Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
Тут можна выдзяліць два асноўных моманты:
1. Спектр выпадковасцей, адхіленняў, розных варыянтаў, гістарычная самастойсабліва ўзрастаюць у пераходныя перыяды.
Г. зн., тады калі дзеянне ўнутраных заканамернасцей фармацыі, якая зжывае сябе, аслабелі, а заканамернасці новай фармацыі яшчэ не склаліся. іменна ў гэты перыяд пачынае інтэнсіўна стварацца аблічча будучага свету знешняя форма праяўлення гістарычнай неабходнасці. іменна ў гэты перыяд у найбольшай ступені выяўляецца залежнасць сапраўднага развіцця гістарычнага працэсу ад свабоднага выбару людзей, пластычнасць і падатлівасць гісторыі. Гэта адбываецца таму, што ў дзеянні гістарычнай заканамернасці як бы ўтвараецца вакуум, шчыліна, у якую бурна накіроўваецца свабодная воля людзей, іх імкненні і пажаданні. Найбольш яскравым і каларытным прыкладам
такіх пераходных перыядаў у гісторыі чалавецтва можа служыць еўрапеўскае Адраджэнне (Рэнесанс), наша сучаснасць.
2. Роля суб’ектыўнага фактару гісторыі (палітычная, ідэалагічная, арганізацыйная дзейнасць сацыяльных груп, класаў, асоб, накіраваная на змяненне ці захаванне аб’ектыўных грамадскіх умоў) з развіццём грамадства пастаянна ўзрастае. Гэта тлумачыцца тым, што паступова, з ходам гісторыі расце вопыт арганізацыі мас рознымі сацыяльнымі інстытутамі і партыямі, удасканальваюцца тэхнічныя сродкі сувязі і узаемадзеяння паміж людзьмі, а таксама пашыраюцца магчымасці арганізаваных дзяржаўных структур уплываць на чалавечыя паводзіны і ўчынкі, што ў сваю чаргу дазваляе больш эфектыўна канцэнтраваць намаганні велізарных мас людзей у пэўным ў імя дасягнення тых ці іншых грамадска значных мэт.
У сувязі з разглядаемай тэмай звернем увагу на яшчэ адно актуальнае пытанне.
У айчыннай літаратуры, асабліва публіцыстычнай, нярэдка даецца даволі спрошчанае і аднабаковае тлумачэнне дыялектыкі суадносін аб’ектыўных умоў і суб’ектыўнага фактару гісторыі ў дастасаванні да сацыяльна-палітычнага развіцця на-шай краіны , у прыватнасці, прычын і абставін Кастрычніцкага рэвалюцыйнага перавароту 1917 года. Так, адзін з нашых даследчыкаў I. М. Клямкін (Гл. яго артыкулы: Якая дарога вядзе да храма? // Новый ммр. 1987. № 11; Ці была альтэрнатыва адміністратыўнай сістэме // Полнтмческое самообразованме. 1988. № 10) робячы ўпор выключна на аб’ёктыўны фактар, упадае, па сутнасці, у фаталістычнае бачанне гісторыі і тым самым вольна ц,і нявольна апраўдвае жудасныя злачынствы, якія адбываліся ў нашай краіне пасля 1917 года, здымае віну з груп і асоб, 'якія мелі да іх дачыненне. Другія, наадварот, імкнуцца давесці, што Кастрычніцкі пераварот і станаўленне пасля яго таталітарнага рэжыму не мае пад сабой глыбінных гістарычных асноў, а ў асноўным і галоўным абумоўлены экспансіяй суб’ектыўнага фактару і выпадковым збегам акалічнасцей, перакрыжаваннем утапічных ілюзій, злых воль і палітычных памылак, насілля і злачынстваў, г. зн. уяўляюць сабой нешта ненатуральнае (нскусственное) і знешняе адносна рускай гісторыі (падрабязней аб гэтым гл. Соцмалнзм: между прошлым п будуцмм. М„ 1989).
У Расіі перад 1917 годам сапраўды склаліся аб’ектыўныя перадпасылкі крызісу сацыяльна-палітычнага парадку ў тым выглядзе, як ён тады існаваў. Але магчымасці і варыянты выхаду з гэтага крызісу былі самыя рознастайныя (ваенная дыктатура, канстытуцыйная манархія, буржуазна-дэмакратычная рэспубліка і г. д.). Перамога іменна бальшавікоў у той перыяд была хутчэй выпадковай, знешняй з’явай палітычнага жыцця, чым выяўленнем глыбінных тэндэнцый развіцця рускага грамадства, спрадвечных спадзяванняў і імкненняў шырокіх народных мас, Сказанае ў пэўнай ступені пацвярджае і той факт, што рэвалюцыйны сацыялізм з яго вучэннем аб класавай барацьбе і аб скачку з яе дапамогай у „царства свабоды" з'яўляюцца
параджэннем заходне-еўрапейскай думкі. Нацыянальны ж характар Кастрычніцкага пераварлту, калі ён і меў месца, то на паверхні ідэйнага жыцця ён не фармуляваўся, тады як інтэрнацыянальны характар рэвалюцыі (яўрэйскія камісары, латышскія стралкі, польскія чакісты) выступаў і фармуляваўся відавочна (гл. В. Г. Федотова. Демократмя, культура, нацмя// Фнлософскме наукк. 1990. № 8, С. 14).
Другая справа, што нават самы глыбокі і старанны аналіз аб’ектыўных і суб’ектыўных прадпасылак і ў цэлым гістарычных абставін і традыцый, якія папярэднічалі рэвалюцыйнаму перавароту у Расіі не ў стане даць поўнага і закончанага вытлумачэння наступнаму працэсу станаўлення і ўмацавання таталітарнай сістэмы у СССР. I гэта па той прычыне, што у СССР таталітарызм уяўляе сабой прадукт асаблівых гістарычных акалічнасцей, з'яву новага, а не традыцыйнага ўкладу жыцця, г. зн. таму, што ён гістарычна ўнікальны. Тое, што адбылося ў Савецкім Саюзе ў час Сталіна, у Італіі у час Мусаліні, у Германіі у час Гітлера, а ў Камбоджы у час Пол Пота у краінах з такім розным гістарычным мінулым, у краінах, якія знаходзіліся у такіх розных „стартарых” умовах магло быць вытлумачана толькі з улікам спецыфікі XX стагоддзя.
У XX стагоддзі рэзка ўзрасла роля суб’ектыўнага фактару гісторыі, як ніколі ўзмоцніўся дзяржаўны кантроль над грамадскім і асабістым жыццём. Магчымасці маніпулявання свядомасцю мільёнаў людзей (дзякуючы сучаснай інфармацыйнай тэхніцы) аказаліся беспрэцэдэнтнымі. У гэтым жа стагоддзі разварочваецца этап канвеернай індустрыялізацыі, які прынёс з сабой парушэнне традыцыйнага ўкладу жыцця, асабліва ў сельскіх і падгарадскіх раёнах. Сюды трэба дадаць і аб’ектыўны працэс узмацнення функцый кіравання і ўзросшую у сувязі з гэтым небяспеку бюракратызму, магчымасці хуткай канцэпцыі грамадскіх сіл не толькі ў інтарэсах прагрэсу, але і parpacy і г. д. Гэтым у значнай ступені абумоўлены трагедыі, якія былі арганізаваны ўладай свядома. Гэтым у немалой ступені вытлумачваюцца магчымасці правядзення ў жыццё, рэалізацыі праграм і праектаў, што распрацоўваліся вярхоўнай уладай, нярэдка ў поўнай залежнасці ад розных асабістых рашэнняў правадыроў і зусім не кантралюемых масамі. He дзіўна пагэтаму, што заложнікамі такіх падобных адно на другое таталітарных рэжымаў Германіі і Савецкага Саюза сталі і дысцыплінаваны немец і „стыхійны” рускі.
Сказанае азначае, што ў сацыяльным жыцці характар станаўлення новага, як правіла, жорстка і адназначна не абумоўлены зместам старога. Новае заўсёды з’яўляецца сплавам традыцыйных і нетрадыцыйных элементаў; яго прырода залежыць галоўным чынам ад сучасных сацыяльных і палітычных умоў. Нават спецыфіка адмаўлення старога, або сама форма негацыі, яе глыбіня, ступень дэструктыўнасці непазбежна аказваюць пэўны ўплыў на тэндэнцыі развіцця новага, у пэўным сэнсе задаюць напрамак наступнаму працэсу грамадскіх змяненняў. Але галоўнае, тое, што новае валодае здольнасцю да самадэтэрмінацыі: у час узнікнення грамадская сістэма
абапіраецца не проста на тую канфігурацыю сацыяльна-палпычных сіл, якая была характэрнай для папярэдняй сістэмы, яна стварае для сябе адпаведныя сацыяльныя структуры, адэкватны сацыяльны базіс, які потым становіцца яе сапраўднай апорай. У выніку сацыяльны выбар, які адбыўся ў шэрагу выпадкаў можа прывесці да неабарачальных змяненняў, на гады і нават многія дзесяцігоддзі задаць пэўны кірунак развіццю грамадства, а магчыма на нейкі час нават пераадолець дэтэрмінізм сацыяльнай заканамернасці. Фактары ж, якія павярнулі гісторыю на гэты шлях, могуць з пункту гледжання важнасці для грамадства быць нязначнымі, у многім выпадковымі. Стаўшы рэальнасцю,аднак яны жорстка вызначаюць рух грамадства у адным напрамку, па зададзенай каляіне. Прычым рэальнасць такой сітуацыі значна павялічваецца, калі той ці іншы праект пераўтварэння грамадства становіцца ідэалагічнай дактрынай якой-небудзь грамадска-палітычнай сілы, захапіўшай манапольную непадзельную ўладу ў грамадстве.
Гістарычная рэчаіснасць, такім чынам, з’яўляецца ў значнай меры пластычнай, яе змяненні (пабудова) у многім могуць быць дасягнуты на аснове новых падыходаў і рашэнняў. Па сутнасці, калі не да гісторыі ў цэлым, то да сеету канкрэтных падзей паняцці „гістарычная заканамернасць” і „неабходнасць" трэба прымяняць вельмі асцярожна, з улікам непрадбачанага чалавечага выбару і чалавечага ўчынку. Падабаецца нам гэта ці не, гісторыя заўжды будзе ўяўляць сабой адну з выбраных і рэалізаваных людзьмі магчымасцей, якая пры гэтым далёка не заўсёды адпавядае найбольш аптымальнаму шляху сацыяльнага развіцця, прагрэсіўна-паступальнаму руху грамадства. Няправільна пагэтаму думаць, што ўстанаўленне, напрыклад, дэмакратычнага або дэспатычнага рэжыму ў той ці іншай краіне можна поўнасцю вытлумачыць нейкімі традыцыямі дэмакратычнымі ці дэспатычнымі, якія мелі месца ў мінулым. Такое тлумачэнне справядліва толькі часткова, толькі ў пэўных межах. Традыцыі не дар нябёс і не ствараюцца раз і назаўсёды так, што іх немагчыма змяніць. Яны ствараюцца людз'ьмі пры пэўных сітуацыях і ўмовах. Як сведчыць гістарычны вопыт, здольнасцю да самадэтэрмінацыі, набыцця ўласнай самастойнай логікі развіцця (якая прама не выцякае з прыроды старога), вагодае і таталітарызм, які адыграў такую драматычную ролю ў гісторыі Расіі XX стагоддзя,
Але калі гістарычны выбар ва ўмовах XX стагоддзя аказвае такі істотны ўплыў на лёс народаў і людзей, то ён ужо не можа быць прывілеяй якой-небудзь адной палітычнай сілы, якой бы авангарднай і прагрэсіўнай яна не здавалася. Сёння ніхто не мае права вырашаць за ўсіх, навязваць грамадству зверху, з якіх-небудзь „цэнтраў” праекты татальнай пераробкі грамадскага жыцця, „рацыянальныя” мадэлі грамадскага ўсталявання, якія не грунтуюцца на карэнных уласцівасцях і законах прыроднага і чалавечага свету і не выцякаюць з традыцый гістарычнага вопыту народу. Тут у сферы жыццёвай арыентацыі людзі павінны прытрымлівацца прыроднага ходу рэчаў, грамадскай самарэгуляцыі. Бо, нягледзячы на ўсю неабходнасць і
непазбежнасць ва ўмовах сучаснасці свядомага кіравання сацыяльнымі працэсамі, трэба ўсё ж прызнаць, што грамадская самарэгуляцыя пакуль што яшчэ застаецца найвышэйшым праяўленнем упарадкаванасці і арганічнасці сацыяльнага руху. Людзі павінны ведаць, што існуюць нейкія фундаментальныя асновы грамадства, на якія ніхто і ніколі не павінен замахвацца, што заўчасныя спробы узарваць існуючы парадак рэчаў, і, зыходзячы з апрыорнага ідэалу, навязаць новыя формы быцця. Могуць павярнуцца, у канчатковым выніку, стратамі, якія цяжка папоўніць. Людзі павінны, нарэшце мець упэўненасць у тым, што глыбінныя структуры чалавечага быцця не будуць у далейшым разбураны ў выніку чарговага валюнтарыстычнага сацыяльнага эксперыменту.