Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
таюцца да статыстычных законаў. Гэта такая неабходнасць, якая праяўляе сябе праз ўзаемадзеянне мноства выпадковасцей. Напрыклад, ёсць залежнасць узрастання смерц: людзей у дарожных катастрофах ад працэсу разв.цця аўтамаб;льнага руху. Статыстычныя законы маюць верагодны характар. Верагоднасць гэта аб ектыўная мера магчымасц выпадковай падзе, ступень неабходнага ў зыпадковым. Дынамічныя законы дазваляюць вызначыць паводзіны простых аб’ектаў, калі.мы ведаем пачатковыя ўмовы. Статыстычныя законы дакладча прадказаць будучыню асобнай з явы не могуць.
Закон узаемнага генезісу магчымасці і рэчаіснасці. У шырокім сэнсе слова рэчаіснасць гэта тое, што існуе, увесь рэальны прыродны і сацыяльны свет. Тэорыя дыялектыкі разглядае рэчаіснасць больш вузка, як актуальнае, быццё рэчаў з’яў, у процілегласць магчымасці як патэнцыянальнага быцця рэчаў і працэсаў, як будучыню, наступленне якой не пярэчыць аб’ектыўным законам развіцця. Магчымасць гэта напрамак змен рэчаіснасці, нейкі яе элемент, зародак новага ў ёй. Калі яшчэ няма неабходных прадпасылак, то магчымасць змен аб’екта з'яўляецца абстрактнай, калі ўмовы ўжо склаліся, то магчымасць становіцца канкрэтнай. Гэта добра відаць, напрыклад, у развіцці жывой прыроды. У прыродзе заўсёды ёсць магчымасць узнікнення і замацаваныя новых спадчынных прыкмет, а адсюль і новых біялагічных відаў. Але пераход такой магчымасці ў рэчаіснасць патрабуе цэлы комплекс умоў. Яны складаюцца ў ходзе біялагічнай эвалюцыі, у ходзе прыроднага адбора і барацьбы за існаванне. Незаўсёды прысутнічаюць усе неабходныя ўмовы, таму і новыя віды з'яўляюцца ў прыродзе не часта.
He любая магчымасць пераходзіць у рэчаіснасць. Для гэтага неабходны два фактары: функцыянаванне аб’ектыўнага закону і наяўнасць адпаведных умоў. Законы вызначаюць спектр магчымасцей, на іх падставе можна адрозн'ць сферу магчымага ад немагчымага. Здзяйсненне канкрэтнай магчымасці залежыць ад мноства ўмоў. Аснова магчымасцей гістарычнае разв^ццё рэчаіснасці, у якой узнікаюць новыя кірункі змен. Ад рэалізацыі гэтых змен залежыць лёс самой рэчаіснасці і з'яўленне новых магчымасцей. Нельга згадзіцца з тым'. хто не бачыць альтэрнатыў у развіцці, магчымасць разглядае як жорстка дэтэрмінаваную.
Сукупнасць разгледжаных адносін стварэнне рэчаіснасцю спектра магчымасцей, пераўтварэнне абстрактных магчымасцей у канкрэтныя, рэалізаваныя магчымасці, узнікненне новых магчымасцей у працэсе змен рэчаіснасці раскрывае змест закону ўзаемнага генезісу магчымасці і рэчаіснасці.
Важнейшым аспектам дыялектычнага погляду на свет з'яўляецца разуменне рэчаіснасці ў развіцці. Чалавецтву патрэбны веды аб законах развДця каб уздзейнічаць на прыродныя і сацыяльныя працэсы ў сваіх мэтах.
Развіццё як філасофская праблема. Думка аб тым, што ўвесь свет і сам чалавек знаходзяцца ў развіцці вялікае філасофскае адкрыццё.
Няма адзінага разумення развіцця. Часта ідэя развіцця раглядаецца аднабакова. Напрыклад, маюць шырокае распаўсюджанне такія падыходы, калі развіццё разумеецца як простае змяншэнне ці павелічэнне, як паўтарэнне таго што было, калі адмаўляецца ўзнікненне прынцыпова новага. Матэрыялізм 17-18 стагоддзяў распрацаваў парадыгму захавання: у свеце ўсё захоўваецца, н:што не з’яўляецца і не знікае бясследна, бо матэрыя вечная і незнішчальная. Парадыгма захавання падтрымлівалася прыродазнаўчымі навукамі таго часу, якія адкрылі законы захавання (руху, энергіі, вагі рэчыва і т. п.).
Развіццё разумеюць з другога боку як ланцуг выпадковасцей, непрадказальных скачкоў, што вядзе да знішчэння старога, парывае былыя сувязі. Часта развіццё атаясамліваюць з прагрэсам як прамым рухам ад ніжэйшага да вышэйшага. Некаторыя мысліцелі (паэт антычнага часу Гесіёд, сучасны тэарэтык негатыўнай дыялектыкі Адорна і іншыя) развіццё раглядаюць як няўхільную дэградацыю рэчаіснасці, атаясамліваюць яго з рэгрэсам. Ва ўсіх гэтых падыходах перабольшваецца які-небудзь адзін момант рэчаіснасці (кругазварот паўторы, скачкі, прагрэс, рэгрэс і іншае), што не дае магчымасці вырашыць найважнейшае пытанне аб крыніцы развіцця, прычыне якасных змен свету. Гэтае пытанне або адкідаецца, або разглядаюцца толькі знешнія ўздзеянні, часта крыніцай аб’яўляюць бога, безаблічны розум, волю і да т. п.
Сучасныя матэрыялісты-дыялектыкі таксама не падыходзяць да праблемы развіцця зусім аднолькава. ідуць спрэчкі адносна многіх пытанняў. Напрыклад, па-рознаму разглядаюць суадносіны руху і развіцця і быцця матэрыі. У апошнім выпадку размова ідзе аб тым, можна ці не, прызнаць развіццё спосабам быцця матэрыі.
Рух разумеецца як любая змена, нягледзячы на напрамак і вынікі. Між тым як развіццё мае месца там, дзе ўзнікае нешта якасна новае. Многія лічаць, што развіццё ёсць адна з формаў руху, прытым найвышэйшая. Яны гавораць, што навокал ідуць простыя змены, а з’яўленне якасна новага адбываецца вельмі рэдка. Звяртаецца ўвага на тое, што простыя з’явы пераважаюць у рэчаіснасці над складанымі. Так, бачны сусвет у асноўным складаецца звадароду і гелію, найпрасцейшых хімічных элементаў. Астатнія элементы складаюць прыблізна два працэнты ўсёй масы рэчыва. Узнікненне жывога вельмі рэдкая з'ява ў параўнанні з фізічнымі і хімічнымі пераўтварэннямі. Верагоднасць узнікнення жыцця ў прыродных працэсах вельмі малая. Многія вучоныя таму прыходзяць да думкі, што развіццё, як працэс пераходу да новага, больш складанага, вельмі рэдкая выпадковасць у аб’ектыўным свеце. 3 іх погляду, ідэя бясконцага ўзыходзячага развіцця вядзе да прызнання пачатку свету і да крэацыяізму (лац. creatio стварэнне), прыняцця рэлігійнага тэзіса аб стварэнні богам свету з нічога.
Але з такімі меркаваннямі нельга згадзіцца. Па-першае, няправільна разумець развіццё толькі як прагрэс. Рэальнае развіццё ідзе складана, зігзагамі, з адхіленнямі ў розныя бакі, паварочваючы назад, мае ў сабе рэгрэс некаторых элементаў. Па-другое, неправамерна рэзка размяжоўваюць паняцці „рух" і „развіццё”, паколькі гэта не дазваляе
зразумець якім чынам з „проста змяняецца", матэрыі, якая ўзнікае матэрыя, якая развіваецца. Сучаснае прыродазнаўства (касмалогія, астраномія, сінэргетыка, фізіка, біялогія і іншыя навукі) пацвярджае факт эвалюцыі матэрыяльнага свету, нараджэнне якасна новых форм быцця матэрыі.
Развіццё гэта спосаб самаабнаўлення матэрыі і яго можна заўважыць у дастаткова буйных і цэласных працэсах за нейкі інтэрвал часу. Развіццё канкрэтных аб'ектаў гэта сістэмнае незапашванне за адносна доўгі час незваротных якасных змен. У розных матэрыяльных працэсах свае крытэрыі развіцця, якія маюць два асноўныя агульныя кампаненты: павышэнне ўзроўню арганізацыі сістэм і захаванне іх эвалюцыйнай перспектыўнасці. Для неарганічнай прыроды дастатковым крытэрыем эвалюцыі прызнаецца ступень самаарганізацыі, з’яўленне больш складаных функцыянальных магчымасцей і структур (нейтрына-плазма поле рэчыва і г. д.). У свеце арганічнай прыроды ў якасці крытэрыяў развіцця бяруцца ступень адаптацыі да ўмоў існавання, ступень эвалюцыйнай пластычнасці арганізацыі, узрастанне адноснай незалежнасці арганізмаў праз ускладненне ўзаемасувязей з асяроддзем. Аб’ектыўным крытэрыем развіцця грамадства з’яўляюцца змяненні ўзроўню і характару прадукцыйных сіл, прадукцыйнасці працы, што гаворыць аб ступені авалодання чалавецтвам стыхійнымі сіламі прыроды і грамадства; стварэнне больш інтэграцыйнай і дыферэнцыраванай сацыяльнай сістэмы; ступень свабоды чалавека і ўсебаковага развіцця асобы.
Дыялектычная канцэпцыя намагаецца адлюстраваць развіццё ва ўсёй шматграннасці і цэласнасці яго момантаў, што патрабуе звярнуць асаблівую ўвагу на ўніверсальныя законы.
Закон узаемадзвяння процілегласцей дае адказ на пытанне аб крыніцы і прычыне руху і развіцця, разглядаючы ўнутраныя супэрчнасці быцця. Супярэчнасць неадрыўна ад развіцця, як і развіццё ад супярэчнасці. Дыялектычная супярэчнасць выступае як узаемадзеянне процілеглых, бакоў і тэндэнцый прадметаў і з’яў, якія ўзаемавыключаюць адно аднаго і якія знаходзяцца ва ўнутраным адзінстве і ўзаемапранікненні. Ідзе „барацьба", сутыкненне гэтых процілеглых тэндэнцый, якія імкнуцца пераадолець адна адну, а праз гэта вырашыць даную супярэчнасць, што і з’яўляецца крыніцай самаруху і развіцця.
Яшчэ ў старажытнасці ўзнікла слушная ідэя, што ўсё, што адбываецца ў свеце мае ў сабе процілегласці, пэўныя тэндэнцыі, якія ўзаемавыключаюць адна-адну (дабро і зло, праўда і хлусня, прыгажосць і агіднасць, неба і зямля, холад і цяпло і г. д.). Неразуменне дыялектыкі часам яшчэ і сёння бачна імкненне некаторых філосафаў тлумачыць супярэчнасці як невыразнасць думкі, парушэнне патрабаванняў фармальнай логікі. Напрыклад, лінгвістычная філасофія разглядае процілегласць як феномен мовы, які залежыць ад рознага разумення адных і тых жа слоў.
Навуковыя веды даюць усё новыя доказы таго, што сама матэрыя супярэчна яна бясконца разнастайна і ў той жа час адзіная. Рух
таксама ёсць адзінства процілегласцей: змянення і спакою, марывістасці і бесперапыннасці. Супярэчнасці ў неарганічнай прыродзе існуюць у форме ўзаемаадносін часцінак і антычасцінак, рэчыва і поля, прыцяжэння і адштурхвання, дзеяння і процідзеяння, дадатнага і адмоўнага электр7>ічных зарадаў, хваляў і карпускул, акісляльных і аднаўленчых працэсаў і іншых. Сфера жывой прыроды мае сваі супярэчнасці: асіміляцыя і дысіміляцыя, спадчыннасць і зменлівасць, жыцці і смерць, і г. д. У грамадстве супярэчнасці заяўляюць аб сабе ў адносінах паміж прадукцыйнымі сіламі і вытворчымі адносінамі, паміж інтарэсамі сацыяльных груп, наватарствам і кансерватызмам, планамернасцю і стыхійнасцю і г. д. У чалавека як асобы існуюць супярэчнасці паміж розумам і пачуццямі, паміж індывідуальнай і грамадскай свядомасцю, жаданнямі і намерамі чалавека і ўмовамі іх рэалізацыі і іншыя.
Супярэчнасці даюць імпульс самазмяненню развіццю рэчаў. Калі б рэчы былі тоесны самі сабе, не мелі адрозненняў і процігласцей, то яны былі б абсалютна нязменны. Як спосаб існавання матэрыі, рух ёсць супярэчнасць у дзеянні. Узаемадзеянне процілегласцей азначае, што мае месца перанос паміж імі рэчыва, энергіі і інфармацыі. Гэта стымулюе якасныя змены. Вырашэнне супярэчнасцей ажыццяўляецца па-рознаму формах: пераходам процілегласцей адна ў адну ў больш высокія формы; перамогай адной процілегласці над другой; знікненнем абедзвюх процілегласцей пры карэнных змяненнях аб’ектаў. Могуць быць таксама процілегласці, якія канчаткова не вырашаюцца.