Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
ПЕРАДУМОВЫI ЗМЕСТ ПРАКТЫКІ
развіцця (гл. Князева Е. Н., Курдюмов С. П. Сннергетнка как новое мнровоззренме: дмалог с М. Прнгожнным// Вопросы фнлософмп. 1992. № 12.С. 177).
Гісторыя ўяўленняў аб актыўна-дзейнасных адносінах людзей да свету налічвае больш двух тысячагоддзяў. і хоць пытанне аб прыродзе такой актыўнасці выключна складанае гутарка ж ідзе аб чалавеку, паводзіны якога не заўсёды прадказуемы (побач з рацыянальнымі ўчынкамі ён часам ажыццяўляе дзеянні пад уплывам імгненнага настрою і нават дзівацкіх капрызыў), дасціпны розум вучоных адкрыў тут шмат цікавых фактаў і заканамернасцей. 1. Было ўстаноўлена, што ў механізме сацыяльнага дзеяння важнае месца займаюць каштоўнасныя арыенціры. 2. Адкрыта здольнасць людзей дзейнічаць свабодна, а гэта азначала прызнанне асаблівай ролі духоўных якасцей у матывацыі ўчынкаў. 3. Абгрунтавана грамадская прырода чалавечых дзеянняў. 4. Знойдзены нарматыўна-каштоўнасныя элементы ў міжіндывідуальных зносінах людзей. Аднак якія перадумовы адмыслова чалавечай актыўнасці? Як суадносяцца аб’ектыўныя і суб’ектыўныя элементы ў практыцы. Гэтыя і некаторыя іншыя бакі дадзенага пытання засталіся адкрытымі для новых пошукаў і адказаў.
Развіццё філасофскіх ведаў і сучасная навука раскрываюць змест практыкі як спрэс чалавечай формы актыўных адносін да рэчаіснасці. Яе матывы, канкрэтнае напаўненне і спосаб рэалізацыі можна зра-
зумець । растлумачыць на аснове механізму функцыянавання культуры. Як соцыякультурная з’ява практыка ўвабрала ў сябе і пераўтварыла з улікам асабістай прыроды ўсё больш простыя працэсы. Калі Бярдзяеў казаў, што ў чалавеку трапеча сусвет, то ён, безумоўна, меў самыя сур’ёзныя падставы. Справядлівасць афарызму не толькі ў тым, што чалавек уяўляе сабой цудоўны вынік доўгай эвалюцыі свету, у час якой адбываўся адбор усё больш складаных формаў уладкавання матэрыяльных сістэм. Яна яшчэ і ў тым, што праз дзейнасць чалавек здольны карыстацца любымі рэальна існуючымі ў прыродзе або прынцыпова магчымымі працэсамі. Людзі паставілі сабе на службу рух вады і ветру, сілу пары і электрычнасці. Хаця і з пэўнымі стратамі, яны ўсё ж пранікаюць сёння ў глыбіні мікрасвету і спакваля пачынаюць карыстацца ўтоенымі там неімаверна вялікімі запасамі энергіі.
Як абагульняючае праяўленне дзейнасных адносін людзей да рэальнасці практыка не выпадковая з’ява. Яна фарміруецца на аснове пэўных перадумоў. Яе вытокі губляюцца ў найбольш фундаментальных структурах матэрыі. А яе змест вызначаецца шматлікімі сувязямі людзей з разнастайнымі акалічнасцямі і варункамі быцця. Вось чаму мэтазгодна вылучыць генетычныя і функцыянальныя перадумовы практыкі.
Дарэчы нагадаць, што дзеянне гэта неад’емны бок руху, які з'яўляецца неабходнай уласцівасцю матэрыі. Яшчэ Арыстоцель падкрэсліваў, што дзеянне ёсць актыўны пачатак усяго існага. Менавіта
дзеянне і ўтварае генетычную перадумову практыкі. Цераз яго адбываецца перанос рэчыва і энергіі ад аб’екта да аб’екта. На яго аснове наладжваюцца сувязі як паміж элементамі адной сістэмы, так і паміж рознымі сістэмамі. Без дзеяння было б немагчымым ні станаўленне матэрыяльных утварэнняў, ні фарміраванне духоўных з’яў.
Ад чаго ж залежыць эфектыўнасць дзеянняў9 Вельмі павучальныя адкрыцці сучаснай навукі, якія развейваюць ілюзію, быццам чым больш вялікай з'яўляецца прыкладзеная энергія, тым абавязкова большым будзе і вынік. На справе вялікія намаганні часам аказваюцца дарэмнымі і нават могуць прынесці шкоду, калі яны супрацьстаяць уласным тэндэнцыям развіцця сістэмы (гл. Князева Е. Н., Курдюмов С. П. Сннергетнка как новое ммровоззренме: дмалог с Н, Прнгожпным// Вопросы фмлософнн. С. 4). Зрэшты, праніклівы розум некаторых мысліцеляў ужо даўно выказваў падобныя здагадкі. Старажытна-кітайская мудрасць гаворыць, што слабае пераадольвае моцнае, a мяккае пераадольвае цвёрдае. Сіла зусім не з’яўляецца галоўным у дзеянні. Важна прывесці ў рух асабісты механізм функцыянавання сістэмы. А для гэтага бывае дастаткова зусім невялікага энергетычнага ўздзеяння. Так робіць вадзіцель аўтамабіля, калі лёгкім рухам нагі націскае акселератар і прымушае рухацца цяжкую машыну.
ітак, катэгорыя „дзеянне'' мае універсальны статус, яна адлюстроўвае момант сувязі розных прадметаў і з’яў. Што датычыць практыкі, то ў яе свая спецыфіка. Практыка ўяўляе сабой накіраваную актыўнасць, у выніку якой узнікаюць прынцыпова новыя ўтварэнні, прадукты чалавечай працы. У гэтым сэнсе практыка з’яўляецца творчай дзейнасцю.
Прынята адрозніваць жыццёдзейнасць і ўласна чалавечую дзейнасць. Жыццёдзейнасць гэта біялагічная актыўнасць. На яе аснове адбываецца прыстасаванне арганізма да ўмоў існавання і падтрымка яго жыццёвых сіл. Жыццядзейнасць уласцівая ўсім арганізмам у тым ліку і чалавеку. Адаптыўныя паводзіны мэтазгодны. Пагэтаму жывёла ўпэўненна трымае сябё ў звыклым асяроддзі. Аднак яе адаптыўныя магчымасці вельмі абмежаваныя. Справа ў тым, што паводзіны жывёлы вызначаюцца яе генатыпам, будовай цела і функцыянальнымі магчымасцямі натуральных органаў, а таксама той „біялагічнай праграмай”, што дадзена ёй ад нараджэння ў форме пэўных інстынктаў. Вядомы выпадкі, калі выміралі цэлыя віды жывёл, якія не здолелі памяняць паводзіны ў новых умовах. Некалі не вытрымаў канкурэнцыі з чалавекам як больш удачлівым паляўнічым пячорны леў. Магутны драпежнік застаўся без дабычы і назаўсёды знік з нашай планеты.
Адаптыўныя паводзіны жывёлы абумоўліваюць змест і характар яе псіхікі. Жывёла „пазнае” з'явы толькі ў тых межах, у якіх яны маюць біялагічнае значэнне.
Як жывая істота чалавек таксама вымушаны прыстасоўвацца да навакольных умоў тэмпературы, вільготнасці, ландшафту, чаргаванню дню і ночы, пэўнаму харчаванню і г. д. А як грамадская істота ён прыстасоўваецца яш4э і да сацыяльных умоў жыцця. Гэта адразу ж кідаецца ў вочы, калі чалавек раптам аказваецца ў іншым культурным
асяроддзі, дзе другая вера, незнаёмая мова і нязвыклыя норавы.
Відавочна, чалавек не толькі генетычна звязаны з астатнім светам, існуюць таксама шматлікія каналы, якія забяспечваюць яго актуальную сувязь з прыродай і грамадствам. Такая сувязь існуе менавіта тут і цяпер і носіць функцыянальны характар.
Каб жыць чалавек павінен дыхаць, есці і піць. Такім чынам, ужо эмпірычныя факты сведчаць аб анталагічнай, г. зн. быційнай сувязі людзей са светам. На гэтай аснове фарміруюцца іх вітальныя патрэбы (ад лац. віта жыццё). Неабходна заўважыць, што такія патрэбы ёсць і ў жывёлы. Але ж тут яны вызначаюцца ад веку і ніколі не мяняюцца. Між тым як жыццё грамадства надае адкрыты характар сістэме патрэб. Яны здольныя бязмежна пашырацца, а з цягам часу і абнаўляцца. Для паспяховай дзейнасці людзям неабходны адпаведныя ўзроўню развіцця грамадства сацыяльныя інстытуты, шматлікія матэрыяльныя прьілады, разнастайныя веды, маральныя прынцыпы і прававыя нормы. Людзям ніяк не абыйсціся без умення рабіць сваю справу і неабходных для гэтага навыкаў. Адным словам, чалавек мае адкрытую дынамічную сістэму шматлікіх патрэб. Менавіта сукупнасць патрэб людзей стварае другую важнейшую перадумову практыкі, Калі параўнаць патрэбы людзей з насельніцтвам шматпавярховага дома, то тыя з іх, што народжаны прыроднымі сувязямі, месцяцца на першым паверсе, вышэй знаходзяцца сацыяльныя патрэбы, а апошні паверх займаюць патрэбы духоўнага кшталту.
Чалавек прынцыпова інакш, чым жывёла, задавальняе свае патрэбы. Актыўнасць жывелы накіравана на пошукі харчу, пазбяганне небяспекі, карацей кажучы, жывела поўнасцю залежыць ад біясітуацыі. Зусім іначай паводзіць сябе чалавек ён вырабляе неабходныя рэчы і мяняе самі ўмовы свайго існавання. А гэта значыць, што ягоная дзейнасць становіцца мэтавызначальнай. Ствараючы штучнае асяроддзе жыцця, людзі пераадольваюць дыктат абставінаў і дасягаюць пэўнай свабоды.
Як неабходны бок мэтавызначальнай дзейнасці свядомасць чалавека аказваецца здольнай вылучаць аб'ектыўныя ўласцівасці рэчаў і з’яў. Вось чаму думкі людзей супадаюць па зместу са з’явамі самой рэчаіснасці. Гэта дазваляе фарміраваць праграмы дзейнасці, a таксама ўдакладняць іх і карэктыраваць у залежнасці ад канкрэтных акалічнасцей. Пастаноўка мэтаў дзейнасці і вызначэнне шляхоў іх дасягнення робіць людзей творцамі ўласнага лёсу.
Але для таго каб займацца канструктыўна-стваральнай працай, людзям патрэбны такія сродкі ўздзеяння на прадметны свет, якія б адпавядалі прыродным асаблівасцям аб’ектаў. і яны іх знайшлі гэта прылады працы. 3 іх дапамогай людзі атрымалі магчымасць бясконца пашыраць гарызонт сваіх адносінаў да свету.
Прадметна-прыладная дзейнасць пераадольвае натуральную абмежаванасць органаў чалавека, бязмерна павялічвае яго фізічную і інтэлектуальную моц, істотна пашырае дыяпазон яго творчых магчымасцей. Аднак у гэтым тоіцца і вялікая небяспека. Яна ўзнікае, калі чалавек спрабуе дзейнічаць насуперак законам прыроднага і сацы-
яльнага свету. Узброены магутнай сучаснай тэхнікай або надзелены вялікай п'алітычнай уладай ён можа прынесці незлічоныя страты прыродзе і грамадству. Цалкам зразумела, што распачаўшы перабудову свету. людзі ўзялі на сябе вялікую адказнасць за яго далейшы лёс.
Але як людзі робяць выбар дзеянняў і на якой аснове яны ствараюць свае прылады? Адказ можна атрымаць, калі звярнуць увагу на тое, што адной з умоў любога асэнсаванага дзеяння з’яўляецца інфармацыя не толькі аб рэальных уласцівасцях дадзенага прадмета, а яшчэ і аб тым, навошта ён нам патрэбен. Мір з’яў і рэчаў для нас не проста існуе, але і нешта значыць. Мы знаходзімся з ім у аксіялагічных адносінах (ад грэч. аксія каштоўнасць). Сапраўды, адны з’явы нас зусім не цікавяць, другія маюць адмоўны сэнс, а трэція валодаюць дадатным значэннем. Менавіта апошнія з’яўляюцца каштоўнасцямі і служаць арыентырамі нашых паводзін.
Неабходна памятаць, што хаця практыка і з’яўляецца матэрыяльнай дзейнасцю, яна цесна звязана з духоўнымі працэсамі. Раней ужо было паказана, як практыка абумоўлівае пазнавальную дзейнасць. Але адбываецца таксама зваротны ўплыў духоўных фактараў на практыку. Ацэнка з’яў, вылучэнне мэтаў і планаванне дзеянняў гэта ўжо духоўна-інтэлектуальныя аперацыі і яны вызначаюць як матывы, так і характар працякання практыкі. Можна адзначыць, што станаўленне і функцыянаванне практыкі абапіраецца на пэўныя перабудовы і акалічнасці, важнейшымі з якіх будуць наступныя. 1. Культура дазваляе інтэгрыраваць у сацыяльных дзеяннях усё больш простыя працэсы. А гэта з’яўляецца асновай практычнага асваення рэчаіснасці. 2. Агульнагенетычнай перадумовай практыкі выступае дзеянне, якое ўяўляе спантанную актыўнасць матэрыяльных сістэм. 3. Сукупнасць чалавечых патрэб, штозвязваюць людзейзрозныміслаямі быцця, з’яўляецца функцыянальнай перадумовай практыкі. 4. Практычнае асваенне прадметнай і сацыяльнай рэчаіснасці ажыццяўляецца на падставе мэтавызначальнай дзейнасці.