Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
Для першабытнага чалавека, які амаль поўнасцю быў „раствораны“ ў прыродзе, характэрна яе адухаўленне. М'фалагічнае мысленне не супрацьпастаўляе чалавека і прыроду.
3 аддзяленнем ф:ласоф!і ад міфалогіі з’яўляецца і асэнсаванне каштоўнасных аднос'Н чалавека да прьіроды, якія маюць дваісты характар: тая яе частка, якая ўключана ў арбіту дзейнасці чалавека, разглядаецца з утылітарна прагматычнага пункту гледжання як крын^ца рэсурсаў для чапавека і месца яго жыцця мы ўжо бачылі, што гэтая каштоўнасная пазіцыя захоўеаецца аж да сярэдзіны XX стагоддзя'; прырода ж у цэлым доўгі час выступае як сіла, якая намнога пераўзыходзіць чалавека, і пагэтаму як ідэал гармоніі. Праз усю антычную філасоф!ю праходзіць разуменне прыроды як эталона арганізацыі, меркі мудрасці, канцэнтрацыі логасу. Чалавечае жыццё ў алпаведнасіг з законамі пвыроды ёсць самае жаданае і дабрачыннае.
Хрысціянства выпрацоўвае зусім другія адносіны да прыроды, разглядае язэ як „ніз”, дзе ўсё праходзіць, усё мяняецца. Прыродзе (зямному) процістаўляецца вечны, абсалютны, духоўны пачатак бог. Лагэтаму і прапаведуецца не зліянне з прыродай, а ўзвышэнне над ёй.
Эпоха Адраджэння звяртаецца да антычных ідэалаў тлумачэння прыроды як увасаблення гармоніі і дасканаласці, якую неабходна берагчы і ў адпаведнасці з законамі якой неабходна жыць. Лозунг „назад да прыроды” (Ж.-Ж. Русо) уяўляецца як адзінае збаўленне ад разбураючага дзеяння буржуазных нораваў.
У Новы час гэты лозунг адыграў немалую ролю для ператварэння прыроды ў аб ект навуковага пазнання. На яго аснове развіваецца вытворчае асваенне прыроды. Прырода ўсё больш і больш пачьінае выступаць як косная і інертная сіла, якая патрабуе пакарэння і ў'сталявання над сабою розуму. Такі тып адносін да прыроды захоўваецца да таго часу, пакуль панаванне над ёю не ператвараецца ў рэаль-
насць планетарнага масштабу, якая пагражае не толькі прыродзе, але і чалавеку.
У наш час (прыкладна з сярэдзіны 60-х гадоў XX стагоддзя) утылітарнага прагматычныя адносіны да прыроды паступова перастаюць быць самадастатковымі і бязмежнымі ў сферы чалавечай свядомасці (пакуль пераважна ў гэтай сферы, а не дзейнасці). Яны дапаўняюцца ўсведамленнем росту залежнасці самой прыроды ад чалавека і яго дзейнасці. На гэтай глебе складваецца новы тып адносін да прыроды, які можна назваць сацыяльна-гістарычным, які зыходзіць з ацэнкі прыроды як унікальнага і ўніверсальнага ёмішча чалавека і ўсёй яго культуры. Такая ацэнка прадвызначае адказныя адносіны да прыроды, пастаяннае сувымярэнне патрэб грамадства і магчымасцей прыроды.
Першым тэарэтымным выяўленнем гэтай пазіцыі з’явілася створаная вялікім рускім навукоўцам і мысліцелем XX стагоддзя У. І. Вернацкім канцэпцыя наасферы, з якой ён выступіў у 1944 годзе. Выкарыстоўваючы тэрмін „наасфера”, што быў уведзены французскім навукоўцам і тэолагам Тэйярам дэ Шардэнам для адлюстравання сферы боскага духу, У. I. Вернацкі пад наасферай разумее творчую сілу і магутнасць чалавечага розуму, які пераўтварае біясферу. Наасфера гэта новая, вышэйшая стадыя біясферы, звязаная з узнікненнем і развіццём у ёй чалавецтва, якое, пазнаючы законы прыроды і ўдасканальваючы тэхніку, пачынае аказваць вызначальны ўплыў на ход працэсаў у ахопленай яго ўздзеяннем сферы Зямлі і каляземнай прасторы, глыбока мяняючы яе сваёй дзейнасцю. Узнікшы на планеце, наасфера мае тэндэнцыю да пастаяннага пашырэння, ператвараючыся ў асобны структурны элемент космасу. У сваёй канцэпцыі наасферы У. і. Вернацкі падкрэслівае неабходнасць разумнай арганізацыі ўзаемадзеяння грамадства і прыроды, якая б адпавядала патрэбам чалавецтва. А гэта магчыма пры адпаведным выбары накірунку развіцця чалавечай культуры, у аснове якога ляжаў бы арыентыр на агульначалавечыя каштоўнасці.
Усё жыццё і развіццё чалавека працякае ў пэўным асяроддзі. „Чалавек жыве прыродай. Гэта значыць, што прырода ёсць яго цела, з якім чалавек павінен заўсёды быць у сувязі, каб не памерці. (Маркс К., Энгельс Ф. Соч., 2-е ізд. Т. 42. С. 92). „Цела чалавека” ужо не можа абмяжоўвацца яго біялагічнымі параметрамі, а ўключае так сама і тое, што раней успрымалася як „знешняя прырода". Сваёй дзейнасцю Сперш за ўсё «ытворчай)чалавек паказаў, што ён пакуль што з’яўляецца ў большай меры сілай разбуральнай, чым стваральнай, сілай якая неразумна знішчае сваё „цела”. Такі вывад, на жаль, не перабольшванне. У цяперашні час узаемадзеянне грамадства і прыроды, чалавека і асяроддзя яго жыцця складае сутнасць экалагічнай праблемы.
ЭКАЛАГІЧНАЯ ПРАБЛЕМА СУЧАСНАСШ І РОЗНЫЯ ПАДЫХОЛЫ ДА ЯЕ ВЫРАШЭННЯ
Сам тэрмін „экалогія” быў уведзены ў 1866 годзе нямецкім прыродазнаўцам Гекелем для абазначэння спецыяльнай біялагічнай навукі аб арганізмах „у сябе дома”, гэта значыць аб узаемаадносінах арганізмаў і асяроддзя іх жыцця. У нашы дні гэтае паняцце распаўсюджваецца і на чалавека, яго ўзаемадзеянне перш за ўсё з асяроддзем яго жыцця, з біясферай. У выніку бурнага росту прамысловай вытворчасці ва ўсім свеце, які адбываецца на базе многаадходнай тэхналогіі, паўстала пытанне аб пагрозе самаму існаванню чалавецтва з прычыны вычарпання прыродных рэсурсаў і небяспечнага для жыцця чалавека забруджвання навакольнага асяроддзя. Дастаткова прывесці толькі некаторыя статыстычныя матэрыялы, каб наглядна ўбачыць супярэчнасць развіцця чалавечай цывілізацыі ў яе ўзаемадзеянні з прыродай.
Вядома, што на працягу апошніх 100 гадоў чалавецтва ў 1000 разоў павысіла энергетычныя рэсурсы; за м'нулыя 35 гадоў адбылося падваенне індустрыяльнай і сельскагаспадарчай прадукцыі. Агульны аб’ём тавараў і паслуг у развітых кражах падвойваецца цяпер праз кожныя 15 гадоў, назіраецца тэндэнцыя да скарачэння гэтага тэрміну. Адпаведна падвойваецца і колькасць адходаў гаспадарчгй дзейнасці, якія забруджваюць і атручваюць атмасферу, вадаёмы, глебу. Грамадская вытворчасць, узяўшы ад прыроды 100 адзінак рэчыва, выкарыстоўвае 3-4, a 96 адзінак выкідае ў выглядзе адходаў. У разліку на кожнага жыхара індустрыяльна развітых краін штогод здабываецца каля 30 тон рэчыва, з якіх толькі 1%-1,5% прымае форму спажываемага прадукту, а астатняе ідзе ў адходы, якія шкодны для прыроды ў цэлым.
У выніку згарання паліва доля вуглекіслага газу ў атмасферы павялічылася за апошнія 30 гадоў на 25%-30%. Згодна з прагнозамі, гэта можа прывесці ў недалёкім будучым да павышэння сярэдніх тэмператур на 1,5°С-2°С і моцнага пашырэння зоны пустынь. (Прыведзеныя статыстычныя дадзеныя ўзяты з кнігі Фралова I. Ц. Аб чалавеку і гуманізму. М., 1989). На думку многіх навукоўцаў, глабальнае пацяпленне ўжо пачалося.
У дынаміцы атмасферы выяўлена ў апошнія гады яшчэ адна негатыўная тэндэнцыя, празмерна небяспечная па сваім вынікам памяншэнне таўшчыні азонавага слою, які ахоўвае жывыя арганізмы ад жорсткіх касмічных выпраменьванняў, што згубна дзейнічаюць на ўсё жывое. Яе прычына таксама вытворчае ўздзеянне на атмасферу.
Агромістыя запасы разнастайных біялагічных відаў аказаліся пад пагрозай знікнення, так як многія з іх выміраюць цэлымі папуляцыямі і такімі тэмпамі, якія вельмі хутка зніжаюць іх генетычную зменл*васць і тым самым іх здольнасць адаптавацца да кліматычных змен і другіх формаў негатыўных праяўленняў навакольнага асяроддзя.
Усё гэта стварыла напружаную і ў многіх выпадках крызісную сітуацыю ва ўзаемадзеяннях чалавека з прыродай, якая мае глабальны характар і вельмі небяспечна для будучай цывілізацыі. Думаецца, можна сказаць, што паўстала рэальная пагроза змянення генатыпу насельніцтва, пагаршэння генафонду цэлых народаў (да іх
ліку адносіцца і беларускі народ, які асабліва пацярпеў-у вынік'у Чарнобыльскай катастрофы анкалагічныя захворанні ў дзяцей ў заражанай мясцовасці ўзраслі больш чым ў 30 разоў).
Зьіходзячы з тэндэнцый, што ўсталяваліся ў развіцці экалагічнай праблемы, верагодней усяго лічыць у будучым грамадстве больш напружаную яе ступень. Гэта выяўляецца пры разглядзе вырашэння будучымі пакаленняміпраблем прыродных рэсурсаў, энергетыкі, харчавання, якасці навакольнага асяроддзя ў яго сувязі з далейшым індустрыяльным развіццём у свеце і ростам народанасельніцтва.
Згодна з прагнозамі экспертаў-дэмографаў, насельніцтва Зямлі да 2000 года дасягне колькасці 6,1 мільярдаў чалавек і стабілізуецца да сярэдзіны ХХІ стагоддзя на ўзроўні 8,2-10,5 мільярдаў чалавек. Як чакаецца, больш за 90% гэтага павялічэння адбудзецца ў рэгіёнах, які зараз развіваюцца, у якіх сацыяльныя ўмовы жыцця і сёння асабліва цяжкія. Усім гэтым будучым людзям неабходна будзе задавальняць свае прыродныя чалавечыя патрэбы, якія ўвесь час узрастаюць (інакш у грамадства не будзе стымулу да развіцця, да прагрэсу). Другой крыніцы задавальнення матэрыяльных і многіх духоўных патрэб роду чалавечага акрамя матэрыяльнай вытворчасці, якая і стварыла найвастрэйшую экалагічную сітуацыю, грамадства не мае. У гэтых умовах не толькі перад будучымі пакаленнямі людзей, але і перад сучасным чалавецтвам (бо будучае ствараецца сёння) паўстае пытанне, сугучнае „гамлетаўскаму” і не меней цяжкае за яго каб быць, то як быць?
Немагчыма нават пералічыць ўсе варыянты і адценні думак, што ўтрымліваюцца ў існуючых філасофскіх канцэпцыях, якія спрабуюць адказаць на сфармуляванае вышэй пытанне. Трэба адзначыць і пэўную эвалюцыю ў трактоўцы экалагічных і дэмаграфічных праблем, якая назіраецца ў заходняй філасофскай думцы, у прыватнасці, пераход першапачатковага алармізму (свайго роду ідэалогіі трывогі ў адносінах сучаснага стану і будучага прыроды чалавека) да вылучэння рознага роду тэхнакратычных праектаў, што ўяўляюць пераважна неабмежаваны тэхнакратычны аптымізм, а ў апошнія гады усё больш сацыяльных утопій, якія рэалізуюць ідэю экалагічнага песімізму тыпу неарусаісцкага закліка: „Назад да прыроды!” і адмаўлення ад усіх існуючых культурных каштоўнасцей.
Сучасная рэалістычная пазіцыя адносна вышэйсфармуляванага пытання характарызуецца вострай барацьбой паміж тэхнакратычным мысленнем і гуманістычна арыентаваным мысленнем, якое ўлічвае і экалагічныя рэаліі. Тэмпы і маштабы экалагізацыі свядомасці і адпаведна практычнай дзейнасці залежаць ад таго, наколькі традыцыйнае эканамічнае (ды і палітычнае) мысленне будзе перабудоўвацца, выбіраючы не кан’юнктурныя групавыя мэты і арыентыры, а грунтоўныя каштоўнасці і агульначалавечыя арыентыры. Такім чынам размова ідзе аб вяртанні да сапраўднага разумення навуковага падыходу да экалагічнай праблемы, які грунтуецца на агульнай канцэпцыі ўзаемадзеяння чалавека і прыроды і асноўнай ідэяй якога з’яўляецца тое, што гэтае ўзаемадзеянне працякае ў канкрэтных сацыяльных