Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
СПЕНЫФІКА ПРАКТЫЧНАГА АСВАЕННЯ СВЕТУ ЧАЛАВЕКАМ
Практыка як адмысловая сістэма адносін чалавека да свету мае досыць складаную будову. Яе важнейшымі кампанентамі з’яўляюцца суб’ект і аб’ект дзеяння. Пры гэтым суб’ект утварае актыўны, а аб’ект пасіўны бок узаемадачыненняў. У якасці суб’екта сацыяльнага дзеяння чалавек аказваецца цэнтральным элементам разглядаемай сістэмы. Патрэбна адзначыць, што ў гэтым сэнсе ён ужо не проста біялагічная істота яго прыродныя ўласцівасці, безумоўна, захоўваюцца, але яны вельмі мяняюцца пад уплывам сацыяльных сувязей, роля якіх з цягам часу ўсё больш узрастае. Адносіны людзей да прыроды залежаць найперш ад эканамічнай, палітычнай і сацыяльнай структур грамадства, ад існуючых у ім сацыяльных інстытутаў. Такім чынам, узаемадачыненні
чалавека і прыроды апасродкаваны іншымі людзьмі, разнастайнымі сацыяльнымі сістэмамі, а таксама грамадскімі адносінамі, якія склаліся на дадзены час. Усё гэта сведчыць аб складанасці самога суб’екта практыкі. Ім з’яўляецца і асобны індывід, і сацыяльная група, і нават усё чалавецтва. У якасці суб’екта могуць дзейнічаць таксама сацыяльныя інстытуты і грамадскія арганізацыі.
Неабходна падкрэсліць, што менавіта канкрэтны сацыяльны „арганізм” ініцыіруе патрабаванні, якія вызначаюць ягоны стан і ўказваюць на тыя знешнія прадметы і з’явы, што ўтвараюць неабходныя ўмовы яго існавання і развіцця. Мноства ўласцівых суб’екту патрэб служаць своеасаблівым сепаратарам, які вылучае тыя з’явы, •што маюць для яго пэўнае значэнне. Менавіта яны з’яўляюцца патэнцыяльнымі аб’ектамі практыкі.
Трэба зазначыць, што аб’ектамі практычнай дзейнасці могуць быць як прыродныя з’явы, так і сацыяльныя інстытуты. іх класіфікуюць у залежнасці ад той функцыянальнай ролі, якую яны выконваюць. Адпаведна вылучаюць прадметы, сродкі і прадукты сацыяльнага дзеяння. Наяўнасць сродкаў дзейнасці, найбольш важнымі з якіх з’яўляюцца прылады працы, сведчыць, што адносіны людзей да прыроды апасродкаваны яшчэ і створанымі імі прадметамі, якія служаць праваднікамі іх уздзеяння на натуральныя рэчы.
Адасобленнасць прадметаў-пасрэднікаў ад чалавека абумовіла бімадальнасць нашай свядомасці, калі яна, з аднаго боку, вылучае аб’ектыўныя ўласцівасці рэчаў, а з другога, ацэньвае іх у кантэксце патрабаванняў суб’екта. Вынікам гэтага з’яўляюцца веды і каштоўнасныя ўяўленні. На іх падставе людзі распрацоўваюць праграмы дзейнасці і ажыццяўляюць кантроль за іх выкананнем. Неабходна заўважыць, што істотнымі элементамі каштоўнаснай свядомасці з’яўляюцца нормы і мэты: яны рэгулююць адносіны суб’екта да аб’екта і, акрамя таго, абслугоўваюць працэс зносін паміж людзьмі.
Арыентацыя суб’екта практыкі на пэўныя нормы і мэты азначае, што змена прыроды і грамадства ажыццяўляецца ім не хаатычна, а па чалавечых мерках. ідзе пастаянны пошук неабходных суб’екту рэчаў і з’яў, і адбываецца фарміраванне адпаведнай дадзенаму соцыуму другой прыроды. Такім чынам, гэтаму працэсу вельмі спрыяюць каштоўнасці людзей, якія існуюць або ў форме асвоеных людзьмі рэчаў ды іншых створаных імі даброт, або ў форме феноменаў каштоўнаснай свядомасці.
Вызваліўшыся з дапамогай практыкі са сферы спрэс жывёльнага існавання, чалавек апынуўся ў бясконцым космасе каштоўнасцей. іх разнастайнасць тлумачыцца не толькі шырачэзным спектрам людскіх патрэб, але і высокай рухавасцю апошніх патрэбы мяняюцца ў розных сацыяльных супольнасцях і адметных гістарычных умовах. Пагэтаму і адносіны людзей да свайго наваколля шматпланавыя, а іх дзеянні рознахарактарныя. Правільная ацэнка суб’ектам сітуацыі, вызначаныя ім мэты і выбраныя сродкі аказваюць істотны ўплыў на грамадска-палітычныя падзеі і працэсы. Менавіта гэтым тлумачыцца многаварыянтнасць развіцця сацыяльных сістэм і наяўнасць альтэр-
натыўных спосабаў вырашэння праблем, якія ўзнікаюць у грамадстве.
Вядомы два спосабы каштоўнаснай дэтэрмінацыі практыкі абумоўленасць яе актуальна існуючымі дабротамі і абумоўленасць праз вылучэнне асэнсаваных матываў паводзінаў. Першы заключаецца ў тым, што ўцягнутыя ў арбіту соцыякультурных адносін жыццёвыя даброты прымушаюць людзей к пэўным дзеянням. Так, грошы служаць усеагульным эквівалентам вартасці і ў гэтай якасці актывізуюць рух таварнай масы. Уздзеянне каштоўнасцей-даброт на суб’екта носіць неўсвядомлена-вымушаны характар. Гэта найбольш старажытны пласт каштоўнаснай дэтэрмінацыі, якая ўласцівая ўжо міфу. Аксіялагічная прырода міфа дазваляе зразумець тое, што шмат каму здавалася глыбокай тайнай: як алагічныя на першы погляд выказванні могуць выконваць рэгуляцыйную функцыю і накіроўваць масавыя дзеянні людзей. Але змест міфа мае вялікі сэнс, сутнасць якога менавіта ў вылучэнні жыццёвых даброт і падкрэсліванні іх сацыяльнага значэння. За знешне супярэчнымі разважаннямі аб розных праявах прыроды, якія першабытнаму жыхару нагадвалі асэнсаваныя паводзіны людзей, міф утойвае звесткі, што асвечаны шматвяковай традыцыяй, аб назапашаных навыках працы. Ён заахвочвае памкненні людзей да згоды, падкрэслівае высокую вартасць чалавечай мудрасці, патрабуе ашчадных адносінаў людзей да прыроды, звяртае ўвагу на асаблівае месца ў іх жыцці прыгажосці.
Каштоўнасная дэтэрмінацыя практычных дзеянняў жыццёвымі дабротамі разгружае свядомасць ад руціннай працы. На псіхаэмацыянальным узроўні арыентацыя на пэўныя даброты перажываецца як нешта самавідавочнае. Гэта можа быць, напрыклад, зафіксаваная ў прымаўцы высокая ацэнка карпатлівай працы: „Дзе справа, там і слава’’. Але ж тут прытоена і некаторая небяспека, калі логіка рэчаў цалкам падпарадкоўвае сабе паводзіны людзей. Панаванне такога тыпу каштоўнаснай дэтэрмінацыі ў традыцыйным грамадстве арыентавала перадусім на простае ўзнаўленне аднойчы знойдзеных формаў дзейнасці. Верагодна, гэта было адной з найбольш значных прычын надта маруднага прагрэсу чалавецтва напачатку гісторыі.
Вызначальнай рысай другога спосабу каштоўнаснай дэтэрмінацыі практыкі з’яўляецца тое, што акцэнт аксіялагічных адносінаў пераносіцца з аб’екта на суб’ект. Гэта праяўляецца ў такім асэнсаванні суб’ектам пэўнай сітуацыі, калі аб’ектыўныя акалічнасці сацыяльнага дзеяння разглядаюцца ў цеснай сувязі з індывідуальнымі або грамадскімі інтарэсамі і патрэбамі. У выніку фарміруюцца аксіялагічныя матывы паводзінаў суб’екта, увасобленыя ў мэтах і нормах. Элементы каштоўнаснай свядомасці арганічна ўваходзяць у праграмы чалавечых дзеянняў, адухаўляючы і накіроўваючы паводзіны людзей. Аксіялагічна матываваная дзейнасць прымае творча-канструктыўны характар. Яна ўжо неабходна звязана з распрацоўкай планаў і выбарам сродкаў. А суб’ект аказваецца здольным да самавызначэння. Яго асэнсаваныя дзеянні дасягаюць пэўнай ступені свабоды.
У залежнасці ад характару абумоўленасці практыкі можна вылучыць дзве групы каштоўнасцей фінальныя і інструментальныя.
Першыя вызначаюць канечны вынік чалавечых дзеянняў. Формай існавання гэтых каштоўнасцей выступаюць мэты, якія прадугадваюць вынік дзеяння. Вылучэнне мэтаў -гэта духоўны акт па стварэнню мысленнай мадэлі будучага аб’екта. Мэты накіроўваюць дзейнасць людзей у пэўным напрамку.
Асаблівае значэнне маюць мэты-ідэалы, якія з’яўляюцца вобразамі жадаемага будучага. Гістарычны вопыт сведчыць аб вялікім уплыве ідэалаў на дзеянні людзей, што найбольш прыкметна падчас крытычных сітуацый. Плутарх апавядае пра такі цікавы выпадак. Рымляне адправілі на перамовы з этрускамі, якія з імі ваявалі, Муцыя Сцэволу. Той на вачах ваеначальнікаў праціўніка працягнуў руку над вогнішчам і спаліў яе. Ягоны ўчынак вельмі ўразіў ворага і даказаў вялікую сілу духу рымлян. Этрускі адмовіліся ад працягу вайны. Душэўны пад’ём народа, высокі энтузіязм, пачуццё духоўнага адзінства усё гэта адбываецца пад уплывам ідэалаў і настройвае на плённую дзейнасць. Страта сацыяльных ідэалаў вядзе да дэзінтэграцыі грамадскіх сувязей і нават стварае пагрозу разбурэння соцыуму. У такіх умовах шырока распаўсюджваюцца бязвер’е, скептыцызм і нігілізм. Масавы характар прымае стан духоўнай падаўленасці і памкненне унікнуць адказнасці. Такое грамадства лёгка робіцца ахвярай розных палітычных авантурыстаў.
Аналіз гістарычнай практыкі । грамадскай свядомасці паказвае, штоўздзеянне ідэалаў на практыку зусім не адназначнае. Гэта няцяжка прасачыць, калі звярнуцца да ўтапічных тэорыяў. Крытычны пафас вылучаемых там ідэалаў, які ўлічвае рэальныя супярэчнасці грамадства, безумоўна, спрыяе пераацэнцы састарэлых каштоўнасцей і вымушае да мадэрнізацыі аджыўшых сацыяльных адносінаў. Але ўтапічныя тэорыі маюць і другі бок, дзе не прымаецца да ўвагі аб’ектыўны стан грамадства і рэальныя магчымасці сацыяльных змен. Адсюль імкненне неадкладна адным толькі націскам вырашыць злобадзённыя праблемы. Вядомыя спробы здзейсніць утапічныя ідэалы ў сацыяльнай практыцы нязменна абарачаліся палітычным гвалтам і стратай элементаў дэмакратыі прыгадаем хоць бы незлічоныя ахвяры, выкліканыя раптоўным паваротам гісторыі Расіі ў 1917 годзе. Утапічныя задууікі і вынікі іх ўвасаблення далёка разыходзяцца паміж сабой. Спраўджваецца старая ісціна, што добрымі намерамі высцелены шлях у пекла.
іншая функцыя ў інструментальных каштоўнасцей. Яны з’яўляюцца праваднікамі ўздзеяння суб’екта на аб’ект і выконваюць ролю сродкаў. Гэтыя каштоўнасці служаць практычнаму ўвасабленню мэтаў людзей. У іх групу ўваходзяць розныя прылады, усемагчымыя дапаможныя матэрыялы і ўстройствы, а таксама нормы дзейнасці. Рэчыўныя элементы сродкаў здольныя выпрацоўваць, назапашваць і перадаваць энергію. Яны бяруць на сябе шэраг фізічных функцый чалавека; машыны могуць вельмі дакладна апрацоўваць дэталі, хутка перавозіць грузы, выконваць вельмі працаёмкія земляныя работы і г-. д. Нельга не адзначыць і тую акалічнасць, што машыны здольны працаваць
нават ва ўмовах вельмі агрэсіўнага асяроддзя. Для іх не служыць непераадольнай перашкодай ні высокая тэмпература, ні неймаверна вялікі ціск, ні радыяцыя, якая разбуральна дзейнічае на жыццё.
Але рэчыўныя сродкі „ажываюць” толькі з дапамогай нормаў, якія прадстаюць у выглядзе розных правілаў, тэхнічных прадпісанняў, заканадацельных актаў, маральных прынцыпаў, усталяваўшыхся звычаяў і патрабаванняў ідэалу. Нормы рэгламентуюць і рэгулююць дзеянні людзей па ўсёй прасторы практычных адносінаў. Прамысловасць, сельская гаспадарка, сістэма кіравання грамадствам нішто не застаецца без іх уплыву.