Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
людзьмі, з’яўляюцца вынікам практычных адносін чалавека да рэчаіснасці. Паняцце практыкі якраз і выкарыстоўваецца, каб абазначыць адмыслова чалавечы спосаб быцця. Яно выяўляе актыўныя адносіны людзей да акаляючай прыроды і ўласнага сацыяльнага свету.
Практыка сацыяльна па сваёй сутнасці, бо за ёю шматвяковы вопыт развіцця культуры, і гэта надае сэнс дзеянням чалавека. Яна была б немагчымай без аб'яднання намаганняў людзей, без абмену атрыманымі вынікамі і назапашаным вопытам, нарэшце.без сістэмы падзяляемых той ці іншай супольнасцю каштоўнасцей, якія стымулююць чалавечую актыўнасць.
Практыку можна вызначыць як мэтанакіраваную дзейнасць людзей, у ходзе якой яны пераўтвараюць прыродныя і сацыяльныя аб’екты ў адпаведнасці са сваімі патрэбамі і на гэтай аснове здзяйсняюць уласнае развіццё.
Праблема практыкі глыбокая і шматгранная. Яна ахоплівае цэлы шэраг істотна важных пытанняў: дзе схаваны вытокі актыўнасці чалавека, які спектр ягоных магчымасцей і што абмяжоўвае ягоныя памкненні, якая сувязь паміж задумкамі і вынікамі дзейнасці. Гэтыя і блізкія да іх пытанні заўсёды хвалявалі грамадскасць і служылі
прадметам філасофскага роздуму.
Рэальна практыка існуе у форме сацыяльных дзеянняў, якія накіраваны на вытворчасць матэрыяльных даброт і фарміраванне грамадскіх адносін. Такім чынам задавальняюцца патрэбы людзей у харчаванні, адзенні, прыладах працы, прадметах побыту, а таксама ў эканамічных, палітычных і прававых структурах. Менавіта з дапамогай сацыяльных дзеянняў чалавек падтрымлівае сваё фізічнае існаванне, што, безумоўна, важна ўжо само па сабе. Але справа не толькі ў гэтым. Сацыяльныя дзеянні ў рэшце рэшт забяспечваюць узнаўленне і развіцце чалавека як грамадскай і культурнай істоты.
Філасофскае значэнне паняцця практыкі заключаецца ў тым, што яно паказвае, як чалавек звязаны з рэальным светам. Іх стасункі
наладжваюцца на аснове прадметнай дзейнасці людзей з дапамогай створаных імі прылад. Практычная дзейнасць чалавека дазваляе яму пераадолець вузкія межы біялагічнага існавання. Практыка сфарміравала ў людзей здольнасць вар’іраваць свае паводзіны ў залежнасці ад канкрэтных умоў. Гэтым тлумачыцца незвычайная пластычнасць дзейнасці чалавека, асвоіўшага не толькі сушу, але таксама водныя і ваздушныя абшары планеты. Ён навучыўся жыць у самых розных геаграфічных умовах.
Практыка зрабілася таксама асновай новага невядомага пазасацыяльнаму свету спосабу атрымання інфармацыі. Людзі ўмеюць здабываць веды, якія раскрываюць аб'ектыўныя ўласцівасці з’яў. Апасродкаванае практыкай пазнанне высвечвае не толькі тую інфармацыю, што скіравана на фізічнае захаванне чалавека. Яго адметнай рысай з’яўляецца адлюстраванне такіх якасцей прадметаў, якія маюць дачыненне ўжо да вытворча-матэрыяльных або іншых сацыяльных дзеянняў. На падставе практыкі фарміруецца абстрактнае мысленне, адточваецца чалавечы розум. Практычныя патрэбы вызначаюць мэты пазнавальнай дзейнасці. Неабходнасць, напрыклад, ашчаднага расходвання электраэнергіі стымулявала распрацоўку кампазітных матэрыялаў, якім уласціва звышправоднасць. Практыка стварае і матэрыяльную базу для развіцця навукова-даследчай дзейнасці.
Паняцце практыкі дапамагае глыбей зразумець месца чалавека ў сістэме быцця, характар яго адносін да рэчаіснасці, больш дакладна апісаць сацыякультурны механізм чалавечай актыўнасці, паўней паказаць шляхі пазнання свету, грунтоўней разабрацца ў праблеме матывацыі паводзін людзей.
Філасофскае даследаванне сутнасці практыкі атрымлівае значнае падмацаванне ад навукі, якая тлумачыць і апісвае, па-першае, аб’ектыўныя якасці самога чалавека непасрэднага агента дзеяння, a па-другое, прадметнай рэчаіснасці, на якую накіравана дзейнасная актыўнасць людзей. Спасціжэнню дадзенай праблемы спрыяе таксама зварот да непасрэднага вопыту быцця грамадства, які змяшчае адчуванне жыцця, што выяўляецца ў звычках, норавах і настроях людзей, у іх сімпатыях і антыпатыях. Народная мудрасць рашуча асуджае бяздзейнасць і патрабуе нават у самых цяжкіх сітуацыях настойліва шукаць шляхі да вырашэння жыццёвых задач. He выпадкова ў Евангеллі сказана, што сярод найвялікшых грахоў лічацца журба і адчай. Трэба не аддавацца ім, а займацца справай. Багаты матэрыял аб самых тонкіх рухах душы, якая вызначае ўчынкі чалавека, дае мастацтва. Любоў і ненавісць, радасць і смутак, упэўненасць і трывога усе гэтыя глыбока інтымныя матывы чалавечых дзеянняў знаходзяць адлюстраванне ў мастацкіх творах. Але ў адрозненне ад дадзеных формаў свядомасці філасофію цікавяць занатаваныя акалічнасці не самі па сабе яна засяроджвае ўвагу на аналізу стасункаў паміж людзьмі і навакольным светам, тлумачыць, як гэта ўплывае на лёсы людзей.
Абагульняючы сказанае, зробім некаторыя папярэднія высновы. 1. Практыка з’яўляецца адмыслова сацыяльным спосабам адносін да
свету. 2. Формай існавання практыкі выступае сацыяльнае дзеянне. 3. Практычнае асваенне чалавекам рэчаіснасці стварае неабходныя перадумовіі для духоўна-тэарэтычнай дзейнасці. 4. Асноўнай функцыяй практыкі аказваецца узнаўленне і ўдасканаленне грамадскіх умоў жыцця людзей і развіццё самога чалавека.
ЭВАЛЮПЫЯ ЎЯЛЕННЯЎ АБ ХАРАКТАРЫ ЧАЛАВЕЧАЙ АКТЫЎНАСЦІ
Паступова па меры разгортвання гісторыка-філасофскага працэсу назапашваўся станоўчы матэрыял, які прыадчыняў заслону таямніцы над прыродай чалавечай актыўнасці. Першыя спробы пастаноўкі і рашэння гэтай праблемы былі зроблены ў далёкія антычныя часы. Пратагор ужо тады выказаў выдатную думку, што чалавек з'яўляецца меркай усіх рэчаў (гл. Антологмя ммровой фнлософнй. Т. I. М., 1969. С. 316). Сутнасць выслоўя Пратагора бачыцца ў тым, што прадметы тут разглядаюцца не самі па сабе, а ў кантэксце чалавечай дзейнасці. У такім выпадку і каштоўнасць іх заканамерна вызначаецца тым, як яны суадносяцца з інтарэсамі і патрэбамі людзей. Непераходны характар ідэі гэтага старажытнага філосафа заключаны ў вылучэнні надпрыродных,укаранёных у культуры,рэгулятываў паводзін чалавека.
Сярэдневечча вялікую ўвагу ўдзяляла душэўнаму ладу людзей. Лічылася, каб стаць чалавекам, патрэбна не толькі глядзець сабе пад ногі, як гэта робіць і жывёла, але часам паднімаць галаву і пазіраць на нябёсы, звяртаючыся да вышэйшых ісцін. Засяроджанасць на духоўных якасцях чалавека спрыяла асэнсаванню ім сваёй індывідуальнасці як асновы актыўных адносін да свету. Дзейнасная існасць чалавека знаходзіла выяўленне ў пастулаце аб свабоднай волі, згодна з якім усе ўчынкі людзей тлумачацца найперш унутранымі матывамі. Людзі самі аўтары як добрых, так і злых спраў, а пагэтаму нясуць за іх усю адказнасць.
У філасофіі Новага часу паслядоўна праводзіцца ідэя актыўнасці суб’екта які фарміруе аб’ект. Пад суб’ектам тады разумелі адораных розумам лкздзей. Пазнаючы свет аб’ектаў, яны могуць бясконца перабудоўваць рэчаіснасць і набліжаць яе да ідэалу. Новыя адносіны да чалавечых дзеянняў зрабіліся асновай фарміравання праектыўнай культуры, скіраванай на пераўтварэнне свету. Прырода з узведзенага богам храма, як думалі ў сярэднія вякі, раптам ператвараецца ў аграмадную майстэрню. Рацыяналізаваныя дзеянні людзей ствараюць тэхнагенную цывілізацыю, якая дасягнула вялікіх поспехаў у развіцці навукі, тэхнікі і матэрыяльнай вытворчасці. Аднак адрыў суб’екта ад аб’екта, характэрны для светапогляду таго часу, не застаўся беспакараным адбываецца адчужэнне людзей ад прыроды і сацыяльных інстытутаў. Перавагу атрымліваюць агрэсіўна-валюнтарыстычныя адносіны да свету, якія вельмі драматызавалі гісторыю. Іх трагічныя вынікі ў выглядзе разбуранай прыроды і нябачаных сацыяльных катастроф не ўдалося пераадолець да гэтага часу.
К. Маркс ажыццявіў справядлівую крытыку працэсу адчужэння чалавека. Бясспрэчнай заслугай гэтага даследчыка з’яўляецца абгрунтаванне грамадскага характару чалавечых дзеянняў. Але сацыяльны бок дзейнасці атрымаў у ягоных працах гіпертрафіраваны від. Грамадства, сапраўды, шмат у чым фарміруе чалавека, вызначае ягоныя запыты, густы і схільнасці, але ж не безумоўна. Сацыяльнае праламляецца ў чалавека скрозь прызму яго індывідуальнага светапогляду, менавіта пагэтаму асоба выбарачна адносіцца да тых падзей, што адбываюцца навокал.
Арыгінальную канцэпцыю характару чалавечай актыўнасці выпрацавала філасофія рускага касмізму. Яе буйнейшы прадстаўнік М. Фёдараў здолеў пераканаўча паказаць абмежаванасць тэхнагеннай цывілізацыі, якая ў пэўных умовах вядзе да машынізацыі чалавечых дзеянняў, пагражае разбурэннем прыроды і духоўным апусташэннем людзей. Чалавек месціцца ў прыродзе, якая служыць яму домам. Разам з тым прырода з’яўляецца ўсеагульным аб’ектам дзейнасці людзей. Вось чаму перамены ў прырсдзе, дасягаючы пэўнага маштаба, абавязкова сказваюцца і на чалавеку як часткі гэтай прыроды. Такім чынам, Фёдараў спрабуе пераадолець разрыў паміж суб’ектам і аб’ектам дзеяння, які ўзнік у заходнееўрапейскім менталітэце, Ён абгрунтаваў новую думку аб неабходнасці аб’яднаць намаганні людзей не вакол палітычнай, а вакол экалагічнай ідэі, якая па сённяшні дзень захоўвае ўсю сваю актуальнасць. (гл. Фёдоров Н. Ф. Сочннення. м„ 1982. с. 475).
істотны ўклад у распрацоўку разглядаемай праблемы зрабіў вядомы нямецкі даследчык М. Вебер. Ён вылучыў сацыяльнае дзеянне ў самастойны прадмет вывучэння. Яно разглядаецца Веберам як працэс міжіндывідуальных зносін, якія ажыццяўляюцца на аснове пэўных нормаў. Вебер і яго паслядоўнікі імкнуліся зразумець, што забяспечвае стабільнасць сацыяльнай сістэмы, а што чыніць ёй заняпад.
Думаецца, аднак, што прыхільнікі гэтай канцэпцыі вельмі завужаюць паняцце сацыяльнага дзеяння, абмяжоўваючы яго толькі міжіндывідуальнымі зносінамі. У іх выпадаюць з поля зроку інструментальныя дзеянні, якія накіраваны на змяненне прадметнага асяроддзя. Неабходна таксама адзначыць, што абсалютна ўстойлівае грамадства ўяўляе сабой ідэалізацыю. Рэальныя сацыяльныя сістэмы звычайна ў той ці іншай меры адкрытыя для перамен. Гістарычная практыка пераканаўча сведчыць, што кансервацыя сацыяльных інстытутаў і жорстскае ўнармаванне грамадскіх адносін блакіруе шляхі развіцця сацыяльнай сістэмы, і настае момант, калі адбываецца яе стагнацыя. У выпадку затрымкі рэформаў такой сістэмы, яна пачынае аганізаваць і фіналам робіцца гібель пэўнага грамадства. Цікава, што сучасная теорыя неўраўнаважаных сістэм (а да іх належыць і грамадства) прыводзіць да высновы, згодна з якой устойлівасць і няўстойлівасць сістэм узаемна падтрымліваюць адна адну. У той час як высокая ўстойлівасць ці раўнавага сістэмы ствараюць тупіковыя варыянты яе