Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
умсвах, прымае форму канкрэтных грамадскіх адносін. Навуковыпадыход да экалагічнай праблемы дае магчымасць зразумець, што не само па сабе ўздзеянне чалавека сродкамі вытворчасці на прыроду, не сам па сабе навукова-тэхнічны прагрэс і выкарыстанне яго дасягненняў вядуць да разбурэння прыроднага асяроддзя, абяднення прыродных рэсурсаў і пагаршэння ўмоў чалавечага жыцця, а ўсе гэтыя негатыўныя вынікі абумоўлены канкрэтнымі формамі ўздзеяння на прыроду, спосабамі выкарыстання дасягненняў навукі і тэхнікі.
Для сучаснага рэалістычнага падыходу да экалагічнай праблемы характэрна выяўленне яе сувязей з рознымі бакамі грамадскага жыцця і зварот да пытанняў вялікага сацыяльнага і гуманістычнага гучання. Акрамя чыста навуковага і тэхналагічнага, а так сама сацыяльна-эканамічнага, палітычнага (у тым ліку міжнародна-прававога) аспектаў ідэалагічных, этыка-гуманістычных, і, нарэшце, эстэтычных аспектаў экалагічнай праблемы, якія вызначаюць комплекснасць яе зместу. Паміж гэтымі аспектамі існуе пэўная ўзаемасувязь, іерархічная сузалежнасць, якія і вызначаюць стратэгію даследавання і навуковага вырашэння экалагічнай праблемы ў цэлым.
Такі падыход дазваляе пазбегнуць аднабаковага разумення гэтай праблемы, калі яна разглядаецца ў прыродафільскіх паняццях, не суаднесеных з сацыяльнай рэчаіснасцю, а высновы з аналізу і прапаноўваемыя рашэнні носяць забараняльны характар (кансервацыя вытворчасці, абмежаванне культурнага прагрэсу чалавецтва і гэдак далей).
Такі падыход выключае ідэю панавання актыўнага чалавека „дэміурга”, які стаіць па над варожай яму прыродай і хоча поўнасцю яе пераўтварыць. Гэта скажонае разуменне чалавечай свабоды і панавання над прыродай.
Такі падыход адвяргае адказ на экалагічныя пытанні сучаснасці, які зводзіцца толькі да ацэнкі і выбару пэўных тэхналагічных мер гарманізацыі ўзаемадзеяння чалавека і прыроды, хоць самі па сабе гэтыя меры рэсурсазберагаючыя, безадходныя, цыклічны замкнутыя тэхналогіі, што ляжаць у аснове сучаснай навукаёмістай вытворчасці, адыгрываюць вялікае значэнне ў справе экалагізацыі сучаснай вытворчасці (рэсурсаі энергазберажэнне, памяньшэнне адходаў у тэхналагічных цыклах і другія падобныя да іх прынцыпы павінны стаць асновай дзяржаўнай палітыкі ў сферы эканомікі Рэспублікі Беларусь не толькі для яе экалагізацыі, павелічэння яе эфектыўнасці, але і фактарамі ўмацавання ўласнай суверэннасці). Усё больш усведамляецца тое, што немагчыма захаваць прыродную раўнавагу ў біясферы толькі шляхам кансервацыі. Мэтанакіраванае пераўтварэнне, аптымізацыя біясферы на аснове далейшага навукова-тэхнічнага прагрэсу вось, думаецца, шлях, які вядзе да гарманізацыі ўзаемадзеяння прыроды і чалавека.
Пераход да стратэгіі рацыяльнага ўзаемадзеяння з прыродай, садзейнічанне яе натуральнай эвалюцыі ў новых формах магчымы толькі пры дастаткова глыбокім усведамленні функцый чалавека і яго практыкі ў сучаснай эвалюныі поыооды. Калі ўздзеянне чалавека на
прыроду і ў далейшым будзе ажыццяўляцца як на сутнасці стыхійнае і не будзе рэгулявацца, то ў перспектыве яно можа прывесці да катастрофы.
Пагэтаму прынцыповае рашэнне павінна хутчэй за ўсё заключацца ў пераходзе да стратэгіі ўздзеяння на прыроду, якая б улічвала неабходнасць захавання і падтрымання дынамічнай прыроднай раўнавагі, дынамічнай раўнавагі каэвалюцыянуючых (якія эвалюцыянуюць у згодзе, у адпаведнасці) грамадства і прыроды. Але для гэтага патрэбна выкарыстаць усю інтэлектульную, духоўную моц чалавецтва. Адпаведна гэтаму сама навука, сістэма адукацыі і выхавання, духоў-. нае жыццё грамадства і духоўны свет асобы, сам навукова-тэхнічны прагрэс павінны істотным чынам змяніцца ў напрамку да „прымірэння чалавека з прыродай і з самім сабой”, да пераадолення адчужэння чалавека ад прыроды і ад самога сябе. (Маркс К., Энгельс Ф. 2-е ізд. Соч., Т. і. С. 551). Працэс пераўтварэння прыроднага асяроддзя, калі ён накіроўваецца з улікам законаў прыроды, складаных узаемадзеянняў у біягеацэнозах, калі ў яго аснове ляжыць усебаковы навуковы аналіз, а не беспадстаўныя пражэкты, такі працэс пераўтварэння прыроднага асяроддзя можа прывесці да працвітання чалавека на Зямлі.
Для дасягнення гэтай вялікай мэты неабходна сапраўднае аб’яднанне намаганняў чалавецтва ў планетарным маштабе, асабліва з боку высокаразвітых індустрыяльных дзяржаў, якія з прычыны індустрыялізацыі сваёй эканомікі, што адбывалася больш высокімі тэмпамі, раней другіх сутыкнуліся з праяўленнем экалагічнай праблемы і змаглі знайсці больш эфектыўныя сродкі і метады змякчэння яе вастрыні. Калі яшчэ 30 гадоў назад Рэйн пераносіў у сваіх водах кожныя суткі столькі атрутных рэчываў, колькі могуць перавезці 100 чыгуначных саставаў (не вагонаў, а саставаў!), то сёння ў яго водах водзіцца рыба, і нават такая, як ласось. (Дорст Жан. До того, как умрет прмрода). Рэвалюцыі не адбылося, проста была настойлівая і мэтанакіраваная праца, падмацаваная пэўнымі магчымасцямі. У заходняй эканоміцы дзейнічае „жалезны” закон; на рынку выйграе толькі экалагічна надзейны тавар. А плата за скідванне адходаў у прыроду настолькі значная, што пагражае прадпрымальнікам (нават буйным) разарэннем.
У нашай жа краіне ў апошнія гады склалася не проста цяжкая, a крызісная сітуацыя, На працягу многіх дзесяцігоддзяў сфарміраваўся гіганцкі дзяржаўны механізм знішчэння прыроды ў імя непасрэдных утылітарна-гаспадарчых мэт. Рост вытворчасці адбываўся пераважна дзеля самой вытворчасці, у ахвяру яму прыносілі і прыроду, і чалавека. Але нават і ў гэтай вельмі цяжкай эканамічнай і зкалагічнай сітуацыі бязглузда будзе прымаць любыя ўмовы і формы дапамогі Захаду, якая мае патаемны геапалітычны характар. Тыя ж ЗША паглынаюць энергетычныя і сыравінныя рэсурсы ўсяго свету, адвяргаючы пры гэтым якія б там ні было абавязкі па самакантролю. Каэфіцыент іх пражорлівасці разам са шкодай якая наносіцца прыродзе, можа на-
весці жах на любога разважлівага чалавека, і, што самае галоўнае, ён узрастае. Згодна з афіцыйнымі дадзенымі вашынгтонскага за 1990 год ЗША выкарыстоўваюць амаль палову запасаў сыравіны і 26% здабываемых у свеце нафтапрадуктаў, выкідваючы ў атмасферу адпаведна 26% шкодных адходаў, у тым ліку 22% сусветных выкідаў двухвокісу вугляроду. Акрамя таго ЗША распылілі па планеце 290 мільёнаў тон атрутных рэчываў. Каб у поўнай меры ўявіць маштабы амерыканскай прагнасці, належыць памятаць, што насельніцтва гэтай краіны складае ледзь 5% ад агульнасусветнага насельніцтва. (Каламч Драгош. Третья ммровая война (Наш современнмк, 1992. № 11).
Пакуль падобная палітыка будзе праводзіцца, спадзявацца на сапраўднае аб’яднанне намаганняў народаў і дзяржаў у справе супрацоўніцтва дзеля выйсця з экалагічнага крызісу не прыходзіцца. Да ўсталявання новага сусветнага парадку павінны ісці ўсе краіны сусветнага супольніцтва, пераадольваючы як мараль раба, так і мараль пана.
Ва ўмовах складанай экалагічнай сітуацыі праблема захавання прыроды канцэнт-
КАШТОЎНАСЦЬ руецца ў праблеме захавання біясферы, ЖЫІШЯ жыцця, якія, нягледзячы на сваё незлічонае
мноства форм і іх устойлівасць, з прычыны вытворчага, тэхнагеннага, ваенна-палітычнага і другіх відаў уздзеяння на іх становяцца ўсё больш крохкімі, набываюць рысы канечнасці свайго існавання. Сучаснае чалавецтва ўсё больш аказваецца ў сітуацыях, калі канечнасць ці бясконцасць жыцця вызначаецца яго ўсвядомленым выбарам. У выніку гэтага людзям прыходзіцца пераацэньваць многія ўсталяваўшыяся поглядьі, перабудоўваць свае адносіны не толькі да прыроды, але і да сябе, пераглядаць накірункі і спосабы сваёй дзейнасці.
Час нарэшце, на ўзроўні самай шырокай свядомасці зразумець тую няпростую, але здзіўляючую па свайму зместу думку, што, нягледзячы ні на якія сацыяльныя і асабістыя праблемы, якія ўскладняюць наша жыццё, мы, людзі, жывём у найлепшым са светаў свеце, які нарэшце здзейсніўся. Нам вельмі пашанцавала, што фундаментальныя фізічныя канстанты ў нашым свеце менавіта такія, якія яны ёсць. Калі б яны хоць крыху адрозніваліся ад існуючых значэнняў (да прыкладу, калі б маса электрона была б трохі больш, а розніца мас пратона і нейтрона крыху менш), то ні атамы, ні малекулы не маглі б утварыцца. He змагло б утварыцца і тое, што яны складаюць, не было б Сусвету, да якога мы прывыклі. існавалі б толькі мікрачасцінкі з вельмі кароткім часам жыцця, які і ўявіць немагчыма. Магчыма, дзесьці і існуюць такія Сусветы. Магчыма, і наш Сусвет у розных цыклах свайго пашырэння і сціску (калі ён сапраўды пульсуе) уяўляў сабой „сумны кампот” з пратонаў, нейтронаў, электронаў і гэдак далей, рассеяных у бліжняй прасторы. Згодна з разлікамі фізікаў-тэарэтыкаў, тыя значэнні фундаментальных канстантаў, якімі наш свет валодае зараз, вельмі малаверагодны. Атрымаць менавіта такі іх
набор усё роўна, што выйграць мільён з першага кідка на рулетцы ў Монтэ-Карла. Колькі такіх „кідкоў” дазволіла сабе Прырода, пакуль не атрымаўся наш малаверагодны свет... Гэта трэба асэнсаваць і з годнасцю ацаніць, каб не ўзарваць гэты свет ні атамнай (вадароднай) бомбай, ні сваёй непрадуманай дзейнасцю ў глабальных маштабах.
Час з яшчэ большай сілай усвядоміць каштоўнасць жыцця на Зямлі як заканамернага і ў той жа час малаверагоднага і, скарэй за ўсё, унікальнага дару гэтай планеце. Цаніць жыццё так, каб адносіцца да яго з глыбокай пашанай (А. Швейцэр), даходзячы пры гэтым да разумнага самаадрачэння ў імя рацыянальнага прыродакарыстання і захавання біясферы. He толькі чалавек ёсць мера ўсіх рэчаў (Пратагор), але і рэчы вымяраюць чалавека ў яго адносінах да іх. і меў рацыю французскі футуролаг Даніель Блон, калі сцвярджаў, што галоўнае „шэрае рэчыва”. Толькі яно здольна стварыць зялёны свет усеагульнага экалагічнага камфорту і тым самым дапамагаць эвалюцыі прыроды. Для гэтага, аднак, неабходна дапоўніць яго воляй, жаданнем, адказнай дзейнасцю чалавека.
ІІРАКТЫКА. ДЗЕЙНАСНАЯ СУТНАСЦЬ ЧАЛАВЕКA
ФІЛАСОФСКІ СЭНС КАТЭГОРЫІ „ПРАКТЫКА”
Адной з найвялікшых загадак быцця з’яляецца здольнасць людзей ствараць рэчы, што не існуюць у спрадвечнай прыродзе, фарміруючы штучнае асяроддзе жыцця. Hi кола, ні вінта, ні тым больш электронна-вылічальнай машыны не знайсці ў натуральным наваколлі яны створаны