Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
Часам мяркуюць, быццам ісціна існуе сама па сабе, а чалавек яе толькі адкрывае. Але гэта не так. Ісціна ў канчатковым выпадку з’яўляецца вынікам практычных адносін чалавека да навакольнага свету. Яна ўяўляе сабой пэўную характарыстыку нашых ведаў, што складваюцца падчас авалодання прадметным асяроддзем. А гэта значыць, што ісціна мае прамое дачыненне таксама да рэчаў, якія трапляюць у арбіту пазнавальнай дзейнасці. Самі па сабе рэчы не бываюць ні ісціннымі ні памылковымі. А вось нашы ўяўленні, меркаванні і вывады ўжо ацэньваюцца на ісціннасць. Аднак дарэмна шукаць прычыну гэтага ва ўласнай прыродзе ведаў яна ў іх суадносінах з рэчамі. Сутнасць ісціны парадаксальная хоць ісціна і належыць да ведаў, але ж яна разам з тым прадстаўляе ў нашай свядомасці выдзелены практыкай аб'ект. Такім чынам, ісціна з’яўляецца тым звяном, што злучае тэарэтычнае пазнанне з практычнай дзейнасцю. Ісціна гэта філасофская катэгорыя, якая азначае такі змест чалавечай свядомасці, што адпавядае аб’ектыўнай рэальнасці і служыць тэарэтычнай асновай яе пераўтварэння.
Ісціна мае аб’ектыўны змест і суб’ектыўную форму існавання. Нашы веды аб’ектыўныя таму, што яны ўзнаўляюць у форме ідэальных вобразаў рэальна існуючыя рэчы.іх уласцівасці і адносіны. Менавіта аб’ектыўнасць ведаў дазваляе нам дасягаць пастаўленых мэтаў. Калі б цясляр не ведаў уласцівасцей драўніны, ён не здолеў бы збудаваць дом. He выпадкова ж кажуць, што ведаць значыць умець зрабіць. Форма нашых ведаў суб’ектыўная, бо актуальна яны існуюць толькі ў свядомасці пэўнага чалавека. Імённа яго пазнавальная актыўнасць вядзе да фарміравання ведаў, глыбіня і дакладнасць якіх
залежаць ад стану органаў пачуццяў чалавека, ад ўзроўню яго культурнага развіцця, нарэшце, ад багацця і эфектыўнасці таго метадалагічнага апарату, якім ён карыстаецца.
Гісторыя пазнання гэта не толькі нястомныя пошукі ісціны, але і памылкі і заблуджэнні. Цікава адзначыць, што ў тэорыі катастроф пазнанне разглядаецца як працэс з нявызначаным вынікам, калі аднолькава магчымы як поспех, так і паражэнне. Шмат стагоддзяў многія матэматыкі думалі, што можна даказаць сфармуляваны Эўклідам пастулат аб паралельнасці прамых. Алв' ўсе іх намаганні закончваліся безвынікова. Некаторыя тэхнікі ўсур’ёз спрабавалі пабудаваць вечны рухавік ды толькі марна трацілі сілы. Шлях да ісціны зусім не прамы. Навука ведае, як часам доўга блукалі даследчыкі ў чашчобе невядомага дзеля адзінага адкрыцця, робячы пры гэтым вельмі прыкрыя памылкі.
Заблуджэннем прынята называць такі змест свядомасці, які не адпавядае аб’ектыўнай рэчаіснасці, але тым не менш прызнаецца за ісціну. Дастаткова пашыранае меркаванне, нібыта заблуджэнне не больш як нейкая недарэчная выпадковасць, не маючая пад сабой ніякай падставы. Але ж заблуджэнне ёсць адваротны бок ісціны ім наканавана існаваць побач. Заблуджэнне з’яўляецца платай пытлівага чалавечага розуму даведацца больш, чым дазваляюць практыка сённяшняга дня і рэальныя магчымасці тэарэтычнага мыслення. Заблуджэнні абумоўлены цэлым шэрагам акалічнасцей, сярод якіх нявызначанасць шляхоў рашэння праблем, недастатковасць інфармацыі, складанасць узнікаючых задач і г. д.
Як гэта не дзіўна, заблуджэнне з’яўляецца прадуктам высокаарганізаванага мыслення. Чым больш складаным і развітым робіцца розум,тым больш ён павінен быць раскованым і рызыкоўным, здольным адхіляцца ад звыклых шляхоў і вольным ад навязваемых перадумоў і абмежаванняў. Парадокс у тым, што больш дасканалы розум мае таксама большую схільнасць заблуджацца.
Ці можна ацэньваць заблуджэнні толькі адмоўна? Гэтага нельга рабіць, бо яны маюць і станоўчае значэнне. Найперш заблуджэнні выяўляюць бесперспектыўныя шляхі развіцця пазнання. Далей яны абумоўліваюць а) стварэнне праблемных сітуацый ; б) пошук правільных шляхоў вырашэння праблем; в) пабудову ісціннай тэорыі і вызначэння межаў яе ьыкарыстання.
Бытуе меркаванне, быццам ісціна азначае такія веды, што дадзены нам адразу і цалкам. У гэтым выпадку ісціна падобна цуду, дзякуючы якому чалавек раптам схоплівае ўсю сутнасць аб’екта. Такі крайні погляд атрымаў назву дагматызма. Яго прыхільнікі не прызнаюць развіцця ведаў і лічаць, што сапраўдныя ісціны адкрыты раз і назаўсёды. .
Другой краннасцю з яуляецца рэлятывізм (ад лац. рэляцівус адносны). Калі дагматызм сцвярджае, што ўсякая ісціна абсалютная і вечная, то рэлятывізм, наадварот, трымаец'ца ідэі аб адноснасці любой ісціны. Рэлятывізм азначае адмаўленне ў прадметах і працэсах рэчаіснасці якіх-небудзь універсальных бакоў, а ў навуковых тэорыях агульных заканамернасцей. Фарміруецца светапсгляд, дзе
рэчы аказваюцца зыбкімі і няўлоўнымі.
Рэальная дыялектыка пазнання арганічна спалучае абсалютную і адносную ісціны. Пазнанне ў сапраўднасці ўяўляе сабой адмысловае сацыяльнае дзеянне, з’яўляецца бясконцым працэсам духоўнага авалодання светам. Менавіта пазнавальная актыўнасць чалавека прыводзіць да ўсталявання гнасеалагічных адносін паміж суб’ектам і аб’ектам. Але ж як матэрыяльны свет цалкам, так і кожны яго аб’ект паасобку невычарпальныя. Складанасць структуры аб’ектаў, безліч знешніх і ўнутраных сувязей, абумоўліваючых іх стан і ўласцівасці, нарэшце, іх зменлівасць і цякучасць вызначаюць паступовасць і этапнасць фарміравання ісцінных ведаў. Аб’ект аказвае супраціўленне чалавечай актыўнасці і толькі спакваля выяўляе свае ўласцівасці. Што датычыцца суб’екта то яго пазнавальныя здольнасці і магчымасці носяць канкрэтна-гістарычны характар. Сацыяльныя ўмовы жыцця, назапашаныя раней веды, наяўны інструментарый даследавання усё гэта ўплывае на пазнавальную дзейнасць чалавека, вызначае ступень яго пранікнення ў сутнасць аб’екта.
Абсалютнасць і адноснасць ісціны перш за ўсё характарызуюць яе з боку дакладнасці і паўнаты пазнання. Адносная ісціна гэта веды, якія абмежаваныя пэўным часам і ўмовамі. Яны толькі прыблізна і няпоўна вызначаюць аб’ект. 3 бегам часу адны ісціны змяняюцца другімі, больш дакладнымі і поўнымі. У старажытны час людзі ведалі, што свінец мяккі і лёгка плавіцца. Бліжэй да сённяшняга дня выявілася яго высокая здольнасць паглынаць радыёактыўнае выпраменьванне. Сучасная навука дакладна апісала будову атамаў гэтага металу. Адсалютная ісціна процілеглая адноснай. Якімі б аднабаковымі і абмежаванымі ні былі нашыя веды, калі яны аб’ектыўныя, то непазбежна змяшчаюць у сабе тое, што ніколі не адкідаецца, а наадварот, уключаецца ў безупынны працэс нарошчвання інфармацыі. Устойлівы элемент ведаў і складае абсалютную ісціну, якой з’яўляецца, напрыклад, сцвярджэнне, што сума ўнутраных вуглоў трохвугольніка раўна на плоскасці 180°.
Назіраецца цікавая заканамернасць адноснага і абсалютнага момантаў пазнання. Яна заключаецца ва ўзаемным пранікненні гэтых процілегласцей. Любая адносная ісціна змяшчае абсалютныя веды, паколькі яна аб’ектыўная і адпавядае рэчаіснасці. Нашыя ўяўленні аб фізічнай будсве матэрыі ўвесь час змяняюцца, паглыбляюцца і пашыраюцца і таму яны адносныя, але ж з кожным пакаленнем у іх застаецца нешта абсалютнае, поўнае, вычарпальнае (палажэнні аб сістэмнасці, шматузроўневасці, іерархічнасці, адзінстве перарывістасці і бесперапыннасці ў структурнай уладкаванасці матэрыі і г. д.).
3 дыялектыкі абсалютнай і адноснай ісціны можна зрабіць важны вывад аб тым, што паміж імі не існуе непераходнай мяжы; няма такіх ведаў, якія можна было б аднесці або толькі да абсалютнай, або толькі да адноснай ісціны (напрыклад, атамістычная тэорыя, ідэя захавання і ператварэння энергіі). Кожнае выступаючае на гістарычную арэну пакаленне кладзе ў будову ведаў свае цагліны адносныя ісціны. Але
паступова выяўляецца, што мацуючай іх асновай аказваюцца абсалютныя веды. Менавіта яны і надаюць устойлівасць усяму будынку. Пазнанне, такім чынам, г.эта бесперапынны працэс развіцця аб’ектыўнай ісціны праз дыялектычнае ўзаемадзеянне абсалютнага і адноснага момантаў нашых ведаў.
Пазнанне можна ацэньваць або з пазіцыі наяўных ведаў, або з пазіцыі іх развіцця. Адпаведна гэтаму ісціна аказваецца то канкрэтнай, то абстрактнай.
Канкрэтнасць ісціны азначае, што нашыя веды заўсёды адлюстроўваюць пэўную рэч, з’яву альбо іх уласцівасці і якасці, якія існуюць у тых ці іншых гістарычных । умовах і адмысловай сацыяльна-культурнай прасторы. Уласна кажучы, усякая ісціна таму і адносная, што яна канкрэтная, гэта значыць адпавядае рэальнай рэчаіснасці, узятай не наогул, а ў сувязі з умовамі месца і часу, з пэўнай прадметнай вобласцю. Калі сцвярджаюць, што дождж карысны, то, натуральна, маюць на ўвазе дзе і калі ён неабходны для чалавека напрыклад, на засеяным зернем полі ў час з’яўлення ўсходаў. Але тое ж меркаванне будзе памылковым, калі яго разглядаць у дачыненні да сенакоснай пары.
Зразумела, што прынцып канкрэтнасці ісціны патрабуе дакладна ўлічваць усе ўмовы, у якіх знаходзіцца аб’ект пазнання. інтэлектуальная нядбайнасць, грэбуючая неабходнымі і дастатковымі фактамі. адчыняе дзверы дагматызму.
Абстрактнасць ісціны абумоўлена працэсуальнасцю пазнання. Рэальна на кожным прамежкавым этапе даследавання атрыманыя веды аказваюцца аднабаковымі і частковымі і ў гэтым сэнсе з’яўляюцца абстрактнымі. На самым пачатку вывучэння „тонкай” структуры матэрыі была адкрыта першая элементарная часцінка электрон і выяўлена такая яе ўласціваць, як адмоўны электрычны зарад. Гэта былі адцягнутыя ад цэласнага кантэксту мікр.свету веды, a таму і абстрактныя. Сёння ўжо вядома шмат іншых элементарных часцінак, якія адрозніваюцца цэлым шэрагам незвычайных уласцівасцей. Навука зараз знаходзіцца на новым этапе даследавання гэтай вобласці све . Але тэорыя элементарных часцінак усё яшчэ не створаная. Маюцца хаця і досыць разнастайныя, але па-ранейшаму абасобленыя факты і меркаванні, якія зноў-такі ўяўляюць абстрактную ісціну.
Разам з тым наяўныя веды аб пэўных аб’ектах мікрасвету ёсць ісціна канкрэтная. Аб тым жа электроне зараз вядома, якая ў яго маса, спін, якім чынам ён утрымліваецца на арбіце атама і інш. Важна тое, што такія веды бяруцца ў канстэксце спрэс адпаведных умоў.
Дыялектычны аналіз ведаў дазваляе зрабіць выснову: няма чыста абстрактных ісцін, як няма і чыста канкрэтных ісцін. Усякая ісціна змяшчае ў сабе як абстрактны, так і канкрэтны моманты.