Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
Шматзначнае разуменне прыроды грунтуецца ў старажытнагрэчаскай філасофіі на аснове яе метадалогіі непасрэднага вопыту і абстрактных разважанняў, што ўзнікаюць на падставе вопыту. Таму ні аб якой выдумцы, адвольнай спекуляцыі не можа быць і гаворкі. Арыстоцелеўскі арганон адэкватны разуменню прыроды, але не яе пазнанню ў сэнсе метадалогіі Новага часу, асновы якой пачынаюць складвацца ўжо ў эпоху Адраджэння разам з новым разуменнем прыроды.
Ужо з ХУІ стагоддзя рэч упершыню пачынае ўваходзіць у гарызонт чалавечага разумення як рэч без значэння і сэнсу, яе нельга непасрэдна разумець, яе трэба даследаваць. Прырода, такім чынам, ёсць тое, што нё супадае ні з адным светам, асэнсаваным чалавекам. Яна па той бок светаў. Мноства светаў існуе ў нейкай агульнай прасторы, дзе асэнсаванаму чалавекам свету разам з чалавекам выдзелена толькі мееца. Бяда ў тым, што чалавек мясцовы пункт гледжання імкнецца зрабіць усеагульным. На самой справе прырода гэта вечная нечаканасць для розуму, які яе пазнае, калі ён імкнецца мер-
каваць аб прыродзе не па сваёй, а па яе мерцы. Але з дапамогай чаго, на падставе якога падыходу можна меркаваць аб ёй? Штодзенны вопыт не даваў такой магчымасці. Быў патрэбен новы арганон, які б адрозніваўся ад арыстоцелеўскага. Акрамя таго космас Арыстоцеля-Пталямея быў пабудаваны па вельмі чалавечай мерцы („чалавек ёсць мера ўсіх рэчаў”), а сярэдневяковая тэалогія яшчэ болей узмоцніла гэту пабудову космасу, згодна з якой чалавек вымушан быў несці крыж паслушэнства прыродзе і богу.
Стварэнне новага метаду пазнання прыроды немагчыма было без новага бачання свету, усведамлення сябе, новага спосабу мыслення. ім з’явілася вопытнае эксперыментаванне як сродак сувязі чалавека і прыроды. А сам эксперымент аказаўся асновай прыродазнаўства, якое нараджалася і брала аб’ектам свайго даследавання невядомую, невычэрпную, бясконцую, цяжкаўявімую прыроду.
У сувязі са сказанным здаецца, што невыпадкова замест антычнай культуры мыслення і пазнання разам з іх вынікам у выглядзе ідэй аб прыродзе прыйшлі наваеўрапейскі стыль мыслення, які паставіў задачу вывучэння законаў існага для іх выкарыстання ў ператваральнай дзейнасці чалавека, і новыя метады пазнання. Сама грамадская практыка настойліва патрабавала падобнага падыходу.„Увага засяроджваецца не столькі на асноватворных заканамернасцях. Прыродазнаўства развіваецца, так бы мовіць, з другога боку, пачынаючы не з агульных законаў, а з асобных груп з’яў, у якіх прырода дала ўжо адказы на эксперыментальна пастаўленыя пытанні... Чалавек атрымлівае магчымасць у пэўных межах кіраваць з’явай па ўласнаму жаданню. Тэхнічнае прымяненне сучаснай прыродазнаўчай навукі пачынаецца з ведання канкрэтных дэталей. У выніку і паняцце „закон прыроды” паступова мяняе сваё значэнне. Цэнтр цяжару знаходзіцца цяпер не ва ўсеагульным, а ў магчымасці рабіць прыватныя заключэнні. Закон ператвараецца ў праграму тэхнічнага прымянення. Важнейшай рысай закону прыроды лічыцца зараз магчымасць рабіць на яго падставе прадказанні”, так як у законе прыроды выяўляецца не вечная і нязменная структура размова аб заканамернасці змяненняў у часе”. (ГейзенбергВ.Шагмзагормзонт.-М., 1967. С. 113-114).
3 прыведзеных разважанняў класіка фізічнай навукі XX стагоддзя Вернера Гейзенберга прырода ў новаеўрапейскай свядомасці паўстае як аб’ект пазнання, што працістаіць чалавеку як аб’ектыўная рэальнасць, даступная частка якой вывучаецца ўзнікаючымі навукамі аб прыродзе, і вывучаецца ў першую чаргу эксперыментальна. Задача навук аб прыродзе скласці кожнай сваё бачанне прыроды праз сваю „прызму” яе доследнага разгляду. Задача філасофіі з эпохі Новага часу выкарыстаць пры пабудове карціны свету атрыманыя прыродазнаўствам вынікі, абагульняючы іх змест і распаўсюджваючы (экстрапалюючы) сфармуляваныя ўсеагульныя заканамернасці на тыя сферы прыроднай рэчаіснасці, якія пакуль што не З’яўляюцца аб’ектамі прыродазнаўства, але ўжо выяўлены, і тыя сферы, з якімі чалавецтва ніколі не сутыкнецца і аб якіх застаецца гіпатэтычна меркаваць.
Сучаснае прыродазнаўства атрымлівае ў спадчыну пепшыя трады-
цыі разумення прыроды, выпрацаваныя ў Новы час, але адначасова істотна ўзбагачае іх. Гэта знаходзіць сваё адлюстраванне ў з’яўленні і мадэрнізацыі ўяўленняў: 1) аб будове і ўласцівасцях прыроды на розных іерархічных узроўнях яе арганізацыі, галоўныя з якіх нежывая і жывая прырода (неарганічны і арганічны свет); 2) аб развіцці прыроды і спецыфічных заканамернасцях гэтага развіцця, галоўная з якіх эвалюцыянаванне прыроды ад простага да складанага, дасканалага, гарманічнага і ўстойлівага як заканамерны працэс; 3) у пашырэнні ўяўленняў аб тыпах прычынных сувязей, што дзейнічаюць у прыродзе. Так стварэнне спецыяльнай тэорыі адноснасці істотна змяніла погляды на прасторава часавыя ўласцівасці прыродных аб’ектаў. Развіццё сучаснай касмалогіі ўзбагачае нашы ўяўленні аб накіраванасці прыродных працэсаў. Станаўленне экалогіі прывяло да разумення глыбокіх прынцыпаў цэласнасці прыроды як адзінай сістэмы.
Зыходзячы з асноўных пазіцый сучаснага дыялектыка-матэрыялістычнага ўяўлення аб свеце, якое грунтуецца на папярэднім гісторыкафіласофскім вопыце і фундаментальных адкрыццях навукі, аб прадмвце нашых разважанняў можна сказаць наступнае. У працэсе сваёй складанай і працяглай эвалюцыі прырода (Сусвет, часткай якога з’яўляецца і наша Галактыка з Сонечнай сістэмай) у найдрабнейшым сваім пункце (якім для яе з’яўляецца планета Зямля) стварае біясферу як сферу ўсяго жывога на нашай планеце. ідэі, гіпотэзы і канцэпцыі Дж. Халдэйна, A. I. Апарына, У. І. Вернацкага, і. Прыгожына даюць нам магчымасць з большай упэўненасцю сфармуляваць палажэнне аб заканамерным і натуральным узнікненні жыцця на Зямлі, якая з’явілася своеасаблівым згусткам касмічных працэсаў, адыграўшых ролю прычынных фактараў. Сутнасць жыцця з пункту гледжання біялагічнай навукі заключаецца ў абмене рэчываў і энергіі паміж жывымі арганізмамі, у якіх асноўным „будаўнічым матэрыялам” з’яўляюцца бялкі, і навакольным асяроддзем. Гэты абмен адбываецца на інфармацыйнай аснове (усе жыццёвыя функцыі арганізмаў, іх „паводзін” генетычна запраграмаваны і маюць спадчынны характар).
У працэсе эвалюцыі біясферы, фундаментальнымі рухаючымі фактарамі якога з’яўляюцца натуральны адбор і накіраваная мутацыя жывых арганізмаў (асноўны ўклад у адкрыццё гэтых фактараў унеслі Ч. Дарвін і І. і, Шмальгаўзен), адбываюцца кардынальныя змяненні паверхні Зямлі і яе атмасферы. З’яўляюцца разнастайныя расліны, водны і жывёльны светы. Біясфера набывае планетны характар, становіцца складанейшай, шматузроўневай сістэмай, здольнай да самаарганізацыі, сістэмай, што мяняецца ў накірунку яшчэ большай разнастайнасці свайго зместу і яго ўстойлівасці. Карацей кажучы, ствараюцца неабходныя прыродныя ўмовы для ўзнікнення чалавека.
Выдзяленне чалавека з жывёльнага свету такі ж грандыёзны скачок, як і ўзнікненне жывой прыроды з нежывой. Размова ж ідзе аб узнікненні такога роду жывых істот, унутры якога з пэўнага моманту прыпыняецца працэс в'даўтварэння і пачынаецца творчая эвалюцыя зусім другога тыпу. Найбольш аргументавана і змястоўна працэс ста-
наўлення чалавека разгледжаны ў выглядзе :дэ: антрапасацыягенезу (Ф. Энгельс), якая мае свае перадумовы (Л. Морган, Б. Франкл'н). Са зместам гэтай вял:кай ’дэі вы дэталёва пазнаём:цеся пры разглядзе наступных тэм. Для нас жа зараз важна адзначыць той факт, што ў выніку антрапасацыягенезу ўзн;кае чалавек істота б'ясацыяльная якая разам з друг>м: так:м: ж ’стотамі выдзяляецца з прыроды і ўтварае грамадства для рэал'зацьй сваёй радавой чалавечай сутнасц!.
Такім чынам з моманту ўзн;кнення чалавека і грамадства аб'ём і змест паняцця „прырода” не супадаюць, калі гаварыць дакладна, з адпаведным: характарыстыкам; паняццяў „быцце” ц; „Сусвет”, a з’яўляюцца больш вузк'М' ў параўнанні з імі. Цэласную сістэму быцця як (снага ў адзінстве яго ўзаемасувязей і ператварэнняў ужо ўтварае ўзаемадзеянне грамадства і прыроды, адкуль, азначаючы панядце прыроды праз прац:леглае яму, мы маем поўнае права сказаць, што прырода ёсць сістэма натуральных умоў узнікнення • існавання чалавека і грамадства, асабл:вае месца ў якой належыць біясферы. Аднак дакладную мяжу паміж грамадствам • прыродай (чалавекам : прыродай) мы правесц: не можам, так як, выдзяляючыся з прыроды, чалавек усё-такі належыць да яе і рэалізуе сваю чалавечую сутнасць праз творчае ўзаемадзеянне з прыродай, якая мае шматаспектны характар і з’яўляецца сістэмай розных узаемаадносін.
ПРЫРОЛАІ ГРАМАЛСТВА ЯК ЦЭЛАСНАЯ СІСТЭМА. БІЯ І НААСФЕРЫ
Для таго, каб жыць, чалавек і грамадства павінны задавальняць свае натуральныя чалавечыя патрэбы: у ежы, адзенні, жыллі і яшчэ ў многім друг'м. Адз'ным сродкам атрымання матэрыяльных даброт для задавальнення гэтых патрэб у грамадстве з’яўляецца матэрыяльная вытворчасць, сутнасць якой заключаецца ў абмене рэчываў; энергіі пам ж чалавекам (грамадствам) і
прыродай. „Пастаяннае ажыццяўленне абмену рэчываў пам'ж чалавекам і прыродай закон, які рэгулюе грамадскую вытворчасць; без такога закону было б немагчыма само чалавечае жыццё”. (Маркс К., Энгельс Ф. Соч., 2-е ізд. Т. 23. С. 514). Далей. згодна з той жа канцэпцыяй, узаемадзеянне чалавека з прыродай (грамадства з прыродай) адбываецца ў натуральным асяроддзі, якое ахопл;вае геаі біясферу, а сёння і бліжэйшую да Зямлі касмічную прастору. У ёй К. Маркс выдзяляў прыродныя крыніцы сродкаў жыцця (флора, фауна і г. д.) і прыродныя багацці, што з яўляюцца прадметамі працы (энергетычныя рэсурсы, сырав'на, кл'матычныя ўмовы і гэдак далей), якія ўдзельнічаюць у вытворчым працэсе. Характар узаемадзеяння чалавека з натуральным асяроддзем вызначаецца не толькі прыроднай кампа нентай, а і ўзроўнем разв^цця вытворчасці.
Да пачатку сучаснай навукова-тэхнічнай рэвалюцыі эксплуатацыя прыроды мела пераважна экстэнсіўны характар, гэта значыць грунтавалася на павялічэнж аб’ёму і разнастайнасці атрымліваемых ад прыроды рэсурсаў. Пры гэтым маштабы дзейнасці грамадства практычна не абмяжоўваліся зне, з боку прыроды чалавек мог браць у яе столь-
К', кольк' дазвапял' яго ўласныя прадукцыйныя сілы. У сярэдзіне XX стагоддзя такі спосаб эксплуатацы: пачынае набліжацца да крытычных пунктаў, прычым адразу ў некалькіх адносінах: маштабы спажывання традыцыйных крыніц энергіі, сырав'ны матэрыялаў становяцца параўнальным' з іх запасам' ў зямной прыродзе; тая ж карціна вырысоўваецца і ў адносінах прыроднай базы для вытворчасці харчавання ў сувяз; з хуткім павял:чэннем насельнДтва на Зямлі (ад 3 мільярдаў чалавек у i960 годзе да больш, чым 5 мгльярдаў чалавек у 1993 годзе); сукупная дзейнасць грамадства аказвае ўсё больш значны ўплыў на прыроду, адчувальна умешзаецца ў яе натуральныя механізмы самарэгуляваннЯ; рэзка мяняюцца ўмсвы існавання жывой матэры' (ужо зараз грамадства вырабляе за год прьікладна ІО^-ІО14 тон тэхнамасы, а біямаса, што ствараецца на сушы за той жа тэрмін, складзе 10;2тон, гэта значыць на парадак, a то і два меншая). Усё гэта стварае сітуацычг якая настойл’ва прымушае грамадства думаць аб асаблівай каштоўнасці навакольнага асяроддзя : аб змяненні характару адносін да яго, шукаць новыя дэал«і. У ходзе гэтых пошуках важнае значэнне атрымл^вае пераасэнсаванне гістарычнага вопыту адносін чалавека да прыроды.