Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
Але гэта адзін толькі бок разглядаемага пытання і бадай што, нават не самы галоўны, паколькі пры бліжэйшым падыходзе выяўляецца, што гістарычная заканамернасць вельмі спецыфічна, мае шэраг асаблівасцей свайго праяўлення і зусім не раўназначна законам прыроды. Разгледзім гэту спецыфіку падрабязней у асобным раздзеле.
МАГЧЫМАСЦЬ І РЭЧАІСНАСЦЬ У ГРАМАПСКІМ ЖЫЦІІІ. ПРЫНЦЫП МНОГАВАРЫЯНТНАСЦІ ГРАМАПСКАГА РАЗВІЦПЯ
У сувязі з тым, што ў грама^скім жыцці дзейнічаюць людзі са сваімі супярэчлівымі інтарэсамі і імкненнямі гістарычная неабходнасць не носіць жорсткага і адназначнага характару, а прабівае сабе дарогу толькі ў рэшце рэшт, праз масу выпадковасцей, адхіленняў, зігзагаў, паваротаў, нават накіраваных назад рухаў. Яна толькі вызначае агульную тэндэнцыю развіцця, a зусім не кожны канкрэтны гістарычны момант. У кожны канкрэтна-гістарычны
момант у людзей заўсёды ёсць пэўны спектр магчымасцей, кола варыянтаў, рэалізацыя або нерэалізацыя якіх залежыць ад іх волі, імкненняў, ці, як прынята гаварыць у філасофіі, ад суб’ектыўнага фактару. Значыць у грамадстве ў адрозненне ад прыроды, аб’ектыўная неабходнасць не толькі не выключае свабодную дзейнасць людзей, але наадварот, дапасуецца да яе, на яе абапіраецца, праз яе рэалізуецца.
Працэс развіцця грамадства складаны і супярэчлівы. Менавіта пагэтаму ў адной і той жа рэчаіснасці можа ўтрымлівацца некалькі нярэдка процілеглых магчымасцей. Прынамсі, няма такіх гістарычных сітуацый, якія пакідалі б толькі адно рашэнне або магчымасць. Кожная канкрэтна-гістарычная сітуацыя ўтрымлівае ў сабе многа супярэчлівых варыянтаў гістарычнага развіцця, перамога аднаго з якіх залежыць перш за ўсё ад суб’ектыўнага фактару, чалавечай актыўнасці. Уласна кажучы, у кожны канкрэтны гістарычны момант, час і формы праяўлення той або іншай сацыяльнай падзеі якраз і вызначаецца суб’ектыўным фактарам. Менавіта пагэтаму чалавек валодае пэўнай гістарычнай свабодай і свабодным выбарам. І менавіта пагэтаму ён павінен-^есці адказнасць за свае ўчынкі перад другімі людзьмі і перад гісторыяй.
Са сказанага вынікае, што людзі не заўсёды з’яўляюцца пасіўнымі ахвярамі абставін, ці чыёй-небудзь волі. У сваёй рэчаіснасці людзі з’яўляюцца суб'ектамі (творцамн), а не проста аб'ектамі гісторыі, як ужо адзначалася, не толькі акторамі, але і аўтарамі сусветна-гіс-
тарычнага працэсу.
Уся гісторыя чалавецтва сведчыць аб тым, што грамадскаму развіццю ўласціва верагоднасная прырода, многаварыянтнасць, альтэрнатыўнасць, лукаткавасць. Думку аб тым, што мы жывём у верагоднасным, выпадковым, адчыненым і незапраграмаваным свеце пацвярджае і сучасныя навуковыя даследаванні па сінергетыцы новаму навуковаму і светапогляднаму напрамку.
У прыватнасці, з пункту гледжання сінергетыкі грунтоўную ролю ў развіцці прыроды грамадства, усяго жывога адыгрывае выпадак. У сінергетычным сэнсе выпадак азначае гібкі (гнуткі) пачатак у процівагу адназначным, лінейным сувязям, як той пачатак, які адказвае на з’яўленне новага ў працэсах развіцця. (Падрабязней аб сінергетыцы гл:. Князева Е. Н., Курдюмов С. П. Смнергетмка как новое ммровнденпе: дналог с П. Прнгожпным // Вопросы фнлосмфнн. 1992. № 12. С. 3-20). Напрыклад, у грамадскім развіцці можа адыграць вельмі істотную ролю такі непрадказальны па сваёй прыродзе фактар („гістарычная выпадковасць”), як пэўная асоба. Пры пэўных умовах выдатныя (выдаюцмеся) людзі здольны ўздзейнічаць на грамадскае развіццё зусім не меней, чым на „аб’ектыўныя заканамернасці”. Мусіць меў рацыю вядомы рускі філосаф Н. Бердзяеў, калі ён, маючы на ўвазе, кастрычніцкі пераварот, пісаў што Ленін на практыцы змог давесці (доказать) здольнасць нязначнай арганізаванай меншасці „пераадолець дэтэрмінізм сацыяльнай заканамернасці". (Бердяев Н. А. Нстокм м смысл русского коммунмзма. М., 1990. С. 88). Пагэтаму наўрад ці будзе карэктным сцвярджэнне, што намаганні асобы не маюць плёну, раствараюцца і нівеліруюцца ў агульным руху. У пераходныя перыяды, ва ўмовах нестабільнасці і г. д. дзеянні кожнага асобнага чалавека могуць аказваць уплыў нават на мікрасацыяльныя працэсы.
У цяперашні час у межах сінергетыкі інтэнсіўна даследуюцца такія характарыстыкі грамадскага развіцця яе нелінейнасць, няроўнамернасць, самаадвольнасць (самопронзвольность), адкрытасць і інш. Без уліку гэтых паняццяў ужо немагчыма распрацоўваць тэорыю грамадскага развіцця.
Сказанае дазваляе зрабіць выснову аб тым, што шырока распаўсюджаны да нядаўняга часу у савецкай літаратуры па грамадазнаўству погляд на гісторыю як працэс заканамернай змены грамадска-эканамічных фармацый, дзе кожнае новае „вышэй” папярэдняга, нёс у сабе значны элемент фаталізму і гістарычнага тэлеалагізму (тэлеалогія гэта вучэнне аб мэтазгоднасці, аб руху гісторыі да пэўнай мэты, фіналу). Размова, уласна, ідзе аб канцэпцыях, у якіх гісторыя вольна ці нявольна разглядалася як адналінейны працэс, як нешта прадвызначанае і запраграмаванае. У гэтых канцэпцыях яўна ці падспудна прысутнічала думка аб непазбежнасці наступлення камуністычнага грамадства аб аўтаматызме дзеяння сацыяльных законаў, асабліва законаў сацыялізму, аб няўмольнай логіцы гісторыі, яе планазгоднасці так бы мовіць, „планавай гісторыі”, якая няўхільна вядзе ад адной грамадска-эканамічнай фармацыі да другой, усё
^ольш высокай, „дасканалай”. Перад гісторыяй ставілася толькі адна ўмова: знішчэнне прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці. Меркавалася, што дастаткова гэтаму здарыцца, і ход гісторыі ўжо сам, ледзь не аўтаматычна, прывядзе нас да светлай будучыні „камуністычнаму заўтра”. Тут гісторыя дзейнічала як бы ад імя будучыні, яе мэтазгоднасці, планамернасці і планавазгоднасці. Пры гэтым у даных канцэпцыях у якасці галоўнай крыніцы сацыяльнага развіцця, разглядаўся толькі адзін пастаянна дзеючы фактар рэвалюцыйныя змены ў прадукцыйных сілах і вытворчых адносінах, гэта значыць у галіне вытлумачэння сацыяльных з’яў панаваў монафактарны падыход.
Сінэргетычнасць развіцця сацыяльнага свету не азначае, тым не меней, адсутнасць усякага дэтэрмінізму. Насупраць, у грамадскім жыцці дзейнічае найбольш складаны тып дэтэрмінацыі сацыяльны дэтэрмінізм.
Сапраўды, выпадковасць, стыхійнасць ці свядомая канцэнтрацыя намаганняў людзей у пэўным кірунку і г. д. могуць збіць, адкінуць з таго ці іншага шляху развіцця, прывясці да складаных блуканняў ў межах спектру гістарычных альтэрнатыў і магчымасцей. Але сам гэты спектр не бязмежны. Дарогі грамадскай эвалюцыі, як бы яны не разгаліноўваліся, маюць канчатковы лік, абумоўлены логікай мінулых падзей і абставін, папярэдняй гістарычнай практыкай. Пад покрывам знешніх падзей у гісторыі хаваецца глыбінная плынь гістарычнага часу, якую звычайна паверхневы погляд не заўважае, так жа, як не заўважае ён рух Зямлі вакол сваёй восі, карацей кажучы, выпадковасць, суб’ектыўнасць, розныя адхіленні вельмі іст'отна ўплываюць на развіццё грамадства, але не абы як, а ў межах дастаткова вызначанага дэтэрмінаванага поля (спектра) гістарычных магчымасцей. Сацыяльны дэтэрмінізм гэта вышэйшы тып дэтэрмінізму. Ён ўключае ў сябе разуменне неадназначнасці сацыяльнага развіцця, магчымасць чалавечага ўплыву на гэтае развіццё. Гэта дэтэрмінізм, які ўзмацняе ролю чалавека. Сінэргетыка, такім чынам, не абязбройвае нас перад нечаканым і выпадковым, наадварот, іменна яна дазваляе. людзям кіраваць выпадковым, улічваць яго ў сваіх дзеяннях.
Такім чынам, гістарычнае развіццё адбываецца праз ўзаемадзеянне суб’ектыўнага фактару і аб’ектыўных умоў. Аб’ектыўныя ўмовы выражаюць у даным выпадку гістарычную неабходнасць, a суб’ектыўны фактар гістарычную свабоду людзей. Вельмі важна правільна разумець гэтае ўзаемадзеянне і не пераацэньваць ролю аднаго з гэтых фактараў на шкоду другому, як гэта і робяць фаталісты івалюнтарысты.
Усё сказанае дазваляе зрабіць выснову, што развіццё грамадства не мае канчатковага прадвызначэння, а адбываецца ў адпаведнасці з прынцыпам многаварыянтнасці, носіць варыятыўны характар. I гэта тлумачыцца тым, што працэс развіцця адбываецца ў выніку дэеяння не адной, а многіх рэальных, г. зн. тых, якія маюць шанец на рэалізацыю, магчымасцей. Гульня гэтых магчымасцей у кожны канкрэтны момант надае гістарычнай неабходнасці самыя розныя формы праяўлення.
Непасрэдна форма праяўлення неабходнасці залежыць ад таго, якая з магчымасцей у даны момант возьме верх. Тут, аднак, трэба мець на ўвазе, што найбольшай верагоднасцю рэалізацыі валодаюць тыя магчымасці, якія не супярэчаць аб’ектыўнай заканамернасці, неабходнасці, якія ўкладваюцца ў паласу, у межы гэтай неабходнасці. Напрыклад, ніякія намаганні людзей старажытных грамадстваў перыяду рычага і рыдлёўкі не змаглі ператварыць гэтыя грамадствы ў машынныя, буржуазныя, так як да такога ператварэння неабходны доўгі шэраг стагоддзяў выспявання аб’ектыўных перадумаў. Пагэтаму тады людзі больш мудрыя і больш свабодныя, калі яны ставяць перад сабою мэты і задачы, для дасягнення і рашэння якіх ужо выспелі гістарычныя ўмов'ы, калі яны дзейнічаюць не насупраць гістарычнай заканамернасці, а ў адпаведнасці з ёю, калі яны імкнуцца пазнаць закон грамадскага развіцця і выкарыстаць іх у сваёй практычнай дзейнасці. Спробы ж насілля над гісторыяй, гістарычнав самавольства, прыхільнасць да валюнтарысцкай тэндэнцыі, якая знаходзіць сваё прамое выражэнне ў свайго роду „філасофіі барацьбы”, у ідэі „валявога” пераадольвання „маруднасці” і „коснасці” гісторыі , у „падштурхванні” і „падсцёбванні" яе руху звычайна паварочваецца дэструктыўнымі сацыяльнымі зменамі. Калі б, напрыклад, бальшавіцкае кіраўніцтва лічылася з той аб’ектыўнай акалічнасцю, што ў Расіі капіталістычны лад не толькі не вычарпаў сябе, а, насупраць, набіраў сілу, і не імкнулася насільна (гвалтоўна) замяніць яго „больш высокай” фармацыяй, то магчыма нам не давялося б зараз так пакутна і складана вяртацца на дарогу цывыізацыі.
УЗРАСТАННЕ РОЛІ СУБ’ЕКТЫЎНАГА ФАКТАРА ГІСТОРЫІ ХАРАКТЕРНАЯ РЫСА ГРАМАДСКАГА РАЗВІЦЦЯ.
насць і свабода людзей,
А зараз неабходна высветліць пытанне: ці застаюцца суадносіны аб’ектыўнага і суб’ектыўнага фактару гісторыі, іх, так бы мовіць, удзельная вага ў грамадскім развіцці аднолькавымі і канстантнымі, ці характар даных суадносін нейкім чынам мяняецца?