Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
У філасофіі намнога раней, чым у прыродазнаўстве, была выказана ідэя аб заканамерным самаразвіцці. Тым не менш распрацоўка філасофскіх падыходаў да гэтай ідэі залежыць ад поспеху ў вырашэнні менавіта прыродазнаўчых праблем. Асаблівае значэнне ў распрацоўцы канцэпцыі развіцця мела эвалюцыйнае вучэнне Ч. Дарвіна. Сучаснае прыродазнаўста (касмалогія, астраномія, сінэргетыка, фізіка, біялогія і іншыя навукі) пацвярджаюць факт эвалюцыі матэрыяльнага свету, з’яўлення ўсё
ГЛАБАЛЬНЫ ЭВАЛЮЦЫЯНІЗМ У СУЧАСНАЙ КАРЦІНЕ СВЕТУ. ПРАБЛЕМА ФІНАЛА.
новых арганізацыйных форм быцця. Прырода як бы паступова раскрывае свае новыя магчымасці. Сучаснае прыродазнаўства разглядае развіццё Сусвету з моманту „Вялікага выбуху”, што даў пачатак метагалактыцы, у якой мы жывем. існуюць поглядьі, што першапачатковымі былі фізічныя структуры і формы руху; вакуум, элементарныя часцінкі, атамы, малекулы, паміж зорны газ, зорныя ўтварэнні. іх эвалюцыя прыводзіць да хімічных, а потым планетарных структур. У далейшым магчымы самыя разнастайньія формы жыцця, а з цягам часу і сацыяльныя структуры. Сучаснае прыродазнаўства перажывае рэвалюцыйныя змяненні ствараецца новая канцэпцыя прыроды, новыя мадэлі структуры і эвалюцыі свету. Асаблівае значэнне мае распрацоўка фізічных канцэпцый самаарганізацыі (сінэргетыка).
Фізіка XІХ стагоддзя разглядала Космас як нейкі нязменны механізм, які працуе на прынцыпе цвёрдай дэтэрмінацыі. У XX стагоддзі становяцца пераважнымі ідэі і метады тэорыі верагоднасцей. Сёння складаецца новае разуменне свету, якое зыходзіць з такіх паняццяў як няўстойлівасць, нераўнаважнасць, нелінейнасць. Матэрыяльны свет разглядаецца як дынамічны на ўсіх узроўнях сваёй арганізацыі. Глабальны працэс развіцця бачаць як бесперапынны пераход ад хаосу да парадку, пры ўзаемасувязі і ўзаемадапаўняльнасці гэтых паняццяў. Сярод навейшых навукова-прыродазнаўчых падыходаў да праблемы развіцця свету найбольш цікавае і важнае месца займае сінэргетыка навука аб самаарганізацыі матэрыяльных сістэм у працэс іх эвалюцыі. Яна нясе ў сабе новыя тлумачальныя парадыгмы, (парадыгма ад гр. прыклад, узор тэорыя ці мадэль пастаноўкі праблем, прынятая ў якасці ўзору) вырашэння задач, якія вызначаюць свет праз чаргаванне хаосу і парадку, што дазваляе даць нетрадыцыйную трактоўку многім феноменам рэчаіснасці.
Сінэргетыку можна вызначыць як міждысцып лінарны напрамак даследаванняў, агульны для матэматыкі, прыродазнаўчых навук, a таксама для сацыялагічнага ведання.
Што ж уяўляе сабой новая сінэргетычная мадэль змянення свету праз яго самаарганізацыю9
Кожная адкрытая сістэма засвойвае знешжя ўздзеянн , знаходзіцца ў пастаянным змяненні флуктуацыі. Кал<некалі 'зрэдку, такая флуктуацыя можа быць настолькі моцнай, што ўзн'кае незваротнасць развіцця: папярэдняя сістэма або якасна змяняецца або ўвогуле разбураецца. Такі пераломны, крытычны момант катастрофы атрымаў назву кропкі б фуркацьг. Зона кропк б'фуркацы характарызуецца прынцыповай непрадказальнасцю. невядома. ц’ стане разв ццё сістэмы хаатычным ці народзіцца новая, больш упарадкаваная структура, якая называецца дыссіпатыўнай. Магчымасць спантаннага ўзнікнення такіх структур (парадку) з хаосу важнейшы момант працэсу самаарган:зацыі сістэмы. (Падрабязней гл.: Прнгожмн Н., Стенгерс Н. Порядок мз хаоса: Новый дналог человека с прнродой. М., 1986). Найменш прадказальным; з яўляюцца „грэбяні" хваль, дзе сістэму могуць напаткаць нечаканасц', як;я шмат у чым вызначаюць яе далейшы лёс. Працэсы ж „узыходжання” ц1 „скачвання ' больш
вызначаны. тут праяўляюцца больш доўгатэрміновыя і таму лягчэй адсочваемыя заканамернасці. Нероўнамврнай перыядычнасцю адрозн ваецца само разв ццё: скачкі якасных змяненняў уступаюць месца больш спакойным перыядам якаснага росту.
Сутнасць сінэргетычнай мадэлі „парадку з хао-су" заключаецца ў наступным у працэсе развіцця матэрыі пастаянна ўзнікаюць і разбураюцца больш-менш устойлівыя структуры. Прычына іх дынам'чнага ■снавання іх адкрыты характар, здольнасць да метабалізму (інтэнсўнага абмену энергіяй, рэчывам, інфармацыяй з навакольным асяроддзем). Паколькі такія сістэмы надта далёкія ад дынам:чнай раўнавагі, то ў іх разварочваецца працэс дыссіпацыі страта цяпла, энергіі. Рана ці позна такую сістэму чакала б „цеплавая смерць . Але дзякуючы выкарыстанню імі знешняй энергіі і рэчыва, яны не толькпадтрымл’ваюць сваю адносную ўстойлівасць, а нават, „умудраюцца удасканальваць, аптымізаваць у новых умовах сваю структуру, ствараючы новы парадак з хаосу знешніх уздзеянняў і ўнутраных дыспрапорцый. (Гл„ Богданов A. А. Тектологмя: Всеобіцая органмзацмонная наука. М., *969; Монсеев Н. К Алгормтмы развмтмя. М., 1987; Хакен Г Сннергетнка. М. 1980; Нйколнс Р., Прнгожнн Н. Самсорганмзацля в неравновесных смстемах. М., 1979).
У гэтым працэсе лагічна можна вычляніць дзве супрацьлеглыя тэндэнцьг: імкненне сістэмы, з аднаго боку, да ўстойлівасц1, самазахавання, гамеастазу, з другога да разнастайнасц', зменлівасц', стахасты^насц' і невызначальнасці. Гэтыя дзве тэндэнцьг абумоўліваюцца рознымі ўзаемаадносінамі сістэмы з навакольным асяроддзем.
Такім чынам, сінэргетыка вывучае працэсы ўзнікнення арганізацыі (самаарганізацыі) з хаосу, а таксама супрацьлеглыя працэсы самадэзарганізацыі ў складаных нераўнаважных адкрытых дынамічных сістэмах любой прыроды. Агульная ўласцівасць такіх сістэм кагерэнтнасць, узгодненасць дзеяння іх асобных элементаў. У працэсе іх развіцця чаргаванні этапаў арганізацыі і дэзарганізацыі маюць пульсуючы, хвалевы характар. У сучаснай астраноміі, напрыклад, актыўна абмяркоўваюцца падыходы, якія разглядаюць нестабільнасць структуры метагалактыкі адносна грунтоўных фізічных пастаянных. Дастаткова малых змен значэнняў некаторых з такіх фізічных характарыстык, каб структура свету набыла другія рысы. У адкрытых сістэмах, дзе ідзе абмен энергіяй, рэчывам, інфармацыяй з навакольным асяроддзем, могуць працякаць працэсы, якія вядуць да змяньшэння хаосу. Эвалюцыя ідзе ў напрамку ўпарадкавання. Але і ва ўпарадкаваных сістэмах няспынна флуктуіруюць належачыя ім падсістэмы, што можа весці да разбурэння.
Сінэргетыка разбурае многія прывычныя ўяўленні. Калі раней хаос уяўлялі дэструктыўным пачаткам свету, то сёння разглядаюць як канструктыўны пачатак. Зусім інакш успрымаюцца такія характарыстыкі матэрыяльных сістэм як нераўнаважнасць, няўстойлівасць, якія з пазіцыі класічнай навукі былі толькі разбуральнымі фактамі.
Пераадольваецца ўяўленне аб развіцці як паступовым, безальтэрнатыўным. Альтэрнатывы разумеліся раней толькі як выпадковыя адхіленні ад магістральнага шляху змен, падпарадкаваныя яму. Сінэргетыка сведчыць аб тым, што для складаных сістэм існуе некалькі альтэрнатыўных шляхоў развіцця, адсутнічае жорсткая прадвызначанасць. Шляхоў эвалюцыі шмат, але пасля выбара шляху ў кропках біфуркацыі існуе нейкая пэўнасць, праддэтэрмініраванасць разгортвання працэсаў, іх суадноснасць будучым парадкам.
Сінэргетыка адкрывае новыя прынцыпы пабудовы складаных структур з простых, даючы новыя доказы дыялектычнаму тэзісу, што цэлае гэта не сума частак, а нешта большае, якасна іншае. Разглядаецца новы прынцып спалучэння частак у цэлае: устанаўленне агульнага тэмпу развіцця ўваходзячых у цэлае частак. Вывучэнне функцыянавання складаных сістэм у працэсе іх эвалюцыі дазваляе зрабіць вывад, што іх стабільнасць і жыццяздольнасць залежаць у значнай ступені ад унутранай дыферэнцыраванасці складаючых элементаў, што складаюць іх, багацця і асаблівасці іх зместу. Працэс самаарганізацыі Сусвету паўстае як бесперапынны рост разнастайнасці і складанасці як усёй суперсістэмы, так і яе асобных частак.
Аналізуючы сацыяльнае жыццё, вучоныя падкрэсліваюць важнасць унутранай разнастайнасці соцыуму. Перш за ўсё разнастайнасць, якая даходзіць да ўзаемавыключэння па сутнасным адзнакам, дапаўняе, стымулюе у тым ліку і праз барацьбу адзін аднаго, надае ўстойлівасць, робіць грамадства ўнутрана адзіным.
Сёння становіцца відавочным, што сістэмам, якія валодаюць складанай арганізацыяй нельга навязваць шлях развіцця, можна толькі імкнуцца зразумець як дапамагчы аб’ектыўным тэндэнцыям іх развіцця. Традыцыйны падыход да кіравання складанымі сістэмамі патрабуе лічыць, што вынік кіравання залежыць ад прыкладзеных намаганняў, што ён адназначны, лінейны, прадказальны. Чым больш намаганняў, тым больш і аддача. Але практыка выявіла, што моцнае ўздзеянне можа быць як марным, так і шкодным, калі яно процістаіць тэндэнцыям самаразвіцця складанаарганізаваных сістэм. Сінэргетыка гаворыць аб тым, што галоўнае не сіла, а правільная архітэктура ўздзеяння на складаную сістэму. Малыя, але правільна арганізаваныя рэзанансныя уздзеянні надзвычай эфектыўны.
Фізічная эвалюцыя Сусвету, працэсы самаарганізацыі прыроды спалучаюцца з хімічнай эвалюцыяй рэчыва. Метадамі радыёастраноміі выяўлена, што ў космасе ідзе разнастайная хімічная эвалюцыя матэрыі. Міжзорнае асяроддзе мае магчымасць, як выявілася арганічнага сінтэзу. Напрыклад, знойдзены фармальдэгід, які можа лёгка ўтвараць розныя вугляводы. Складаныя і рознастайныя арганічныя малекулы прысутнічаюць у метэарытах. На нашай планеце хімічная эвалюцыя прайшла тры стадыі; неарганічную, арганічную і біяхімічную. У ходзе яе мелі месца такія працэсы як рост складанасці функцый і магчымасцей хімічных пераўтварэнняў, а таксама ўнутранай супярэчнасці і актыўнасці малекул. Побач з гэтым працэсам прагрэсіўнага развіцця маюць месца і такія з’явы, як зніжэнне хімічных магчымасцей
і распад арганічных злучэнняў да вугалю, карбанатаў, вуглеводаў, вуглекіслаты.
Сінэргетыка па-сутнасці пераадкрывае, у канкрэтна-навуковай форме, асноўныя ідэі дыялектыкі аб самаразвіцці, што дае штуршок як навуковым, так і філасофскім ведам. 3 пункту гледжання сінэргетыкі пераглядаюцца праблемы эвалюцыі жывой прыроды. Жыццё гэта вышэйшае праяўленне працэсаў самаарганізацыі, што ідуць у прыродзе. Ужо Дарвін назіраў, як з хаатычнай бязладнай зменлівасці заканамерна ўзнікае эвалюцыйнае развіццё біялагічных відаў, іх упарадкаваны рух. Усё больш разумеецца як метадалагічная памылка змешванне розных узроўняў эвалюцьі!, нізвядзенне складанага да больш простага, абсалютызацыя генетычных мадэляў. Апісанне эвалюцыі ў тэрмінах папуляцыйнай біялогіі з’явілася значным дасягненнем нашага стагоддзя. Эвалюцыя складанай біялагічнай сістэмы разумеецца як каэвалюцыя сумесная эвалюцыя цэлага шэрагу папуляцый. Веды заканамернасцей каэвалюцыі дапаможа зразумець эвалюцыю экасістэм, але сённяшні ўзровень ведаў недастатковы, каб зразумець гэта даволі канкрэтна. Вучоныя лічаць, што ўзнікненне новага віда ў біялогіі мае агульныя рысы з фазавымі пераходамі, разгляданне сінэргетыкай.