Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
ўтварэнн' зорак і зорных асаны.яцый, ва ўзаемапеоатеарэннях і анігіляцыі элементарных часцінах; у разбурэнн' горных парод пад знешнімі ўздзеянням;; у разбурэнн; і злучэнн малечуп пры хімічных рэакцыях і г. д. У эвалюцы: жызой прыроды адмаўленне поаяўляецца як відаўтварэнне праз зн кнечне мног'х аэган'чных форм, якя ўступаюць месца новым, бсльш прыстасаваным да новых ўмоў жыцця У разв’цці арган;змаў жыццё немагчыма без сваёй проц^легласіг, без свайгс адмгўпеннясмерц
У грамадстве адмаўленне праяўляецца праз сацыяльныя дзеянн; людзей. Адрозніваюць абектыўны працэс разгрртвання сацыяльных супярэчнасцей і свядомыя практычныя дзеянні людзей, у якіх яны адмаўляюць канкрэтныя з’явы сацыяльнага жыцця. Часта мржна бачыць разбалансаванасць; няўзгодненасць дзеянняў людзей і аб'ектыўнага лрацэсу самаадмаўлення. Таму ў грамадстве ёсць патрэбнасць у дыферэнцыяцыі ррзных сацыяльных дзеянняў. Дыялектычнымі называюць такія адмаўленні, якія дапамагаюць сацыяльнаму прагрэсу. Недыялектычнымі будуць такія дзеянні, калі, напрыклад, няправільна выбраны аб'ект адмаўлення, або адмаўленне несвоечасовае і адвольнае, або не ўлічваецца спецыфіка адмаўляемага аб'екта, ігнаруюцца канкрэтныя ўмовы і іншыя моманты.
Дыялектыка патрабуе не проста заўважаць акты розных адмаўленняў, а разглядаць іх у адзінстве як моманты развіцця цэлага. Закрн адмаўлення адмаўлення адлюстроўвае накіраванасць разв'цця праз дыялектычнае адзінства накіраванага назад і ўзыхрдзячага, прагрэсу і рэгрэсу як вельмі складаны шлях змен. Праз цыклы адмаўленняў, гэта значыць акрэсленыя этапы змен, развіццё атрымлівае адноснае завяршэнне і стварае ўмовы для другаснага здзяйснення Узнікшае новае мае свае ўжо і іншыя процілеглыя тэндэнцыі, з пункту гледжання дьіялектыкі, ні адна з папярэдніх стадый цалкам не паўтараецца ў далейшых цыклах адмаўленняў. і ўсё ж наступныя стады: ўтрымліваюць некатррыя рысы папярэдніх, няхай з імі і адбыліся пэўныя змены, Развіццё гэта такое бесперапыннае нараджэнне новага, пры якім у ім зберагаецца нешта блізкае папярэднім стадыям, ідзе як бы ўзнаўленне папярэдняга. Развіццё можна ўявіць як рух па спіралі. Закрн адмаўлення адмаўлення гаворыць аб сабе, напрыклад, у цыклічнасці нараджэнняў । смярцей, змене пакаленняў,
Ёсць спецыфіка дзеяння закону адмаўлення адмаўлення ў сацыяльным жыцці. У грамадстве з'яўляюцца некатррыя нрвыя фактары ўзнаўлення на вышэйшых этапах ягр развіцця асобных рысаў ніжэйшых ступеняў. Скачкі назад. якія здараюцца ў гісторыі, зігзагі сацыяльнай эвалюцыі, нарастанне цыклічнасці сацыяльнага працэсу, запаволенасць тэмпаў развіцця, рэстаўрацыя рэакцыйных рэжымаў і друпя асаблівасці абумоўліваюцца ў значнай ступені суадносінам і барацьбой грамадскіх сіл, няведаннем абр іганараваннем людзьмі аб'ектыўных законаў, суб ектывізмам ' валюнтарызмам у сацыяльных дзеяннях. У гістлрыі грамадства адсутнічае якая-небудзь прадвызначанарць, мае месца варыятыўнасць і нелінейнасць развіцця.
Закон адмаўлення адмаўлення вызначае складаную і супярэчлі-
вую форму развіцця. Усякае развіццё адбываецца як шэраг ступеняў, якія так звязаны, што адна з’яўляецца адмаўленнем другой. Ланцуг адмаўленняў, спалучэнне дэструкцыі і зняцце, трансфармацыі, узаемапераходы процілегласцей адно ў адну пры агульнай паступальнасці развіцця дае магчымасць узнаўляць на вышэйшай аснове некаторыя рысы ніжэйшай стадыі, што абумоўлівае спіралевідны характар працэсу.
Веданне ўніверсальных законаў функа Пктчпйдтйнм цыянавання і развіцця свету даюць разу-
АЛЬ х A1ЫНЫ менне матэрыялістычнай дыялектыкі як
ЛЫЯЛЕКТЫКІ. філасофскай тэорыі. Але гісторыя духоўнай культуры гаворыць аб тым, што заусёды існавалі і існуюць у сучаснасці розныя падыходы, альтэрнатывы (лац. alter адзін з двух) канцэптуальнага разумення света. Канцэпцыі (лац. conceptioуспрыманне) гэта спосабы разумення, трактоўкі разглядаемых праблем, нейкія галоўныя ідэі для іх сістэматычнага вызначэння. Канцэпцыі па свайму падыходу заўсёды альтэрнатыўны па тым ці іншым пытанням. За канцэпцыяй стаіць выбар светапогляду. Некаторыя альтэрнатыўныя канцэпцыі дыялектыкі ўжо разглядаліся.
Няма альтэрнатывы аб'ектыўнай дыялектыцы. Спрэчкі ідуць аб тэарэтычным тлумачэнні дыялектычнай сутнасці быцця.
Альтэрнатыўныя падыходы існуюць ужо ў разуменні сферы дзеяння дыялектыкі. Матэрыялістычныя дыялектыка сцвярджае, што прынцыпы ўсеагульнай сувязі і развіцця гэта атрыбуты матэрыі і таму законы дыялектыкі дзейнічаюць у прыродзе, грамадстве і мысленні. Сучасная заходняя філасофія або зусім не прызнае аб’ектыўнай дыялектыкі быцця, або дапускае толькі у адносінах да некаторых яго фрагментаў. Адпаведна тэорыя дыялектыкі трактуецца то як проста „лагічная эквілібрыстыка" (К. Поппер), то як адна з некалькіх прыватных канцэптуальных схем. Так, канадскі вучоны М. Бунге выдзяляе розныя формы станаўлення „выпадковую”, „прычынную”, „сінэргетычную”, „канфліктную”, „мэтазгодную”. 3 яго пункта гледжання, дыялектыка мае справу толькі з „канфліктнай” формай резвіцця. Шырока распаўсюджаны ў заходняй філасофіі падыход, які сцвярджае, што дыялектыка мае месца толькі ў грамадстве і мысленні, гэта значыць яна звязана з дзейнасцю самога чалавека. Часта дыялектыку разглядаюць як феномен духоўнай рэфлексіі, атаясамліваючы яе з метадам мыслення.
Дыялектычная прырода аб’ектыўнага свету, заканамернага руху матэрыі адлюстроўваецца больш ці менш адэкватна ў чалавечай свядомасці і мысленні. Таму з пункту гледжання матэрыялістычнай дыялектыкі не павінна быць разыходжанняў паміж вучэннем аб быцці, тэорыяй пазнання і логікай. У гнасеалагічным плане матэрыялістычнай дыялектыцы супрацьстаіць ідэалістычная дыялектыка, якая найбольш выразна прадстаўлена філасофіяй герменэўтыкі. Разуменне быцця патрабуе, з пункту гледжачня герменэўтыкі, займацца даследваннем жывой мовы і асабліва паэтычнай мовы. „Мова як форма быцця, культуры ёсць перадумова ўсялякага пазнання. Мова гэта тое
ўніверсальнае асяроддзе, у якім адбыва.ецца само разуменне праз дапамогу вытлумачэння... Вытлумачэнне ёсць кола, якое замыкаецца ў дыялектыцы пытання і адказу” (Х.-Г. Гадамер). Граматычны лад мовы быццам дапамагае зразумець творчую сілу мыслення і яго лагічную прыроду. Разуменню аб'ектыўнай рэальнасці ў яе развіцці супрацьпастаўляецца разуменне тэкстаў у канкрэтна-гістарычнай інтэрпрэтацыі.
Для дыялектыкі пазнання як цэласнасці пэўных момантаў, ш'О ўзаемадзейнічаюць паміж сабой (пачуццёзае і рацыянальнае, сумненне і вера, абстрактнае, канкрэтнае, адноснае і абсалютнае : іншых) альтэрнатыўнымі з’яўляюцца любыя праяўленні гнасеалагічнай аднабаковасці. Найбольш шырока распаўсюджаны сёння так:я праяўленні гэтай аднабаковасці: рэлятывізм, скептыцыэм, дагматызм, ірацыяналізм, інтуітывізм.
Рэлятывізм (лац. re;ativus адносны абсалютызуе адноснасць, умоўнасць і суб’ектыўнасць зместу пазнання. Рэлятывізм аднабакова падкрэслівае змены, што адбываюцца ў рэчаіснасці і не заўважае адносную ўстойлівасць рэчаў і з’яў. Скептыцызм блізкі да рэлятыв'зму. Тут звяртаецца ўвага на непаўнату і ўмоўнасць ведаў, перабольшваецца залежнасць іх ад гістарычных абставін працэсу пазнання, і ў выніку робіцца вывад аб неадкладнасці ведаў наогул. Дагматызм незаўважае канкрэтнасць і адноснасць ісціны, неабходнасць гнуткасці паняццяў, запатрабаванні практыкі, Гэта непстарычны, кансерватыўны тып мыслення, для якога ісціна тольк' абсалютна і абстрактна.
Асаблівае значэнне ў тэорыі дыялектыкі мае лагічны аспект. Доўгі час у гісторыі філасофіі ведалі толькі адну логіку фармальную, якая выяўляла неабходную сувязь паміж думкамі, не звяртаючы ўвагі на іх змест. Абсалютызацыя палажэнняў і законаў фармальнай логікі садзейнічала захаванню аднабаковых поглядаў на свет. Гегель пачаў распрацоўваць дыялектычную логіку як вучэнне аб адлюстраванні ў чалавечых думках і паняццях свету ў яго дынаміцы і развіцці. Дыялектычная логіка ў адрозненне ад фармальнай мае справу не з гатовымі паняццямі, а са структурамі мыслення, якія маюць здольнасць да развіцця. Яна разглядае паняцці ў іх узнікненні і руху, у многіх узаемасувязях. Дыялектычная логіка ставіць перад мысленнем шэраг патрабаванняў, што выступаюць у якасці асноўных прынцыпаў: аб’ектыўнасць разглядання, усебаковасць разглядання, выразнасць, канкрэтная тоеснасць, дэтэрмінізм, гістарызм, сістэмнасць, узыходжання ад абстрактнага да канкрэтнага, адзінства аналіза і сінтэза і іншыя.
Альтэрнатывы дыялектычнай логікі складаюць дагматызм, сафістыка і эклектыка. Барацьба з дагматызмам з’яўляецца асабліва актуальнай. Прыхільнікі дагматычнага тыпу мыслення карыстаюцца паняццямі, ідэямі, лозунгамі, указаннямі, да якіх не падыходзяць крытычна, а ўспрымаюць як абсалютныя ісціны. Такі тып мыслення вядзе да ід,эалагічнай нецярплівасці, схаластычнага ўтапізму, застою, кансерватызму і безыніцыятыўнасці ў сацыяльных дзеяннях. Сафістыка і эклектыка абсалютызуюць гнуткасць, руханасць, супярэчлі-
васць, цякучасць, адноснасць паняццяў. У дыялектыцы ўзаемасувязь і гнуткасць паняццяў залежыць ад аб’ектыўнай супярэчлівасці працэсаў матэрыяльнага свету і яго адзінства. Дыялектычнае мысленне патрабуе адлюстроўваць ў свядомасці рэчаіснасці у дынамічным узаемадзеянні і цэласнасці ўсіх яе сутнасных момантаў. Сафістыка і эклектыка падыходзяць да паняццяў суб’ектыўна, адвольна. Сафістыка (грэч. sophiskesмудрэц) супрацьпастаўляе розныя моманты аб’ектыўнага працэсу адзін аднаму, суб’ектывісцкі абсалютызуючы адзін з іх. Эклектыка (грэч. eklektikos здольнасць выбіраць) гэта парушэнне сапраўднага, аб’ектыўнага адзінства процілегласцей, механічнае аб’яднанне многіх бакоў аб’екта, бвз выяўлення галоўнага з іх, спалучэнне разнастайных поглядаў, ідэй, прынцыпаў ці тэорый. Сафістыка і эклектыка, як спосабы мыслення, звычайна ўжываюцца тым, хто мае патрэбу ў суб'ектывісцкім скажэнні сапраўднасЦі.
У сацыяльна-практычнай дзейнасці альтэрнатывамі дыялектыкі выступаюць апалагетыка, нігілістычны крытыцызм, эклектычны плюралізм, якія не жадаюць разумець з’явы ў іх канкрэтнай супярэчнасці, цэласнасці, праз усё новыя і новыя магчымасці. Апалагетыка (грэч. spologetikos абаронны, ахоўны) узнікае на аснове дагматызму і праяўляецца ў некрытычным успрыманні рэчаіснасці, у веры ў непарушнасць існуючага парадку. Адбываецца абсалютызацыя моманту пераемнасці ў развіцці. Такі пункт гледжання вельмі добра акрэсліў Вальтер словамі аднаго са сваіх герояў: „Усё што ні робіцца вядзе да лепшага!” Нігілізм (лац. nihil нічога) адмаўленне ўсялякіх норм, прынцыпаў, законаў без аналізу канкрэтных абставін і без звяртання да станоўчага ў тым, што адмаўляецца (эканоміцы, палітыцы, культуры, ідэалогіі, гісторыі свайго грамадства). Нігілізм дае ўстаноўку на бязмежную дэструкцыю, нястрымную разбуральную дзейнасць. Эклектычны плюралізм (лац. piuralisмножнасны) аднабакова абсалютызуе момант зняцця ў развіцці. Такі падыход азначае па сутнасці ігнараванне сацыяльных адмаўленняў, спробу сумясціць прынцыпова несумяшчальныя, з’явы (навуку і рэлігію, матэрыялістычны светапогляд і ідэалізм, ісціну і фальсіфікацыю і т. п.). Яшчэ шырэй спектр інтэрпрэтацый (разгортваецца перад намі, калі мы глыбей пачнем займацца аналізам зместу яе праблем.