• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы філасофіі (курс лекцый)

    Асновы філасофіі

    (курс лекцый)

    Памер: 278с.
    Гародня 1994
    102.89 МБ
    Пазнавальны інтарэс чалавека, такім чынам, канцэнтраваўся на, здавалася б, знешняй адносна яго прыродзе і толькі праз паступовае вывучэнне яе, высвятленне законаў яе існавання і развіцця дазваляў авалодваць прыродай, прыстасоўваючы яе да сваіх патрэб. Сам чалавек як прадмет спецыяльнага даследавання ў такім падыходзе апыняўся на другім плане.
    Дарэчы, гэта было заканамерна, таму што неабходна было назапасіць дастаткова вялікі матэрыял аб навакольным свеце, матэрыял які дазваляў бы звярнуцца да чалавека спачатку як да часткі гэтага свету, мікракосмасу, які арганічна ўпісваецца ў адзіны космас, a пасля і да асобнага чалавечага свету, без якога немагчыма асэнсаваць той свет, які знаходзіцца па-за чалавекам увогуле. Таму нават пры панаванні натуральнай навукі і філасофіі, акцэнтавана завостранай на вывучэнні і асэнсаванні перш за ўсё прыроды, час ад часу паўставалі спробы звярнуцца неласрэдна да чалавека, (яго прыроды і сутнасці). Так, напрыклад,» яшчэ ў антычнай філасофіі з’яўляецца вывучэнне Сакрата як спроба абазначыць нарматыўную базу для разумення жыццёвай, г. зн. перш за ўсё чалавечай навукі навукі аб сэнсе і заканамернасцях чалавечага жыцця, арыенцірах, што яе выз-
    начаюць і, праз прызму якіх магчыма было б асэнсаваць увесь разнастайны свет.
    Шмат стагоддзяў пазней, ва умовах Новага часу, абапіраючыся на вялізарны назапашаны матэрыял па сацыяльнай актыўнасці чалавека і асэнсоўваючы яго месца і ролю ў станаўленні буржуазных адносін, філосафы ХУІІ-ХУІІІ стагоддзяў ствараюць даволі развітыя сацыялагічныя вучэнні, якія былі арганічна звязаны і дапаўнялі іх натурфіласофскія абгрунтаванні (Т. Гобс, французскія матэрыялісты і іншыя). І толькі ў ХІХ стагоддзі канчаткова афармляюцца вучэнні, якія ў аснову філасофскай канцэпцыі кладуць антрапалагічны прынцып і таму атрымліваюць права называцца антрапалагічнай філасофіяй /Л. Феербах і іншыя/. Гэты тып філасофскай рэфлексіі будзе мець шырокае распаўсюджанне ў XX стагоддзі, стане адным з магістральных шляхоў філасофскага развіцця ў сучасную эпоху. Такім чынам, на працягу амаль 3000-гадовай гісторыі філасофіі чалавек у тым ці іншым выглядзе знаходзіўся ў фокусе філасофскіх асэнсаванняў.
    Філасофія пастаянна імкнулася не толькі навукова растлумачыць свет, абапіраючыся перш за ўсё на прыродазнаўства, але і вылучыць, асэнсаваць „жыццясэнсавыя” праблемы існавання чалавека (часта выкарыстоўваючы магчымасці і ўзровень, у тым ліку і грамадазнаўства).
    Чалавек, яго прырода, сэнс жыцця, перспектывы развіцця і г. д. пастаянны прадмет філасофскага аналізу. Тэарэтычнае асэнсаванне праблемы чалавека патрабуе перш за ўсё даследавання яго пры-
    роды. „Прырода чалавека” па-рознаму асэнсоўвалася рознымі прадстаўнікамі філасофскай думкі на працягу стагоддзяў.
    Матэрыялісты, даследуючы рэчаіснасць ў якасці адзінай субстанцыі, імкнуліся убачыць у чалавеку перш усё прыродную істоту, заканамерны вынік працяглай эвалюцыі прыроды. Чалавек аказваўся вяршыняй прыроды, „жывёлай”, якая мае свядомасць. Яго родавая сутнасць разумелася перш за ўсё як заканамерна прыродная. Таму яны ў цэлым імкнуліся растлумачыць чалавека і яго дзеянні, а разам з тым і лёсы грамадства, зыходзячы з законаў, якія дзейнічаюць ў прыродзе.
    Чалавек істота прыродная паводле такіх ўяўленняў. Яго можна зразумець і апісаць на падставе прыродазнаўчых навук. Дарэчы, менавіта апошнія вывучаюць заканамернасці быцця і развіцця рэчаіснасці, і, такім чынам, і чалавека ў якасці яе арганічнай часткі. Пры такім падыходзе заканамерна даводзіцца, што „прырода чалавека ёсць сума яго прыродных здольнасцей і сіл, такіх, як здольнасць да харчавання, руху, размнажэння, як пачуцці, розум і г. д. Гэтыя здольнасці мы адзінадушна называем прыроднымі, і яны утрымліваюцца ў вызначэнні чалавека як разумнай жывёлы” (Т. Гобос. і збр. фнлос. промзв. В 2-х Т. М., 1964. Т. 1 С. 442).
    Ясна, што такая адназначна зразумелая пазіцыя можа ўдаклад-
    ПРЫРОДА ЧАЛАВЕКА
    няцца, напаўняцца нюансамі ў іншых мысліцеляў матэрыялістаў, але фактычна якасная сутнасць гэтай пазіцыі застаецца пастаяннай. Пры ўсёй гістарычнай сіле гэтай пазіцыі, яе арганічнай вывадзімасці з прыродазнаўства свайго часу ўзнікаюць складанасці з тлумачэннем таго, калі і чаму неадухоўленая прырода нараджае розум, душу, пачуцці і г. д., як разумны, душэўны бок чалавека звязваецца з яго целам; якія законы кіруюць узаемасувяззю і ўзаемазалежнасцю цялеснага і душэўнага ў чалавеку. Строга па-навуковаму матэрыялізм быў не ў стане даць адказы на гэтыя пытанні. Філосафы ідэалісты розных кірункаў імкнуцца асэнсаваць „чалавечую прыроду” перш за ўсё яе духоўную з’яву, г. зн. фактычна зыходзяць з процілеглых матэрыялізму пазіцый.
    Паколькі свет для іх ёсць перш за ўсё вынік пазапрыродных духоўных сіл (у канчатковым выніку Бога), то і чалавечая прырода вызначаецца духоўным быццём. Гэта заканамерна, таму што зыходзячы з такіх пазіцый, сама аб’ектыўная рэчаіснасць ёсць „адлюстраванне”, „увасабленне”, „эманацыя”, „свячэнне” і г. д. духоўнага першапачаткў (дух, Бог, Дэміург, стваральнік і г. д.), або з’яўляецца ўвасабленнем суб’ектыўнага духу чалавека.
    I тады паяўляюцца праблемы як і чаму сілы, што называюцца духоўнымі, могуць увасабляцца ў заканамерны прыродны натуральны працэс, які механізм пераходу (духа ў матэрыю, Бога ў свет і г. д. Панавуковаму строга адказаць на гэтыя пытанні ідэалізм не можа.
    У выніку атрымліваецца, што матэрыялісты імкнуцца перш за ўсё абаперціся на рзальны свет, на верагоднасць прыродазнаўства, a ідэалісты на духоўны свет, яго самадастатковасць у разуменні чалавека. Аднак ні тыя, ні другія не адмаўляюць наяўнасці ў прыродзе чалавека дуалістычных пачаткаў (цела і духа); яны прынцыпова разыходзяцца ў разуменні таго, што з'яўляецца галоўным і вызначальным у прыродзе чалавека. Пры такой прынцыповай розніцы падыходаў застаецца адзіным разуменне таго, што „прырода чалавека” і матэрыяльная, і духоўная. Гэта добра падкрэсліў рускі філосаф У. Салаўёў: „Так, жыццё чалавека і свету ёсць прыродны працэс, так, гэтае жыццё ёсць змена з’яваў, гульня натуральных сілаў, але гэтая гульня прадугледжвае тых, хто гуляе, і тое, што гуляюць, прадугледжвае безумоўную асобу і безумоўны змест ці ідэю жыцця”, гэта значыць, ёсць „ідэя”, „дух”, і „матэрыяльныя ўмовы яе ажыццяўлення. Відавочна, што і тое, і другое аднолькава неабходны...” (В. С. Соловьёв. Соч.; в 2-х Т. Т. 2. М., 1989. С. 30.). дуалістычнасць прыроды чалавека (і матэрыяльна, і духоўна) на мове сучаснай навукі называецца біясацыяльнай праблемай. У кантэксце такога падыходу чалавек павінен быць асэнсаваны як істота прыродная, гэта значыць, як вынік працяглай эвалюцыі прыроды, што стварыла дасканалую біялагічную істоту, але адначасова як істота сацыяльная, г. зн. істота, якая становіцца чалавекам у грамадстве і праз грамадства. І ў гэтым плане пэўную ролю адыграла марксісцкая філасофія, якая ў прынцыпе абагульніла шматлікія ідэі і вывады, сфармуляваныя філосафамі розных стагоддзяў (як матэрыялістаў, так і ідэалістаў).
    Маркс і Энгельс, абагульняючы велізарны філасофскі і прыродазнаўчы матэрыял, акрэслілі прынцыповыя контуры антрапасацыягенезу, г. зн. працэсу фарміравання чалавека як прыродна-сацыяльнай істоты. Былі выяўлены і апісаны вырашальныя канстанты, якія вызначалі вузлавыя моманты гэтага працэсу. Сярод іх: працэс пераўтварэння малпы ў чалавека ёсць прыродна-сацыяльны працэс; ён ажыццяўляўся ў пэўных прыродных ўмовах; рашаючую ролю адыгрывала праца і працоўная дзейнасць; менавіта апошняя афармлялася адначасова і ў сувязі са свядомасцю і моўнай дзейнасцю; праца, свядомасць, маральнасць фарміраваліся ўжо ў пэўным сацыяльным полі, сведчачы пра адзіны прыродна-сацыяльны працэс фарміравання чалавека і грамадства (падрабязна гл.: Ф. Энгельс. Роль труда в процессе превраіцення обезьяны в человека //К. Маркс, Ф. Энгельс. Соч.; 2-е мзд. Т. 20. С. 495-496).
    Зразумела, што і сёння можна спрачацца аб тым, напрыклад, адкуль узнік чалавек ад малпы ці ад Бога? Можна задаваць пытанні, на якія няма зараз адказаў. Можна шукаць і знаходзіць супярэчлівасці, які не ўвязваюцца ў адзіную тэорыю. І ўсё ж з навуковага пункту гледжання (а чалавек разумны можа аргументавана абапірэцца толькі на яго) марксісцкае асэнсаванне антрапасацыягенезу з’яўляецца найбольш верагодным, яно вытекае і абапіраецца на сучасныя навукі аб свеце і чалавеку. Але ці можна сказаць, што гэта адзіна правільны адказ на пытанне аб паходжанні чалавека і грамадства? Канешне, не. 3 пазіцый сучаснай навукі гэта адзін з найбольш фундаментальных падыходаў у мадэльным асэнсаванні гэтага складанага і да канда не вывучанага працэсу. Пры чым, з пазіцыі сучаснага разумення антрапасацыягенэзу трэба, напрыклад звярнуць увагу на ролю і значэнне маральных параметраў у фарміраванні чалавека і грамадства, якія менш за ўсё цікавілі маоксісцкіх даследчыкаў.
    Працэс пераўтварэння малпы ў чалавека адначасова вызначаўся фарміраваннем маральных якасцей: чалавек і грамадства ўзнікалі і развіваліся ў выніку станаўлення маральных матывацый чалавечай дзейнасці, якая заўсёды мае сацыяльную прыроду.
    Маральныя законы ўтрымлівалі грамадства ад распаду і знішчэння; яны ж рабіліся арыенцірамі чалавечай дзейнасці, вызначалі працэс ачалавечвання рэчаіснасці. Грамадства, звычайна, развівалася дзякуючы ім і насуперак іх парушэнням, хоць на паверхні падзей, здавалася б, панаваў прынцып „голы чалавек на голай зямлі”.
    Працэс антрапасацыягенэзу пераканаўча сведчыць пра тое, што дуалізм чалавечай прыроды ёсць заканамерны вынік натуральнага працэсу развіцця рэчаіснасці: чалавек, застаючыся біялагічнай прыроднай істотай, жыве і развіваецца як істота духоўная і здольная да пазнання. і гэта адметная ўласцівасць менавіта чалавека, які шляхам пазнання і самапазнання разумна, духоўна асвойвае свет і самога сябе. Вось чаму прыроднае ў чалавеку адухаўляецца: у духу чалавек авалодвае светам і перабудоўвае яго ў імя сваіх мэтаў. Аднак гэтыя мэты заўсёды маюць пэўную сацыяльную афарбоўку, таму што чалавек жыве ў грамадстве, і яно выражае сябе (сваю сутнасць) менавіта
    праз яго прыроду. Сацыяльнае, грамадскае нібыта „здымае” біялагічнае, дапаўняе яго, робіцца пануючай формай усеагульнага руху сацыяльнага развіцця грамадскага арганізму. Чалавек, такім чынам, рэалізуе сябе ў грамадстве, грамадства знаходзіць сваё якаснае свасабленне ў чалавеку. Пры гэтым і чалавек і грамадства існуюць адно праз другое, ў дыялектычным узаемадзеянні ў працэсе гістарычнага развіцця. Гэта і давала падставу Марксу сцвярджаць, што чалавечую істоту, яго прыроду нельга вызначыць абстрактна, зыходзячы з нейкіх нязменных прыродных ці іншых уласцівасцей. Такі падыход непазбежна прыводзіць да метафізічнага, натуралістычнага, у канчатковым выніку аднамернага, а значыць, спрошчанага разумення і чалавека,іграмадства.