• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы філасофіі (курс лекцый)

    Асновы філасофіі

    (курс лекцый)

    Памер: 278с.
    Гародня 1994
    102.89 МБ
    росквіту і развіцця. Далей. Навука выконвае і трэцюкх важную функцыю ў грамадстве культурна-выхаваўчую, культурна-светапоглядную, культурна-адукацыйную. Справа ў тым, што толькі тады, калі трансляцыя сацыяльна-культурнага вопыту чалавецтва ад аднаго пакалення да другога, ад аднаго чалавека да другога будзе грунтавацца на навуковых ведах, магчымы бесперапынны сацыяльны прагрэс, магчыма сама будучыня чалавека і грамадства. Гэта значыць, што сучасны чалавек, сучаснае грамадства не могуць існаваць ўжо без навукі. Апошняя стала самастойнай сацыяльнай структурай і сілай. Таму, можна сказаць, што навука выконвае і чацвёртую функцыю ў грамадстве, функцыю сацыяльнай сілы. Маецца на увазе тое, што грамадства ператварылася ў звышскладаную сацыяльную сістэму, якая можа існаваць і развівацца ў наш час толькі на падставе вышэйшага ўзроўню навукі. Менавіта на гэтай падставе грунтуюцца такія працэсы жыццязабеспячэння і функцыянавання грамадства, як прагназаванне будучага магчымага развіцця, яго планаванне, стварэнне стратэгічных і кароткатэрміновых комплексных і галіновых праграм, будаўніцтва адносін грамадства і прыроды (космасу). А гэта зноў такі магчыма толькі дзякуючы прымяненню ўсёй сістэмы прыродазнаўчых, тэхнічных, гуманітарных і др. навук. Дарэчы, трэба сказаць, што тыя праблемы, якія паўсталі зараз перад чалавекам , асабліва так званыя агульначалавечыя праблемы, магчыма вырашыць на шляху інтэграцыі агульначалавечага інтэлектульнага патэнцыялу і штучнага інтэлекту, як вышэйшага сучаснага тэхнічна-інтэлектуальнага комплексу.
    У гэтай сувязі трэба адзначыць што сёння як ніколі раней, узрастае роля тэарэтычных ведаў. Адзін толькі навуковы эксперымент, як і датычыцца фундаментальных асноў быцця і прыроды чалавека, Ka­ni яго вынікі не прагназаваць і тэарэтычна не гарантаваць, можа з’явіцца для чалавека апошнім.
    Як вядома, эфектыўнасць навуковых даследаванняў непасрэдна залежыць ад тых метадаў, якія пры гэтым ужываюцца. Таму праблема метадаў ў навуковым пазнанні заўсёды была і застаецца асабліва актуальнай.
    СУАЛНОСІНЫ ФІЛАСОФСКІХ
    МЕТАЛАЎ ІМЕТАЛАЎ ПРЫВАТНЫХ НАВУК
    Па меры пашырэння сваёй практычнай і пазнавальнай дзейнасці чалавек набываў навыкі выкарыстання здабытых ведаў для атрымання новых, выпрацоўваў метады (прыёмы, спосабы) дасягнення намечаных мэт. Гэтыя метады можна падзяліць на пэўныя групы ў залежнасці ад ступені іх агульнасці (агульныя і прыватныя), ад прыроды (колькасныя і якасныя), адносін
    да вопыту (эксперыментальныя і тэарэтычныя) і характару тых сфер дзейнасці, у якіх яны прымяняюцца (фізічныя, матэматычныя, хімічныя
    і г. д.)
    Метады, якія выкарыстоўваюцца ў канкрэтных навуках, маюць прыватны характар, паколькі сфера іх прымянення абмежавана прадметам пэўнай навукі. Тыя ж метады, якія вызначаюць агульны напрамак пазнавальнага працэсу і паказваюць на агульныя прынцыпы даследавання любых бакоў рэчаіснасці, з'яўляюцца ўсеагульнымі. Такія метады адносяцца да філасофіі, бо толькі яна дае тэарэтычнае адлюстраванне і абагульненне законаў развіцця прыроды, грамадства і мьіслення і таму здольна выконваць усеагульную метадалагічную функцыю.
    У гісторыі філасофіі склаліся два лроцілеглыя ўсеагульныя метады пазнання свету недыялектычны і дыялектычны. Абодва гэтыя метады ўласцівы шэрагу школ як ідэалізму, так і матэрыялізму. Аднак у найбог.^ай меры адпавядае навуцы дыялектыка-матэрыялістычны метад. Дыялектыка, арганічна злітая з матэрыялізмам, дае правільнае адлюстраванне найбольш агульных заканамернасцей развін,ц,я самой рэчаіснасці. Як агульная метадалогія ўсіх прыватных навук, яна не падмяняе сабой іх метады, а сама ўбірае ў сябе багацце гэтых метадаў, грунтуючыся на дасягненнях спецыяльных навук.
    Суадносіны дыялектычнага метаду і метадаў прыватных навук склаліся ў працэсе пастаяннага ўзаемадзеяння філасофіі і канкрэтных навук.
    Метадалагічную функцыю філасофіі можна выявіць у наступных асноўных палажэннях:
    1)	філасофія фармулюе найбольш агульныя законы, у якіх сканцэнтраваны вопыт, што накапіла чалавецтва ў працэсе пазнання і пераўтварэння свету;
    2)	філасофія распрацоўвае праблему суадносін тэорыі і метадаў навуковага пазнання, высвятляе агульныя заканамернасці прымянення атрыманых ведаў у канкрэтным даследаванні;
    3)	філасофія распрацоўвае паняцці, катэгорыі і законы логікі навуковага пазнання, паказвае канкрэтным навукам агульны шлях даследавання;
    4)	філасофія, праецыруючы паняцці і катэгорыі прыватных навук на „метадалагічную сетку”, дапамагае гэтым навукам вызначыць змест навуковых паняццяў і межы іх дастасоўнасці;
    5)	філасофія як агульная метадалогія даследуе ўзаемадзеянне метадаў пазнання прыватных навук пры агульным аб’екце даследавання.
    Абапіраючыся на поспехі канкрэтна-навуковых даследаванняў аб’^ектыўнага свету, дыялектыка-матэрыялістычная філасофія ўзбройвае прыватныя навукі правільным светапоглядам і метадам навуковага пазнання, што асабліва важна для сучаснай навукі.
    КАНКРЭТНЫЯ СПОСАБЫ ІПРЫЁМЫ НАВУКОВАГА ПАЗНАННЯ
    Побач з усеагульным, філасофскім метадам і метадамі прыватных навук у навуцы і чалавечай практыцы склаліся канкрэтныя спосабы і прыёмы навуковага даследавання, якія з'яўляюцца агульнымі як для філасофіі, так і для прыватных навук.
    Хаця ў пазнанні пачуццёвы і рацыяналь-
    ны моманты заўсёды ўзаемапранікаюць адзін у аднаго, у навуковым даследаванні той ці іншы момант, у залежнасці ад характару даследчай дзейнасці і спосабу атрымання ведаў, можа выступаць на пярэдні план. У залежнасці ад гэтага вылучаюць эмпірычны і тэарэтычны ўзроўні пазнання. На эмпірычным узроўні веды аб прадметах, якія адлюстроўваюцца, у асноўным набываюць з вопыту, на тэарэтычным пераважна шляхам лагічных разважанняў у ходзе абстрактнага
    мыслення.
    На эмпірычным узроўні пазнання (даследавання) асноўнымі формамі набыцця ведаў з’яўляюцца назіранне і эксперымент.
    НАЗІРАННЕІ
    ЭКСПЕ₽ВМЕНТ
    Даследаванне пачынаецца з назірання, гэта значыць з непасрэднага пачуццёвага ўспрымання пэўнай з’явы (або групы з’яў) аб’ектыўнага свету. Але назіранне не зводзіцца толькі да непасрэднага пачуц-
    цёвага ўспрымання аб’екта даследавання. Навукова арганізаванае назіранне мае на ўвазе апасродкаванае, рацыянальнае веданне і абавязкова ўключае ў сябе элементы мыслення. Толькі свядомае асэнсаванне і сістэматызацыя атрыманых у працэсе мэтанакіраванага ўспрымання ведаў аб вывучаемым аб’екце робіць назіранне каштоўным для навукі і вядзе да навуковых абагульненняў. 3 другога боку, нават у самых абстрактных тэарэтычных пабудаваннях у канчатковым выніку адлюстраваны апасродкавана адносіны паміж дадзеным назіранняў.
    Назіранне ў навуковым даследаванні звычайна цесна звязана з эксперыментам (доследам)і вядзе да ягб.
    У адрозненне ад назіранняў эксперымент з’яўляецца такім даследаваннем, пад час якога чалавек мэтанакіравана ўздзейнічае на вывучаемы аб’ект, ставіць яго ў штучна створаныя ўмовы, каб больш выразна, „у чыстым выглядзе” ўбачыць той бок з’явы, тую ўласцівасць, якая больш за ўсё цікавіць даследчыка.
    Ажыццяўляючы эксперымент, чалавек не проста пасіўна назірае з’явы прыроды, а актыўна ўмешваецца ў іх ход. Перавагу эксперыменту перад простым назіраннем трапна адзначыў вялікі рускі фізіёлаг І.П. Паўлаў: „Назіранне збірае тое, што яму прапануе прырода, дослед жа бярэ ад прыроды тое, што ён хоча”.
    Вялікая пазнавальная роля эксперыменту заключаецца ў тым, што ён дазваляе даследаваць вывучаемую з’яву ў самых разнастайных
    умовах, параўноўваць паміж сабой вынікі, атрыманыя пры ўздзеянні на аб’ект фактараў, не звязаных з яго натуральным станам, і зрабіць тэарэтычныя вывады, немагчымыя пры простым назіранні.
    Напрыклад, вопыт Майкельсона, які абвергнуў гіпотэзу аб існаванні эфіру, з’явіўся ў свой час штуршком да ўзнікнення спецыяльнай тэорыі адноснасці.
    Побач з рэальным эксперыментам шырокае прымяненне ў цяперашні час атрымалі так званыя „мысленныя эксперыменты” (аперыраванне ідэальнымі вобразамі, пабудаванне ідэалізаваных мадэлей). Яны як бы злучаюць рэальныя эксперыменты з тэррыяй.
    Насучасным этапе развіцця грамадства, калідасягненнінавукі і тэхнікі ўсё шырэй выкарыстоўваюцца ў вытворчасці і іншых сферах чалавечай дзейнасці, узрастаючае значэнне набывае сацыяльны эксперымент. Ва умовах, калі грамадская вытворчасць і навука падпарадкаваны адной і той жа мэце найбольш поўнаму задавальненню патрэб людзей, а навука шырока выкарыстоўваецца для рэгулявання і кіравання сацыяльнымі працэсамі, сацыяльны эксперымент дазваляе вылучыць вядучыя тэндэнцыі ў развіцці пэўных бакоў грамадскага жыцця, ствараючы прадпасылку для новых тэарэтычных абагульненняў.
    Назіранне і эксперымент з’яўляюцца эмпірычнымі метадамі навуковага пазнання. Яны маюць месца тады, калі вывучэнне аб’екта вядзецца вопытным шляхам, у працэсе прамога ці ўскоснага (з дапамогай прылад) узаемадзеяння з імі. Шэраг метадаў навуковага даследавання ўласцівы працэсу пазнання ў цэлым (аналіз і сінтэз, індукцыя і дэдукцыя і г. д.). Другія прымяняюцца пераважна на яго тэарэтычным узроўні (фармалізацыя і г. д.). Спынімся на некаторых з іх.
    Працэс пазнання адбываецца такім чынам, што спачатку мы назіраем агульную &АНАЛІЗ	карціну вывучаемага аб’екта, а потым
    IСІНТЭЗ	шляхам яго расчлянення на асобныя часткі
    раскрываем яго ўнутраную структуру. У наступнай стадыі расчляняемыя элементы зноў мысленна злучаюцца ў адзінае цэлае. Да такіх прыёмаў мыслення, з дапамогай якіх назіраемы прадмет вывучаецца па частках і ў цэлым, адносяць аналіз і сінтэз.
    Пад аналізам звычайна разумеюць мысленнае расчляненне аб’екта даследавання на складаючыя яго часткі з мэтай пазнання гэтых частак яе элементаў складанага цэлага. Задачай аналізу з’яўляецца вылучэнне з мноства сувязей даследуемага аб’екта тых, якія дапамагаюць выявіць асноўныя супярэчнасці, сутнасць аб екта.
    Але выяўленая такім чынам сутнасць паказвае аб’ект даследавання ў пэўным сэнсе аднабакова. У ім фіксуецца ў асноўным тое спецыфічнае, што адрознівае адну частку ад другой, а іх функцыі ў складзе цэлага застаюцца неакрэсленымі. Толькі зноў аднавіўшы прадмет як адзінае цэлае ва ўсёй разнастайнасці яго прыкмет, можна да канца высветліць ролю аналізуемых элементаў ва ўсёй