Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
сістэме даследуемага аб’екта. Гэта дасягаецца пры дапамозе аперацыі сінтэзу. Ён уяўляе сабой працэс мысленнага злучэння элементаў вывучаемага аб’екта, расчлянёных у выніку аналізу, з мэтай вывучэння гэтага аб’екта як адзінага цэлага.
Калі разглядаць суадносіны аналітычных і сінтэтычных прыёмаў даследавання ў плане іх развіцця, то аналіз як бы выконвае папярэднюю работу, нарыхтоўваючы будаўнічы матэрыял для сінтэзу, а сінтэз заканчвае дзейнасць аналізу атрыманнем агульных тэарэтычных высноў і адначасова стварае ўмовы для больш паглыбленага аналітычнага даследавання розных бакоў складанай з’явы.
Тут якраз праяўляецца адзначаная У. і. Леніным агульная заканамернасць развіцця навуковага мыслення, якая заключаецца ў тым, што чалавечае пазнанне ідзе ад аналізу да сінтэзу, ад пазнання асобных частак тых ці іншых з'яў да падсумовання гэтых частак. Такім чынам, спалучэнне аналізу і сінтэзу У. і. Ленін разглядаў як адзін з найбольш важных момантаў дыялектычнага метаду пазнання.
Аналіз і сінтэз знаходзяцца ў арганічным адзінстве і непаоыўна звязаны паміж сабой, з’яўляючыся рознымі бакамі цэласнага працэсу пазнання. Без вывучэння асобных частак, бакоў, уласцівасцей прадмета ці з’явы з дапамогай аналізу нельга зразумець цэлага; без вывучэння цэлага, разгляду асобцых частак, уласцівасцей у іх сістэме і ўзаемасувязі шляхам сінтэзу нельга да канца зразумець і складаючыя элементы вывучаемага аб’екта.
Аналіз у яго дыялектычным разуменні не абмяжоўваецца толькі простым падзелам цэлага на складаючыя яго часткі. Гэта ёсць працэс руху думкі ад пачуццёва-канкрэтнага да абстрактнага, мысленнага вылучэння са складанага цэлага яго істотных бакоў і абстрагавання ад другарадных абставін, якія зацямняюць ход пазнання.
Але як бы глыбока ні былі раскрыты асобна пазнаныя істотныя бакі, яны набываюць сваё поўнае значэнне толькі ў сінтэтычным узыходжанні думкі ад адзінкавага да агульнага.
Значэнне сінтэзу ў тым, што ён дае разуменне неабходнай сувязі асобных элементаў цэлага, пазнаных шляхам аналізу. У выніку гэтага вывучаемы прадмет паўстае перад намі ва ўсім багацці сваіх канкрэтных праяўленняў. Яскравым прыкладам майстэрства аналітычнага і сінтэтычнага мыслення з’яўляецца „Капітал” К. Маркса. У гэтым творы тэарэтычны аналіз асноўных элементаў, бакоў таварна-капіталістычнай гаспадаркі заканчваецца сінтэтычным разглядам іх у неабходнай лагічнай сувязі. Гэта дало магчымасць мысленна ўзнавіць унутраную неабходную сувязь з’яў і сфармуляваць аб’ектыўны закон развіцця капіталістычнага грамадства ў цэлым. Даследаванне сувязей і ўзаемаадносін асноўных эканамічных асаблівасцей імперыялізму У. I. Ленін лічыў галоўнай тэарэтычнай задачай сваёй працы „імперыялізм, як вышэйшая стадыя капіталізму”.
Сярод метадаў пазнання, звязаных з развіццём ужо набытых ведаў, значнае ІНДУКЦЫЯ месца належыць індукцыі і дэдукцыі.
І ДЭДУКЦЫЯ індукцыя (ад лацінскага „inductio,, навядзенне) гэта спосаб атрымання агульных вывадаў праз абагульненне адзінкавых фактаў. Ён мае на ўвазе рух ад вядомага да невядомага, перанясенйе ведаў, атрыманых пры даследаванні некаторага класа прадметаў, на клас большага мноства прадметаў. У логіцы індукцыя азначае пераход ад прыватных суджэнняў да агўльных. У процілегласць індукцыі дэдукцыя (ад лацінскага „deductio,, вывядзенне) азначае спосаб вывядзення высноў аб адзінкавых фактах з агульных пасылак па адпаведных законах логікі.
Калі дэдукцыя толькі звязана з назіраннем і экперыментам, то індукцыя непасрэдна абапіраецца на іх. Магчымасць атрымання агульнага вываду шляхам індукцыі мае сваю аб’ектыўную аснову. Яна заключаецца ў тым, што кожнае адзінкавае (эмпірычны факт) тоіць у сабе частку агульнага. Гэта і дазваляе па частцы фактаў вывесці агульны закон, які распаўсюджваецца на шырокі клас з’яў.
Адрозніваюць наступныя індуктыўныя вывады: поўная індукцыя, папулярная індукцыя (простае пералічэнне некаторых адзнак), н ав у к о в а я індукцыя. Два апошнія віды аб’ядноўваюць у адну групу пад назвай няпоўнай індукцыі.
Поўная індукцыя дае верагодны вывад, бо яна патрабуе ведаў аб ўсіх прадметах класа, але прымяненне яе абмежавана (прадметаў класа можа быць бясконцае мноства). Няпоўная індукцыя дазваляе рабіць агульны вывад на падставе разгляду часткі прадметаў класа. Яна мае неабмежаваную сферу прымянення, але дае такі вывад, які яшчэ патрабуе далейшага даследавання праз іншыя метады (дэдукцыю, аналіз і сінтэз, эксперымент і г. д.).
Хаця дэдукцыя і індукцыя выконваюць розныя функцыі ў пазнанні, складаючы розныя яго ступені, яны цесна звязаны паміж сабой і ўзаемна дапаўняюць адна другую. Дыялектычны матэрыялізм пераадолеў аднабаковасць эмпірыкаў, якія абсалютызавалі ў пазнанні індукцыю (Ф. Бэкон), і абмежаванасць рацыяналістаў, якія перабольшвалі ролю дэдукцыі (Р. Дэкарт). Ён паказаў, што навуковае абагульненне прыватных фактаў шляхам індукцыі мяркуе прымяненне да іх ужо наяўных ведаў, здабытых у ходзе папярэдняга развіцця навукі, гэта значыць уключэнне элементаў дэдукцыі. У той жа час любая сістэма дэдуктыўных высноў патрабуе вопытнага, фактычнага абгрунтавання зыходных пасылак, гэта значыць уключэнне элементаў і н д у к ц ы і.
Для сучаснага этапу развіцця навукі характэрна значнае пашырэнне індукцыі і дэдукцыі. Пры гэтым апошняя прымяняецца не толькі для матэматычных і лагічных пабудаванняў, як гэта было да пачатку XX ст., але і для пабудавання курсаў фізікі, біялогіі, псіхалогіі, сацыялогіі і іншых навук.
ГІСТАРЫЧНЫ І ЛАГІЧНЫ МЕТАДЫ ПАЗНАННЯ
Ужо з дыялектычнага прынцыпу развіцця вынікае, што да пазнання кожнай з’явы трэба падыходзіць гістарычна, гэта значыць з пункту гледжання яе ўзнікнення і гібелі. Каб ведаць прадмет, трэба браць яго ў развіцці, змяненні. Пры гэтым трэба „не забываць асноўнай гістарычнай сувязі,
глядзець на кожнае пытанне з пункту гледжання таго, як пэўная з’ява ў гісторыі ўзнікла, якія галоўныя этапы ў сваім развіцці гэтая з’ява праходзіла, і з пункту гледжання гэтага яе развіцця глядзець, чым даная рэч стала цяпер”. (В. Н. Ленмн. Полн. собр. соч. Т.39. С. 67).
Гістарызм важнейшы метадалагічны прынцып дыялектычнага матэрыялізму. Таму ў навуковым пазнанні рэчаіснасці гістарычны метад, гістарычны падыход да вывучаемых аб’ектаў незаменны.
Мысленна ўзнаўляючы гісторыю той ці іншай з’явы, мы непазбежна адлюстроўваем яе ў храналагічнай паслядоўнасці падзей і ва ўсім багацці разнастайных заканамерных і выпадковых праяўленняў, асобных скачкоў і зігзагаў, якія часта парушаюць стройнасць выкладу і лагічны ход даследавання.
Але каб выявіць заканамерныя тэндэнцыі развіцця гэтай з'явы, якія вызначаюць яе сутнасць, і даць аб ёй тэарэтычнае паняцце, неабходна абстрагавацца ад другараднага, пабочнага ў гістарычным працэсе, ці, як кажуць, разгледзець прадмет у яго найбольш спелым, развітым, „чыстым”, скарочаным выглядзе. Так узнікае неабходнасць у асаблівым, лагічным метадзе даследавання, які ў абагульненай тэарэтычнай форме праз пэўную сістэму абстракцый узнаўляе галоўны змест у гістарычным руху даследуемага прадмета.
3 гэтага вынікае, што лагічнае з’яўляецца абагульненым адлюстраваннем гістарычнага, а лагічны метад асобным метадам адлюстравання таго ж гістарычнага працэсу. Лагічнае гэта тое ж гістарычнае, але вызваленае ад гістарычнай формы, гістарычных выпадковасцей і ўзятае ў яго істотных, заканамерных сувязях. Менавіта ў найбольш развітым, спелым стане істотнае ў гістарычных формах відаць больш рэзка і акрэслена, чым ў пачатку развіцця, калі яно знаходзіцца толькі ў зародку і зацямняецца пабочнымі акалічнасцямі. Так, законы развітага капіталістычнага грамадства, асноўныя эканамічныя паняцці і катэгорыі гэтага ладу ключ да разумення яго гістарычнага паходжання і развіцця.
Лагічнае і гістарычнае цесна звязаны паміж сабой і ўяўляюць арганічнае адзінства. Нельга вывучаць гісторыю прадмета, не ведаючы яго сутнасці, агульных заканамернасцей і аб’ектыўнай логікі развіцця. I наадварот, чыста тагічны аналіз асноўных паняццяў і заканамернасцей развіцця прадмета. без апоры на яго канкрэтную гісторыю,ператвараецца ў схаластыку.
Тут патрэбна зрабіць адну заўвагу. Паколькі лагічны метад з’яўляецца абагульненым адлюстраваннем гістарычнага працэсу, лагічная і гістарычная паслядоўнасці ў асноўным супадаюць. Аднак логіка даследавання мае свае асаблівасці і не заўсёды дакладна
I £4t: io;
прытрымгііваецца гістарычнай паслядоўнасці, бо бярэ працэс у яго чыстым, класічным выглядзе. Напрыклад, у тым жа „Капітале” Маркса гандлёвы і ліхвярскі капітал гістарычна папярэднічалі прамысловаму капіталу, а ў развітым капіталістычным грамадстве яны маюць вытворнае значэнне і, наадварот, вызначаюцца прамысловым капіталам. Таму лагічны аналіз данай з’явы К. Маркс пачынае не з гандлёвага, а з прамысловага капіталу.
Характарызуючы гэты метад даследавання Ф.Энгельс пісаў: „3 чаго пачынаецца гісторыя, з таго ж павінен пачынацца і ход думак, і яго далейшы рух будзе ўяўляць сабой не што іншае, як адлюстраванне гістарычнага працэсу ў абстрактнай і тэарэтычна паслядоўнай форме; адлюстраванне выпраўленае, але выпраўленае адпаведна з законамі, якія дае нам сапраўдны гістарычны працэс, прычым кожны момант можа разглядацца ў тым пункце яго развіцця, дзе працэс дасягае поўнай спеласці, сваёй класічнай формы”1 (К. Маркс н Ф. Энгельс. Соч. Т. 13. С. 497).
Прынцып адзінства лагічнага і гістарычнага мае важнае значэнне не толькі для грамадскіх, але і прыродазнаўчых навук. Нават ў такой абстрактнай і, здавалася б, далёкай ад гістарычных змяненняў галіне ведаў.як матэматыка, лагічнае з’яўляецца неаддзельным ад гістарычнага. У матэматычных тэорыях адбываецца своеасаблівае „абарачванне” лагічнага і гістарычнага: калі раней вывучаюцца адносіны на рэчах, то затым, наадварот, ідуць ужо не ад рэчаў да адносін паміж імі, а ад матэматычных адносін да рэчаў, якія іх задавальняюць.
Даследаванне самога працэсу пазнання таксама не абыходзіцца без адзінства лагічнага і гістарычнага. Правільна зразумелая т э ор ы я пазнання ўбірае ў сябе і г і с т о р ы ю пазнання.
АБСТРАКТНАЕ ІКАНКРЭТНАЕ
Працэс пазнання заўсёды пачынаецца з пачуццёвага сузірання, з пачуццёва-к а нкрэтнага. Але веды, атрыманыя такім чынам, яшчэ не раскрываюць сутнасці прадмета. Таму ў далейшым пазнанне ідзе