Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
У оазвіцці супярэчнасцей вызначаюць такія этапы: гармонію, дысгармонію і канфлікт. Гармонія разумеецца як зладжанасць, пэўная стабільнасць сістэмы. У стане гармоніі розныя процілеглыя тэндэнцыі дапамагаюць раскрыццю магчымасцей адзін аднаго і сістэмы ў цэлым. Пры гарманічным развіцці ўзмацняецца адзінства сістэмы, нарастаюць тэмпы пазітыўных змен, павялічваецца пластычнасць сістэмы ў яе ўзаемаадносінах з суседнімі сістэмамі, яе ўстойлівасць, надзейнасць.
Дысгармонія звязана з разбурэннем агульных структур, з развіццём аднаго боку за лік другога. Для яе характэрна абвастрэнне ўзаемаадносін паміж процілегласцямі, змены ідуць у розных напрамках і ўзаемна адмаўляюць адна адну. Канфлікт (сутыкненне) ёсць найбольшае абвастрэнне адносін процілегласцей, калі ўзнікае пытанне аб самім існаванні матэрыяльнай сістэмы. Гармонія мае магчымасць перайсці ў дысгармонію, а тая зноў у гармонію альбо ў стан канфлікту. Для розных сістэм ёсць свая мяжа магчымасці пераадопець супярэчнасці. Гармонія, каб застацца як такая, павінна ўвесь час аднаўляць прадпасылкі развіцця.
Нельга згадзіцца з тэорыяй раўнавагі (пазітывізм), якая ўзнікла ў XX стагоддзі. Яна на першы погляд мае агульнае з роздумамі аб гармоніі. Гэтая тэорыя прызнае супярэчнасці ў рэальным быцці, але не лічыць іх крыніцай развіцця. Крыніцай і зместам развіцця аб’яўляецца прымірэнне, раўнавага супярэчнасцей. Стан раўнавагі аб’екта змяняецца нераўнавагай, а потым зноў усталёўваецца раўнавага.
Стан раўнавагі разглядаецца як „нармальны”. Тэорыя раўнавагі мае некаторыя рацыянальныя моманты, бо тэндэнцыя да раўнавагі з'яўляецца адным з бакоў развіцця. Але ўсё ж не раўнавага, а барацьба проц'легласцей, якая зноў 1 зноў парушае пакой, з’яўляецца крыніцай і зместам разв'ідця.
Прыкладам сучаснага варыянта тэорыі раўнавагі з’яўляецца структурна-функцыянальны аналіз ў сацыялогіі. Калі грамадства разглядаюць як стабільную сацыяльную сістэму, што імкнецца да раўнавагі пры любых парушэннях, то гэта вядзе да адмаўлення ў ім супярэчнасцей наогул. Праяўленні падыходу з пазіцьл канцэпцьі! раўнавагі мелі месца і ў савецкай філасрфскай літаратуры пры даследаванні грамадскіх працзсаў сацыял'зму. Сцвярджалася, што дыялектыка камуністычнай фармацы' ёсць дыялектыка гармоніі, што развіццё будзе залежыць не ад супярэчнасцей, а выключна ад сацыяльнага адзінства.
Закон узаемнага пераходу колькасных і якасных змен. 3 пункту гледжання тэоры; дыялектыкі, цэласны працэс развіцця ідзе перш-наперш у форме колькасных змен, якія заканамерна прыводзяць да карэнных якасных зрухаў, а тыя ў сваю чаргу зноў абумоўліваюць новыя колькасныя змены. Разв'цце гэта не разавая карэнная катастрафічная змена аб екта, незалежная ад яго колькасных паказчыкаў. Спецыф ка разглядаемага закону ў тым, што ён адлюстроўвае заканамерную сувязь галоўных формаў развіцця колькаснай і якаснай, дае тлумачэнне механізму развіцця. Развіццё паўстае як рух ад ніжэйшых станаў да вышэйшых праз якасныя змяненні.
Як зразумець сэнс колькасці і якасці7 Гэтыя філасофскія катэгорьі' выяўляюць многааблічча рухомай матэрьл, прастора-часавыя суадносіны аб'ектаў, іх адрозненні і агульнасць. Якасць выяўляе цэласнасць прадмета, яго істотную пэўнасць, спецыфіку, паўстае як нешта ўстойлівае ва ўзаемадзеяннях рэчаў, адмяжоўвае іх адну ад адной. Колькасць знешняя спецыф^чная выразнасць рэчаў, якая азначае іх падобнасць і сувымяральнасць па аднародных прыкметах. Колькасць вызначае велічыню, аб'ём прадметаў, тэмп працякання працэсаў, ступень наяўнасці ўласцівасцей і якасцей прадметаў. Часцей за ўсё колькасная пэўнасць выражаецца лікам, дае магчымасць прымяніць матэматычныя метады даследавання.
Якасці адрозніваюцца па галоўных формах руху матэрьі' (фізічныя, хім чныя, біялагічныя, сацыяльныя), па ступені агульнасці (усеагульныя, агульныя, асобныя), па адносінах да чалавека, які ўспрымае іх („другасныя’ і „першасныя"). Ёсць якасці прадметна-структурныя (дрэва, жалеза) і функцыянальныя (стол, нож). Сярод сацыяльных якасцей выдзяляюцца матэрыяльныя і духоўныя; агульнагістарычныя і фармацыйныя; яны могуць быць эканамічнымі, палітычнымі, маральнымі, эстэтычнымі і іншымі.
Паміж якасцю : копькасцю існуюць суадносіны адзінства процілегпасцей, што выяўпяецца праз катэгорыю меры. Мера гэта ф:ласофская катэгорыя, якая вызначае інтэрвал колькасных змен, у межах якога асноўная якасць застаецца ранейшай. Кожная рэч ёсць мера.
Калі мера будзе парушана, колькасныя змены абумовяць якаснае істотнае пераўтварэнне рэчы. Напрыклад, у малой дозе мыш’як лекавы сродак, а калі яго шмат гэта ўжо атрута. Такі пераход не мае прычыннага характару. Разглядваемы закон не адлюстроўвае істотных крыніц развіцця, яго прычыну, але затое дапамагае зразумець механізм яго дзеяння.
Кал! колькасныя змены прыводзяць да парушэння меры, то ўзнікае новая з’ява, а ў ёй свая мера, гэта значыць канкрэтнае адзінства колькасці і якасці. Зноў ідуць колькасныя змены і прыводзяць да новых якасных адрозненняў. Развіццё паўстае як неабходнае адзінства момантоў безперапыннасці (змен у межах меры) і перарывістасці (змена самой меры). Канкрэтныя формы сувязі колькасных і якасных змен адлюстрованы ў многіх законах навук аб прыродзе і грамадстве. Такім законам, напрыклад, з’яўляецца перыядычны закон хімічных элементаў Д. і. Мендзелеева.
Моманты непасрэднага парушэння меры, калі мае месца ўзаемапераход колькасных і якасных змен, абазначаюць тэрмінам „скачок”. Скачок гэта пераход ад адной якасці да другой. У суадносінах з асноўнымі формамі руху матэрыі выдзяляюць фізічныя, хімічныя, біялагічныя і сацыяльныя скачкі; па спосабах замены старой якасці новай адрозніваюць разавыя скачкі (скачкі выбухі) і павольныя. Па памерах якасных змен скачкі могуць быць карэннымі (паміжсістэмнымі) і асобнымі (унутрысістэмнымі). Па залежнасці ад ролі ў развіцці скачкі бываюць прагрэсіўныя, рэгрэсіўныя і аднаўзроўневыя (нейтральныя да прагрэсу і рэгрэсу). Па характару супэрэчнасцей, што абумоўліваюць іх, скачкі бываюць спантаннымі і індуцыраванымі. У першым выпадку скачкі залежаць ад разв'цця ўнутраных супярэчнасцей аб’екта, а ў другім ад уздзеяння знешніх супярэчнасцей, розных выпадковых фактараў. Працэс радыяактыўнага распаду хімічных элементаў у прыродных умовах ёсць спантанны скачок. Ён адрозніваецца ад падобных працэсаў у атамных рэактарах, дзе штучным шляхам (індуцыраваны скачок) дасягаецца вельмі хуткае разбурэнне ядзернага рэчыва з разавым вылучэннем вялізарнай колькасці энергіі.
У апошнія гады распрацоўваецца матэматычная тэорыя пераходных працэсаў ад адной якасці да другой, якую назвалі „тэорыя катастроф”. Пад „катастрофай” разумеюцца любыя рэзкія змены ў паводзінах сістэмы, свайго роду скачок як вынік паступовай змены знешніх параметраў. Матэматычныя сродкі адлюстравання зместу скачка даюць метады прагназавання падобных працэсаў, дазваляюць знайсці крытычныя кропкі і змагацца супраць разбурэння сістэмы.
У навуцы мае месца супрацьпастаўленне колькасных і якасных змен. Але абсалютызацыя колькасных і недаацэнка якасных змен вядзе да плоскага эвалюцыянізму. Так, абсалютызацыя якаснага скачка і недаацэнка колькасных змен у біялогіі дала тэорыю катаклізмаў Ж. Кюв’е, згодна з якой развіццё жыцця на Зямлі ішло шляхам катастроф, што знішчалі папярэднія формы жыцця. У поглядах на грамадства такі падыход існуе ў анархізме і розных экстрэмісцкіх на-
прамках. Абсалютызацыя якасных адрозненняў мае месца, калі супрацьпастаўляюць раслінны і жыэёльны свет, прыроду і чалавека, фізічнае • псіхічнае.
Закон адмаўлення адмаўлення. Законы дыялектыкі дзейнічаюць сумесна. Разв:ццё ідзе праз пераходы колькасных змен у якасныя адрозненні на аснове барацьбы процілегласцей і ўключае ў сябе як сутнасныя і неабходныя моманты адмаўлення старога і ўзнікненне новага. Галоўная тэндэнцыя якасных пераўтварэнняў і сувязь паміж рознымі ступенямі разв'цця адлюстроўваецца законам адмаўлення адмаўлення.
Агульны характар адмаўлення прызнаецца ўсімі філосафамі, але разумеецца па-рознаму. Ад гэтага залежыць уяўленне аб характары змен рэчаіснасці і развіцці свету. Многія філосафы атаясамліваюць адмаўленне з актам простага разбурэння рэчаў. 3 гэтага робяцца вывады, што ў прыродзе і грамадстве няма па сутнасці ніякага руху да новага. У старажытныя часы многія лічылі, што „залаты век” чалавецтва у мінулым, а далейшая гісторыя гэта паступовы рух грамадства ўніз, па шляху рэгрэсу. Мела шырокае распаўсюджванне канцэпцыя вечнага кругавароту з’яў. Такія падыходы аднабаковыя. Яны ігнаруюць складанасць працэсу адмаўлення і мноства яго форм. Нельга і прыніжаць недаацэньваць „сілы адмаўлення”, не бачыць яго разбураючай моцы. Падобны падыход вядзе да тэорый прамалінейнага прагрэсу.
У сучаснай заходняй філасофіі і сацыялогіі маюць месца розныя трактоўкі развіцця. Шырока прадстаўлена канцэпцыя прамалінейнага прагрэсу. На ёй выраслі вучэнні аб „індустрыяльным”, „тэхнатронным”, „інфармацыйным” і да т. п. грамадстве. Гэтыя вучэнні прызнаюць залежнасць сацыяльных змен толькі ад навукова-тэхнічнага прагрэсу, выключаюць праблему сацыяльнага адмаўлення.
Маюць месца і іншыя канцэпцыі; краху цывілізацыі, крызісу культуры, спынення прагрэсу. Песімістычны настрой падтрымліваецца нарастаючым усвядамленнем сучасных глабальных праблем. Грамадская свядомасць атаясамлівае тэрмін „адмаўленне” з разбурэннем, тэрарызмам, амаралізмам і да т. п. Адмаўленне часта раглядаецца з пазіцыі „негатыўнай дыялектыкі”, вядомымі прадстаўнікамі якой былі так!я філосафы, як Г. Маркузе і Т. Адорна. Для іх адмаўленне акт поўнага адрачэння ад сучаснага, разбурэнне культуры „неўдалай цывілізацьі’” ізгоямі грамадства (моладзь, люмпены, нацыянальныя меншасці і т. п.) Такія думкі ёсць і ў грамадскай свядомасці нашай краіны. Але такое разуменне адмаўлення не дыялектычнае, таму што вырываецца і абсалютызуецца нейкая грань, момант развіцця, скажаецца разуменне напрамка руха да новага.
Сучасная матэрыялістычная тэорыя дыялектыкі разумее адмаўленне як заканамерны ўніверсальны працэс, момант самаруху, у які ўваходзіць дэструкцыя, пераадоленне, разбурэнне старога, кумуляцыя, частковае захаванне, пераемнасць старога і фарміраванне новага. У неарганічнай прыродзе, напрыклад, адмаўленне паўстае ў касмаганічнай актыўнасці ядзер галактыкі; выбухах, распадзе і