні дзень. Яна пастаўляе ідэі, на аснове якіх атрымліваюць жыццё новыя тэхналогіі і машыны. Навуковы эксперы-
мент дае магчымасць правяраць ісціннаць вылучаных ідэй, ацаніць іх падрыхтоўку да выкарыстання ў тых або іншых галінах сацыяльнай творчасці.
Практыка стварае неабходныя ўмовы для другіх відаў сацыяльнага дзеяння навуковага пазнання, мастацкай творчасці, філасофскай рэфлексіі і т. п. Іх развіццё, у сваю чаргу, істотна ўзбагачае практыку. Існуе мноства каналаў зваротнага ўплыву на яе духоўнай дзейнасці. Матэрылізацыя ідэй толькі адзін з іх. Звяном, якое звязвае практыку з іншымі відамі дзейнасці, з’яўляецца чалавек. Ад ягоных ведаў, умення мысліць, сілы ўяўлення і інтуіцыі ў канчатковым рахунку залежыць вынік працы. Ён бярэ ўдзел у духоўнай вытворчасці то як творца, a то як спажывец, выпрацаваных ідэй, нормаў і каштоўнасцей і такім чынам будуе ўласны Сусвет, пашырае межы духоўнага Космасу. He выпадкова, многія краіны аказваюць надзвычай вялікую ўвагу гуманітарнай падрыхтоўцы ў школах і вышэйшых навучальных установах. Музыка, выяўленчае мастацтва, філасофія развіваюць уяўленне і напаўняюць жыццё чалавечым сэнсам. Без грунтоўнай гуманітарнай падрыхтоўкі не атрымаецца ні сапраўднага матэматыка, ні біёлага, ні інжынера, ні бізнесмена, ні палітыка.
Духоўная дзейнасць дапамагае асобе знайсці цвёрдую глебу пад нагамі, адкрыць для сябе найвышэйшы сэнс жыцця. Гэта вялікая справа вядома, што ўяленні аб сэнсе асабістых дзеянняў вельмі значна адрозніваюцца нават у тых людзей, якія займаюцца адным і тым жа. Яскравай ілюстрацыяй прыведзенай думкі служыць вядомая прытча. Трох людзей спыталі, што яны робяць.
- Ці вы не бачыце? здзівіўся адзін. Вязу тачку.
- Зарабляю на хлеб сям’і, сказаў другі.
А трэці з гонарам адказаў:
- Будую Шартрскі сабор.
Верна ацаніць сітуацыю, зрабіць правільны выбар справа не менш цяжкая, чым вытачыць утулку ці распрацаваць праграму для ЭВМ.
ітак, сацыяльныя дзеянні, якія дазваляюць чалавеку „ўпісацца” ў невычарпа.льна багатыя прыродны свет і незвычайна складанае сацыякультурнае ассяроддзе, досыць разнастайныя па свайму зместу і формах праяўлення. іх аналіз прыводзіць да такіх высноў. 1. Неабходна адрозніваць матэрыяльную дзейнасць, якая рэалізуецца ў створаным чалавекам унікальным свеце штучных рэчаў, і духоўную, накіраваную на вытворчасць ведаў, мастацкіх каштоўнасцей, маральных нормаў і г. д. 2. Практыка прадстаўлена ў трох асноўных формах сацыяльнага дзеяння матэрыяльна-вытворчай, грамадска-гістарычнай і навукова-эксперыментальнай. 3. Практыка стварае неабходныя ўмовы для паяўлення іншых форм чалавечай актыўнасці і дэтэрмініруе гэты працэс. 4. Нематэрыяльная дзейнасць аказвае зваротны ўплыў на практыку як непасрэдна, калі ідэі ўвасабляюцца ў тэхніцы і тэхналогіі, у ведах і навыках спецыяліста, так і апасродкавана цераз узбагачэнне і развіццё асобы як асноўнага суб’екта практыкі.
СВЯДОМАСЦЬ
ПРАБЛЕМА СВЯПОМАСЫІ У ФІЛАСОФІІ
Многа вякоў да ХІХ стагоддзя праблема свядомасці, яе сутнасці і крыніц паходжання заставалася выключна манаполіяй філасофіі. Таму і вядомыя дасягненні ў яе навуковай распрацоўцы, асноўныя кірункі ў падыходзе да яе даследаванняў, натуральна,звязаны з філасофіяй. Што харак-
тарызуе філасофскі разгляд праблемы свядомасці?
Па-першае, разгляд яе ў рамках асноўнага гнасеалагічнага пытання; па-другое, гістарычны падыход; па-трэцяе, інтэрпрэтацыя свядомасці як фундаментальнага звяна, як рэгулятара спецыфічна чалавечага спосабу жыцця практычнай дзейнасці, якая не існуе без чалавека і чалавецтва; па-чацвёртае, як працэс аб’ектыўны, заканамерны, які не знаходзіцца за межамі сусветнага эвалюцыйнага рада; па-пятае, у сувязі з прагрэсам культуры і грамадства, як элемент сістэмы „чалавек грамадства”, па-шостае, як касмічная з’ява; і нарэшце, у арганічнай сувязі з дасягненнямі ў навуцы і практыцы.
Адной з першых спроб у вытлумачэнні прыроды свядомасці з’яўляецца першабытны анімізм (ад лацінскага аніма дух, душа). Гэта адушаўленне прадметаў прыроды, вера першабытных людзей у духаў і душу, якія нібыта з’яўляюцца рухаючым пачаткам свету і ўтвараюць усё навакольнае ад нежывых прадметаў да чалавека. Пазней пад анімізмам мелася на ўвазе вера ў вечны, бяссмяротны духоўны пачатак у чалавеку. 3 пераходам да класава-антаганістычнага грамадства анімістычнае светаразуменне склала прадпасылку рэлігійнага светапогляду і блізкага да яго ідэалізму. Забабоны, спароджаныя анімізмам (вера ў бессмяротнасць душы, у „той свет” і інш), аказаліся настолькі жывучымі, што і зараз мы яшчэ назіраем іх у якасці асноўных догмаў сучасных сусветных рэлігій.
У рацыяналізаванай форме вера ў першаснасць і вечнасць духу была ўспрынята і ідэалізмам. Нягледзячы на розніцу ў характары і тэрміналогіі рэлігійнага і ідэалістычнага светапогляду, іх аб’ядноўвае агульнасць падыходу да праблемы свядомасці. „ідэі”, „розум”, „бог” і да т. п. у іх: а) гістарычна (па часе) папярэднічаюць матэрыі, любым яе формам, станам і адносінам; б) складаюць сутнасць быцця, матэрыі і яе ўсеагульных уласцівасцей; в) існуюць незалежна ад матэрыі, з’яўляючыся вечнымі, абсалютнымі.
'менна так разумее сутнасць свядомасці („свет ідэй”, „абсалютны розум”) аб’ектыўны ідэалізм (Платон, Гегель і інш.). Прынцыпова з тых жа пазіцый падыходзіць да трактоўкі свядомасці і суб’ектыўны ідэалізм (Д. Берклі, і. Кант, Б. Расел). Розніца паміж імі з пункту гледжання гнасеалагічнага пытання філасофіі хутчэй фармальная, чым істотная. Згодна з думкамі суб’ектыўных ідэалістаў, навакольны свет ёсць „стварэнне” чалавечай свядомасці. „Звычайны
свет, піша напрыклад, Б. Расел, у якім, як мы ўпэўнены, мы жывем, есць канструкцыя часткова навуковая, часткова ж данавуковая (Б Рассел „Человеческое познанме”. М., 1957, С. 42).
Разам з тым трэба зазначыць, што за апошнія дзесяцігоддзі ўсе больш яўна назіраецца тэндэнцыя да адыходу шэрагу школ суб’ектыўнага ідэалізму ад традыцыйнай інтэрпрэтацыі сутнасці свядомасці ў бок так званага „нейтральнага манізму”. Гэтая канцэпцыя намецілася яшчэ ў 0. Конта і махістаў, але ўсебаковую распрацоўку яна атрымала ў неапазітывізме. Сутнасць яе заключаецца ў тым, што і свядомасць, і матэрыя не з’яўляецца ні матэрыяльнымі, ні духоўнымі, бо кожная паасобку ўтворана з нейтральнага элемента адчуванняў. Але, як добра вядома ў філасофіі і псіхалогіі, адчуванні ніяк не з'яўляюцца нечым пагранічным паміж матэрыяй і свядомасцю, а складаюць пачатковую, элементарную форму псіхічнага, свядомасці. Так што „нейтральны манізм” на справе абарочваецца суб’ектыўна-ідэалістычным манізмам.
Бяспленнымі аказаліся ў гэтых адносінах і намаганні дуалізму. Апошні разглядаў матэрыю і свядомасць як вечныя, самастойныя , незалежныя адна ад адной субстанцыі. У аснову свету дуалісты кладуць, такім чынам, два раўнапраўныя і процілеглыя пачаткі, якія развіваюцца паралельна, і не папярэднічаюць адзін аднаму матэрыю । свядомасць, матэрыяльнае і духоўнае, ідэальнае. Але, ізаляваўшы гэтыя два пачаткі, дуалізм пазбавіў тым самым сябе магчымасці зразумець сутнасць свядомасці. Бо калі свядомасць развіваецца незалежна ад матэрыяльнага свету і ім не абумоўлена, то нічым іншым, як звышнатуральнай яна быць не можа. Трэцяга не дадзена. A гэта ўжо містыка і ідэалізм. Дуалізм, такім чынам, калі яго паслядоўна прытрымлівацца, непазбежна вядзе да ідэалізму.
Адзіна плённым у вытлумачэнні прыроды свядомасці з’яўляецца матэрыялізм. He выпадкова навуковы прагрэс у гэтай галіне быў звязаны з развіццём матэрыялізму і прыродазнауства. Заслуга усяго дамарксаўскага матэрыялізму заключаецца ў тым, што прыроду свядомасці ен тлумачыў натуральнымі фактарамі, як уласцівасць матэрыі, і нястомна праводзіў прынцып другаснасці свядомасці ў адносінах да матэрьг. Погляды матэрыялістаў мінулых стагоддзяў на свядомасць характарызуе ўпэўненасць у бясконцых магчымасцях розуму чалавека, бескампраміснасць у баоацьбе супраць ідэалізму, рэлігіі і містыцызму. Некаторыя з дамарксаўскіх матэрыялістаў набліжаліся да разумення таго, што свядомасць ёсць уласцівасць асобым чынам арганізаванай матэрыі.
Разам з тым матэрыялісты мінулых стагоддзяў не далі паслядоўна матэрыялістычнага падыходу да рашэння праблемы свядомасці. Гэтаму перашкодзіў іх механіцызм ў метадалогіі і ідэалізм у разуменні гісторы'. Перш за ўсё яны не разумелі індывідуальна-грамадскай прыроды чалавечам свядомасці, яе грамадска-гістарычнай сутнасці, таго, што свядомасць у сваей аснове заўсёды ёсць гсамадская свядомасць, адлюстраванне грамадскага быцця людзей, рэальнага працэсу іх жыцця. У выніку яны схіляліся то да ідэалістыч-
най, то да вульгарна-матэрыялістычнай яго інтэрпрэтацыі.
Вось як, напрыклад, вырашае пытанне аб свядомасці вульгарны матэрыялізм (ад лац. вульгары просты). Яго прадстаўнікі, нямецкія філосафы К. Фогт, Л. Бюхнер, Я. Маляшот, аддаючы даніну толькі што ўзнікшаму пазітыв!зму, сцвярджал', што праблема свядомасці можа быць вырашана выключна прыродазнаўчым! навукамі, бо свяд'омасць з’яўляецца простым вынікам фіз'ялагічных прычын, яна настолькі ж матэрыяльная і рэчыўная, як і гэтыя прычыны. Нельга не прыйсці да існовы, пісаў Фогт, што „усе здольнасці, вядомыя пад назвай душэўнай дзейнасц', есць толькпрадукт мазгавога рэчыва, ці выказваючыся крыху грубей, што думка знаходзіцца амаль у такіх жа адносінах да галаўнога мозгу, як жоўць да печані...” (К. Фогт. Фнзнологмческме пнсьма СПб., 1867, С. 291.).
Сярод іншых абмежаванасцем дамарксаўскага матэрыялізму і асобных яго прадстаўжкоў неабходна адзначыць механіцызм у разуменні ўзаемасувязі мыслення і матэрыі .Так, вядомы французскі матэоыяліст ХУІІІ ст. Ламетры пісаў: „Але кал: ўсе здольнасц' душы настолькі залежаць ад будовы мозгу 1 ўсяго цела, што, па сутнасці, яны ўяўляюць сабой не што іншае, як вынік гэтан будовы, то чалавека можна лічыць досыць адукаванай машынай”. (Ламеттрм „Человек машнна”. Пзбр. соч. М.-Л., 1925, С. 225).