Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
На сучасным этапе развіцця навукі ўсё больш шырокае прымяненне ў розных галінах ведаў знаходзіць матэматычны апарат. Следам за фізікай і астраноміяй ён трывала ўвайшоў у хімію, біялогію, медыцыну, мовазнаўства, эканоміку. Аднак трэба памятань. што і яго сфера прымянення не бясмежная, бо яна мае сваёй аб’ектыўнай асновай адзінства колькасных і якасных з’яў аб'ектыўнага свету. Гэтае адзінства і вызначае ступень магчымага абстрагавання колькаснага боку з’яў ад іх якаснай спецыфікі. Так, з прычыны асаблівых заканамернасцей пры вывучэнні сацыяльных фактаў сфера прымянення матэматычнага апарату больш абмежаваная, чым у фізічных даследаваннях.
ГРАМАЛСТВА.АСНОВЫ філасолскага аналізу.
Грамадства сукупнасць гістарычна
ПАНЯШІЕ ГРАМАЛСТВА. СПЕЦЫФІКА ФІЛАСОФСКАГА РАЗГЛЯПУ ГРАМАЛСТВА
узнікшых склаўшыхся форм сумеснай
дзейнасці людзей, сацыяльны спосаб іх быцця чалавека. У больш шырокім сэнсе
гэта частка матэрыяльнага свету, якая адасобілася ад прыроды, якасна вышэйшая ступень паступальнага развіцця і самаарганізацыі матэрыі. На ўзроўні грамадства сусвет як адзіная сістэма пачынае
пазнаваць сябе з дапамогай чалавека, яго Розуму,атрымлівае здольнасць мэтанакіравана ўплываць на ход уласнага развіцця. 3 узнікненнем грамадства з’яўляюцца новыя законы, новыя прынцыпы адбору і самаарганізацыі. Гэтыя законы не супярэчаць прыродным законам законам фізікі, хіміі, біялогіі, але яны і не выводзяцца з апошніх законы развіцця грамадства гэта нешта якасна новае, у іх
прысутнічае воля чалавека,яго здольнасць да пастаноўкі пэўных мэт, яго свядомая дзейнасць па іх дасягненню.
Што прадугледжвае філасофскі аналіз грамадства? Тут трэба мець на ўвазе наступнае. Грамадства, розныя яго з’явы і працэсы разглядаюцца многімі навукамі, кожная з якіх даследуе той ці іншы бок грамадскага жыцця, грамадскіх адносін, інстытутаў і г. д. Спецыфіка філасофскага падыходу ў тым, што ў ім разглядаюцца найбольш агульныя суадносіны, узаемадзеянні, законы функцыянавання грамадства як цэласнай сістэмы. Філасофскі падыход гэта бачанне адзінства і цэласнасці гістарычнага працэсу, ацэнка асобнага з пункту гледжання яго функцыянавання і развіцця цэлага. Размова, так ці інакш, ідзе аб стварэнні пэўнай, ідэальнай тэарэтычнай мадэлі, у якой былі б бачны сувязі, узаемадзеянні, узаемаабумоўленасці розных узроўняў, розных сістэм падсістэм, элементаў. Такая мадэль павінна даць магчымасць разглядаць грамадства як нешта цэласнае, пэўны сацыяльны арганізм, выявіць суадносіны ў ім галоўнага і другаснага, канкрэтней суадносіны быцця і свядомасці, матэрыяльнага і ідэальнага, сувязі аб’ектыўных умоў дзейнасці людзей з іх суб’ектыўнымі мэтамі. Стварэнне такой мадэлі справа вельмі нялёгкая, калі наогул магчымая. і тут ёсць свае прычыны і абставіны.
ПРАБЛЕМА ПАБУПОВЫ ТЭАРЭТЫЧНАЙ МАЛЭЛІ ГРАМАЛСТВА
Яшчэ Д. Віко (італьянскі мысліцель ХУІІ-ХУІІІ ст. ст.) гаварыў, што грамадства і яго гісторыя адрозніваюцца ад прыроды тым, што першыя зроблены намі, a другая не намі. Грамадства, як ужо адзначалася, прадукт узаемадзеяння людзей. Людзі не толькі акцёры, але і аўтары гістарычнай драмы. Адсюль увогуле недалёка і да такой высновы, што грамадства
не можа быць прадметам аб’ектыўнага даследавання. I сапраўды, задача любой навукі пазнанне аб’ектыўных законаў. Між тым у грамадстве, паколькі яго функцыянаванне і развіццё ёсць рэзультат дзейнсці людзей, у прадмет даследавння трэба было б уключыць свядомасць, волю, настрой, капрызы, якімі непасрэдна пабуджаецца дзейнасць людзей. Ці можна тады весці размову аб аб’ектыўных законах?
Жыццё грамадства, яго гісторыя гэта, у рэчаіснасці, жыццё, гісторыя тысяч і тысяч канкрэтных краін, народаў, нацый, мільёнаў і мільярдаў людзей. Смерць і нараджэнне пастаянна абнаўляюць чалавечае мора, усё заўсёды мяняецца і, здаецца, няма ніякай магчымасці спыніць гэтую плынь. і як-небудзь у ей разабрацца. Вельмі нялёгка заўважыць тут нейкае адзінства, паўтараемасць. і зноў паўстае пытанне аб тым, ці маем рацыю мы, калі заводзім размову аб законах грамадства, ды і ўвогуле ці магчыма адпаведная навука.
Немалыя цяжкасці ў ходзе пазнання грамадства звязаны з тым, што грамадскія з'явы і працэсы нельга даследаваць у чыстым выглядзе, так бы мовіць, у лабараторыі. Нельга разглядаць тую ці іншую з’яву, у мікраскоп, паварочваючы яе рознымі бакамі для зручнасці. -
і яшчэ адно. Грамадства, у адрозненне ад прыроды абмежавана ў прасторы і часе. Яно паўстае перад тэарэтычнай думкай не ва ўсіх, a толькі у гістарычна канкрэтных формах свайго існавання. А гэта значыць, што пакуль ходам свайго уласнага развіцця грамадства не стварыла пэўнай з’явы ці стану, не стварыла перадумаў для яго ўзнікнення, да таго часу тэарэтычная думка не мае яго ў якасці аб’екта для аналізу і сапраўды навуковага ўвасаблення (воспромзведення).
3 другога боку -гэта ўнікальнасць чалавецтва ў цэлым. Пакуль што мы не ведаем „другога чалавецтва”, якое, тым больш, прайшло б свой шлях ад пачатку да канца. Што датычыцца нашай гісторыі, то яе пачатак гэта адны гіпотэзы. Яшчэ большае няведанне адносна будучыні. Дзе мы сёння? Куды ідзем? Як бачым гэтая ўнікальнасць і незакончанасць нашай гісторыі таксама ўскладняюць справу.
He выпадкова пагэтаму, што і ў мінулым і ў цяперашні час мелася і маецца так ФІЛАСОФСКІЯ многа падыходаў да вывучэння і вытлуАЛЬТЭРНАТЫЎНЫЯ мачэння грамадства і яго гісторыі, розных КАНІІЭППЫІ канцэпцый, розных мадэляў натураліс-
ГРАМАЛСТВА тычных ідэалістычных, матэрыялістычных і
іншых.
Бадай што самае старажытнае, самае простае і „зразумелае” тлумачэнне гісторыі (калі б толькі не такое далёкае ад сапраўднага стану рэчаў) рэлігійнае тлумачэнне, згодна з якім гісторыя, развіццё грамадства праяўленне волі бога, здзяйсненне ранней прадугледжанага боскага плану „выратавання” („збаўлення”) чалавека. Такое тлумачэнне характэрна для іудаізму, хрысціянства, ісламу. У хрысціянстве, у прыватнасці, правідэнцыялісцкае тлумачэнне гістарычнага працэсу як шляху эсхаталагічнага „царства боскага” легла ў аснову усяго разумення гісторыі.
У той жа час, пачынаючы з эпохі Адрад>кэння, і асабліва ў элоху Асветніцтва развіваецца рацыяналістычны погляд на грама/зЛг$х' яго гісторыю, згодна з якім гісторыя іманентны працэс здзл^***’**? прыроднага закону, разуму і г. д.
У ХІХ стагоддзі гэтая ідэя прыроднага закону атрымала даволі яскравае адлюстраванне ў розных напрамках натуралізму.
Пад натуралізмам тут разумеецца пэўная сукупнасць тэорый, або падыходаў, якія вытлумачваюць развіццё і функцыянаванне грамадства рознымі прыроднымі фактарамі, сярод якіх кліматычныя ўмовы, геаграфічнае асяроддзе, біялагічныя заканамернасці, расавыя, псіхалагічныя асаблівасці людзей.
Заўважым, што пытанне аб уплыве геаграфічнага асяроддзя, у першую чаргу клімату на звычаі, норавы, вобраз кіравання разглядалася ўжо ў антычнасці. ідэя аб’ектыўнага зямнога паходжання грамадства і яго ўстаноў характэрна таксама і для французскіх матэрыялістаў і гісторыкаў Мантэск’ё, Цюрго і інш.
Больш падрабязнае вывучэнне ўплыву розных прыродных фактараў на канкрэтныя грамадскія з’явы і працэсы, складванне самастойных сацыялагічных сістэм Бокля, Рэнана, Тэна і іншых адбываецца ў ХІХ ст..
3 антычнасці вядомы таксама аналогіі паміж сацыяльным і біялагічным. Але перанос законаў біялогіі на з’явы грамадскага жыцця атрымаў асаблівае распаўсюджанне ў другой палове ХІХ ст. у сувязі з поспехамі біялагічнай навукі. Менавіта ў гэты час узнікаюць расава-антрапалагічная і арганічная школы, сацыял-дарвінізм і іншыя.
Для сацыял-дарвінізму характэрна атаясамліванне, звядзенне заканамернасцей развіцця чалавечага грамадства да заканамернасцей біялагічнай эвалюцыі, вылучэнне прынцыпаў прыроднага адбору, барацьбы за існаванне і выжыванне ў якасці фактараў, якія вызначаюць грамадскае жыццё.
Згодна з думкай прадстаўнікоў расава-антрапалагічнай школы сацыяльнае жыццё і культура прадукт расава-антрапалагічных фактараў. Расы не аднолькавы паміж сабой і гэта абумоўлівае няроўнасць ствараемых імі культурных каштоўнасцей, сацыяльныя паводзіны людзей цалкам дэтэрмінаваны біялагічнай спадчыннасцю, або, як сцвярджалі антрапасацыёлагі, тая ці іншая класавая прыналежнасць вызначаецца антрапаметрычнымі дадзенымі, канкрэтна велічынёй галоўнага паказчыка (адносіны паміж найбольшай шырынёй галавы чалавека і яе даўжынёй). Заўважым, дарэчы, што некаторыя сцвярджэнні гэтай школы сёння адраджаюцца ў (Ьорме тэндэнцыйнага вытлумачэння дадзеных антрапалогіі, генетыкі, этнапсіхалогіі і другіх навук.
Атаясамліванне біялагічнага і сацыяльнага, грамадства, і арганізму характэрна і для арганічнай школы. Увогуле, параўнанне грамадства з арганізмам праводзілася многімі. У пэўным кантэксце такія параўнанні, тым больш у мэтах вобразнасці маюць рацыю.
Што датычыцца арганічнай школы, дык яе прадстаўнікі таксама сцвярджалі, што грамадства і ёсць арганізм. Яны вышуквалі ўсё новыя аналогіі для доказаў тоесамасці грамадства і арганізму. Заўважым, дарэчы, што гэтыя аналогіі не пазбаўлены пэўнай цікавасці. Адны з аўтараў прыпісвалі грамадству ўсе рысы арганізму адзінства, мэтазгоднасць, спецыялізацыю органаў. Ролю крывазвароту, напрыклад, выконвае гандаль, функцыю галоўнага мозгу урад. Другія разглядалі эканамічнае жыццё грамадства як абмен рэчываў у арганізме. Цэлы шэраг з’яў грамадскага жыцця розныя канфлікты, класавая барацьба, або поўнасцю ігнараваўся, або разглядаўся як „хваробы арганізму”.
He трэба вялікіх намаганняў, каб заўважыць абмежаванасць і гэтай і папярэдніх біялагічных школ, немагчымасць вытлумачыць грамадскія працэсы біялагічнымі законамі. Натуралізм у вытлумачэнні з'яў грамадства, звядзенне вышэйшага да ніжэйшага, сацыяльнага да біялагічнага, або рэдукцыянізм не можа прынесці плён пры даследаванні такой складанай і супярэчлівай формы існавання матэрыі, як сацыяльная.
Тое ж самае можна сказаць і наконт геаграфічнага кірунку. У ім, гэтым кірунку, вытокі развіцця грамадства, практычна выносяцця па-за грамадства. Вядома, нельга адмаўляць уплыў знешніх умоў увогуле на любую сістэму, у тым ліку і на грамадства, нельга ігнараваць геаграфічнае становішча, клімат і іншыя прыродныя ўмовы пры аналізе накіраванасці гаспадарчай дзейнасці людзей, узроўню яе развіцця і г. д. І ўсё ж ёсць пэўныя падставы, каб зрабіць такую выснову-уплыў геаграфічнага асяроддзя заўсёды апасродкуецца грамадскімі абставінамі. У першую чаргу ўзроўнем развіцця вытворчасці. (Нельга не адзначыць, дарэчы, што ў свой час, у пэўных гістарычных умовах ідэі геаграфічнага дэтэрмінізму былі прагрэсіўнымі, так як процістаялі міфалагічна-правідэнцэялісцкаму тлумачэнню гісторыі грамадства).