• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы філасофіі (курс лекцый)

    Асновы філасофіі

    (курс лекцый)

    Памер: 278с.
    Гародня 1994
    102.89 МБ
    Чалавек, паводле Маркса, гэта не абстрактны індывід, а перш за ўсё ўвасабленне „сукупных грамадскіх адносін”.
    Прымітыўная інтэрпрэтацыя гэтага сцвярджэння, вельмі распаўсюджаная ў нашай (асабліва вучэбнай) літаратуры, прыводзіла да процілеглай і няслушнай высновы аб тым, што „чалавечая прырода’’ гэта ёсць толькі пасіўнае люстэрка грамадскіх адносін у той ці іншай гістарычнай супольнасці. Чалавек, маўляў, гэта толькі прадукт сацыяльных умоў грамадства, і, выходзіць, ён пасіўная ахвяра сацыяльных акалічнасцей. Што да Маркса, то ён лічыў неабходным асэнсоўваць прыроду чалавека праз сацыяльныя адносіны ў грамадстве, маючы на ўвазе зусім іншае; ён абгрунтаваў метадалагічны прынцып аналізу канкрэтнага чалазека ў канкрэтным грамадстве. Няма чалавека ўвогуле, ёсць канкрэтны гістарычны чалавек, які жыве і развіваецца ў канкрэтных грамадскіх адносінах. Таму праз апошнія магчыма асэнсаваць аб’ектыўны, незалежны ад чалавека, фундамент грамадства, на якім вырастае грамадскі будынак. Тады і з’яўляецца падстава для навуковага аналізу.
    Але ці азначае гзта, што чалавек толькі адлюстраванне, увасабленне, грамадскіх адносін? He. Чалавек у працэсе свайго жыцця і дзейнасці актыўна ўздзейнічае на грамадства, грамадскія адносіны утвараючы іх. Тады і паўстае складаная і цяжкая для асэнсавання дыялектыка ўзаемасувязі і ўзаемадзеяння чалавека і грамадства. Бліскучыя прыклады даследавання такіх працэсаў зрабіў, напрыклад, Маркс (Гл. яго артыкул „18 брумера Луі Банапарта” і інш). Таму цяжка пагадзіцца. калі нават такія тонкія мысліцелі, як Бярдзяеў. імкнуцца даказаць, што менавіта Маркс (а не яго спадкаемцы і „спрашчальнікі”) пачынае з абароны чалавека, з гуманізму і канчае знікненнем чалавека ў грамадстве, ў сацыяльным гурце...”; адначасова мяркуючы, што „трэба пакінуць ілжывую ідэю другой паловы ХІХ ст., што чалавек ёсць стварэнне сацыяльнага асяроддзя. Наадварот, сацыяльнае асяроддзе ёсць стварэнне чалавека” (Н. Бердяев. Экзнстенцнональная дмалектнка божественного м человеческого. Пармж. 1952. С. 141,166).
    Гэтае сцвярджэнне рускага мысліцеля, правільнае ў сваёй сутнасці, не пазбаўлена аднабаковасці, таму што засяроджвае ўвагу толькі на адным баку гэтага складальнага дыялектычнага працэсу.
    САЦЫЯЛЬНАЯ АКТЫЎНАСЦЬ ЧАЛАВЕКА
    Вядома, што чалавек які жыве ў грамадстве, не можа застацца свабодным ад яго, але ж і грамадства заўсёды ёсць вынік дзейнасці чалавека. Чалавек, чалавечая прырода апасродкуецца сацыяльнымі ўмовамі грамадства. Грамадства выступае ў якасці гаранту і мяжы чалавечых магчымасцей.
    Асабліва гэта відавочна сёння, таму што навукова-тэхнічная рэвалюцыя стала вызначальным фактарам развіцця XX ст. У развітых краінах навукова-тэхнічная рэвалюцыя, якую вітаюць з вялікім аптымізмам, тым не менш высветліла вельмі многа жахлівых супярэчнасцей. На яе падставе развітыя краіны дасягнулі значных вынікаў. Аднак гэта ў рэшце рэшт прывяло да абвастрэння сацыяльнага становішча ў краінах трэцяга свету і ў слабаразвітых краінах увогуле. У цэлым свеце абвастрыліся сацыяльныя кантрасты, а значыць і грамадская няўстойлівасць. У выніку велізарны рост сацыяльнай (закінутасці) калі з сацыяльнай структуры грамадства нібыта выпадаюць цэлыя грамадскія слаі (безпрацоўныя, бездомныя, хіпі і г. д.).
    Бурны рост навукі і яе ўражальныя вынікі (космас, атамная энергетыка і г. д.) усё больш абарачаюцца экалагічнымі, этналагічнымі, маральнымі праблемамі. Інтэнсіфікацыя жыцця грамадства на падставе навуковых дасягненняў усё часцей ставіць „чалавечую прыроду” ў экстрэмальныя абставіны, вынікі якіх знішчальна адбіваюцца на перспектывах развіцця чалавека і грамадства.
    Ачалавечванне чалавекам прыроды часта вядзе да антычалавечых і антыграмадскіх вынікаў: грамадства і чалавек апынаюцца на мяжы катастрофы. Пры чым, перш за ўсё прыроднай катастрофы. Разбурыўшы збалансаваны механізм прыроды, чалавек усё болей пажынае плён гэтага, у выніку рэальна паўстала праблема выжывання біялагічнага роду. Разбураныя прыродныя асновы існавання чалавека патрабуюць разумнай, сацыяльна-тактычнай і праверанай стратэгіі далейшага развіцця чалавека. Перспектывы чалавека залежаць ад гэтага ў першую чаргу (гл.: Фролов PI. Т. Перспектмвы человека. М., 1983).
    Грамадства стварае сацыяльныя ўмовы, якія вызначаюць магчымасці існавання і развіцця чалавека шляхам прадуманых уласных сацыяльных пазіцый. Аднак чалавек не з’яўляецца пасіўным вынікам гзтых сацыяльных умоў. Чалавечая прырода актыўная. Чалавек, рэалізуючы сваю прыроду, часта стварае самога сябе і пераўтварае грамадства, у якім ён жыве. I ў гэтым плане перспектыва чалавецтва барацьба „за новае грамадства, якое прызнае ў якасці вышэйшай каштоўнасці чалавека, а не дзяржаву, грамадства, нацыю” (Н. Бердяев. Экзмстенцмальная дналектнка божественного м человеческого. С. 140). Прызнанне чалавека „вышэйшай каштоўнасцю” не адмаўляе велізарнай ролі ў грамадскім развіцці дзяржавы, нацыі, але субардынуе іх каштоўнаснае значэнне для грамадскасці вышэйшымі каштоў-
    насцямі робяцца агульначалавечыя. Гзта заканамерна, таму што чалавек павінен быць каталізатарам грамадскага развіцця, павінен прадметна асэнсаваць сваё індывідуальнае існаванне і індывідуальна-грамадскае развіццё.
    ПРАБЛЕМА ЖЫЦЦЯ І
    СМЕРЦІ ЧАЛАВЕКА
    Чалавек жыве ў соцыуме, дзе ён сам індывідуальна канечны, але вечна існуе грамадства, у кантэксце якога чалавек пражывае сваё жыццё. Адсюль і адна з галоўных антрапалагічных і філасофскіх праблем праблема жыцця і смерці, якая часта ператвараецца ў праблему асабіс-
    тага, індывідуальнага і грамадскага, вечнага існавання. Вырашэнні гэтай і шмат якіх аналагічных праблем справа чалавека і толькі чалавека. Як адзначыў ў свой час Э. Фром, „жывёла „пражывае” сваё жыццё дзякуючы біялагічным законам прыроды. Яна частка прыроды і ніколі не трансцэндэнтуе яе. У жывёлы няма сумлення маральнага парадку, няма усвёдамлення самой сябе і свайго існавання” (Э. Фромм. Путм нз больного обцества //Проблема человека в Западной фцлософнм. ~ М., 1988. С. 443/. Чалавек існуе праз уласнае самаасэнсаванне: праз сябе асэнсоўвае свет, у сабе шукае апоры для ўласнага існавання. Аб’ектывуючы сябе, сваю прыроду, чалавек у канчатковым выніку праз рэальны сввт прысвойвае сабе сваё ўласнае існаванне. Ён адчужае сябе, сваю прыррду, каб зноў атрымаць яе праз авалоданне аб’ектыўнай рэальнасцю. Але свет, рэчаіснасць вечная як сведчыць аб тым розум, філасофія і навука, а чалавек канечны, яго жыццё хутка цячэ, хоць бы ўжо толькі з гэтай прычыны яно трагічнае. Менавіта ў гэтым кантэксце сёння ўзнікла праблема жыцця пасля смерці. (Гл.: Жмзнь земная м последуюцая. М., 1991.), заканамерны і, бадай што, апраўданы варыянт самавызначэння чалавека, які фактычна здымае смерць а разам з ёю трагедыю чалавечага жыцця. Найбольш паслядоўна гэты варыянт распрацаваны ў некаторых рэлігіях, напрыклад, у хрысц.іянстве.
    Хрысціянства тэалагічна абгрунтоўвае вечнасць жыцця, паколькі над рэальным чалавечым жыццём надбудоўвае вечны свет замагільнага царства. Чалавек, які створаны паводле ягр ўяўленняў, па вобразу і падабенству божаму, пражывае кароткачасовае зямное жыццё дзеля таго, каб зноў вярнуцца да свайго стваральніка. І гэта салодкае наканаванне ўсіх (за выключэннем вялікіх грэшнікаў) таму, што Хрыстос сын божы „смерцю смерць пераадолеўшы”, здзяйсняе вялікае вызваленне чалавека ад смерці, Містэрыя Хрыста як бы дэманструе чалавеку магчымасць і заканамернасць адкуплення сваёй грахоўнай чалавечай прыроды, але за кошт жыцця праведнага, гэта значыць, па канонах біблейскай маралі.
    Чалавек павінен пражыць так, каб заслужыць сваім праведным жыццём вечнае райскае існаванне. Ён павінен сваім зямным жыццём як бы акупіць будучую бессмяротнасць: яму аддзячыцца па яго заслу-
    гах. Сама ідэя рэлігійнай „адплаты” (ты мне, я табе) пераканаўча дэманструе яе зямные вытокі, паказвае кампенсатарскую сутнасць ідэі рэлігійнай несмяротнасці: чалавек шляхам веры імкнецца знаць заканамернасць усякага быцця ягс непазбежную-смерць. і толькі бясстрашныя, мужныя людзі, якія цвяроза глядзяць на сябе і на свет, разумеюць гэтую непазбежнасць. Р. Оузя, напрыклад, пісаў: „замест таго, каб выхоўваць чалавека праз страх смерці трэба вучыць людзей на яе глядзець прама, гэта значыць, як на ўсеагульны закон прыроды, непазбежны, і, магчыма, не толькі неабходны, але і вельмі спрыяльны ў сваіх канчатковых выніках для ўсяго, што жыве” (Цыт. па: Утопнческнй соцналмзм. Хрестоматмя. М., 1982. С. 328). ,.Спрыяльнасць” падобнага цяжкага і трагічнага падыходу перш за ўсё у тым, што вытекае з суровай прозы рэчаіснасці каб не было смерці, чалавецтва ўжо даўно павінна было б перастаць існаваць. З’яўленне новага (а гэта закон жыцця) магчыма толькі дзякуючы рэгулюючаму закону смерці. У рэлігіі чалавек імкнецца з дапамогай ілюзіі абгрунтаваць сваю асабістую несмяротнасць. Смерць фундаментальная, a чалавек пры дапамозе рсзуму і навукі павінен цвяроза глядзець на свет. Таму распаўсюджаныя меркаванні аб тым, што „чалавек нара~ джаецца, каб памерці”, „жыцця няма, ёсць адзіны працэс памірання” і гэтак далей хутчэй трагічныя фіярытуры слабога розуму, чым паслядоўны, пазбаўлены жаху погляд на самога сябе і навакольны свет. Распаўсюджанне меркаванне аб тым, што калі няма бога (гэта зн. бессмяротнасці), то чалавек можа ўсё. Гэта не так. Цяжкі для чапавека погляд на самога сябе як на істоту канчатковую, смяротную патрабуе мужнай арганізацыі свайго жыцця. Жыццё адзінае ў чалавека вось гэтае, зямное, з усімі яго складанасцямі і радасцямі, а гэта значыць, што ён павінен пражыць яго як мага шчасліва, па законах чалавечай годнасці, сумлення для сябе і для іншых. Вельмі важна апошняе чалавек для сябе можа пражыць жыццё толькі калі ідзе да сябе, да сваёй уласнай сутнасці праз іншага чалавека. Толькі шануючы іншага, чалавек заслугоўвае пашану да самога сябе. Матэрыялісты, напрыклад, імкнуліся асэнсаваць гэта ў тзорыі „разумнага эгаізму”. Чалавеку заўсёды здаецца, што згодна са сваёй прыродай ён заўсёды дзейнічае эгаістычна, але толькі калі яго эгаізм не процідзейнічае эгаізму іншага, наадварот, прадугледжвае яго, толькі тады чалавек і грамадства здольныя існаваць гарманічна. Ідэалізм тую ж праблему імкнуўся вырашыць, напрыклад, на падставе т. зв. катэгарычнага імператыву. і. Канта унутраны закон кожнага чалавека перш за ўсё ў тым, што чалавек заўсёды лавінен быць мэтай і ніколі толькі сродкам. Тады ўсё дзеля дабра чалавека, і ніколі дзеля яго шкоды. Маральны закон, які робіць чалавека чалавекам, патрабуе гзтага. У выніку і атрымліваецца, што канечны чалавек, пражываючы сваё жыццё на падставе маральных законаў, застаецца ў чалавецтве не толькі ў сваіх нашчадках, але і ва ўдзячн.ай (можа і не ўдзячнай”) памяці людзей, пакаленняў.