• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы філасофіі (курс лекцый)

    Асновы філасофіі

    (курс лекцый)

    Памер: 278с.
    Гародня 1994
    102.89 МБ
    Матэрыялам для ўяўлення служыць успрыманне, на якое ўяўленне абапіраецца, і з якога яно ўзнікае. Але ўяўленне дае больш глыбо-
    кія веды аб з'явах прадметнага свету, чым успрыманне. Гэта пераходная ступенька ад пачуццёвага пазнання да больш высокага ўзроўню спасціжэння рэчаіснасці. Разам з тым вобраз прадмета адноўлены ўяўленнем і нешта страчвае ў параўнанні з успрыманнем прынамсі, ён не такі шматкаляровы і яркі.
    Адметнай асаблівасцю ўяўленняў з’яўляецца тое, што яны не толькі папярэднічаюць мысленню, але ў пэўным сэнсе аказваюцца і яго прадуктам, у іх пачуццёвае і рацыянальнае як бы ўзаемапранікаюць. Вось чаму правамерна вылучэнне першаснай і другаснай формаў уяўлення. Для першаснай характэрна перавага рэпрадукцыйнага моманту, бо ў гэтым выпадку вобраз знітаваны з ідэальным аднаўленнем непасрэдна дадзенага аб’екта, яго адлюстраваннем праз прызму мінулага вопыту. Другасная складваецца пры рашаючым уздзеянні мысліцельных праграм. Пачуццёвыя элементы аказваюцца пры гэтым як бы своеасаблівымі дэталямі, з якіх будуецца вобраз. Вызначальная рыса такіх уяўленняў гэта страта прамога падабенства з даследуемым аб’ектам і вялікая доля ўмоўнасці. Тут ужо дамінуе канструктыўны момант, прысутнічае вольны палёт мыслі, фантазія. Стварэнне такіх вобразаў займае належнае месца ў навуцы, літаратуры і мастацтве. Агульнавядома, як шмат значыла, напрыклад, для развіцця фізікі ўяўленне атама. Другасная форма выступае таксама ў выглядзе вобраза-мэты, прадвызначаючага вынік дзейнасці чалавека. Такое ўяўленне абапіраецца на рэальныя тэндэнцыі развіцця аб’ектаў і з’яўляецца важным арыенцірам чалавечых паводзін.
    Уяўленне выходзіць за межы адлюстравання рэчаіснасці, вызначаемага адно цяперашнім момантам. Чалавек з развітым ўяўленнем лепш адчувае мінулае і будучае, а таму глыбей спасцігае і сучаснае. Так праяўляецца прадукцыйная сіла ўяўлення.
    Пачуццёвае пазнанне гэта ўласцівасць індывідуальнага спасціжэння свету чалавекам.Разам з тым яно ажыццяўляецца толькі на аснове асэнсавання і ўсведамлення ўсяго сацыяльнага вопыту. Таму чалавек успрымае свет зусім інакш, чым жывёла, бачыць у ім шмат больш за яе. А з развіццём культуры яго здольнасць да пачуццёвага адлюстравання прадметаў іпрацэсаў пастаянна ўдасканальваецца.
    На гэтай ступені пазнання чалавек адкрывае для сабе найперш адзінкавыя, выпадковыя, і неістотныя асаблівасці рэчаіснасці. Але практычнае авалодванне светам патрабуе больш глыбокіх ведаў аб сутнаці рэчаў, аб іх агульных уласцівасцях і неабходных сувязях. Гэта дасягаецца мысленнем.
    Некаторыя філосафы ўжо даўно заўважалі, што вытлумачэнне пазнавальных здольнасцей людзей аднымі пачуццямі вельмі спрошчвае і збядняе неімаверна складаны і тонкі працэс ідэальнага выяўлення сапраўднай прыроды рэчаў. Яны справядліва крытыкавалі сенсуалізм. Адхіляючы меркаванне, быццам наш розум не мае нічога, акрамя таго, што змяшчаецца ў пачуццях, знакаміты нямецкі філосаф Лейбніц, іранічна, дадае: „За выключэннем самога розуму”.
    Між тым, апраўданае прызнанне вялікай ролі абстрактнага мыс-
    лення, або рацыянальнага пазнання ў духоўным авалоданні светам таіла ў сабе напачатку непрыкметную інтэлектуальную лавушку. Справа ў тым, што суб’ект пазнання па-ранейшаму разглядаўся толькі як асобны індывід. Такая пазіцыя недазваляла зразумець, адкуль у чалавека бяруцца паняцці, схемы, і нормы мыслення. He дзіва, што розум як бы самазамыкаецца пры гэтым. Так узнікае рацыяналізм, які істотна перабольшвае і нават абсалютызуе месца і ролю мыслення ў пазнавальным працэсе. Яго прыхільнікамі, акрамя ўзгаданага Лейбніца, былі ў Новы час такія вядомыя філосафы, як Дэкарт, Спіноза і Кант. У пошуках вытокаў надіндывідуальных складнікоў мыслення выказваліся думкі то аб іх боскім паходжанні, то аб прыроджаных ідэях, то аб давопытных паняццях.
    Далейшае развіццё філасофіі, аднак, паказала, што пазіцыя рацыяналізма, таксама як і сенсуалізма, з’яўляецца аднабаковай. У рэальнасці пачуццёвае і рацыянальнае пазнанне немагчымы адно без аднаго. Гэта дзве прыступкі адной лесвіцы. і калі хочаш дабрацца да ісціны ніводнай не мінаваць.
    Разам з тым рацыянальнае пазнанне мае свае адметныя рысы. У адрозненне ад пачуццёвага,якое спыняецца на разгляданні з’яў, яно ідзе далей, пранікаючы ў самую сутнасць рэчаў. He здарма ж кажуць, што бачыць вока далёка, а д <а яшчэ далей. Абстрактнае мысленне гэта апасродкаванае спасціжэнне свету. Тут адсутнічае прамы кантакт з прадметнай рэальнасцю . Мысленне апасродкавана практыкай, пачуццёвымі ўражаннямі, сімваламі і мовай. Такі адыход ад непасрэднай данасці зусім не абмяжоўвае, а наадварот, рашуча пашырае межы пазнання, дазваляе глыбей пранікнуць у сапраўдную прыроду рэчаў і з’яў.
    Найбольш важная асаблівасць абстрактнага мыслення абагульненае адлюстраванне аб’ектыўнага свету. Параўноўваючы і аналізуючы дадзеныя органаў пачуццяў, мысленне вылучае падобныя адзнакі і ўласцівасці розных з’яў. Паняцце шара стала вынікам адцягнення ў працэс аб^трактнага мыслення ад асабістых адзнак самых розных сфернчн х цел і вылучэнні ў якасці іх агульнай уласцівасці геаметрычнай формы.
    Гэты прыклад указвае на яшчэ адну істотную рысу рацыянальнага пазнання абстрагаванне, або адцягненне ад другасных, малазначных у адпаведных варунках уласцівасцей прадметаў і з’яў.
    Аналіз асаблівасцей абстрактнага мыслення быў бы няпоўным, калі б нічога не сказаць аб канкрэтызацыі. Вылучэнне асобных уласцівасцей аб’екта і атрыманне агульных вывадаў зусім не з'яўляецца канчатковай мэтай пазнання. Вельмі важна зразумець прадмет, падзею, выпадак як цэласную з’яву. А гэта дасягаецца канкрэтыз?цыяй ведаў, сутнасць якой ў сінтэзе папярэдне адцягнутых уласцівасцей. У выніку канкрэтызацыі перад намі ўжо не пачуццёва-канкрэтны вобраз, а цэласнае рацыянальнае ўвасабленне прадмета, арганічна злучаючае яго ўнутраныя і знешнія ўласцівасці. Яскравым прыкладам узыходжання тэарэтычных ведаў ад пачуццёва-канкрэт-
    нага праз абстрактнае да канкрэтнага ў мысленні з’яўляецца даследаванне прыроды святла. Напачатку адны вучоныя лічылі, што святло мае карпускулярную прыроду, іншыя ж звярталі ўвагу толькі на яго хвалевыя ўласцівасці. Затым быў устаноўлены электрамагнітны характар светлавога выпраменьвання. Так з’явілася магчымасць спалучыць здавалася б несумяшчальныя процілеглыя ўласцівасці перарыўнасці і неперарыўнасці святла ў адной квантавай тэорыі.
    Традыцыйна вылучаюць такія асноўныя формы рацыянальнага пазнання, як паняцце, меркаванне і заключэнне розуму. Гэтыя формы склаліся ў выніку шматвяковай практычнай дзейнасці як асобы інтэлектуальны спосаб вылучэння і абагульнення тых адносін, што узнікаюць і назіраюцца ў працэсе асваення чалавекам свету.
    Зыходнай формай раі^ыянальнага пазнання з’яўляецца паняцце. Яго можна вызначыць як такі спосаб мыслення, які вылучае агульныя істотныя ўласцівасці і стасункі прадметаў. Скажам, паняцце „чалавек” засяроджваецца на наступных акалічнасцях: прыналежнасць да жывых істот, здольнасць мэтанакіравана дзейнічаць з прадметамі і ўменне абстрактна мысліць. Паняцце абавязкова фіксуе пэўныя адносіны. У нашым прыкладзе гэта стасункі паміж чалавекам і ўсімі пералічанымі акалічнасцямі.
    У паняцця ўніверсальная форма і аб’ектыўны змест, гэта значыць, што яно ўвасабляе рэальныя ўласцівасці, маючыя агульны характар для ўсяго мноства аб’ектаў пэўнага класа. Калі мы гаворым чалавек, то маем на ўвазе любога з людзей, што жывуць сёння, адышлі ў мінулае , альбо яшчэ не нарадзіліся.
    Кожнае паняцце вылучае пэўны тып элементаў з бясконцага мноства матэрыяльных альбо духоўных утварэнняў. І вось тут выказваецца вельмі цікавая акалічнасць: паняцці не толькі адлюстроўваюць агульнае, яны таксама могуць расчляняць свет, класіфікаваць рэчы, дыферэнцыраваць уласцівасці адпаведна рэальна існуючым сувязям і адносінам. Так, паняцце „дрэва" не толькі ўказвае на тое роднаснае, што, напрыклад, аб’ядноўвае бярозу і эўкаліпт, але яно яшчэ вылучае іх і любое іншае дрэва з ўсёй сукупнасці матэрыяльных утварэнняў, адзначае іх рознасць з жывёлай, каменем і г. д.
    Утварэнне паняццяў ажыццяўляецца праз цэлы шэраг інтэлэктуальных аперацый. Першы этап гэта вылучэнне пэўнай уласцівасці, назіраемай ў розных прадметаў. Напрыклад, мы заўважаем, што яблыка, мяч і більярдны шар маюць падобную форму. Другі этап параўнанне і абагульненне цікавячай нас уласцівасці. Супастаўленне паказвае, што адзначаная Лорма мае не аднолькавае праяўленне ў кожнага з разглядаемых прадметаў. Але мы, нягледзячы на гэта, прызнаём яе тоеснай і тым самым абагульняем вылучаную ўласцівасць. Трэці этап заключаецца ў тым, што дадзеная ўласцівасць атрымлівае сваю назву. У нашым выпадку ёю аказваецца „сфера”. Так утвараецца абстрактнае паняцце. Калі ж патрэбна перайсці да канкрэтнага паняцця, што указвае на пэўны прадмет, -
    працэдура істотна ўскладняецца. Паралельна ўтвараюцца іншыя абстрактныя паняцці. Затым ажыццяўляецца іх аналіз, класіфікацыя і сінтэз. Вынікам аказваюцца паняцці тыпу зорка, тыгр, грамадства.
    У развітых тэарэтычных галінах ведаў паняцці нярэдка ўтвараюцца на ўласнай аснове, калі адны абстракцыі ініцыіруюць з’яўленне іншых. У гэтым сэнсе вельмі паказальным з’яўляецца шэраг наступных матэматычных паняццяў, размешчаных адпаведна ўзмацненню іх абстрактнасці: натуральныя, рацыянальныя, ірацыянальныя і комплексныя лікі. Толькі паняцце натуральнага ліка ўзнікла як абстракцыя, атрыманая праз аперацыі вымярэння некаторых аб'ектыўных з’яў. Астатнія ж фарміраваліся ў выніку абагульнення папярэдніх.
    Сваё быццё паняцці атрымліваюць праз мову. Яны ўтвараюць сэнсавае ядро слоў, зрэшты, як і любых знакаў. Паняцце выступае своеасаблівым звязваючым звяном паміж прадметам думкі і словам. Толькі на аснове паняццяў магчыма функцыянаванне знакавых сістэм, у тым ліку і мовы, як неабходных сродкаў пазнавальнай ды і практычнай дзейнасці. Паняцце акумулюе менавіта такія веды, што дазваляюць нам дзейнічаць з прадметамі адпаведнага класа. У неяўнай форме яно змяшчае ў сабе пэўныя схемы такіх дзей.
    Заўважана, што развіццё навукі, як і пазнанне ў цэлым, суправаджаецца перш за ўсё змяненнямі ў сістэме асноўных паняццяў. Адны з іх як страціўшыя сэнс адкідваюцца. Такі лёс напаткаў у фізіцы паняцце цепларода. Другія ўдакладняюцца паняцце атама. Трэція толькі ўзнікаюць паняцце гена ў біялогіі ці спіна ў квантавай механіцы. Карэнная ломка фундаментальных паняццяў адбываецца ў час навуковых рэвалюцый, калі фарміруецца новае бачанне той або іншай прадметнай вобласці.