Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
ідэалістычнае разуменне гісторыі, для якога хаоактэрна абсалю-
тызацыя свядомасці ў'жыцці грамадства, пераўтварэнне яе ў канчатковую сілу, сілу, якая вызначае тыя ці іншыя асаблівасці гістарычнага працэсу,. доўга было адзіным пануючым у філасофіі. І, як ужо азначалася, на першы погляд такое разуменне мела рацыю, і вытокі яго у самім грамадскім жыцці, яго зблытанасці, складанасці, у тым што яно, гэтае жыццё гэта жыццё людзей, якіх без сьядомасці нельга ўявіць. Ужо Платон лічыць, што грамадства (дзяржава, поліс) узнікае дзякуючы таму, што для задавальнення сваіх інтарэсаў людзі маюць патрэбу адно ў адным.
Падобныя ідэі выказваюцца і ў дактрыне „грамадскага дагавору”. Поўнасцю яна склалася ў Заходняй Еўропе ў час разлажэння феадалізму і развіцця буржуазных адносін. У процілегласць поглядам аб боскім паходжанні ўлады, яе неабмежаванасці прыхільнікі тэорыі „грамадскага дагавору: сцвярджалі, што ўзнікненне дзяржаўнай улады, ды і ўсё грамадскае жыццё вытлумачваецца дамаўленнем паміж людзьмі, якія вымушаны перайсці ад незабяспечанага абаронай прыроднага стану да стану грамадзянскага. Разуменне грамадства як аснаванага на дамаўленні існавала да пачатку ХІХ стагоддзя.
Разам з тым для французскіх матэрыялістаў характэрны спробы выйсці за межы ідэалістычнага разумення грамадства. Так, яны лічылі, што чалавек са сваімі поглядамі, пачуццямі ёсць тое, што робіць з яго навакольнае асяроддзе. „Чалавек цалкам залежыць ад выхавання” лічыў Гельвецый, разумеючы пад словам „выхаванне” усю сукупнасць грамадскага ўздзеяння. Пастаўце людзей у разумныя грамадскія адносіны, гэта значыць у такія ўмовы, пры якіх інстынкт самазахавання кожнага перастае штурхаць на барацьбу з другімі і добрадзейнасць, дабрачыннасць з’явяцца самі сабой. Дабрачыннасць трэба не прапаведаць, а падрыхтоўваць разумным уладкаваннем грамадскіх адносін.
А ад чаго залежаць самі гэтыя адносіны. само гэтае асяроддзе? Як яго зрабіць добрым, як змяніць яго? Для гэтага патрэбна змяніць норавы людзей, змяніць іх думкі, бо думкі кіруюць светам. Вось і ўсё: норавы людзей вынік асяроддзя, а само асяроддзе вынік нораваў, думак. Кола замыкаецца. У гэтым карэнная супярэчнасць матэрыялізму ХУІІІ ст.
Наступны крок у разуменні грамадства зроблены нямецкай класічнай філасофіяй. Гегель, у прыватнасці, паставіў задачу навуковага разумення грамадства, спрабаваў разглядаць яго развіццё, яго гісторыю як заканамерны працэс. Так, інтарэсы, воля, жаданні, дзеянні людзей, як правіла, накіраваны ў розныя бакі, але ўсё гэта толькі вонкавае, за ім ёсць, павінна быць унутраная логіка гістарычнага працэсу, яго аб’ектыўная заканамернасць. Вядома, розум, гаварыў Гегель, кіруе гісторыяй, але ў тым сэнсе, у якім ён кіруе рухам нябесных свяціл, гэта значыць у сэнсе адпаведнасці закону. Тэарэтычная філасофія павінна адкрыць гэты закон. Да якой жа канчатковай высновы прыходзіць Гегель? Ён крытычна адносіцца да спрэчак наконт асяроддзя і нораваў, характэрных для матэрыялістаў. Пытанне тут пастаўлена няправільна. У рэчаіснасці, хоць норавы да-
нага народа аказваюць уплыў на яго канстытуцыю, а канстытуцыя на норавы, ёсць нешта трэцяе, нейкая сіла, якая стварае і норавы і канстытуцыю. Гэтая сіла ёсць паняцце, ідэя, здзяйсненнем якой з'яўляецца ўся гісторыя данага народа. Кожны народ здяйсняе сваю ідэю, а кожная ідэя, ідэя кожнага асобнага народа ўяўляе сабой ступень у развіцці абсалютнай ідэі.
3 ідэалістычным разуменнем гістарычнага працэсу незалежна ад таго рэлігійны гэта ці філасофскі ідэалізм цесна звязаны разуменне і адпаведная ацэнка месца і ролі ў ім (працэсе) асобы, асабліва вялікай. Як зазначыў ў свой час гісторык і публіцыст Т. Карлейль, сусветная гісторыя, гісторыя таго, што чалавек здзейсніў ў гэтым свеце, ёсць у сутнасці гісторыя вялікіх людзей.
і сапраўды. Калі гісторыя чалавецтва ўяўляе працэс рэалізацыі боскага промыслу, то павінны быць пэўныя асобы (Маісей, Магамет, Будда і інш.), якім і толькі якім бог даручае гэтую місію. Калі гісторыя чалавецтва ёсць працэс рэалізацыі пэўнай ідэі, сусветнага розуму, то „хітрасць” (па словах Гегеля) гэтага розуму ў тым і заключаецца, што ён выкарыстоўвае інтарэсы, страсці, імкненні людзей для дасягнення гэтай мэты. ! тады з’ўляюцца асобы тыпу Напалеона, Аляксандра Македонскага, Цэзара і інш. Народ жа гэта, як скептычна зазначае Пляханаў па адрасу народнікаў, бясконцая колькасць нулёў, якія пераўтвараюцца ў дадатную велічыню толькі тады, калі начале іх становіцца адзінка вялікая асоба. Такую думку выказвалі суб’ектыўныя ідэалісты, для якіх гісторыя гэта вынік дзеянняў асоб, якія здольны крытычна мысліць , якія валодаюць воляй да улады, стаяць за межамі добра і зла; вынік дзеяння герояў, звышчалавекаў.
Макрс падтрымлівае думку Гегеля аб гістарычным працэсе як працэсе заканамерным і робіць далейшыя крокі ў даным напрамку. Мэтай яго пошуку знайсці аб’ектыўныя асновы гэтай заканамернасці. У якасці такіх абсалютная ідэя нічога не растлумачвае. Патрэбна нешта рэальнае, зямное, самастойнае.
Зыходны прынцып Маркса першаснасць грамадскага быцця і другаснасць грамадскай свядомасці. „Не свядомасць людзей вызначае іх быццё, а, наадварот, іх грамадскае быццё вызначае іх свядомасць”. Што датычыць грамадскага быцця, то Маркс разумее пад ім рэальны працэс чалавечага жыцця, умовы жыццядзейнасці людзей.
Дык вось, грамадскае быццё, умовы жыццядзейнасці людзей вызначаюць грамадскую свядомасць. Так, а не наадварот зыходнае ў разуменні грамадства Марксам.
Такое разуменне разам з тым не выключае, не адмаўляе ролі свядомасці. Так, свядомасць абумоўлена быццём, тыя ці іншыя ідэі ўзнікаюць у сувязі з канкрэтнымі грамадскімі з'явамі, працэсамі. Яны другасны. Але паколькі яны выражаюць аб’ектыўную патрэбнасць яны знаходзяць сваіх носьбітаў, распаўсюджваюцца. Яны мяняюць людзей. Робяць іх свядомымі, паказваюць ім мэту, напрамак дзеяння. Адно гэта ўжо паказвае, што чалавек не пешка ў руках абставін, а свядомы аб’ектыўны дзеяч, гэта ж паказвае што свядомасць валодае адноснай самастойнасцю і абумоўліваецца яна не толькі знешнімі абставінамі,
але мае і ўнутраную логіку свайго развіцця. Таму суадносіны паміж грамадскім быццём і грамадскай свядомасцю не такія простыя, не аднанакіраваныя. Інакш кажучы, самастойнасць свядомасці не азначае яе ізаляцыі ад рэчаіснасці і філіяцыі сабе з самой сябе. Гэта самастойнасць актыўная. Разам з другімі грамадскімі з’явамі яна аказвае ўплыў на грамадскае быццё і з гэтым момантам цесна звязана пытанне аб ролі ідэй, аб свядомым пачатку ў грамадскім развіцці, аб ролі суб’ектыўнага фактару, аб выхаванні...
Вернемся, аднак да зыходнага палажэння. Маркс не спыняецца на ім, інакш, заўважым, ён мала чым адрозніваўся б ад французскіх матэрыялістаў. Як, памятаеце, яны таксама сцвярджалі, што норавы вынік абставін.
Але не толькі ў гэтым справа. Калі мець на ўвазе грамадскае быццё, разумеюць яго як увогуле умовы жыццядзейнасці людзей, а так разумее яго Маркс, то арганічнай часткай гэтых умоў з’яўляецца тое ж духоўнае, тая ж свядомасць: жывая, індывідуалізаваная, матэрыялізаваная, аб’ектываваная. Пакуль што тое самае замкнутае кола. Пры ўсёй знешняй прывабнасці ідэі „грамадскае быццё вызначае грамадскую свядомасць” яе недастаткова, бо можна сказаць: „грамадская свядомасць вызначае грамадскую свядомасць” і ў пэўным сэнсе мець рацыю.
Маркс ідзе далей. Ён ставіць задачу знайсці нешта такое, што ў саміх абставінах, у самім грамадскім быцці выступае як аснова, што існуе ва ўсіх адносінах аб’ектыўна, не залежыць ад свядомасці ні сучаснікаў, ні папярэдніх пакаленняў і само аказвае ўплыў на ўсе ўзроўні, усе сферы быцця і разам з тым і на свядомасць. Справа ў тым, каб знайсці сапраўдную „субстанцыю” грамадскага быцця.
Ва ўсякім выпадку у якасці такой субстанцыі Маркс выдзяляе вытворчую матэрыяльную дзейнасць, зыходзячы з таго простага і натуральнага факту, што людзі перш, чым займацца навукай, палітыкай, філасофіяй, рэлігіяй і г. д. павінны есці, піць, адзявацца, мець жыллё. І вось у працэсе вытворчасці ўсяго гэтага яны вымушаны ўступаць у пэўныя адносіны, якія не залежаць ад іх волі ці жадання вытворчыя адносіны адносіны паміж людзьмі ў працэсе вытворчасці, абмену і размеркавання. Гэтыя адносіны і ўяўляюць сабой эканамічную аснову грамадства. На гэтай аснове трымаюцца, ад яе залежаць усе другія тыпы адносін палітычных, прававых, маральных і г. д., усе грамадскія ўстановы і інстытуты, нарэшце, свядомасць.
У сваю чаргу вытворчыя адносіны таксама не абсалютна самастойны. Яны залежаць ад узроўню развіцця прадукцыйных сіл сродкаў, прылад, прадмету працы, саміх людзей, разам з якімі ўяўляюць пэўны спосаб вытворчасці і ў межах гэтага спосабу выступаюць як форма існавання прадукцыйных сіл.
Людзі не свабодны ў выбары сваіх прадукцыйных сіл, таму што гэтыя сілы, ёсць набытыя сілы, прадукт папярэдняй дзейнасці. Такім чынам, прадукцыйныя сілы вынік практычнай энергіі людзей, але сама гэтая энергія вызначана тымі ўмовамі, у якіх людзі знаходзяцца.
Дзякуючы таму простаму факту, што кожнае наступнае пакаленне знаходзіць прадукцыйныя сілы, набытыя папярэднім пакаленнем, і гэтыя прадукцыйныя сілы служаць яму сырым матэрыялам для новай вытворчасці, дзякуючы гэтаму факту ўтвараецца сувязь у чала-
вечай гісторыі. утвараецца гістооыя чалавецтва.
У той жа час трэба мець на ўвазе, што процістаўленне матэрыяльнага і ідэаль-
ПРАБЛЕМА МАТЭРЫЯЛЬНАГА І ІЛЭАЛЬНАГА ЎГРАМАЛСКІМ ЖЫЦЦІ
нага, матэрыяльных адносін і другіх у грамадскім жыцці мае не абсалютны характар. Такое процістаўленне неабходна тады, калі ставіцца пытанне, што чаму папярэднічае, што з’яўляецца першасным, што другасным. Сферай матэрыяльнай вытворчасці, сферай матэрыяльнай
практыкі не абмяжоўваецца асваенне свету чалавекам. Чалавек адшуквае ў свеце не толькі матэрыяльныя каштоўнасці, але разглядае навакольнае асяроддзе, у тым ліку і другіх людзей з пункту гледжання прыгажосці, добра, справядлівасці; ён дзейнічае і ў гэтых напрамках і ў працэсе дзейнасці ўступае ў палітычныя, прававыя, этычныя, эстэтычныя і другія адносіны. Усе гэтыя адносіны рэальнасць, кожны застае іх як перадпасланны.
3 другога боку, гэта не азначае, што адносіны гэтыя дадзены звыш. Яны вынік дзейнасці людзей, існуюць як форма гэтай дзейнасці, яны складваюцца праходзячы праз свядомасць палітыкаў, законатворцаў, мастакоў, мастацтвазнаўцаў і г. д. Яны, такім чынам, і ідэальныя, суб’ектыўныя. I усё ж гэта элементы быцця. Інакш кажучы, рэальнаць усіх грамадскіх адносін, за выключэннем вытворчых, спецыфічная, гэта рэальнасць суб’ектыўна-аб’ектыўнага тыпу. Ды і аб’ектыўнасць (матэрыяльнасць) вытворчых адносін, як ужо заўважалося раней, таксама нельга абсалютызаваць. Ва ўсякім выпадку яны матэрыяльныя не столькі ў сувязі са сваёй „незалежнасцю” , аб’ектыўнасцю, колькі ў сувязі з тым, што найбольш набліжаны да першасных, прыродна-біялагічных запатрабаванняў і інтарэсаў людзей. Нават не столькі самі адносіны, як сфера матэрыяльнай дзейнасці ў цэлым.