• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы філасофіі (курс лекцый)

    Асновы філасофіі

    (курс лекцый)

    Памер: 278с.
    Гародня 1994
    102.89 МБ
    Тагачасны узровень навук' і метадалогі' перашкодз'ў французскаму матэрыял'зму раскрыць складаную прыооду свядомасці. Рашэнне прынцыповых, светапогл.ядных праблем свядомасц: магчыма было толькі на падставе навуковых дасягненняў XIX ст, асабл'ва XX стагоддзяў. Значны ўклад унес у вырашэнне поаблемы свядомасцсучасны матэрыял’зм, які абапіраецца на навуку.
    3 пункту гледжання данага светапогляду пры паслядоўна філасофскім падыходзе аднолькава недапушчальна як атаясамл'ванне, так і абсалютнае (ва ўсіх адносінах) проціпастаўленне паняццяў матэрыі і свядомасці. Матэрыя і свядомасць знаходзяцца ў складаным дыялектычным адзінстве і ўзаемадзеянні, прычым асновай гэтага адзінства ■ ўзаемадзеяння з’яўляецца матэрыя. Гэта зразумела, паколькі свядомасць хоць і існуе гэтак жа рэальна, як і матэрыя, аднак не з’яўляецца аднапарадкавай з ёю рэальнасцю: матэрыя існуе да свядомасц! і незалежна ад яе, сама па сабе, свядомасць жа не можа існаваць у адрыве ад матэры', да матэрьн і незалежна ад яе. Таму матэрыя гэта першасная рэальнасць, свядомасць другасная, залежная рэальнасць, першая аснова другой, свядомасць прадукт матэрыі. У гэтых суадносінах яны ніяк не могуць памяняцца ме'сцам!. І па-за адносінамі іх адно да аднаго, па-за асноўным пытаннем гнасеалогіі нельга раскрыць, нельга асэнсаваць змест паняццяў матэоыі і свядомасці.
    Разам з тым настолькі ж памылковай з’яуляецца і абсалютызацыя процілегласц' матэоьл і свядомасці, неразуменне адноснасці такога проціпастаўлення, ігнараванне таго , што такое проціпастаўленне мае сэнс толькі ў межах асноўнага пытання гнасеалогіі. Абсалютызацыя,прец''легла.сц: матэрыі, і свядомасці за межамі гэтага асноў-
    нага гнасеалагічнага пытання непазбежна вядзе да адступлення ад аднагозфундаментальных палажэнняў філасофіі матэрыялізму аб матэрыяльным адзінстве свету, да адступлення ад дыялектыка-матэрыялістычнага манізму.
    Свядомасць з’яўляецца процілеглай матэрыі, як копія арыгіналу, вобраз аб екту, як ідэальнае матэрыяльнаму. Ісці далей у проціпастаўленні іх значыць зрабіць крок ад матэрыялізму да дуалізму і механіцызму, а праз іх, у канчатковым выніку, да ідэалізму і містыкі.
    Калі ідэалізм так ці інакш ставіў каменную сцяну паміж свядомасцю і матэрыяй, духам і прыродай, то дыялектычны матэрыялізм заўсёды шукаў агульнасць, адзінства пам'ж з’явамі свядомасці і аб’ектыўным светам, выводзіў духоўнае, ідэальнае з матэрыяльнага, разглядаючы матэрыю як вызначальнае і першаснае ў адносінах да свядомасці.
    Паняцце свядомасці вельмі блізкае да паняцця пазнання, але не зводзіцца да яго. Пазнанне гэта адзін з бакоў, элементаў свядомасці, працэс атрымання інфармацыі, ведаў, у тым ліку і новых для чалавецтва ведаў. Без яго быў бы немагчымым інтэлектуальны рост чалавека і чалавецтва.
    На думку, Дж. Брунера, вядомага амерыканскага педагога і псіхолага, развіццё свядомасці, або, як ён гаворыць, інтэлектуальны рост асобы, праяўляецца ва ўзрастанні незалежнасці, самастойнасці, мэтанакіраванасці яе паводзін, у развіцці сувязей паміж мовай і сімвалічнай дзейнасцю, г. зн. у здольнасці выразіць свае думкі пры дапамозе слоў або сімвалаў. Да важных форм праяўлення духоўнага развіцця асобы Брунер адносіць таксама ўменне адмовіцца ад непасрэднай інфармацыі і звяртацца да набытых ведаў, усё больш кіравацца ў сваіх паводзінах свядомымі матывамі, унутранымі псіхалагічнымі стымуламі, здольнасць прадбачыць і мець справу адначасова з некалькімі альтэрнатывамі.
    Свядомасць, як цэласная з’ява, мае надзвычай складаную структуру. Яна, з аднаго боку, аб’ядноўвае сістэму такіх арганічна ўзаемазвязаных псіхічных працэсаў, якія актыўна ўдзельнічаюць у адлюстраванні, у асэнсаванні чалавекам знешняга свету і свайго ўласнага быцця. Гэтымі псіхічнымі працэсамі, што робяць магчымым усвядомленае творчае адлюстраванне, з’яўляюцца эмоцыі, пачуццёвае адлюстраванне, увага, памяць, уяўленне, воля, абстрактнае мысленне, самасвядомасць, мэтанакіраванне, разуменне. 3 другога боку, свядомасць ўяўляе сабой сістэму, якая гістарычна фарміруецца ў працэсе развіцця грамадства, і ў гэтым сэнсе заўсёды выступае як грамадская свядомасць. Асновай свядомасці з’яўляецца грамадскагістарычная практыка людзей, а спосабам быцця мова.
    Свядомасць, узятая як цэласная сістэма , хоць і ўяўляе сабой псіхічную з’яву, не тоесна ўсей псіхіцы чалавека. Псіхічныя з’явы уключаюць апрача ўсвядомленых, несвядомыя псіхічныя працэсы. Апошнія не з’яўляюцца ў пэўны момант цэнтрам асэнсаванай дзейнасці свядомасці (псіхічныя станы ў сне, аўтаматычна-рэфлекторныя
    ўтварэнні, інтуіцыя, экстрасэнсарныя феномены і г. д.)
    Сапраўдную сутнасць чалавечай свядомасці, яе спецыфіку выказваюць усвядомленыя, а несвядомыя псіхічныя працэсы. Іменна свядомыя псіхічныя акты, якія прасякнуты святлом розуму, адыгрываюць вядучую ролю ва ўсей псіхіцы чалавека і вызначаюць характар тых ці іншых неўсвядомленых дзеянняў. Таму ў несвядомых псіхічных працэсах няма нічога містычнага, звышнатуральнага. Псіхалагічныя навукі, ф'зіялог^я вышэйшай нервовай дзейнасці за апошнія гады зрабілі нямала, каб растлумачыць механізм узаемадзеяння, узаемапераходу свядомых працэсаў у несвядомыя і наадварот. Гэта датычыцца перш за ўсе працэсаў выпрацоўкі навыкаў, узаемасувязі доўгачасовай і кароткачасовай памяці і г. д. Разам з тым, са сказанага зусім не вынікае, што ў даным выпадку недаацэньваецца роля падсвядомых (несвядомых) псіхічных працэсаў у веданні. Добра, напрыклад, вядома, якую вялікую ролю ў навуковай і мастацкай творчасці адыгрываюць падсвядомыя з’явы. Як сведчаць гістарычныя факты, падсвядомасць „выдала” ў сне Д. І. Мендзялееву перыядычную табліцу, Кекуле формулу бензолу, П. І. Чайкоўскаму яго геніяльны Першы канцэрт і г. д. Аднак усе зазначаныя творчыя адкрыцці „выдадзены” іменна гэтым людзям толькі таму, што яны папярэдне затрацілі велізарныя свядомыя намаганні розуму для пошуку знойдзеных рашэнняў. Пазнанне гэта, такім чынам, вынік асэнсаваных псіхічных працэсаў, а несвядомыя адыгрываюць ролю пры гэтым пастолькі, паколькі яны становяцца працягам свядомых, паколькі яны ўключаны ва ўсвядомленыя адносіны суб’екта да аб’екта.
    СВЯДОМАСЦЬ ЯК ІДЭАЛЬНАЕ
    Свядомасць па сваёй прыродзе ідэальная. ідэальнае выступае як момант практычных адносін чалавека да свету, адносін, апасродкаваных формамі, што створаны папярэднімі пакаленнямі: здольнасцю перш
    за ўсе адлюстроўваць гэты свет у матэрыяльных сістэмах мовы, знакаў, сімвалаў і пераўтвараць іх шляхам дзейнасці ў рэальныя прадметы і адносіны. Так, калі б людзям каменнага веку нейкім чынам тратла кніга аб канструяванні ЭВМ. то яны не здолелі б яе „ідэалізаваць”, г. зн. пераўтварыць у ідэальнае, у паняцце або асэнсаванае ўяўленне аб ёй, бо ў іх жыцці не склаліся яшчэ тыя формы дзейнасці, якія абумовілі б узровень ведаў і дзейнасці, абагульненых у гэтай кнізе.
    ідэальнае не з'яўляецца нечым самастойным у адносінах да свядомасці у цэлым; яно характарызуе сутнасць свядомасці ў адносінах да матэрыі. У гэтым сэнсе паняцце „ідэальнае” дазваляе глыбей зразумець другаснасць вышэйшай формы ведання і тым самым канкрэтызаваць матэрыялістычнае разуменне сутнасці свядомасці, яе процілегласць матэрыі. Паняцце „ідэальнае” таму мае сэнс толькі
    пры вывучэнні суадносін матэрьі' і свядомасці, адносін свядомасц' да матэрыяльнага свету.
    Раскрыць змест ідэальнага значыць раскрыць тыя аспекты, у якіх яно з’яўляецца процілеглым матэрыяльнаму, матэры'
    Матэрыю ў гэтым плане характарызуе, як мы ўжо ведаем, пеош за ўсё аб’ектьіўнасць існавання, незалежнасць яе быцця ад якіх-небудзь прычын:яна сама сабе прычына і аснова свайго існавання.
    Ідэальнае, наадварот, не мае самастойнага існавання: яно залежна ад матэрыяльнага свету. Яго быцце у псіхалагічных станах асобы, што працякаюць заканамерна, у суаднесенасці гэтых станаў і перажыванняў суб’екта (шляхам практычнай дзейнасц') да аб’ектыўнага свету. Ідэальнае як мысленны вобраз не існуе, па-першае. без тых прадметаў і працэсаў матэрыяльнага свету, вобразам як х яно з’яўляецца, па-другое , без удзелу матэрыяльных працэсаў вышэйшай нервовай дзейнасці чалавека, і па-трэцяе, па-за практычнай дзейнасцю чалавека.
    I яшчэ адно істотнае адрозненне матэрыяльнага ад ’дэальнага. Калі ўсе прадметы і з’явы знешняга свету існуюць у сваей канкрэтна-пачуццевай форме, то іх вобразы ці адлюстраванні пазбаўлены рэчыўнасці і пачуццевай асязальнасці. Яны, як кажуць, бесцялесныя, нярэчыўныя. Гаворачы фігуральна, ідэальнае гэта прадмет, які, „адчужаны, ад самога сябе, які існуе не ў сваей уласнам канкрэтна-прадметнай форме, а ў выглядзе духоўных з’яў. У той жа час не трэба забываць, штс ідэальнае і матэрыяльнае не раздзелены непраходнай сцяной: ідэальнае есць не што іншае як матэрыяльнае, пера саджанае, ў чалавечую галаву і пераўтворанае ў ей Такое пераутварэнне матэрыяльнага ў ідэальнае, як вядома, робіць мозг, органы адчування і практыка чалавека. Тут дарэчы зазначыць і другое. 3 прычыны сваёй складанасці праблема ідэальнага распрацоўваецца не толькі філасофіяй, але і цэлым комплексам навук. Кожная з іх мае свой спецыфічны падыход да азначэння гэтага паняцця, падкрэслівае ў ім тую ці іншую характэрную ўласцівасць, той ці іншы момант, бок. I гэта правамерна.
    Такім чынам, не толькі матэрыя (аб’ектыўная рэальнасць), але і свядомасць (ідэальная рэальнасць) з’яўляецца надзвычай складаным аб’ектам філасофіі. і каб больш поўна, канкрэтна ўявіць сутнасць свядомасці, яе адваротнае ўздзеянне на матэрыю , неабходна высветліць яе перадгісторыю і гісторыю , вызначыць ролю сацыяльных фактараў у яе станаўленні і развіцці. Гэты прынцып ні ў якім разе нельга пераносіць на канкрэтна-навуковыя даследаванні: навука ўсё можа, але толькі сваімі метадамі, не блытаючы іх з філасофскімі.
    У сучаснай філасофіі і навуцы свядо-
    ГЕНЕЗІС СВЯДОМАСЦІ
    масць , у большасці выпадкаў, разглядаецца як прадукт самаарганізацыі, самар.уху і самаразвіцця прыроды, матэрыі, як
    асаблівая уласцівасць высокааоганізаванай „матэрыі-мозгу Карацей кажучы, свядомасць неабходна нараджаецца сусветнай эвалюцыяй.
    Аб’ектыўнай крыніцай узнікнення свядомасці з’яўляецца працэс дыферэнцыяцьр матэрьр і універсальная заканамерная ўзаемасувязь і ўзаемадзеянне якасна спецыфічных матэрыяльных сістэм і структурных узроўняў, што узнікаюць у гэтым працэсе іменна на аснове ўзаемасувязі і ўзаемадзеяння якасна розных матэрыяльных сістэм узнікае аб'ектыўная неабходнасць жывой прыроды, ускладняецца і развіваецца такая ўсеагульная уласцівасць матэрыі, як адлюстраванне.