Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
Калі праінтэгрыраваць гэтыя асобныя „сфераеыя” супрацьлегласці, то атрым ліваецца сістэма супрацьлегласцей паміж рознымі формамі грамадства, дзе вядучую ролю адыгрываюць тая, ці іншая гр\па супрацьлеглых зэндэнцый. Чаргаванне вядучых роляў і дае хвалевы працэс. Неабходна бачыць і ўлічваць абедзве супрацьлеглыя тэндэнцыі і інтарэсы, якія стаяць за імі, не аддаючы абсалютнай перавагі ніводнай з іх, а папераменна ўзмацняючы паэітыўныя ўласцівасці той і другой. Хвалевы працэс праяўляецца менавіта тут. Ен можа быць стыхійным, выцякаць з логікі бграцьбы супрацьлеглых сіл. Але ён можа быць свядомым і хаця б часткова кіруемым he; аснове пераключэння рэгулязара эфектыўнасці то на „грамадскае”, то на „асабістае”.
Хвалееы працэс можна паргўнаць з маятнікам: пасля адхілення у адзін бок ідзе адхілекне ў другі. Адрсзніваюць маяінікі: залаты, медзяны і жалезны. Арыентыр матэматычнага залатога сячэння, якое дзеліць адрэзак не напалову, а ў суадносінах: 62:38. Калі зона застою (медзяны маятнік) прымыкае да простай сярэдзіны 50:50, а вобласць крайніх вырашэнняў (жалезны маятнік) да суадносін: 90:10, то прастора залатога маятніка хутчэй за ўсё звязана з аптымальнымі суадносінамі. Лік Фібаначы 62:38 сацыяльная гармонія.
Эталоннага рытму з ідэальнай частатой няма. Але агульнае правіла ёсць: выспеўшыя злева ці справа праблемы павінны знаходзіць своечасовае вырашэнне, якое не можа быць вечным, але стварае часовую гарантыю.
ХВАЛІ
Ў РАЗВІПШ ВЫТВОРЧАСЦІ ІЭКАНОМІКІ
ідэя ўніверсальнасці предугледжвае пошукі іх у любой сферы грамадства у вытворчасці, у навуцы, палітыцы, духоўным жыцці. (Падрабязней гл.: Волновые процессы в обцественном развнтмм. Новосйбмрск. Нзд. Новосмбнрского уннверснтета, 1992, гл. 4).
Першапрычына кожных канкрэтных ваганняў, як мы ўжо высветлілі раней,
заключаецца ў супярэчлівасці грамадскіх з’яў у пастаянным вырашэнні адных супярэчнасцей і ўзнікненні новых. Адначасова гэты працэс з’яўляецца і стрыжнем самаарганізацыі сістэмы, яе адаптацыі да новых умоў у форме ўзмацнення ці паслаблення пэўных рашэнняў. Спачатку коратка разгледзім працяканне гэтага працэсу ў эканамічным жыцці грамадства. Эканамісты ў асноўным засяроджваюць сваю ўвагу на трох тыпах хваль: самых кароткіх працягласцю каля 40 месяцаў (цыкл Кітчына), сярэдніх 7-11 гадоў (цыкл Жуглера) і доўгіх 48-55 гадоў (хвалі Кандраццева). Гэта тлумачыцца тым, што яны найбольш часта пападалі ў поле зроку эмпірычных
назіранняў. У той жа час з логікі універсальнасці хваляў вынікае гіпотэза аб шматлікіх яе відах ад самых кароткіх, у межах рабочай гадзіны і дня, да тысячагадовых, у межах гісторыі ўсёй грамадскай вытворчасці. Навасібірскія даследчыкі мяркуюць аналіз хвалевага развіцця пачынаць з вырашэння праблемы барацьбы форм уласнасці, якія выражаюць сутнасць эканамічнай сістэмы. Сутнасць ваганняў у агульным выглядзе выяўляецца аднолькава ва. ўсіх сацыяльных сістэмах вядзецца відавочная ці заутоеная барацьба дзяржаўных, абагульнена-грамадскіх і прыватных форм, які то ўзмацняюць, то аслабляюць свае пазіцыі. Адначасова чаргуюцца прыярытэты дзяржаўнага і рыначнага рэгулявання. Гэта сутнасць адна для ўсіх, але праяўляецца яна па рознаму ў розных сістэмах і ў формах кожнай з іх. Сярэднія хвалі або цыклы звязаны з рухам капіталу і добра апісаны К. Максам. Адкрыццё эканамічных хваль належыць М.Д. Кандраццеву, даклад якога „Вялікія цыклы кан’юктуры" быў прачытаны 6 лютага 1926 г. у інстытуце Расійскай асацыяцыі навукова-даследчых інстытутаў грамадскіх навук. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што хвалі гэта нелінейная форма развіцця, а лінейная форма гэта агрубленне развіцця або асобны выпадак хвалевага працэсу. Гэты падыход быў выкарыстаны навукоўцамі пры аналізе доўгіх хваль заходняй эканомікі. Логіка аналізу прывяла да думкі, што капіталізм, які мае хвалевы механізм, можа адолець крызісы, генерыруючы ваганні ўнутры сябе. Як вядома, лёс савецкага навукоўца быў трагічным. Але яго імя і адкрыццё не засталіся забытымі. Так у 70-ыя гады, калі Захад адчуў сур’ёзны эканамічны крызіс, прыгыдалі, што ён быў прадказаны М. Д. Кандраццевым, як адзін з вынікаў яго канцэпцыі доўгіх хваль. Савецкая навука адстала ў даследаваннях доўгіх хваляў як і хвалевых працэсаў у грамадстве ўвогуле. Але ў апошні час з’явілася шмат цікавых прац, і, перш за ўсё, звяртаем увагу на манаграфічнае даследванне Г. М. Меншыкава і Л. А. Кліменка „Доўгія хвалі ў эканоміцычГ. М. Меньшпков, Л. А. Клмменко „Длмнные волны в экономмке”. М., 1989), якая носіць характар кароткай энцыклапедыі па гэтай праблеме. Аўтары развіваюць ідэю аб якасных перыядычных зменах, што з’яўляюцца заканамернымі для капіталізму і для сацыялізму і з’яўляюць сабой эндагенныя шляхі выражэння супярэчнасцей. Прычым ва ўмовах капіталістычнага развіцця гэта адна з найбольш важных прычын яго дзіўнай жывучасці, якая ў нашай краіне недаацэньвалася.
Другая важная ідэя звязана з няўстойлівасцю сацыяльных сістэм, якая ўласціва і рыначнай, і планавай эканоміцы. Яна ўзнікае ў выніку адхілення ад аптымальнай раўнавагі параметраў, а іх накапленне можа прыводзіць да выбуховых ваганняў. г. зн., цыклам з узрастаючай амплітудай. Гэта з’ява рэзкага ўзмацнення тых ці іншых супрацьлеглых тэндэнцый, што вядзе за сабой скачкападобны пераход сістэмы з аднаго раўнаважнага стану да другога. Статыстычная біфуркацыя ўзнікае пры працяглым накапленні адхіленняў, а дынамічная пры хуткім і рэзкім. Абедзве з’яўляюцца катастрафічнымі, але апошняя асабліва небяспечная, паколькі яна вядзе да хуткага
разбурэння ці да хаатычных спробаў выратавання сістэмы.
Такім чынам, сацыялістычная эканоміка „адмовілася" у свой час ад цыклічнага развіцця. Цікава ці змагла б яна пазбегнуць хвалевага характару? Так, але толькі адмовіўшыся ад кандраццеўскіх хваляўі за кошт цэнтралізацыі і ўсеагульнага планавання. На справе ж правалы і аб’ектыўныя цяжкасці планавання вялі да зігзагаў у эканоміцы. Прыгадаем ўсе значныя савецкія эканамічныя рэформы 1917, 1921, 1929, 1956, 1985 гг. Усе яны суладаюць з якаснымі комплекснымі цыкламі развіцця сацыялістычнага грамадства і звязаны з павышанай актыўнасцю суб’ектыўнага фактару і яго непазбежнымі адставаннямі ад аб’ектыўных умоў, „Стыхійныя” зігзагі ранняга капіталізму (да крызісу 1929-1932 гг.) супадаюць па логіцы з „свядомымі” зігзагамі ранняга сацыялізму (да 1985 г.) Позні капіталізм змог пераўтварыць зігзагі ў хвалі ў той час, калі наша грамадства ім яшчэпадуладна.
Сувязь эканамічных і навукова-тэхнічных цыклаў складаная і неадназначная, паколькі эканоміка і навука маюць адносную самастойнасць свайго развіцця і не супадаюць адно з другім. Адначасова маецца ўзаемная сувязь і ўплыў. Эканамічная
ХВАЛІЎНАВУЦЫ ІТЭХНШЫ
сітуацыя ўздзейнічае
на развіццё навукі. Напрыклад, у фазе ўздыму больш надаецца ўвагі і адводзіцца сродкаў на фундаментальныя распрацоўкі, а ў фазе заняпаду на прыкладныя эфекты навукова-даследчых прац, вынаходніцтва і ўкараненне іх з мэтай выйсця з крызісу. Даследчыкі сыходзяцца на тым, што ўсплескі вынаходніцкай актыўнасці прыходзяцца на 80-я гг. ХІХ ст., і на 30-я гг. XX ст. Такім чынам, лікі вынаходніцкай актыўнасці адпавядаюць якраз перыядам спаду ў эканоміцы.
У перыяд агульнага пад’ёму ўзмацняецца вынаходніцкая дзейнасць, што вядзе да змен тэхналогій, якія з’яўляюцца працазберагаючымі ўнутры данага тэхнічнага спосабу вытворчасці. Але могуць з’яўляцца і вынаходніцтвы, накіраваныя на рэалізацыю ў будучым, дзе яны могуць стаць асноўнымі ў пачатку наступнай хвалі, ужо пераўтвараючай стары тэхнічны спосаб выгворчасці.
Такая стымуляцыя вызначае ўплыў асобных вынаходніцтваў ці іх „лучка” на хуткасць пераходу ад спаду да ўздыму. Адначасова навуковыя адкрыцці і тэхнічныя вынаходніцтвы могуць урывацца ў эканоміку ў любы час, хаця эканамічная кан’юктура можа паскараць ці тармазіць гэты працэс. Савецкая эканоміка „без фазы крызісу” у доўгай хвалі не была зацікаўлена ў паскораным увядзенні дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу, што перавяло фазу ўздыму эканомікі ў фазу працяглага спаду, выбрацца з якога складаней, чым заходняй эканоміцы. Такое становішча не садзейнічала і інтэнсіфікацыі навуковых адкрыццяў, навука таксама здала пазіцыі і хіліцца да заняпаду.
Назіраецца тэндэнцыя скарачэння даўжыні эканамічных навукова-тэхнічных хваляў у XX ст. у параўнанні з папярэднімі стагоддзямі. Для выйсця з крызісу неабходна праводзіць максімальна энергічную свядомую палітыку падтрымкі стварэння і ўкаранення новых тэхьалогій.
Наступная доўгая хваля прагназуеці.а ў інтэрвале 1970-2020 гг. Кглі ў папярэдняй хвалі галоўным рэвалюцыйным зместам лічыцца комплексная механізацыя, то ў новым перыядзе такую ролю будзе адыгрьваць камп’ютэрызацыя. Такія ў агульным выглядзе доўгія (40-60 год) хвалі „уздым-спад” ці „спад-уздым” эканамічнай і навукова-тэхнічнай актыўнгсці ў развітых краінгх Захэдг. Адкрыці.і і вынехсдніцтвы гэта канчатковыя прадукты навуковай і тэхнічнай дзейнасці. Яны з’яўляюцца вынікам і знакам узнікнення і выкарыстання новых ідэй. Хваля з’яўляеццг., калі нсвЕе адкрыццё ці канцэпцыя, парадыгма адмаўляюць іншыя, пануючыя парадкі і самі пачынаюць адыгрываць вядучую ролю. Такім чынам, хваля гзта змена вядучых ліній у наеун.СЕЫу веданні, метадах пазнання, светапоглядзе, навуковай карціне свету. Так, механічная карціна свету змянілася дыялектычнсй на базе квантавЕй механікі і тэорыі адноснасці, а на змену механізму як метафізічнаму мысленню 'рыйшло навукова-дыялектычнае, узяўшае ў сябе механічныя элементы як ассбны выпадак. Гэта разаеыя незваротнья хвалі навуковых і навукова-тэхнічных рэвалюцый.,
Маецца і фундаментальная супярэчнасць інтэграцыі і дыферэнцыяцыі навукі і тэхнікі. У гісторыі навукі можна бачыць перыядычнасць іх вагання ў вялікім маштабе. Спачатку існаваў першасны сінкрэтызм, нераздзеленасць ведання ў межах натурфіласофіі. Затым, часткова ўжо ў старажытнай Грэцыі, а ў поўную моц пасля эпохі Адраджэння пачалася бурная дыферэнцыяцыя навук, якая працягваецца і ў цяперашні час. У XX ст. з’явіліся інтэгральныя працэсы на падставе скразных навук і канцэпцый тыпу кібернетыкі, сінэргетыкі, сістэмнага падыходу і інш. Да гэтых з’яў можна аднесці і хвалевы падыход да вывучэння прыроды свядомасці і грамадства.