Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
I, нарэшце.знаёмства з большай часткай уяўленняў аб грамадстве дае нам падставы лічыць, ш го пры ўсіх спецыфічных, унікальных момантах, яны разглядаюць функцыянаванне, развіццё грамадства як у цэлым заканамерны працэс, працэс з пэўнай унутранай логікай, пэўнымі залежнасцямі і ўзаемадзеяннямі. І тут узнікае пытанне як суадносіцца гэтая логіка, гэтыя заканамернасці, гэтае аб’ектыўнае з дзейнасцю чалавека, яго свядомасцю, інтарэсамі, запатрабаваннямі? Звернемся да данай праблемы.
ГІСТАРЫЧНАЯ ЗАКАНАМЕРНАСІІЬ ІСВЯЛОМАЯ ПЗЕННАСІІЬ ЛЮПЗЕЙ
У сацыя льна-філасофскай думцы адносна законаў грамадскага развіцця (гістарычнай неабходнасці) існавалі розныя, часам палярныя пункты гледжання. Так, зыходзячы з наяўнасці мэтазгоднай дзейнасці ў грамадстве, многія даследчыкі спрабавалі абгрунтаваць погляд, згодна з якім у галіне грамадскіх з’яў адсутнічае заканамерная сувязь, аб’ектыўны характар
прычыннасці. Яны сцвярджалі, што калі ў грамадстве, у адрозненне ад прыроды, дзе развіццё адбываецца несвядома, у выніку барацьбы
стыхійных сіл і магчымасцей, дзейнічаюць людзі, якія адораны свядомасцю і воляй, якія паступаюць абдумана і ставяць перад сабой мэты пад уплывам сваіх запатрабаванняў і пачуццяў то напрамак грамадскага развіцця вызначаецца не аб’ектыўна існуючымі ўмовамі, а актам свабоднага выбару людзьмі сваіх гістарычных шляхоў. Атрымлівалася, што развіццё грамадства не дэтэрмінавана нічым акрамя свабоднага волевыяўлення чалавека. Менавіта на такой пазіцыі і стаяць валюнтарысты. Яны прадпісваюць чалавечай волі рашаючае значэнне ў развіцці грамадства (адсюль і назва). Валюнтарысты лічаць, што прызнанне гістарычнай неабходнасці , заканамернасці выключае ўсякую свабодную волю чалавека: калі ёсць неабходнасць , заканамернасць, то маецца жорсткая абмежаванасць учынкаў чалавека, а значыць ні аб якой свабодзе нельга вясці размову. Падпарадкавацца неабходнасці -значыць, з іх пункту гледжання, згубіць свабоду.
Можна згаджацца ці не згаджацца з валюнтарыстамі, але нельга не прызнаць, што факт мэтазгоднай дзейнасці людзей як у сэнсе іх прыватных (асабістых, інтарэсаў, так і ў сэнсе дасягнення шырокіх, значных (значммых) для грамадства гістарычных мэтаў (мэтаў сацыяльных групаў, класаў, нацый і г. д) надзвычай ускладняюць і пашыраюць пытанне аб прычынна-вынікавай залежнасці, а адпаведна і заканамернасці грамадскіх з’яў.
Процілеглым напрамкам валюнтарызму з'яўляецца механічны дэтэрмінізм. Апошні, як вядома, прызнае толькі неабходныя сувязі ў прыродзе і грамадстве і поўнасцю адмаўляе ўсякія адхіленні і выпадковасці. Згодна з разважаннямі прадстаўнікоў механічнага дэтэрмінізму ўсе падзеі і працэсы навакольнага свету жорстка і адназначна прадвызначаны, падпарадкаваны дзеянню „жалезнай неабходнасці”. Напрыклад, найбольш яскравы прыхільнік механічнага дэтэрмінізму Лаплас, лічыў, што тое, што звычайна прымаюць за выпадковасці, адхіленні і г. д., зусім не з’яўляецца такім, а выступае толькі як вынік нашага няведання „ўсіх сіл прыроды ў пунктах прыкладання гэтых сіл”.
Распаўсюджаны на грамадскае жыццё механістычны дэтэрмінізм прымае форму фаталізму. Фаталісты ў процілегласць валюнтарыстам спрабуюць давесці, што людзі бяссільны (нядужы) перад тварам сляпой гістарычнай неабходнасці. 3 іх пункту гледжання ход гістарычнага развіцця нельга якім-небудзь чынам свядома кантраляваць і накіроўваць. Гісторыя слепа развіваецца, падмінаючы пад сябе людзей, і народы, падпарадкоўваючы іх сабе. Фаталісты, такім чынам, інтэрпрэтуюць гістарычную неабходнасць у сэнсе фатальнай вызначанасці грамадскага развіцця.
3 усяго сказанага паўстае даволі змрочная карціна. Бо калі ўсё сапраўды выгялядае так, як сцвярджаюць фаталісты, то ў свеце на самай справе не засталося месца для творчай актыўнасці суб’екта, яго свабоднай дзейнасці згодна з пастаўленай мэтай. Чалавек у такім выпадку настолькі ж свабодны ў сваіх дзеяннях, як більярдны шар, які атрымаў удар пэўнай сілы. У лепшым выпадку ён адыгрываў бы ролю
„арганнага...” або клавішы раялю, калі мовіць словамі Ф. М. Дастаеўскага. He было б таксама неабходнасці людзям змагацца за лепшыя формы чалавечага супольнага жыцця (обцежнтме), рабіць рэвалюцыі (устрамвать) і г. д. Навошта? Недарэчна ж і бессэнсоўна ствараць партыі для арганізацыі зацмення Месяца або змагацца за надыход вясны. Гэта і само сабой прыйдзе.
Але ж мы з вопыту гісторыі ведаем, што людзі не ся"дзяць склаўшы рукі. Яны дзейсны, актыўны, змагаюцца, да чагосьці імкнуцца, ад чагосьці ўхіляюцца. Лічыць людзей марыянеткамі ці не занадта гэта зняважаюча для іх. Тут штосьці не так. Відавочна з фаталістычным поглядам на грамадска-гістарычны працэс нельга пагадзіцца, як і з валюнтарыстычным. Абодва гэтыя кірункі думкі абмежаваныя, аднабаковыя і няправільныя. Як жа тады выглядае ўсё ж на самой справе?
Адказ на гэтае пытанне дапаможа нам больш поўна зразумець, што такое аб’ектыўны фактар гісторыі (тое, што не залежыць ад волі і свядомасці людзей) і што такое суб’ектыўны фактар гісторыі (тое, што залежыць ад волі і свядомасці людзей), а таксама як гэтыя абодва фактары суадносяцца паміж сабой у працэсе гістарычнага развіцця грамадства.
Давайце спачатку разбярэмся з гістарычнай заканамернасцю,або неабходнасцю. Паглядзім адкуль яна бярэцца, з чаго складаецца і як праяўляецца ў грамадскім жыцці.
1. У самым агульным выглядзе гістарычная заканамернасць, або неабходнасць вынікаюць з логікі практычнай дзейнасці бясконцага шэрагу чалавечых пакаленняў, якія рэгулярна змяняюць адно другое. У гэтым ланцугу пакаленняў, які ніколі не перарываецца, новыя пакаленні застаюць у гатовым выглядзе пэўны спосаб вытворчасці, які склаўся да іх, пэўныя формы грамадскага ладу, культуры, ідэалогіі і да т. п., або усё тое, што было дасягнута папярэднімі лакаленнямі. У такой сітуацыі людзям па неабходнасці прыходзіцца тварыць гісторыю кожны раз, зыходзячы з наяўных умоў, па неабходнасці ўключацца ў многаграна звязанае, сінтэтычна складанае цэлае. Іх дзейнасць, актыўнасць заўсёды разгортваецца ў кантэксце дадзенай ім рэальнасці, „выскачыць” з грамадства, стаць над ім і адвольна ствараць сваё жыццё яны не могуць. Як вядома ні адзін чалавек не можа выбраць час, месца і ўмовы свайго нараджэння. Калі б мы, напрыклад, нарадзіліся ў другую эпоху і ў другім месцы, то напэўна жылі б і вялі сябе інакш. чым мы жывем і вядзем сябе ў нашай краіне зараз . Значыць, абумоўленасць папярэднім станам грамадства, працэсу далейшага яго развіцця і пераўтварэння выступае як адзін з момантаў выражэння гістарычнай заканамернасці. Кожнае новае пакаленне стварае сваю гісторыю ў абставінах, якія ім не выбіраюцца, на фундаменце, які створаны не ім.
2. Зададзііу наступнае пытанне: ці можа кожнае новае пакаленне адвольна, па свайму меркаванню як уздумаецца мяняць далейшае развіццё грамадска-гістарычнай сітуацыі, што склалася да яго, раней, накіроўваць рух грамадства ў любы, які яму захочацца бок?
Калі і на самой справе кожнае новае пакаленне ўсё-такі ў стане прыдаваць у адпаведнасці са сваімі свядомымі іскненнямі і мэтамі любы другі кірунак гістарычнай каляіне, якая наезджана папярэднімі пакаленнямі, то тады сапраўды мала застаецца месца для дзеяння гістарычнай заканамернасці і неабходнасці. Факты, аднак, пераконваюць нас у адваротным: кожнае пакаленне, прышоўшы на змену другім пакаленням, не можа адразу самавольна змяніць тое, што было дасягнута папярэднікамі і па неабходнасці павінна ўключацца ў сацыяльны працэс, які ўжо мае месца.
Справядліва, што кожны нармальны чалавек валодае розумам, воляй, эмоцыямі і сваімі мэтамі, якія ен вельмі жадае здзейсніць. Тое ж можна сказаць і адносна сацыяльных груп, класаў, нацый, дзяржаў і г. Д. Але ўся справа ў тым, што мэты ў розных індывідаў і груп, класаў, народаў і дзяржаў пераважна не супадаюць, іх намаганні ніколі не бываюць поўнасцю скіраваны ў адзін бок і не падсумоўваюцца. Насупраць, яны амаль заўсёды процідзейнічаюць адно аднаму. У рэальным жыцці вынік дзеяння асобнага чалавека, групы, нацыі, дзяржавы і г. д. натыкаецца на супроцьдзеянне другіх людзей, груп, нацый, дзяржаў і г. д., якія таксама маюць свае мэты. У рэшце рэшт волі, мэты, дзеянні людзей сутыкаюцца адно з адным, даюць нейкі агульны вынік, які ні ад каго паасобку ўжо не залежыць. Гэты вынік і ўяўляе сабой гістарычную неабходнасць, пэўную „роўнадзеючую”, сярэднестатыстычную ўсіх сіл, воляў, і дзеянняў, якія удзельнічаюць у яе дасягненні. A гэта значыць, што дзейнасць людзей, як правіла, прыводзіць не да таго, да чаго яны імкнуліся, а да чагосьці іншага, нярэдка нават процілеглага пачатковай мэце, да з’яўлення на гістарычнай арэне чагосьці такога, чаго ніхто паасобку і ўсе разам а ні ведаць, ні жадаць не маглі. Такім чынам, і ў гэтым выпадку мы бачым, што гісторыя ўнікае кантролю людзей.
3. 3 прычыны абставін, якія выкладзены вышэй, людзі далёка не заўсёды ўсведамлялі і прадбачылі, ды і зараз яшчэ далёка не заўсёды ўсведамляюць і прадбачаць вынікі сваіх дзеянняў. Людзі, як правіла, могуць прадбачыць толькі бліжэйшыя вынікі сваёй дзейнасці тое, што дае ім выгаду „тут” і „цяпер”, але яны звычайна няздольны прадбачыць канчатковыя вынікі сваіх дзеянняў. Напрыклад, выкарчёўваючы лясы і засяваючы палі з мэтай атрымання хлеба, чалавек часцей за ўсё выклікаў сур’ёзныя змяненні ў навакольнай прыродзе. У хуткім часе яго дзейнасць магла прывесці да таго, што ўчастак найбольш урадлівай зямлі ператвараўся у пустыню (Сахара) гэтага чалавек не чакаў і не хацеў. Прычым такія вынікі і рэзультаты дзейнасці далёка не заўсёды відавочны, далёка не заўсёды могуць быць улічаны раней.
Такім чынам, нягледзячы на тое, што людзі валодаюць здольнасцю да мэтазгоднай дзейнасці, гісторыя ў цэлым развіваецца згодна з аб’ектыўнымі законамі. Прычым складаецца ўражанне, што гістарычная заканамернасць як бы знаходзіцца „зне” людзей і „над” імі, паколькі яна ўсякі раз аказваецца не прадуктам свядомай дзейнасці
якой-небудзь групы, урада ці індывіда, а чымсьці, што вельмі адрозніваецца ад мэтаў, да якіх яны імкнуліся. Атрымліваецца, што людзі не пануюць над гэтай заканамернасцю, а насупраць, яна падпарадкоўвае іх логіцы свайго руху. Мэтазгоднасць тут аказваецца толькі пэўным выпадкам прычыннасці.