Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
Новая навуковая рэвалюцыя адбудзецца, магчыма, калі ўсе спецыяльныя веды будуць звязаны паміж сабой, пранізаны інтэгратыўнымі тэорыямі і канцэпцыямі, а не толькі матэматычнымі метадамі. З’яўляюцца бясспрэчнай неабходнасць сувязі гэтых канцэпцый з камп’ютэрызацыяй і іншымі тэхнічнымі новаўвядзеннямі, якія вызначылі новую хвалю ў сучаснай навукова-тэхнічнай рэвалюцыі.
Ш. АСАБЛІВАСЦЬ РАЗВІЦЦЯ САЦЫЯЛЬНЫХ СІСТЗМ
Навучальная пргграма курса, у тым ліку і тэма, звязаная з раскрыццём грамадства як сістэмы, якая развіваецца, будуецца ў асноўным у межах марксавай парадыгмы. Яе змест вызначаеццг: ідэяй сацыяльнага вызвалення чалавека ад эксплуатацыі, тыраніі, прыгнечання і несвабоды. Разам з тым, умовы жыцця карэнным чынам
змяніліся і не ўлічваць гэтага ўжо немагчыма.
Сучасная гістарычная карціна, а таксама сусветная філасофская навука XX ст. дазваляюць убачыць гістарычную абмежаванасць, прамыя паі^ылкі мгрксізму, яго аднабаксвасць у вырашэнні шэрагу праблем.
Аднак, вызначальныя метадалагічныя прынцыпы сацыяльнай філасофіі Маркса ў адрозненне ад шэрагу тэарэтычных пабудсў і канкрэтных вывадаў не застарэлі і працягваюць „працаваць” у працэсе пазнання сённяшняй рэчаіснасці. У першую чаргу гэта адносіцца да матэрыягістычнгга тлумачзння гістарычнага працэсу, прызнання вызначальнай ролі вытворчых адносін і прыродна-гістарычнага характару грамадскага развіцця. Спыьімс.я на гэтых палажэннях падрабязней.
ГРАМАДСКАЯ ВЫТВОРЧАСЦЬ І ЯЕ СТРУКТУРА
Што ўяўляе сабой спссаб існавання і развіцця сацыяльнай рэчаіснасці, грамадства ў цэлым. Адказ відавочны: такім спосабам з’яўляецца чалавечая д?ейнасі;ь, грамадская вытворчасць. Людзі, перш чым займацца навукай, мастацтвам павінны мець жыллё, адзенне і ежу, а для гэтага
яны павінны займа.цца вытворчасцю. Без пастаяннага працэсу вытворчасці грамадства не можа існаваць і развівацца. Сэнс грамадскай выгворчасці заключаецца ў тым, што ў гэтай вытворчасці ажыці,яўляецца гістарычнг; абумоўленая выгворчасць чалавека як грамадскай істоты.
Чалавек займаецца вытворчасцю не толькі тых рэчаў, якія неабходныя для таго, каб жыць і „ребіць гісторык:”, але і таго спосабу, якім ён робіць неабходныя яму рэчы, сродкі жыцця, а значыць, і тыя адносіны, у межах якіх ён працуе. Грамадская вытворчасць не што іншае, як вытвсрчасць людзьмі свайго грамадскага жыцця, вытвсрчасць грамадства, чалавека ва ўсім багацці яго індывідуальнасці, спосабіснаванняі развіццячалавецтва.
Грамадская вытворчасць дасіатксва складанае ўтварэнне. Янс ўключае ў сябе наступныя асноўкыя падсістэмы:
матэрыяльная вытворчасць;
~духоўная вытворчасць;
~ вытвсрчасць гра^адсл іх аднссін;
выівсрчасць (фарм ірававье)канкрэтнагатыпу асобы.
Матэрыяльная вытворчасць арыентуецца на задавальненне патрэб людзей (ежа, адзенне, жыллё). Духсўная вьпвсрчасць забяспечвас праграму дгейнасді людзей, дае неабходныя веды, фарміруе каштоўнасныя арыентыры. Вытворчасць грамадскіх адносін забяспечвае пэўную арганізаць к: ўзаемадзеяння ў сістэмах (чалавек тэхніка; чалавек прырода; чалавек чалавек; чалавек тэхніка прырода і г. д.). Вытворчасць канкрзтнага тыпу асобы арыентавана на фарміраванве чалавека, які адпа.вядае патрабаванням грамадства і здольны да самаразвіцця.
Усе чатыры падсістэмы ў спалучэнні складаюць сістэму грамадскай вытворчасці, забяспечваюць жыццядзейнасць грамадства і ўзнаўленне чалавека ў плане не толькі прадаўжэння роду, але і развіцця асобы, яе індывідуальных якасцей. Аднссіны людзей да прырсды іх аднссіны, у якія яны ўступаюць у працэсе асваення прыроды, задаюць накіраванасць развіццю грамадскай вытворчасці ў цэлым, забяспечваюць функцыянавакне яго падсістэм.
Асновай развіцця грамадства з’яўляецца матэрыяльная вытвсрчасць, г. зн. сумесная дзейнасць людзей па пераўтварэнню прыроды, стварзнпс прадметаўдля задавальнення сваіх патрэб. Матэрыяльная вытворчасць не застаецца нязменнай, яна па-рознаму ажыццяўляецца ў розных гістарычкых умовах. Канкрэтна-гістарычная форма матэрыялычай вытворчасці спосаб вытворчасці матэрыяльных даброт (спосаб, якім людзі той ці іншай грамадска-эканамічнай фармацыі робяць неабходныя срсдкі для жыцця).
Спосаб вытворчасці гэта гістарычна канкрэтнае адзінства прадукцыйных сіл і вытворчых аднссін. Пры гэтым прадукцыйныя сілы можна вызначыць як актыўную форму аднссін людзей дэ прыроды, a вытворчыя адносіны як сукупнасць адносін, што складваюцца паміж людзьмі ў працэсе асеаення прыроды. Прадукцыйныя сілы існуюць і функцыянуюць тогькі ўнутры гргмадскай вытвсрчасці і з’яўляюцца паказчыкам ступені панавання чалавека над прыродай. Кожны спссаб вытвсрйасці грунтуецца ў рэшце рзшт на пэўным, характэряым для яго тыпе прадукцыйных сіл, які характарызуецца пэўным тыпам тэхналогій і пэўным тыпам матэрыяльна-тзхнічнага базісу. У сваю чарту, узровень развіцця прадукцыйных сіл знгходзіць сваё выражэнне ў прадукцыйнасці працы, а таксама іх узаемадзеянні ў вытворчасці матэрыяльных даброт. Да іх належыць перш за ўсё чалавек як гагоўная прадукцыйная сіла. з яго працоўным вспытам, узроўнем адукацыі і кваліфікацыі, а таксама срсдкі і прадметы працы як неабхсдныя моманты працэсу вытворчасці. Да прадукцыйных сіл аднссяць таксама і навуку ў яе тэхналагічным выкарыстанні. Срсдкі працы і прадметы працы ў спалучэнні ўтвараюць сродкі вытвсрчасці, рэчыўна-прадметныя элементы прадукцыйных сіл. Яны з’яўляюцца вынікам жывой, апрадмечанай працы. Прадукцыйнымі сіламі яны з’яўляюцца толькі ў іх камбінацыі з жывой працай, з чалааеча-суб’ектыўнымі элементамі прадукцыйных сіл.
Вытворчыя аднссіны склэдваюцца ў працэсе вытворчасці матэрыяльных даброт. іх нельга ўбачыць, узяць у рукі і карыстацца як прыладай працы. Яны нябачныя і нярэчыўныя. Але яны матэрыяльныя. Іх матэрыяльнасць заключаецца ў тым, што яны складваюцца і існуюць аб’ектыўна, незалежна ад свядомасці людзей. Без іх немагчымы працэс вытворчасці. Вытворчыя адносіны з’яўляюцца формай існавання прадукцыйных сіл. Яны выражаюць якасную характарыстыку данага спссабу вытворчасці. Калі прадукцыйныя сілы адказваюць на пытанні „як”, якімі прыладамі працы карыстаюцца людзі для вытворчасці матэрыяльных дабрст, то вытворчыя адносіны адказваюць на
пытанні „хто” з’яўляецца ўладаром, гаспадаром прылад працы і спосабу вытворчасці ў цэлым: усё грамадства, ці асобныя групы людзей, класы. Вытворчыя адносіны ўключаюць у сябе адносіны з прычыны вытворчасці, абмену, размеркавання і спажывання матэрыяльных даброт. Асноўным вызначальным элементам гэтай сістэмы з’яўляюцца адносіны ўласнасці на сродкі вытворчасці. Тыпы і формы вытвсрчых адносін гістарычна развіваліся. Формы вытворчых адносін звязаны з характарам уласнасці: родаплемянной, рабаўладальніцкай, феадальнай, капіталістычнай, сацыялістычнай.
Прадукцыйныя сілы і вытворчыя адносіны як элементы цэласнай сістэмы ўзаемазвязаныя і ўзаемадзейнічаюць адны з другімі. Сутнасць гэтага ўзаемадзеяння выражаецца законам адпаведнасці вытворчых адносін стану (узроўню і характару развіцця) прадукцыйных сіл.
ГРАМАДСКАЭКАНАМІЧНАЯ ФАРМАЦЫЯ
Ад спосабу вытворчасці матэрыяльных даброт залежыць у асноўным тып грамадства, грамадска-эканамічная фармацыя. Паняцце фармацыі не тоесна паняццю грамадства. Катэгорыяй грамадска-эканамічнай фармацыі характарызуюць формы ладу грамадства. Тэорыя грамадска-эка-
намічьай фармацыі ўяўляе грамадства ў выглядзе пэўнай структуры, і перш за ўсё, уводзіць „адрозненне паміж эканамічнай структурай грамадства, як зместам, і палітычнай і ідэалагічнай формай”. (Леннн В, Н., Полн. Собр. соч. Т. 1. С. 29).
Аналізуючы канкрэтную рэчаіснасць буржуазнага грамадства, К. Маркс за адзінкавымі з’явамі ўбачыў тое агульнае, што паўтараецца, выявіў заканамернасці грамадскага развіцця. Ён прыйшоў да высновы, што ў гісторыі чалавецтва выразна прассчваюцца пэўныя этапы, якія характарызуюцца толькі ім улэсцівымі прадукцыйнымі сіламі і вытворчымі адносінамі, сваім спосабам спалучэння людзей і сродкаў вытворчасці, сваёй сацыяльнай структурай, палітычкай арганізацыяй, сваім духоўным жыццём грамадства ўвогуле. Гэтыя этапы К. Маркс азначыў агульным паняццем „грамадска-эканамічнай фармацыі”, якое адлюстроўвае сапраўды існуючае агульнае, уласцівае пэўным тыпам грамадства. Грамадска-эканамічная фармацыя канкрэтна-гістарычны тып грамадства, які ўзяты ў яго цэласнасці, функцыянуе і развіваецца ў адпаведнасці з уласцівымі яму аб’ектыўнымі законамі (Гл. Введенме в фмлософмю. 4. II. М., 1989. С,459).
Пераварот у поглядах на гісторыю быў звязаны з вылучэннем К Марксам і Ф. Энгельсам з усёй шматлікасці сацыяльных сувязей, такіх, якія ўзнікаюць і існуюць незалежна ад свядомасці і волі людзей, вызначаюць іх погляды, намеры і імкненні; учынкі, а тым самым і іншыя грамадскія адносіны.
Гэтымі аб’ектыўнымі, матэрыяльнымі сувязямі былі вытворчыя, сацыяльна-эканамічныя адносіны.
Паказваючы на тое, што тып вытворчых адносін, г. зн. базісу з’яўляецца вызначальным і галоўным сістэмаствараючым элементам кожнай грамадска-эканамічнай фармацыі, К. Маркс даў агульнанавуковы крытэрый адрознення фармацый як ступеней прыродна-гістарычнага развіцця грамадства.
Крыніца развіцця ' фармацыі знаходзіцца ў супярэчнасці паміж прадукцыйнымі сілаш і вытворчымі адносінамі.
Гэтая супярэчнасць служыць не толькі крыніцай развіцця, але і прычынай пераходу адной фармацыі да другой больш дасканалай.
У кожным канкрэтным грамадстве вытворчыя адносіны ўтвараюць больш ці менш цэласную сістэму, якая з’яўляецца базісам, фундаментам, асновай астатніх грамадскіх адносін. Усе сацыяльныя арганізмы, якія належаць да той самай фармацыі, непазбежна павінны развівацца ў асноўным па аднолькавых законах.
Як бачым, класічная тэорыя фармацыі з’яўляецца адналінейнай канструкцыяй: усе фармацыі становяцца ў адзін шэраг, усе народы „абавязаны” праходзіць увесь шлях ад адной фармацыі да другой. У лепшым выпадку прызнаецца, што тыя ці іншыя народы могуць „мінуць” у сваім развіцці тую ці іншую фармацыю. Сапраўдны эвалюцыйны шлях развіцця чалавецтва шматлінейны і шматварыянтны. Фармацыя можа пераходзіць ці ў адну, ці ў другую, больш высокую. Факты бясспрэчна пацвярджаюць гэта. Так навукоўцы прыходзяць да высновы, што разлажэнне першабытнаабшчыннага ладу ніколі не вяло да феадалізму, г. зн. да ўтварэння буйнай прыватнай уласнасці на зямлю і да прыгнёту сялянства, Быў працяглы перыяд, які ахоплівгў многія стагоддзі і на працягу якога знаць вылучалася ў асобную групу, забяспечваючы сябе прывілегіямі, у тым ліку ў вобласці залодання зямлёй, але сяляне захоўвалі як асабістую вольнасць, так і ўласнасць на зямлю. Гэты перыяд можна назваць прафеадалізмам. і толькі ў выніку знішчэння такога парадку рэчаў нараджаецца сапраўдны феадалізм. Тая ж сітуацыя мае месца і тады, калі мы вывучаем гамераўскае грамадства. Мы бачым яго як бы „на раздарожжы”, не зразумела ці пойдзе развіццё па шляху феадалізму, ці па шляху рабаўладальніцтва. Пасля пэўных ваганняў грамадства накіравалася па шляху класічнага рабаўладання з высокім развіццём рамяства, гандлю, таварна-грошавых адносін, прыватнай уласнасці, а таксама ваеннай справы.Iгэтак лалей.